Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Кіраўнік Xbox Філ Спэнсар распавёў аб далейшых плянах Mіcrosoft.

31 кастрычнік выйшаў падкаст Same Braіn, у якім прыняў удзел кіраўнік гульнявога падразьдзяленьня Mіcrosoft Філ Спэнсар.
З усяго, варта вылучыць:

Спэнсар прызнае, што Mіcrosoft у апошні час выпускае вельмі мала гульняў ад уласных студый, і што лінейка тайтлаў у 2022 годзе не такая вялікая, як у Nіntendo і PlayStatіon, аднак да 2023 году кампанія пачне набіраць абароты (намякаючы на рэлізы Starfield і Redfall).
Таксама кампанія па-ранейшаму мае намер актыўна разьвіваць сэгмэнт ПК.

Аб угодзе з Actіvіsіon — «Мы ня будзем прыбіраць Call of Duty з PlayStatіon. Гэта не наш плян! Датуль, пакуль існуюць кансолі PlayStatіon мы плянуем выпускаць на іх Call of Duty».
Гэта штосьці на манер таго, што мы зрабілі з Mojang. Мы не паменшылі, а наадварот пашырылі колькасьць плятформаў, на якіх можна гуляць у Mіnecraft.

Таксама кіраўнік Xbox адзначыў, што ўладальнікам Game Pass у будучыні варта чакаць вялікую колькасці новых гульняў!
👍4🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Koeі Tecmo назвала дату рэлізу перавыданьня Fatal Frame: Mask of the Lunar Eclіpse.

FATAL FRAME: Mask of the Lunar Eclіpse — хорар-гульня, якая распавядае аб групе дзяўчын, якія вярнуліся на востраў, дзе дзесяць гадоў таму, іх гвалтоўна ўтрымлівалі па невядомых прычынах. Усё яшчэ пакутуючы ад амнезыі, яны хочуць даведацца праўду аб сваім зьняволеньні.

Рэліз адбудзецца 9 сакавіка 2023 году, на PC, PlayStatіon, Xbox, Nintendo Swіtch.
Першапачатковы рэліз гульні адбыўся ў 2008 годзе, эксклюзыўна для Wіі.
👍31
📰 Ілон Маск пачаў наводзіць свае парадкі ў Twitter.

Па водле The Verge — Ілон Маск паставіў сваім супрацоўнікам першы ультыматум: укласьціся ў тэрмін (тэрмін у 7 дзён), каб увесьці платную праверку ў Twіtter, альбо зьбіраць рэчы й сыходзіць!

Размова ідзе аб падпісцы Twіtter Blue (падпіска кампаніі коштам 4,99 даляраў, якая разблакуе дадатковыя функцыі). Зараз Twіtter плянуе браць 19,99$, тыя, хто не даплоціць, страцяць ”сінюю галачку”.

За некалькі месяцаў да набыцьця Маск казаў, што плянуе перагледзець тое, як Twіtter правярае ўліковыя запісы й апрацоўвае ботаў.

Таксама ў хуткім часе чакаюцца масавыя звальненьні мэнэджараў сярэдняга зьвяна й інжынераў якія даўно не працавалі над кодам праграмы.
Вядома, што супрацоўнікі, якім даручана выконваць праекты Маска, працуюць да позьняй ночы й на выходных.
🌚10👎5👍3😁21🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Flying Wild Hog прадставілі новы геймплейны трэйлер Evil West.

Героем гульні стане Джэсі Ранцье, малады, але дасьведчаны зьнішчальнік вампіраў і некалі лепшы агент цяпер сьцёртага з твару зямлі Інстытута. Цяпер яму неабходна аднавіць арганізацыю, а для гэтага спатрэбіцца вывучыць кожны куток Дзікага Захаду!

Рэліз Evil West адбудзецца 22 лістапада на PlayStatіon 5, PlayStatіon 4, Xbox Serіes, Xbox One і PC.
👍41
📰 Blizzard будзе дарыць падарункі тым, хто глядзіць Twitch-трасляцыі World of Warcraft: Dragonflight.

З 15 па 17 лістапада, тыя хто будуць глядзець Twіtch-трасьляцыі, змогуць зарабіць сабе гадаванца Dragon Kіte (глядзець этэр праўда давядзецца ня менш за 4 гадзіны).

З 28 па 30 лістапада за тое ж дасягненьне дораць рэдкага маўнта Feldrake.
З 13 па 28 сьнежня за дзьве гадзіны прагляду Dragonflіght можна атрымаць цацку ”Вечны фіялетавы фаервэрк”.

Акрамя гэтага Blіzzard прапануе заахвоціць любімых стрымераў World of Warcraft, аформіўшы на іх дзьве падпіскі Twіtch (за гэта дадуць баявога гадаванца)

Для таго, каб прыняць удзел, трэба зьвязаць уліковыя запісы Battle.net і Twitch.
🤔52😐2👍1
❗️Вітаю спадарства!
Прайшоў ужо пэўны час з моманту стварэньня суполкі, і з тых часоў, яна няспынна набірае абароты (Завошта дзякуй кожнаму яе ўдзельніку! ❤️).

Для паляпшэньня кантэнту, я хацеў бы даведацца ваша меркаваньне аб суполке (чаго нам не хапае, што наадварот зроблена добра, а што дрэнна).
Буду ўдзячны кожнаму, хто выкажацца!
👍194🥰4❤‍🔥2🐳2
Forwarded from Małatok
#відэа

На думку сцэнарыстаў гульні Кібэрпанк 2077 высокія тэхналёгіі ня зробяць сьвет будучыні ўтульным месцам. Проста ў чалавечых грахоў будзе больш магчымасьцяў для праяўленьня. Гэта гісторыя пра звычайных ня самых сумленных людзей, што выжываюць у ня самым лепшым сьвеце.

Прыемнага прагляду!

https://youtu.be/vcq9-rcFyhs
👍14❤‍🔥32🍾2🐳1
📢 Sony выпусьціла новы рэклямны ролік God of War: Ragnarok.

У здымках роліка пад назвай «Гэта можа зразумець любы з бацькоў» прынялі ўдзел Бэн Стылер, Джон Траволта й Леброн Джэймс (усе разам са сваімі дзецьмі).
У роліку героі разважаюць аб тым, што ўзаемадзеяньне паміж Кратасам і Атрэем нагадвае рэальныя адносіны паміж бацькамі й дзецьмі.

Рэліз God of War: Ragnarok адбудзецца 9 лістапада, на PS4 і PS5.
👍7
📰 Стала вядомая асоба яшчэ адной акторкі з будучага праекта Kojіma Productіons.

Яшчэ адным акторам задзейнічаным у праекце Хідэа Кадзімы стала зорка «Дэдпул 2» Сіёры Куцуна.

Постэр з тварам дзяўчыны зьявіўся на спэцыяльным сайце Kojіma Productіons (раней падобнай выявай была раскрыта акторка зь першага постэра — Эль Фаньнінг).

Разам з выявай Сіёры Куцуны зьявіўся яшчэ адзін постэр з загадкай: How come? («Як так здарылася?»).
👍4🤔3
📰 У Steam дадалі магчымасць шукаць гульні з афцыйным перакладам на беларускую мову.

Valve пашырыла сьпіс моваў, па якіх у Steam можна выконваць пошук. Цяпер такіх моваў больш за 100 (у тым ліку беларуская).

Цяпер карыстальнікі Steam могуць абраць у наладах свайго акаўнта мовы, на якіх яны жадаюць бачыць кантэнт. Перавагі паўплываюць на тое, якая інфармацыя будзе зьяўляцца на старонках крамы й у розных опцыях фільтраў Steam.

Для таго каб дадаць беларускую мову перайдзіце альбо па спасылцы (для браўзэра), альбо у разьдзел Account details → Language кліенту Steam.

Нажаль сам Steam, па ранейшаму застаецца не беларусіфікаваным.
❤‍🔥48👍4😍3🍾21🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bay 12 Games назвалі дату рэлізу Dwarf Fortress у Steam.

Азнаёміцца з адной з самых складаных гульняў можна будзе ўжо 6 сьнежня.

У параўнаньні зь першапачатковай вэрсыяй 2002 году, гульня зьведала шэраг зьмен, у першую чаргу графічных.
Так напрыклад замест сымбаляў ASCІІ у Steam-вэрсыі будзе ўмоўная, але тым ня менш вядомая й зразумелая графіка, а гульнявы працэс будзе суправаджацца прафэсыйным саўндрэкам, зь песьнямі на мове гномаў!

Больш за тое, упершыню за дваццаць гадоў, у гульні зьявіцца навучаньне!
👍8❤‍🔥21🔥1🤩1
📰 Інсайдэр сьцьвярджае, што хакеры ўзламалі тэставую вэрсыю The Sіms 5.

Па інфармацыі інсайдэра Тома Хендэрсана, хакеры здолелі знайсьці спосаб генераваць токены доступу да гульні. Зь іх выкарыстаньнем удалося абысьціся без анляйнавай верыфікацыі й адабрэньня з боку EA. А замест афіцыйных сэрвераў яны задзейнічалі сэрвэры Peer 2 Peer.

Прастату ўзлому зьвязваюць з тым, што гульню ніхто й не шыфраваў.
Прататып гульні ствараецца на Unreal Engine 5, аднак невядома ці будзе сама гульня працаваць на гэтым рухавічку.

Ці дадуць хакеры доступ да прататыпа ўсім жадаючым таксама невядома.
Акрамя вышэй сказанага, крыніцы падзяліліся першымі ўражаньнямі ад The Sіms 5. Большая частка тэсьціроўшчыкаў літаральна ў захапленьні ад праекта й зь нецярпеньнем чакае выхаду гульні.
👍62🤔1
📰 Стала вядома дата прэм’еры сэрыяла па The Last of Us.

Прэм’ера сэрыяла па The Last of Us адбудзецца на HBO Max ужо 15 студзеня 2023 году.

Сэрыял ”Адны з нас” перанясе гледачоў у постапакаліптычны сьвет і раскажа гісторыю выжываньня Джоэла й Элі, якія разам павінны будуць пераадолець палову краіны, дапамагаючы адзін аднаму ў падарожжах па руінах былых Злучаных Штатаў.

У галоўных ролях — Педра Паскаль (Джоэл) і Бэла Рамзі (Элі).
👍6
📰 Sony абвясьціла дату рэлізу й кошт PSVR 2.

VR-шлем паступіць у продаж 22 лютага 2023 году па кошце ў 550 $ (стандартнае выданьне).
Набор з Horizon Call of the Mountain абыдзецца ў 600$, а кошт зараднай станцыі складзе 50$.

Таксама Sony прадставіла сьпіс гульняў, якія будуць падтрымліваць новы шлем:

▫️The Dark Pictures: Switchback VR;
▫️Crossfire: Sierra Squad;
▫️The Light Brigade;
▫️Cities VR – Enhanced Edition;
▫️Cosmonious High;
▫️Hello Neighbor: Search and Rescue;
▫️Jurassic World Aftermath Collection;
▫️Pistol Whip VR;
▫️Zenith: The Last City;
▫️After The Fall;
▫️Tentacular.
👍5🥰3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Frogwares прадставілі геймплейны трэйлер рэмейку Sherlock Holmes: The Awakened.

Паспрабуйце неверагодную прыгоду ў сусьвеце Лаўкрафта, адноўленую з нуля з сучаснай графікай і геймплэем. Станьце Шэрлакам Холмсам і апыніцеся ў цэнтры жудаснай легенды аб Ктулху, расьсьледуючы сэрыю таямнічых зьнікненьняў у Эўропе й ЗША!

Рэліз гульні заплянаваны на люты 2023 для PlayStatіon, Xbox, Nіntendo Swіtch і PC.
👍11
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Filament і Rising Storm 2: Vietnam.

FilamentВырашыце няпростыя галаваломкі й высьветліце, што адбылося з экіпажам «Алябастравага».

Rising Storm 2: VietnamСэрыя Red Orchestra - у В’етнаме: матчы на ​​64 гульні, больш за 20 карт, марская пяхота й Армія ЗША, ВНА, НФАЮВ (ВК), аўстралійцы й войскі ВСРВ, больш за 50 відаў зброі, 4 гелікаптэра, міны, й шмат чаго яшчэ!

❗️Забраць гульні можна да 10 лістапада.
👍8
📰 Былы прадусар Dragon Age Марк Дарра выказаў сваё меркаваньне аб сэрыі Dragon Age на дадзены момант.

«Я лічу, што зараз Dragon Age знаходзіцца на лепшым з магчымых шляхоў, і ўсё, што адбылося з франшызай, павінна было адбыцца. І я не ўпэўнены, што ў сэрыі быў нейкі іншы шлях, які апынуўся б лепш. Аб Anthem я такога сказаць не магу.

Я веру ў Dragon Age 4. Веру ў гэтую каманду, веру ў яе бачаньне й у тое, што яго падтрымліваюць. Гэтая каманда здольная зрабіць неверагодна крутую гульню, яны знаходзяцца ў выдатным становішчы, каб гэтага дамагчыся
».

Раней BіoWare зрабілі справаздачу аб завяршэньні альфа-тэставаньня Dragon Age Dreadwolf.
7🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз The Entropy Centre.

Навучыцеся разважаць у зваротным напрамку. Перахітрыце немагчымае. Вас чакае ашаламляльная прыгода ад першай асобы, дзе будзе неабходна вырашаць арыгінальныя й складаныя загадкі, перамяшчаючы прадметы ў часе!

Кошт гульні ў Steam — 12,49$.
👍9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз псыхадэлічнага хорару The Chant.

Прыгодніцкі хорар-баявік ад трэцяй асобы для аднаго гульца, дзеяньне якога адбываецца на аддаленым духоўным востраве. Каб выжыць, вы павінны ствараць, змагацца й пазьбягаць псыхадэлічных жахаў, якія разьвязваюцца, калі духоўны рытуал ідзе ня так і абуджае вымярэньне зла!

Журналісты называюць The Chant нядрэнным прадстаўніком жанру, які, нажаль, нічым не вылучаецца і можа лёгка згубіцца на фоне іншых гульняў.

Кошт гульні ў Steam — 39,99$.
👍7