Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Crіterіon Games прадставілі відэа прысьвечаныя кастамізацыі аўтамабіляў у Need for Speed Unbound.

Нагадваем, што рэліз гульні адбудзецца 2 сьнежня 2022 гады на ПК, PS5 і Xbox Serіes X|S.
🤔4👍1
📰 Пачаўся фэстываль «Страхі ў Steam».

Як можна здагадацца з назвы, імпрэза прысьвечана Гэлаўіну, і большая частка гульняў на зьніжках, так ці інакш зьвязана з хорар-тэматыкаю.

Спэцыяльна былі створаны й асобныя, тэматычныя разьдзелы ( гульні з вампірамі, пярэваратнямі, зомбі й гэтак далей).
Мерапрыемства завершыцца 1 лістапада, а 20:00 па Менскім часе.
🔥7😈3👍1
Далёкія зоркі, магутныя галактыкі і галоўныя таямніцы сусвету чакаюць вас на канале «Зорка Венера»!
🤩6👍1
📰 CD Projekt RED працуе над рэмейкам першага «Вядзьмара».

Мы рады паведаміць, што над The ​​Wіtcher Remake ідзе праца!
Гульня, зь якой усё пачалося, перабудоўваецца з нуля на Unreal Engіne 5!
Цяпер гульня знаходзіцца на раньняй стадыі разпрацоўкі ў польскай студыі Fool’s Theory, дзе працуюць вэтэраны сэрыі The Wіtcher. Мы, як CD PROJEKT RED, ажыцьцяўляем поўны творчы нагляд.

The Wіtcher Remake — раней быў прадстаўлены пад кодавай назвай «Canіs Majorіs».
❤‍🔥21👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся анонс хорару Paranormal Tales.

Paranormal Tales — гэта гульня жахаў, дзе вы перажываеце трагічныя гісторыі тых, хто прапаў без вестак. У вас ёсьць што трэба, каб дайсьці да канца знойдзенных відэаматэрыялу?

Асаблівасьцю праекту зьяўляецца эфэкт ”нагруднай камэры”, праз які карыстачы й будуць гуляць у Paranormal Tales.

Рэліз плянуецца на 2023 год.
6👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Microsoft анансавала рэмайстар Age of Mythology.

Гульня, якая пераносіць гульцоў у той час, калі героі змагаліся з монстрамі зь легенд, а багі ўмешваліся ў справы сьмяротных!

Рэмайстар гульні 2002 гады выйдзе на РС і Xbox (+ Game Pass), але дакладная дата пакуль не вядома.
👍9🔥3
📰 Зьявіліся першыя прэв'ю The Callisto Protocol.

Рэцэнзенты адзначылі выдатную атмасфэру праекта, неабходнасьць удумліва падыходзіць да баёў з монстрамі й не чаканую для многіх журналістаў складанасьць (яны адзначаюць, што для ”разуменьня” некаторых працэсаў гульні, даводзіцца вельмі часта паміраць).

Рэліз The Callisto Protocol адбудзецца 2 сьнежня, на PC, Xbox і PlayStation.
🔥4👍2
🎁 У гонар анонсу рэмейку, у GOG бясплатна аддаюць першага «Вядзьмара».

Для таго, каб забраць гульню, трэба дадаць у сваю бібліятэку GOG «Gwent» і падпісацца на рассылку навін (гэтак жа распрацоўшчыкі дораць бясплатную бочку карт для ўсё той жа картачнай гульні).
❤‍🔥10👍2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Warhammer 40,000: Mechanicus і Saturnalia.

Warhammer 40,000: Mechanicus — вазьміце пад свой кантроля самую тэхналягічна разьвітую армію ў Імпэрыі — Адептус Мэханікус. Кожнае ваша рашэньне будзе моцна залежаць ад выніку місыі ў гэтай пакрокавай тактычнай гульні!

Saturnaliaхорар-прыгода, дзе вы, дасьледуеце ізаляваную й таямнічую вёску яе лабірынтныя дарогі будуць мяняцца кожны раз, калі вы будзіце губляць сваіх пэрсанажаў

❗️Забраць гульні можна да 3 лістапада.
🔥4👍3
📰 BioWare завяршыла альфа-тэст Dragon Age: Dreadwolf.

«Мы ўсё бліжэй і бліжэй да завяршэньня!
Мы толькі што завяршылі этап альфа-тэставаньня! Увесь гэты час мы старанна працавалі над рознымі часткамі гульні, але толькі пасьля альфы гульня зьбіраецца разам. Цяпер мы ўпершыню можам адчуць усю гульню, ад пачатковых сцэн першага заданьня да самага канца. Зараз мы бачым, чуем і адчуваем усю гульню як адзінае цэлае!

Вядома, праца над гульнёй яшчэ ня скончана, але альфа-тэставаньне нездарма лічыцца адным з найважнейшых этапаў распрацоўкі. Цяпер мы можам засяродзіцца на прапрацоўцы візуалізацыі да яе канчатковага віду й удасканаленьні гульнявога працэсу».

А яшчэ камандзе не церпіцца паказаць фанатам куткі Тэдаса, якія раней згадвалі, але яшчэ не давалі дасьледаваць, напрыклад горад Мінратаўс, сталіцу імпэрыі Тэвінтэр.
8👍2
📰 У краме Epіc Games зьявіўся дадатак GOG Galaxy.

GOG Galaxy можна спампаваць бясплатна праз лаўнчар EGS, і тыя хто гэта зробяць да 30 кастрычніка, змогуць бясплатна забраць у GOG шутэр з элемэнтамі рагаліка Genesіs Alpha One Deluxe Edіtіon, а пасьля 30 чысла — Jazz Jackrabbіt 2 Collectіon (да 3 лістапада).

Нагадваем, што GOG Galaxy, гэта спроба стварыць унівэрсальны лаўнчар, з магчымасьцю ўнесьці ў яго ўсе свае акаўнты (Steam, Epіc Games, Xbox, PlayStatіon і г.д.) сабраўшы тым самым усе свае гульні ў адну вялізную бібліятэку!
👍12
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшаў сьвежы трэйлер The Dark Pіctures: The Devіl іn Me.

«Ён назірае за вамі, сочыць за вамі, ён ведае пра вас усё...
Куды б вы ні пайшлі, што б вы ні спрабавалі зрабіць - ён заўсёды будзе на крок наперадзе…
Так што будзьце гатовы, бо нішто не зьяўляецца вызначаным у гэтым жыцьці, акрамя сьмерці».

Нагадваем, што сюжэт The Devіl іn Me будзе заснаваны на гісторыі Генры Холмса, першага амэрыканскага сэрыйнага забойцы.

Рэліз адбудзецца 8 лістапада на Xbox, PlayStation і PC.
👍61
📢 Нагадваем, што БФК па-ранейшаму працягвае трансляваць The International 2022 на беларускай мове.

Новыя этэры адбудуцца заўтра, а 7:00 і 10:00 па Менску.
20👍3❤‍🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Зьявіўся рэлізны трэйлер God of War: Ragnarok.

Далучайцеся да Кратаса й Атрэя ў мітычным падарожжы, каб атрымаць адказы перад прадказанай бітвай, якая прывядзе да канца сьвету. Увесь гэты час вочы Асгарда сочаць за кожным іх рухам...

Рэліз God of War: Ragnarok адбудзецца 9 лістапада, на PS4 і PS5.
52👍2
📰 У новым абнаўленьні, Steam памяняе адлюстраваньне датаў выхаду гульняў.

Valve вырашыла перагледзець фармат дат выхаду будучых гульняў у Steam, каб зрабіць яго больш зразумелым для гульцоў й не ўводзіць нікога ў зман.

Распрацоўнікі будуць задаваць дакладную дату выхаду, якую бачыць толькі Valve, і асобную — для гульцоў. Дату выхаду для карыстальнікаў можна ўсталяваць у адным зь пяці фарматаў:

▫️Дакладная дата — ”ХХ месяц 20ХХ";
▫️Месяц і год — ”месяц 20ХХ году”;
▫️Квартал каляндарнага году — ”трэці квартал 20ХХ году”;
▫️Год — ”20ХХ”;
▫️Без даты — ”хутка выйдзе”.

Зьмены адбудуцца 1 студзеня 2023 году.
👍73
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Square Enіx выпусьцілі сюжэтны трэйлер Tactіcs Ogre: Reborn.

Tactics Ogre, жамчужына ў кароне жанру тактычных ролевых гульняў, адраджаецца!

Валерыйскія астравы, жамчужыны мора Аберо. Доўгі час зьяўляліяся цэнтрам марскога гандлю! Жыхары астравоў на працягу ўсёй гісторыі змагаліся за панаваньне над яе берагамі, пакуль кароль Доргалуа не паклаў гэтаму канец.
Аднак ідылія не бясконца...Пасьля сьмерці караля зноў успыхнула грамадзянская вайна, і цяпер вярнуць мір на гэтыя чароўныя выспы можаце толькі вы!

Гульня выйдзе 11 лістапада на PC, PlayStation 5, PlayStation 4 і Nintendo Switch.
👍4
Нагадваем, што сёньня адбудзецца фінал The International!

Глядзець яго можна на Twitch-канале БФК (11:30).
❤‍🔥11🥱3👍1
📰 CD Projekt RED лічыць, што ім удалося зьмяніць стаўленьне гульцоў да Cyberpunk 2077.

Генэральны дырэктар CDPR Адам Кічыньскі даў інтэрв’ю польскаму выданьню Parkіet, у якім разважаў (акрамя іншага) на тэму папулярнасьці Cyberpunk (якая зноў пачала расьці).

Агульнадаступныя дадзеныя сапраўды паказваюць, што зараз у нас зусім іншы ўзровень цікавасьці гульцоў, чым некаторы час таму. Гэта было зьвязана прынамсі з двума элемэнтамі. Першае, несумненна, зьяўляецца посьпехам анімэ-сэрыяла Cyberpunk: Edgerunners. Другі, можа быць, менш прыкметны, але ня менш важны для нас, гэта праца нашых распрацоўшчыкаў па паляпшэньні гульні й выпуску новых абнаўленьняў.

Стаўленьне да Cyberpunk 2077 пачало мяняцца з патчам 1.5 і запускам новага кансольнага выданьня ў лютым гэтага году.
Мы знаходзімся на добрай траекторыі, каб пераламаць настроі вакол Cyberpunk 2077 і змагацца за добрыя вынікі ў доўгатэрміновай пэрспэктыве
, што дазволіць нам надалей разьвіваць свае сусьветы!
👍8❤‍🔥31😁1
📰 Генры Кавіл пакідае сэрыял ”Вядзьмар” ад Netflix.

«Мой шлях у ролі Геральта з Рывіі быў поўны пачвар і прыгод, але, нажаль, у чацьвёртым сэзоне я складу свой мэдальён і мячы. Замест мяне ролю Белага Ваўка выканае неверагодны Ліам Хемсварт».
— Генры Кавіл

Прычыны па якіх актор пакідае сэрыял, ён не ўдакладніў, магчыма гэта зьвязана з удзелам Кавіла ў здымках новага Супэрмэна.
🤔11🤯21👍1😁1😢1
Forwarded from Рудзі
Нарэшце агляд! Вялікі і агідны Scorn!

Ці сапраўды гэта самая агідная гульня 2022? Адны лічаць яе за шэдэўр, іншыя за брыдоту і нудоту. Хто праў, і што жа там такога ўнутры - разабраўся Рудзі і зрабіў паўнацэнны агляд. Запрашаю да прагляду!

Дададзены субцітры. Не забудзьце падзяліцца гэтым відэа з сябрамі і знаёмымі, дзякуй!

https://youtu.be/14Cq00V7tC0
👍183