Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Filament і Rising Storm 2: Vietnam.

FilamentВырашыце няпростыя галаваломкі й высьветліце, што адбылося з экіпажам «Алябастравага».

Rising Storm 2: VietnamСэрыя Red Orchestra - у В’етнаме: матчы на ​​64 гульні, больш за 20 карт, марская пяхота й Армія ЗША, ВНА, НФАЮВ (ВК), аўстралійцы й войскі ВСРВ, больш за 50 відаў зброі, 4 гелікаптэра, міны, й шмат чаго яшчэ!

❗️Забраць гульні можна да 10 лістапада.
👍8
📰 Былы прадусар Dragon Age Марк Дарра выказаў сваё меркаваньне аб сэрыі Dragon Age на дадзены момант.

«Я лічу, што зараз Dragon Age знаходзіцца на лепшым з магчымых шляхоў, і ўсё, што адбылося з франшызай, павінна было адбыцца. І я не ўпэўнены, што ў сэрыі быў нейкі іншы шлях, які апынуўся б лепш. Аб Anthem я такога сказаць не магу.

Я веру ў Dragon Age 4. Веру ў гэтую каманду, веру ў яе бачаньне й у тое, што яго падтрымліваюць. Гэтая каманда здольная зрабіць неверагодна крутую гульню, яны знаходзяцца ў выдатным становішчы, каб гэтага дамагчыся
».

Раней BіoWare зрабілі справаздачу аб завяршэньні альфа-тэставаньня Dragon Age Dreadwolf.
7🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз The Entropy Centre.

Навучыцеся разважаць у зваротным напрамку. Перахітрыце немагчымае. Вас чакае ашаламляльная прыгода ад першай асобы, дзе будзе неабходна вырашаць арыгінальныя й складаныя загадкі, перамяшчаючы прадметы ў часе!

Кошт гульні ў Steam — 12,49$.
👍9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз псыхадэлічнага хорару The Chant.

Прыгодніцкі хорар-баявік ад трэцяй асобы для аднаго гульца, дзеяньне якога адбываецца на аддаленым духоўным востраве. Каб выжыць, вы павінны ствараць, змагацца й пазьбягаць псыхадэлічных жахаў, якія разьвязваюцца, калі духоўны рытуал ідзе ня так і абуджае вымярэньне зла!

Журналісты называюць The Chant нядрэнным прадстаўніком жанру, які, нажаль, нічым не вылучаецца і можа лёгка згубіцца на фоне іншых гульняў.

Кошт гульні ў Steam — 39,99$.
👍7
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Warhammer: Vermintide 2.

Warhammer: Vermintide 2гэта візуальна ашаламляльны й наватарскі экшн у блізкім бою, які рассоўвае межы каапэратыўнага жанру ад першай асобы. Далучайцеся да барацьбы зараз!

❗️Забраць гульню можна да 7 лістапада.
👍13
@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае выключна па-беларуску!

Далучайся!
8👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 У сеціва зьбег геймплейны ўрывак новай гульні Хідэа Кадзімы.

Гэта самы дзіўны зьбег, якія мы калі-небудзь бачылі.

Запіс іншага тэлефона з тэлефона, а на запісе — іншы тэлефон, на якім уключана відэа з YouTube, і ўсё гэта здымае голы мужчына.

Па словах інсайдэра Тома Хендэрсана, на гэтых кадрах мы бачым новы хорар Overdose Хідэа Кадзімы.
Мяркуючы па відэа роля галоўнай гераіні дасталася Маргарэт Куэлі ("Маці" у гульні Death Stranding).

Хендэрсан лічыць, што Overdose — гэта тая самая гульня, якой Кадзіма займаецца разам з Mіcrosoft, з выкарыстаньнем воблачных тэхналёгій.
😁5👍31
📰 AMD прадставіла новыя відэакарты на архітэктуры RDNA 3.

AMD прадставіла гульнявыя відэакарты Radeon RX 7900 XT і Radeon RX 7900 XTX. Навінкі пабудаваны на графічным працэсары з архітэктурай RDNA 3, які AMD называе першым у сьвеце GPU з чыплетным дызайнам — ён складаецца зь некалькіх крышталяў.

🔸 Radeon RX 7900 XT мае графічны працэсар з 84 CU (Compute Unіts), якія нясуць у сабе 10752 струменевых працэсараў. Сярэдняя гульнявая частата — 2 Ггц. Карта атрымала 80 Мбайт памяці Іnfіnіty Cache, аб’ём відэапамяці GDDR6 — 20 Гбайт.

🔸 Radeon RX 7900 XTX атрымала графічны працэсар з 96 CU, архітэктурай RDNA 3, што кажа аб наяўнасьці 12288 струменевых працэсараў. Сярэдняя гульнявая частата — 2,3 Ггц, 96 Мбайт хуткаснай памяці Іnfіnіty Cache, аб’ём відэапамяці GDDR6 — 24 Гбайт.

Продажы стартуюць 13 сьнежня, рэкамэндаваны кошт відэакарты AMD RX 7900 XTX — 999$ ,RX 7900 XT — 899$ (Дарэчы GeForce RTX 4090 ацэнена ў 1599$ , а GeForce RTX 4080 у 1199$ ).
👍12🎉2
Хочаце гуляць у Minecraft з беларускамоўнымі аднадумцамі?
Ёсьць цікавая прапанова:

Літоўскі сэрвер майнкрафт:
Версыя: 1.19.2 Java
ІР сэрверу: 65.108.21.223:25723
Канал сэрверу: https://news.1rj.ru/str/UNIJAservier
14👍5🤔2
📰 Bethesda падарыла «старажытныя скруткі» сваім супрацоўнікам у знак падзякі.

Bethesda Game Studіos правяла імпрэзу Scrolls Ceremony, на якой кіраўніцтва студыі ўзнагародзіла супрацоўнікаў «сапраўднымі старажытнымі скруткамі».

Да памятных скруткаў прышпіленыя значкі з лагатыпамі гульняў, над якімі працаваў супрацоўнік. Адзін з самых запоўненых скруткаў — у Тода Говарда, які працуе ў Bethesda з 1995 году. На ім аж 41 значок, у тым ліку за 25 гадоў, праведзеных у студыі, і стварэньне гульняў з сэрыі The Elder Scrolls.
12👍2
📰 Lіonsgate Entertaіnment распрацоўвае гульню па матывах кінасэрыі ”Джон Уік”.

Генэральны дырэктар Lіonsgate Entertaіnment Джон Фелтэймер падчас канфэрэнцый зь інвэстарамі паведаміў, што студыя ўжо працуе над гульнёй па знакамітай кінасэрыі.

На дадзены момант праект знаходзіцца на максымальна раньніх стадыях, і расказваць пра яго няма чаго. Але кіраўнік Lіonsgate упэўнены, што матэрыял дазваляе стварыць праект, у якім зацікаўлены як гульцы, так і студыя.
👍14
📰 Рэліз Starfіeld варта чакаць толькі пасьля Redfall.

Кіраўнік Xbox Game Studіos Мэт Буці ў падкасьце Frіends Per Second згадаў, што рэліз Starfіeld адбудзецца пасьля выхаду Redfall.

Дакладнай даты рэлізу ў Redfall пакуль няма, ён абстрактна заплянаваны на 2023 год.
Ёсьць здагадкі, што ”акно” рэлізу Starfіeld прызначанае на травень-чэрвень.

Акрамя таго, Буці распавёў, што новы праект Тода Говарда — ня проста «Skyrіm у космасе», паколькі ў гульні будзе шмат новых зьмен у знаёмай формуле. У першую чаргу Буці адзначыў візуальны стыль й геймплейныя асаблівасьці.
🤔5👍2
📰 Стала вядома (магчыма) прыкладная дата рэлізу Diablo IV.

Інфармацыю аб магчымай даце рэлізу агучылі ў новым выпуску падкаста XboxEra і яе пацьвердзіў партал Wіndows Central, спасылаючыся на свае крыніцы.

Згодна з гэтай інфармацыяй выпуск гульні плянуецца на красавік 2023 году (дакладную дату павінны будуць абвясьціць 8 сьнежня на The Game Awards 2022).
👍7
📰 Twitter просіць частку звольненых супрацоўнікаў вярнуцца назад.

Па
дадзеных Bloomberg, Twіtter, звольніўшы прыкладна палову кампаніі ў пятніцу пасьля набыцьця яе Ілёнам Маскам, зараз зьвяртаецца да дзясяткаў супрацоўнікаў, якія страцілі працу, і просіць іх вярнуцца.

Некаторыя з тых, каго просяць вярнуцца, былі звольненыя памылкова, іншых адпусьцілі да таго, як кіраўніцтва зразумела, што іх праца й вопыт могуць спатрэбіцца для стварэньня новых функцый, якія прадугледжвае Маск.

Нагадваем, Twіtter скараціў каля 3700 чалавек на гэтым тыдні ў якасьці спосабу скараціць выдаткі пасьля набыцьця яго Маскам.
🤡26😁6👍1🌚1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Techland прадставіла рэлізны трэйлер DLC Bloody Ties для Dying Light 2: Stay Human.

Падзеі Bloody Tіes разгорнуцца ў Carnage Hall, былым будынку опэры, якое ператварылі ў элітную зону з арэнамі для жорсткіх паядынкаў і крывавых відовішчаў.

Рэліз «гладыятарскага» DLC адбудзецца 10 лістапада.
👍7🌚1
📰 Meta рыхтуецца да самага маштабнага скарачэньня за ўсю гісторыю кампаніі.

Паводле інфармацыі Тhe Wall Street Journal, Meta рыхтуецца да звальненьня шматлікіх тысячаў супрацоўнікаў. Гэта будзе самае маштабнае скарачэньне за ўсю гісторыю кампаніі. Чакаецца, што аб’ява аб звальненьнях будзе зроблена да 9 лістапада 2022 году.

Раней Марк Цукерберг казаў аб тым, што кампанія «засяродзіць інвэстыцыі на невялікай колькасьці высокапрыярытэтных абласьцей росту». Пры гэтым яшчэ ў чэрвені гэтага году ён адзначаў, што «ў кампаніі, верагодна, ёсьць група людзей, якім ня варта ў ёй знаходзіцца».
(Дарэчы ў карпарацыі на дадзены момант працуе каля 85 тысячаў чалавек).

Варта адзначыць, што ў канцы кастрычніка Meta адчыталася аб фінансавых выніках за трэці квартал году, кампанія панесла страты ў памеры 3,7 мільярдаў даляраў з-за Metaverse і VR. Фірму крытыкуюць інвэстары, аднак кіраўніцтва абяцае даць справаздачу аб посьпеху ў будучыні.
🤔8👍2😢1
📰 World of Warcraft — 18 гадоў.

У World of Warcraft пачалася традыцыйная гульнявая падзея ў гонар гадавіны гульні. Усе, хто зойдзе ў гульню з 6 па 27 лістапада, атрымаюць спэцыяльнае дасягненьне, падарунак і магчымасьць узяць удзел у сьвяточных імпрэзах.

У падарунак гульцы атрымаюць стандартны сьвяточны набор, а менавіта: скрутак бонуснага досьведу, які стыкуецца з усімі іншымі ўзмацненьнямі, сьвяточныя фаервэркі й запрашэньне ў Пячоры часу.
🌚8👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Sonic Frontiers.

Вожык Сонік адпраўляецца ў новую неверагодную прыгоду! Змагайцеся з магутнымі ворагамі й дасьледуйце дзіўны сьвет, поўны таямніц і загадак. Пераадольвайце хуткасьць гуку й пакарайце новыя вышыні на пяці шырокіх Зьнічкавых выспах ў сьвеце, дзе няма меж!

Кошт у Steam — 59,99$
👍9