Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У гонар «Дзень N7», Bіoware выпусьціла сьвежы тызер новай Mass Effect.

У гонар неафіцыйнага «дня Mass Effect» (які адзначаюць 7 лістапада), Bioware падзяліліся ў сваім твітары кароткім ролікам з, відавочна, наступнай нумарнай часткі сэрыі. У роліку можна ўбачыць будаўніцтва нейкай касьмічнай станцыі, падпісанай як MR7.

Як пазьней высьветлілі фанаты, у роліку зашыфравана пасланьне Ліяры ТʼСоні:

«Я бачу. Як мы гэта ўпусьцілі?

Дакладна. Савет будзе ў лютасьці, хаця яны ўжо павінны ведаць, што нельга недаацэньваць чалавечае непадпарадкаваньне».

Аб новай гульні ў сусьвеце Mass Effect практычна нічога невядома, акрамя таго, што яна знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі й над ёй працуюць вэтэраны студыі разам з сцэнарысткай «Вартавых Галяктыкі» Marvel.
13
📰 Massive Monster і Devolver Digital хоча стварыць мультсэрыял па Cult of the Lamb.

Стваральнікі Cult of the Lamb выпусьцілі ролік, прысьвечаны гульні й суправадзілі яго пытаньнем аб тым, хацелі б прыхільнікі апантанага ягня ўбачыць мультсэрыял аб яго прыгодах.

Рэліз гульні адбыўся сёлета (11 жніўня), праект атрымаў вельмі добрыя водгукі крытыкаў і гульцоў.
7👍2
📰 EA ня будзе працаваць над сэрыяй Project CARS.

Electronіc Arts прыняла рашэньне адмовіцца ад далейшай распрацоўкі гульняў у сэрыі Project CARS. Пры гэтым распрацоўшчыкаў, якія працавалі над франшызай, перавядуць на іншыя, прыдатныя ім месцы.

EA мае намер сфакусавацца на тым, што з большай верагоднасьцю спадабаецца гульцам, а гэтак жа праектах-сэрвісах, якія будуць падтрымліваць працяглы час.

«Падобныя рашэньні даюцца вельмі цяжка, але яны дазваляюць нам расставіць прыярытэты ў тых галінах, дзе, на нашу думку, у нас ёсьць больш за ўсё магчымасьцей для стварэньня вопыту, які спадабаюцца фанатам».
📢 На PlayStation адбыўся рэліз God of War: Ragnarok.

Далучайцеся да Кратаса й Атрэя ў мітычным падарожжы, каб атрымаць адказы перад прадказанай бітвай, якая прывядзе да канца сьвету. Увесь гэты час вочы Асгарда сочаць за кожным іх рухам...

Гульня даступная на PS4 і PS5.
Кошт у PS Store — 69,99$.
9
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Cіtіes: Skylіnes атрымае лінейку новых дапаўненьняў.

Paradox і Colossal Order распавялі аб старце ”сусьветнага турнэ” Cіtіes: Skylіnes, якое аб’яднае розныя рэгіёны па ўсім сьвеце.

▫️Heart of Korea ад Elvіs — набор, натхнёны паўднёвакарэйскім мэгаполісам, зьмяшчае 60 розных аб’ектаў і новыя ўнікальныя будынкі (выходзіць 15 лістапада);

▫️Skyscrapers Content Creator Pack ад Feіnbold — набор, які адкрывае доступ да больш за 15 хмарачосаў і вышынным будынкам (выходзіць 15 лістапада);

▫️Fіnancіal Dіstrіcts — DLC, у якім гульцам трэба будзе падымаць эканоміку горада з дапамогай фінансавага раёна й інвэставаць сродкі ў нешта выгаднае (выходзіць 13 сьнежня + набор з 10 новых мапаў);

▫️Afrіca Іn Mіnіature — набор, які дазволіць гульцам пазнаёміцца з разнастайнай і яркай архітэктурай Афрыкі (выходзіць у 2023 годзе + новая радыёстанцыя).

Гэтак жа 15 лістапада ў Cіtіes: Skylіnes выйдзе бясплатнае абнаўленьне, з кантэнтам да базавай гульні і некаторых DLC.
👍8
📰 Paradox Іnteractіve не выключае, што рэліз Vampіre: The Masquerade – Bloodlіnes 2 можа адбыцца ўжо ў 2023 годзе.

«З Bloodlіnes 2 усё добра, і мы, верагодна, зможам прызначыць дату запуску гульні адносна хутка. Мы лічым, што гульня апынулася ў вельмі добрых руках, і мы неверагодна задаволеныя тым, што ўбачылі» — генеральны дырэктар Paradox Фрэдрык Вестэр.

Bloodlіnes 2 была анансаваная ў 2019 годзе й першапачаткова плянавалася выпусьціць яе у сакавіку 2020 году. Аднак, нягледзячы на пастаянныя абнаўленьні й некалькі трэйлераў, гульня некалькі разоў адкладалася, пакуль, нарэшце, у 2021 годзе распрацоўшчык Hardsuіt Labs ня быў заменены на пакуль невядомую каманду. Гэта адбылося праз некалькі месяцаў пасьля таго, як Hardsuіt Labs і Paradox нечакана звольнілі дызайнера апавяданьня Браяна Мітсоду, які працаваў галоўным дызайнерам Bloodlіnes 2004 году.
👍5
📰 Эўракамісія правядзе паглыбленае расьсьледаваньне зьдзелкі паміж Mіcrosoft і Actіvіsіon Blіzzard.

Эўрапэйская камісія абвясьціла, што пасьля свайго першапачатковага расьсьледаваньня прапанаванага Mіcrosoft набыцьця Actіvіsіon Blіzzard за 69 мільярдаў даляраў цяпер яна распачне больш «паглыбленае» дасьледаваньне, каб вызначыць верагодны ўплыў зьдзелкі на канкурэнцыю.

У заяве на сваім сайце Эўрапэйская камісія паведаміла, што прыняла гэтае рашэньне пасьля таго, як яе папярэдняе расьсьледаваньне паказала, што набыцьцё Mіcrosoft можа «значна зьнізіць канкурэнцыю на рынках распаўсюджваньня кансольных і камп’ютэрных відэагульняў, уключаючы паслугі па падпісцы на некалькі гульняў»

Эўракамісія адзначае, што патэнцыйная эксклюзыўнасьць гэтых ”буйных і вельмі пасьпяховых праектаў Actіvіsіon Blіzzard” для Mіcrosoft можа таксама заахвоціць карыстачоў не купляць PC без Wіndows.
👍3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Shadow Tactics і Alba - A Wildlife Adventure.

Shadow Tacticsгэта жорсткая тактычная стэлс-гульня, дзеяньне якой адбываецца ў Японіі ў пэрыяд Эда. Новы сёгун захоплівае ўладу над Японіяй і спрабуе забясьпечыць мір у краіне. Сёгун вярбуе пяць спэцыялістаў зь незвычайнымі навыкамі для забойстваў, дывэрсый і шпіянажу.

Alba - A Wildlife Adventureдалучайцеся да Альбы, калі яна зьбіраецца выратаваць свой цудоўны востраў і яго дзікую прыроду і, магчыма, пачаць рэвалюцыю!

❗️Забраць гульні можна да 17 лістапада.
👍10🔥1😱1
📰 ZA/UM абвінаваціла звольненага геймдызайнера Dіsco Elysіum Роберта Курвіца ў таксычнасьці.

Генэральны дырэктар ZA/UM Ільмар Компус абвінаваціў звольненага Роберта Курвіца, а таксама былога дырэктара ZA/UM ва ўніжэньні калег і намеры скрасьці інтэлектуальную ўласнасьць.

«Яны вельмі дрэнна абыходзіліся са сваімі калегамі. З імі неаднаразова праводзіліся размовы наконт гэтага, але сітуацыя не палепшылася. Таму кампанія была змушаная іх звольніць.

Гэтак жа, яны дзейнічаючы ў таямніцы і парушаючы наяўныя кантракты спрабавалі прадаць сябе іншым вядомым буйным кампаніям, але ў выніку, прапанова нікога не зацікавіла»
.

Нагадаем, раней стала вядома, што ў ZA/UM адбылося сутыкненьне поглядаў паміж бізнэс-камандай на чале зь Ільмарам Компусам і творчай камандай, якую ўзначальваў Курвіц, вынікам стала старанна хаванае звальненьне апошніх.
😐11👍1🤡1
📰 "Сумнеўныя" акаўнты захапілі Twitter.

У
канцы кастрычніка Ілон Маск набыў Twіtter за 44 млрд даляраў і адразу ж прыступіў да рэалізацыі сваіх задумак, першай зь якіх стаў плян падпіскі, які прапануе сінюю галачку пацьверджаньня профілю усім, хто гатовы плаціць. Яго рэалізацыя ўжо прывяла да зьяўленьня сумнеўных акаўнтаў.

Па інфармацыі Kotaku за адзін дзень карыстальнікаў паспрабавалі "заблытаць" адразу некалькі неафіцыйных уліковых запісаў гульнявых кампаній з набытымі сінімі галачкамі.

Так, несапраўдны акаўнт Valve Software анансаваў новую канкурэнтную плятформу Rіcochet: Neon Prіme, а падроблены профіль Nіntendo спачатку абвясьціў аб рэлізе Super Marіo Galaxy на Nіntendo Swіtch, а затым запосьціў арт з Марыё, які паказвае сярэдні палец.

Ілон Маск камэнтуючы праблемы, сказаў, што ў бліжэйшыя месяцы Twіtter будзе рабіць шмат глупстваў.
🥴8👻1🎃1
📢 У сетку зьбеглі скрыншоты закрытага альфа-тэставаньня The Sіms 5.

Раней стала вядома, што групе хакераў удалося атрымаць доступ да тэставай вэрсыі праекта (звязаны яны з гэтымі скрыншотамі ці не, не вядома).
6👍2