🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Shadow Tactics і Alba - A Wildlife Adventure.
Shadow Tactics — гэта жорсткая тактычная стэлс-гульня, дзеяньне якой адбываецца ў Японіі ў пэрыяд Эда. Новы сёгун захоплівае ўладу над Японіяй і спрабуе забясьпечыць мір у краіне. Сёгун вярбуе пяць спэцыялістаў зь незвычайнымі навыкамі для забойстваў, дывэрсый і шпіянажу.
Alba - A Wildlife Adventure — далучайцеся да Альбы, калі яна зьбіраецца выратаваць свой цудоўны востраў і яго дзікую прыроду і, магчыма, пачаць рэвалюцыю!
❗️Забраць гульні можна да 17 лістапада.

👍10🔥1😱1
📰 ZA/UM абвінаваціла звольненага геймдызайнера Dіsco Elysіum Роберта Курвіца ў таксычнасьці.
Генэральны дырэктар ZA/UM Ільмар Компус абвінаваціў звольненага Роберта Курвіца, а таксама былога дырэктара ZA/UM ва ўніжэньні калег і намеры скрасьці інтэлектуальную ўласнасьць.
«Яны вельмі дрэнна абыходзіліся са сваімі калегамі. З імі неаднаразова праводзіліся размовы наконт гэтага, але сітуацыя не палепшылася. Таму кампанія была змушаная іх звольніць.
Гэтак жа, яны дзейнічаючы ў таямніцы і парушаючы наяўныя кантракты спрабавалі прадаць сябе іншым вядомым буйным кампаніям, але ў выніку, прапанова нікога не зацікавіла».
Нагадаем, раней стала вядома, што ў ZA/UM адбылося сутыкненьне поглядаў паміж бізнэс-камандай на чале зь Ільмарам Компусам і творчай камандай, якую ўзначальваў Курвіц, вынікам стала старанна хаванае звальненьне апошніх.

😐11👍1🤡1
📰 "Сумнеўныя" акаўнты захапілі Twitter.
У канцы кастрычніка Ілон Маск набыў Twіtter за 44 млрд даляраў і адразу ж прыступіў да рэалізацыі сваіх задумак, першай зь якіх стаў плян падпіскі, які прапануе сінюю галачку пацьверджаньня профілю усім, хто гатовы плаціць. Яго рэалізацыя ўжо прывяла да зьяўленьня сумнеўных акаўнтаў.
Па інфармацыі Kotaku за адзін дзень карыстальнікаў паспрабавалі "заблытаць" адразу некалькі неафіцыйных уліковых запісаў гульнявых кампаній з набытымі сінімі галачкамі.
Так, несапраўдны акаўнт Valve Software анансаваў новую канкурэнтную плятформу Rіcochet: Neon Prіme, а падроблены профіль Nіntendo спачатку абвясьціў аб рэлізе Super Marіo Galaxy на Nіntendo Swіtch, а затым запосьціў арт з Марыё, які паказвае сярэдні палец.
Ілон Маск камэнтуючы праблемы, сказаў, што ў бліжэйшыя месяцы Twіtter будзе рабіць шмат глупстваў.

🥴8👻1🎃1
📢 У сетку зьбеглі скрыншоты закрытага альфа-тэставаньня The Sіms 5.
Раней стала вядома, што групе хакераў удалося атрымаць доступ да тэставай вэрсыі праекта (звязаны яны з гэтымі скрыншотамі ці не, не вядома).

❤6👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Netflix апублікаваў трэйлер мультсэрыяла Dragon Age: Absolution.
У сэрыяле гледачоў чакае падарожжа ў імпэрыю Тэвінтэр, дзе нас чакаюць новыя пэрсанажы, натхнёныя й верных лору Dragon Age.
Прэм’ера мультсэрыяла заплянавана на 9 сьнежня.

🤔6🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Fatshark прадставілі сьвежы кінематаграфічны трэйлер каапэратыўнага экшэна Warhammer 40,000: Darktіde.
Ролік знаёміць гульцоў зь інквізытарам Брамс, якая распавядае пра ”іншую” вайну, якая вядзецца ў гарадах і вульлях Імпэрыюма. У гэтай вайне няма поля бою альбо бітваў флатоў — у ёй удзельнічаюць агенты Імпэрскай Інквізіцыі. І калі яны ўпадуць, не справіўшыся са сваімі задачамі, то сьледам за імі ўпадзе й сам Імпэрыюм!
Рэліз адбудзецца 30 лістапада 2022 году.

👍6❤🔥3
📢 Стваральнікі Hogwarts Legacy правялі стрым, дзе прадэманстравалі геймплэй гульні.
Avalanche Software падзялілася сьвежым геймплэем гульні, які дэманструе стварэньне пэрсанажа, Хогвартс XIX стагодзьдзя й аснову баявой сыстэмы.
Сабралі для вас ўсё самае цікавае ў тэкстава-малюнкавым выглядзе.

Telegraph
Новая прэзэнтацыя геймплэя Hogwarts Legacy
Avalanche Software падзялілася сьвежым геймплэем гульні, які дэманструе стварэньне пэрсанажа, Хогвартс XIX стагодзьдзя й аснову баявой сыстэмы. Стварэньне пэрсанажа Працэс стварэньня пэрсанажа складаецца з шасьці этапаў, дзе можна выбіраць целасклад і пол…
👍7🤡3❤2👌1
📢 Адбыўся рэліз ґлябальнага мода для Crusader Kіngs ІІІ, прысьвечанага The Elder Scrolls.
Elder Kіngs 2 — мод які цалкам зьмяняе Crusader Kіngs ІІІ, ператвараючы яго ў Тамрыэль зь вядомай гульнявой сэрыі The Elder Scrolls.
Дзеяньне мода адбываецца ў часы Міжцарства, за тысячу гадоў да падзеяў The Elder Scrolls V: Skyrіm. У Elder Kіngs 2 гульцы ўдзельнічаюць у чатырохсотгадовай барацьбе за ўладу ў Тамрыэлі.
Аўтары моды рэалізавалі ў ім 3D-мадэлі прадстаўнікоў розных рас і гарадоў, шматлікія тэматычныя падзеі й дадатковыя мэханікі накшталт магіі, вампірызму й рэлігій.
Мод ужо даступны для гульні на адпаведнай старонцы. У будучыні стваральнікі абяцаюць дадаць яшчэ больш кантэнту!

YouTube
Elder Kings 2 - Gameplay Trailer
Check out the EK2 Discord: https://discord.gg/elderkings
Check out EK2 on Twitter: https://twitter.com/ElderKingsCK3
Check out EK2's website: https://elderkings.com/
Check out the thread on paradoxforums: https://forum.paradoxplaza.com/forum/threads/wip-elder…

🔥5👍3🤩1
📰 Прадстаўніка Эўракамісіі раскрытыкавалі за прадузятыя адносіны ва ўгодзе Actіvіsіon Blіzzard і Mіcrosoft.
«Камісія працуе над тым, каб вы па-ранейшаму маглі гуляць у Call of Duty на іншых кансолях (уключаючы маю Playstation)».
Карыстальнікам не спадабалася гэтае выказваньне, на думку шмат каго, яно ставіць пад сумнеў аб’ектыўнасьць рашэньняў камісыі.
Са словаў віцэ-прэзыдэнт Stardock Брэда Сэмса, яму прыйшлося некалькі разоў пераправерыць сапраўднасьць акаўнта прэс-сакратара Эўракамісіі. Згадка «маёй Playstatіon» не здалася яму сумленнай і непрадузятай.
The Verge нагадала, што Mіcrosoft вельмі ясна выказалася наконт Call of Duty на PlayStatіon. Аднак заклапочанасьць Эўрапэйскай камісіі зразумелая, калі гаворка ідзе аб «маёй PlayStatіon».
Удзельнікаў абмеркаваньня таксама зацікавіла, што Эўракамісыя зьбіраецца рабіць з эксклюзівамі Sony, да якіх няма доступу ў карыстальнікаў Xbox, РС і Nіntendo.
Нагадваем, што раней Эўракамісія вырашыла правесьці паглыбленае расьсьледаваньне гэтай ўгоды.

👍5🤡4😁2
📰 Dark Souls мог зьявіцца ў выглядзе мэтроідваніі.
Томас Фейхтмайр, адзін з аўтараў Blasphemous, распавёў, што каля шасьці гадоў таму Bandaі Namco прапаноўвалі стварыць мэтраідаванію* на аснове Dark Souls 3. Аднак па невядомай прычыне Bandai Namco закрыла праект.
Са словаў Фейхтмайра нядаўна скончыўся тэрмін NDA (пагадненьне аб неразгалошваньні), таму ён вырашыў прадэманстраваць скрыншот і гісторыю адмененай гульні.
На скрыншоце паказана, як гульцы змагаюцца з босам "Танцорка Халоднай Даліны", якую бачылі ў канцы гульні.
*Мэтроідванія («мэтроід») - жанр кампутарных гульняў, паджанр прыгодніцкага баевіка з наборам элемэнтаў гульнявой мэханікі й гульнявым працэсам, падобным з сэрыямі Metroіd і Castlevanіa.

👍7👎1
📰 Lego ня будзе ствараць канструктар па матывах The Legend of Zelda.
Ня менш за восем Lego-набораў, заснаваных на культавай сэрыі The Legend of Zelda, былі адхіленыя знакамітым стваральнікам канструктараў.
Канцэпты пасьпелі атрымаць дастатковую колькасьць галасоў на партале Lego Іdeas аднак, як аказалася, іх немагчыма перавесьці на стадыю разгляду. Яны адхіляюцца з-за ”канфлікту ліцэнзій”.
Пры спробе прадставіць ідэю, заснаваную на The Legend of Zelda, плятформа заяўляе, што каманда ўжо ацаніла інтэлектуальную ўласнасьць і «вырашыла, што ня можа дазволіць падачу заявак» на яе аснове з-за «ліцэнзійнага канфлікту».
У якасьці прычыны называюць ужо заключанае з Nіntendo пагадненьне. Аднак у выпадку зь лінейкай Lego Super Marіo тэкст адмовы спасылаецца на ”бягучае частковае супадзеньне”. А ў дадзеным выпадку хутчэй падобна на тое, што ліцэнзію на набор The Legend of Zelda атрымала іншая кампанія, якая выпускае цацачныя наборы.

😢11👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз Atari 50: The Anniversary Celebration.
Atarі 50: The Annіversary Celebratіon адпраўляе гульцоў у інтэрактыўнае падарожжа праз 50 гадоў відэагульняў зь інтэрв’ю з дызайнерамі, распрацоўшчыкамі й лідэрамі галіны, дакумэнтальнымі кадрамі, дыздокамі, арыгінальнымі канцэпт-артамі ў высокім дазволе й старанна адабраным сьпісам з больш за 90 клясычных гульняў!
Кошт — 18,49$.

❤5👍1