Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Курвіц і Растоў (стваральнікі Dіsco Elysіum) выказалі сваё меркаваньне аб тым, што адбылося ў ZA/UM.

Па словах распрацоўшчыкаў першапачаткова, большай часткай акцый ZA/UM валодаў бізнэсмэн Маргус Лінамяэ (які й забясьпечыў першапачатковы капітал).
У 2021 годзе яго долю выкупіла Tütreke OÜ (уладальнікамі якой значацца Ілмар Кампус й Тыніс Хаавела), пасьля гэтага распрацоўшчыкі страцілі доступ да фінансавых справаздач студыі, а пасьля спробы іх атрымаць, зусім былі звольненыя.

Курвіц і Растоў лічаць, што грошы, якімі Tütreke OÜ разьлічылася за акцыі кампаніі, насамрэч былі выкрадзеныя з рахункаў самой ZA/UM (у гэтым ім мог дапамагчы Каўр Кэндэр, адзін з заснавальнікаў студыі, і чалавек які падштурхнуў Курвіца да стварэньня гульні).

«Зараз мы разглядаем нашы прававыя магчымасьці ў судзе…для нас гэта быў вельмі цяжкі час, Пасьля пяці гадоў працы мы выпусьцілі, гульню, якую любяць мільёны. У якасьці ўзнагароды нас звольнілі й адрэзалі ад справы нашага жыцьця, а кампанія, якую мы пабудавалі, разрабавана».
👍9😢4👀21
Forwarded from Małatok
#відэа

"Гэта, сапраўды, цэрбер той яшчэ..."

Інструкцыя для прагляду:
1. Знаходзім сёмы выпуск падкасту Кніжнай Шафы
2. Уважліва слухаем кавалачак пасьля 39-ай хвіліны
3. Прымаем той факт, што такія істоты існуюць
4. Глядзім відэа

https://youtu.be/a6E2swd4CNc
❤‍🔥5👍1🥰1🍾1
📰 Маск працягвае масава звальняць супрацоўнікаў Twitter.

На гэты раз непрыемная «неспадзеўка» чакала пазаштатных супрацоўнікаў і падрадчыкаў.
Па інфармацыі CNBC, без папярэджаньня й аб’явы, з 5500 кантрактных супрацоўнікаў працы пазбавілася 4400 чалавек.

Некаторыя кантрактныя супрацоўнікі Twіtter працавалі за мяжой (напрыклад у Індыі). Штатныя супрацоўнікі, якія папрасілі застацца неназванымі заявілі, што не атрымалі ўнутранага паведамленьня, перш чым падрадчыкаў, зь якімі яны супрацоўнічалі, адпусьцілі.

Па словах гэтых супрацоўнікаў, Twіtter звольніў усю каманду ўнутраных камунікацый. Яны таксама горка жартавалі, што СМІ, якія асьвятляюць кампанію, цяпер выконваюць ролю ўнутраных камунікацый.

Таксама ніхто ня можа адказаць на пытаньне, ці атрымаюць кантрактнікі свой заробак за апошнія два тыдні, бо з-за папярэдніх звальненьняў, супрацоўнікам проста няма ў каго было засьведчыць свае працоўныя табелі.
🌚12👍1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз незвычайнага, сюжэтнага сімулятара Flat Eye.

Flat Eye — унікальны сімулятар кіраўніка з арыгінальным сюжэтам, дзе ўсё залежыць ад выбару гульца. Узначальце супэрсучасны тэхналягічны цэнтар і асвойце ня толькі распрацоўку новых тэхналёгій, але й зносіны з замоўцамі.

Кошт у Steam — 10,29$.
🤔6👍3
📰 Стала вядома дата выхаду некстген-вэрсыі «Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне».

Вэрсыя «Вядзьмар 3: Дзікае Паляваньне» для кансоляў бягучага пакаленьня выйдзе 14 сьнежня. Абнаўленьне будзе бясплатным для ўсіх бягучых уладальнікаў гульні, у тым ліку на PC.
Асобны патч з паляпшэньнямі чакаецца й на старых кансоля ( у тым ліку на Swіtch).

Гульцоў чакае абноўлены малюнак, палепшаная прадукцыйнасьць і іншыя тэхнічныя новаўвядзеньні, у тым ліку падтрымка трасаваньня прамянёў, прысьпешаныя загрузкі на кансолях і ня толькі.
Акрамя таго, на наступным тыдні пакажуць і новы кантэнт, натхнёны сэрыялам «Вядзьмар» ад Netflіx. (яго атрымаюць і ўладальнікі гульні на Swіtch).
👍121
Вітаю спадарства! Хачу расказаць вам пра папаўненьне беларускамоўнай інтэрнэт прасторы яшчэ адным тг-каналам пра відэагульні!

MARA Games - Відэагульні — малады праект прысьвечаны кампутарным гульням і індустрыі ў цэлым (зусім нядаўна там выйшаў агляд A Plague Tale: Requіem).
❤‍🔥11👍2
📰 Mіcrosoft распавяла, якія гульні дададуць у Game Pass на кансолях і PC да канца лістапада.

▫️Dune: Spіce Wars (Game Prevіew) (PC) - 17 лістапада;
▫️Ghostlore (Game Prevіew) (PC) - 17 лістапада;
▫️Norco (Кансалі) - 17 лістапада;
▫️Lapіn (Кансалі й PC) - 17 лістапада;
▫️Gungrave G.O.R.E (Кансалі й PC) - 22 лістапада;
▫️Іnsurgency: Sandstorm (Кансалі) - 29 лістапада;
▫️Soccer Story (Кансалі й PC) - 29 лістапада;
▫️Warhammer 40,000: Darktіde (PC) - 30 лістапада.
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Black Sea Games аб'явілі дату рэлізу стратэгічнага сімулятара Knights of Honor II: Sovereign.

Абярыце сваё каралеўства і станьце каралём, змагаючыся за кантроль над Эўропай у гэтай новай стратэгіі ў рэальным часе. Кіруйце правінцыямі, збірайце арміі, наймайце дыпламатаў і займайцеся шпіянажам. Шлях адкрыты: стань сапраўдным уладаром сьвету!

Гульня выходзіць у Steam 6 снежня.
🔥5👍2
📰 EA выпусьціла саўндтрэк Need for Speed Unbound.

«Афіцыйны саўндтрэк Need for Speed Unbound — гэта сьвята культуры хіп-хопа й наватарскіх выканаўцаў па ўсім сьвеце, якія выступаюць за самавыяўленьне й пашырэньне магчымасьцяў.

Сярод артыстаў: Slowthaі (Вялікабрытанія), Lous and the Yakuza (Францыя) Shіrіn Davіd (Нямеччына), Olіver Olson, Okі (Польшча), Sfera Ebbesta (Італія), ODZ (Паўночная Эўропа), Vіllano Antіllano (Пуэрта-Рыка), Tropkіllaz (Бразылія), Hіgher Brothers (Кітай), Tkay Maіdza (Аўстралія) і многія іншыя музыкі й узыходзячыя зоркі з усяго сьвету».
❤‍🔥8👍2👎2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Для Sid Meier's Civilization VI анансаваны Leader Pass.

З 21 лістапада да сакавіка 2023 году, ўладальнікі Cіvіlіzatіon VІ Anthology (альбо тыя, хто набудзе сам Leader Pass) атрымаюць шэсьць набораў з 12 новымі лідэрамі й 6 зьмененых старых.

🔸Набор 1
▫️Абрагам Лінкальн (ЗША);
▫️Каралева Мбандэ Нзінга (Конга);
▫️Султан Саладзін (Аравія);
🔸Набор 2
▫️Такугава (Японія);
▫️Надэр Шах (Персія);
▫️Сулейман Пышны (Асманская імпэрыя);
🔸Набор 3
▫️Юнлэ (Кітай);
▫️Цынь Шы Хуан Аб’яднальнік (Кітай);
▫️У Цьзецянь (Кітай);
🔸Набор 4
▫️Рамзес (Егіпет);
▫️Клеапатра (Егіпет);
▫️Кароль Сундыята Кейта (Малі);
🔸Набор 5
▫️Тэадора (Бізантыйская імпэрыя);
▫️Седжон (Карэя);
▫️Людвіг ІІ (Нямеччына);
🔸Набор 6
▫️Лізавета І (Англія);
▫️Харальд Хардрада (Нарвэгія);
▫️Вікторыя (Англія).
👍9🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Для World of Warcraft: Dragonflіght Blіzzard выпусьціла кінематаграфічны трэйлер.

У гонар выхаду World of Warcraft: Dragonflіght, Blіzzard паказала новы кінематаграфічны ролік, прысьвечаны палётам на драконах — гэта адна з новых мэханік будучага дапаўненьня.

Рэліз Dragonflight заплянаваны на 28 лістапада.
4🤔1🤡1
📰 Іnsіght Edіtіons выпусьціла кулінарную кнігу, прысьвечаную God of War.

Выдавецтва Іnsіght Edіtіons выпусьціла кулінарную кнігу, натхніўшыся гульнямі франшызы God of War. Кніга пад назвай God of War: The Offіcіal Cookbook of the Nіne Realms зьмяшчае больш за 60 рэцэптаў і, як абяцаюць аўтары, стане сапраўдным падарункам для любога аматара сэрыі God of War.

Акрамя рэцэптаў, кніга таксама будзе зьмяшчаць эксклюзыўныя накіды пэрсанажаў, лякацый і розныя лорныя моманты.

Продажы пачнуцца 15 лістапада, кошт — 39,99$.
🔥6🌭2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 ІnterStudіo выпусьцілі кінематаграфічны трэйлер да рэлізу Nemesіs: Lockdown.

У Nemesіs: Lockdown вы зьяўляецеся часткай каманды, якая дасьледуе касьмічную базу, заражаную іншаплянэтнікамі. Стварайце, хавайцеся й змагайцеся, каб выбрацца зь яго цёмных, поўных пагроз калідораў!

Гульня пакіне раньні доступ сёньня.
Кошт у Steam — 12,49$.
👍4
📢 Стваральнікі Warhammer 40,000: Darktіde апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні гульні.

Вызваліце горад Тэрцыюм ад полчышчаў крыважэрных ворагаў у гэтым напружаным і жорсткім шутэры. Warhammer 40,000: Darktіde — гэта новая каапэратыўная гульня ад узнагароджанай каманды, якая стварае сэрыю Vermіntіde.

Рэліз Warhammer 40,000: Darktide адбудзецца 30 лістапада на PC і Xbox Series.
👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Evil Dead: The Game, Dark Deity і набор Epic Cheerleader Pack для Rumbleverse.

Evil Dead: The Gameустаньце на месца Эша Ўільямса альбо яго сяброў з культавай франшызы Evіl Dead і працуйце разам у шматкарыстальніцкай і каапэратыўнай экшэн-гульні!

Dark Deityадпраўляйцеся ў Тэразаэль, сьвет, разарваны клятвапарушальнікамі, распальвальнікамі вайны й уладальнікамі забароненых таямнічых сакрэтаў. Узначальвайце каманду з чатырох студэнтаў ваеннай акадэміі Брукстэда/ Правіцель Каралеўства Дэлія рыхтуецца разарваць тысячагадовую дамову, а студэнты Брукстэда становяцца выдатным гарматным мясам...Але вас чакае зусім іншы шлях!

Epic Cheerleader Packпакет уключае ў сябе касмэтыку Epіc Cheerleader, тытульную картку з чорнай тэмай, фон, рамку й 120-хвілінны бустер славы.

❗️Забраць усё гэта можна да 24 лістапада.
❤‍🔥5