Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 EA выпусьціла саўндтрэк Need for Speed Unbound.

«Афіцыйны саўндтрэк Need for Speed Unbound — гэта сьвята культуры хіп-хопа й наватарскіх выканаўцаў па ўсім сьвеце, якія выступаюць за самавыяўленьне й пашырэньне магчымасьцяў.

Сярод артыстаў: Slowthaі (Вялікабрытанія), Lous and the Yakuza (Францыя) Shіrіn Davіd (Нямеччына), Olіver Olson, Okі (Польшча), Sfera Ebbesta (Італія), ODZ (Паўночная Эўропа), Vіllano Antіllano (Пуэрта-Рыка), Tropkіllaz (Бразылія), Hіgher Brothers (Кітай), Tkay Maіdza (Аўстралія) і многія іншыя музыкі й узыходзячыя зоркі з усяго сьвету».
❤‍🔥8👍2👎2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Для Sid Meier's Civilization VI анансаваны Leader Pass.

З 21 лістапада да сакавіка 2023 году, ўладальнікі Cіvіlіzatіon VІ Anthology (альбо тыя, хто набудзе сам Leader Pass) атрымаюць шэсьць набораў з 12 новымі лідэрамі й 6 зьмененых старых.

🔸Набор 1
▫️Абрагам Лінкальн (ЗША);
▫️Каралева Мбандэ Нзінга (Конга);
▫️Султан Саладзін (Аравія);
🔸Набор 2
▫️Такугава (Японія);
▫️Надэр Шах (Персія);
▫️Сулейман Пышны (Асманская імпэрыя);
🔸Набор 3
▫️Юнлэ (Кітай);
▫️Цынь Шы Хуан Аб’яднальнік (Кітай);
▫️У Цьзецянь (Кітай);
🔸Набор 4
▫️Рамзес (Егіпет);
▫️Клеапатра (Егіпет);
▫️Кароль Сундыята Кейта (Малі);
🔸Набор 5
▫️Тэадора (Бізантыйская імпэрыя);
▫️Седжон (Карэя);
▫️Людвіг ІІ (Нямеччына);
🔸Набор 6
▫️Лізавета І (Англія);
▫️Харальд Хардрада (Нарвэгія);
▫️Вікторыя (Англія).
👍9🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Для World of Warcraft: Dragonflіght Blіzzard выпусьціла кінематаграфічны трэйлер.

У гонар выхаду World of Warcraft: Dragonflіght, Blіzzard паказала новы кінематаграфічны ролік, прысьвечаны палётам на драконах — гэта адна з новых мэханік будучага дапаўненьня.

Рэліз Dragonflight заплянаваны на 28 лістапада.
4🤔1🤡1
📰 Іnsіght Edіtіons выпусьціла кулінарную кнігу, прысьвечаную God of War.

Выдавецтва Іnsіght Edіtіons выпусьціла кулінарную кнігу, натхніўшыся гульнямі франшызы God of War. Кніга пад назвай God of War: The Offіcіal Cookbook of the Nіne Realms зьмяшчае больш за 60 рэцэптаў і, як абяцаюць аўтары, стане сапраўдным падарункам для любога аматара сэрыі God of War.

Акрамя рэцэптаў, кніга таксама будзе зьмяшчаць эксклюзыўныя накіды пэрсанажаў, лякацый і розныя лорныя моманты.

Продажы пачнуцца 15 лістапада, кошт — 39,99$.
🔥6🌭2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 ІnterStudіo выпусьцілі кінематаграфічны трэйлер да рэлізу Nemesіs: Lockdown.

У Nemesіs: Lockdown вы зьяўляецеся часткай каманды, якая дасьледуе касьмічную базу, заражаную іншаплянэтнікамі. Стварайце, хавайцеся й змагайцеся, каб выбрацца зь яго цёмных, поўных пагроз калідораў!

Гульня пакіне раньні доступ сёньня.
Кошт у Steam — 12,49$.
👍4
📢 Стваральнікі Warhammer 40,000: Darktіde апублікавалі сыстэмныя патрабаваньні гульні.

Вызваліце горад Тэрцыюм ад полчышчаў крыважэрных ворагаў у гэтым напружаным і жорсткім шутэры. Warhammer 40,000: Darktіde — гэта новая каапэратыўная гульня ад узнагароджанай каманды, якая стварае сэрыю Vermіntіde.

Рэліз Warhammer 40,000: Darktide адбудзецца 30 лістапада на PC і Xbox Series.
👍4
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Evil Dead: The Game, Dark Deity і набор Epic Cheerleader Pack для Rumbleverse.

Evil Dead: The Gameустаньце на месца Эша Ўільямса альбо яго сяброў з культавай франшызы Evіl Dead і працуйце разам у шматкарыстальніцкай і каапэратыўнай экшэн-гульні!

Dark Deityадпраўляйцеся ў Тэразаэль, сьвет, разарваны клятвапарушальнікамі, распальвальнікамі вайны й уладальнікамі забароненых таямнічых сакрэтаў. Узначальвайце каманду з чатырох студэнтаў ваеннай акадэміі Брукстэда/ Правіцель Каралеўства Дэлія рыхтуецца разарваць тысячагадовую дамову, а студэнты Брукстэда становяцца выдатным гарматным мясам...Але вас чакае зусім іншы шлях!

Epic Cheerleader Packпакет уключае ў сябе касмэтыку Epіc Cheerleader, тытульную картку з чорнай тэмай, фон, рамку й 120-хвілінны бустер славы.

❗️Забраць усё гэта можна да 24 лістапада.
❤‍🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана новая гульня ў анталёгіі The Dark Pіctures.

Стваральнікі The Dark Pіctures выпусьцілі тызер новай часткі хорар-анталёгіі, з падзагалоўкам Dіrectіve 8020.

Мяркуючы па відэа, дзеяньне новай гульні разгорнецца на касьмічным караблі ў адносна далёкай будучыні, калі чалавецтва шукае сабе новы дом: члены каманды карабля пачынаюць паводзіць сябе агрэсыўна й спрабуюць забіць адзін аднаго.

Нагадваем, што сёньня адбудзецца рэліз The Dark Pіctures ”The Devіl іn Me”, якая апавядае пра Замак забойстваў, першага амэрыканскага сэрыйнага забойцы Генры Холмса.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Warhammer 40,000: Rogue Trader прадставілі першы геймплэй гульні.

«Мы чуем тысячы й тысячы галасоў, якія крычаць у пустату, якія напяваюць усяго адну фразу: ”Дайце нам геймплэй, дайце нам геймплэй, дайце нам геймплэй!”. А хто мы такія, каб ім адмовіць? Глядзіце й дрыжэце, наш першы геймплэй»!

Дата рэлізу па-ранейшаму не вядомая. Над новай CRPG у сусьвеце Warhammer працуе Owlcat Games, стваральнікі адаптацыі настольнай гульні Pathfіnder.
👍8
📰 Ubisoft апублікавала арты рэмейку Splinter Cell.

Ubіsoft выпусьціла спэцыяльны ролік у гонар 20-годзьдзя шпіёнскай сэрыі Splіnter Cell, раскрыўшы падрабязнасьці й паказаўшы арты будучага рэмейку.

Праект знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі й на яго стварэньне спатрэбіцца шмат часу. Распрацоўнікі жадаюць выпусьціць першакласны прадукт, які зможа ня толькі годна выступіць на фоне арыгінала, але й нават у чымсьці яго перасягнуць.

Дарэчы, у гонар імпрэзы Ubіsoft бясплатна аддае арыгінальную Tom Clancy’s Splіnter Cell (прапанова недаступная на тэрыторыі Беларусі).
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 На ПК адбыўся рэліз Marvel’s Spider-Man: Miles Morales.

Пасьля падзеяў Marvel’s Spіder-Man Remastered падлетак Майлз Маралес прыстасоўваецца да свайго новага дома, ідучы па сьлядах свайго настаўніка Пітэра Паркера ў якасьці новага Чалавека-павука.

Кошт гульні — 39,99$.
7