🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Evil Dead: The Game, Dark Deity і набор Epic Cheerleader Pack для Rumbleverse.
Evil Dead: The Game — устаньце на месца Эша Ўільямса альбо яго сяброў з культавай франшызы Evіl Dead і працуйце разам у шматкарыстальніцкай і каапэратыўнай экшэн-гульні!
Dark Deity — адпраўляйцеся ў Тэразаэль, сьвет, разарваны клятвапарушальнікамі, распальвальнікамі вайны й уладальнікамі забароненых таямнічых сакрэтаў. Узначальвайце каманду з чатырох студэнтаў ваеннай акадэміі Брукстэда/ Правіцель Каралеўства Дэлія рыхтуецца разарваць тысячагадовую дамову, а студэнты Брукстэда становяцца выдатным гарматным мясам...Але вас чакае зусім іншы шлях!
Epic Cheerleader Pack — пакет уключае ў сябе касмэтыку Epіc Cheerleader, тытульную картку з чорнай тэмай, фон, рамку й 120-хвілінны бустер славы.
❗️Забраць усё гэта можна да 24 лістапада.

❤🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана новая гульня ў анталёгіі The Dark Pіctures.
Стваральнікі The Dark Pіctures выпусьцілі тызер новай часткі хорар-анталёгіі, з падзагалоўкам Dіrectіve 8020.
Мяркуючы па відэа, дзеяньне новай гульні разгорнецца на касьмічным караблі ў адносна далёкай будучыні, калі чалавецтва шукае сабе новы дом: члены каманды карабля пачынаюць паводзіць сябе агрэсыўна й спрабуюць забіць адзін аднаго.
Нагадваем, што сёньня адбудзецца рэліз The Dark Pіctures ”The Devіl іn Me”, якая апавядае пра Замак забойстваў, першага амэрыканскага сэрыйнага забойцы Генры Холмса.

👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Warhammer 40,000: Rogue Trader прадставілі першы геймплэй гульні.
«Мы чуем тысячы й тысячы галасоў, якія крычаць у пустату, якія напяваюць усяго адну фразу: ”Дайце нам геймплэй, дайце нам геймплэй, дайце нам геймплэй!”. А хто мы такія, каб ім адмовіць? Глядзіце й дрыжэце, наш першы геймплэй»!
Дата рэлізу па-ранейшаму не вядомая. Над новай CRPG у сусьвеце Warhammer працуе Owlcat Games, стваральнікі адаптацыі настольнай гульні Pathfіnder.

👍8
📰 Ubisoft апублікавала арты рэмейку Splinter Cell.
Ubіsoft выпусьціла спэцыяльны ролік у гонар 20-годзьдзя шпіёнскай сэрыі Splіnter Cell, раскрыўшы падрабязнасьці й паказаўшы арты будучага рэмейку.
Праект знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі й на яго стварэньне спатрэбіцца шмат часу. Распрацоўнікі жадаюць выпусьціць першакласны прадукт, які зможа ня толькі годна выступіць на фоне арыгінала, але й нават у чымсьці яго перасягнуць.
Дарэчы, у гонар імпрэзы Ubіsoft бясплатна аддае арыгінальную Tom Clancy’s Splіnter Cell (прапанова недаступная на тэрыторыі Беларусі).

👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 На ПК адбыўся рэліз Marvel’s Spider-Man: Miles Morales.
Пасьля падзеяў Marvel’s Spіder-Man Remastered падлетак Майлз Маралес прыстасоўваецца да свайго новага дома, ідучы па сьлядах свайго настаўніка Пітэра Паркера ў якасьці новага Чалавека-павука.
Кошт гульні — 39,99$.

❤7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Valve абвясьціла аб хуткім пачатку штогадовага восеньскага распродажу ў Steam.
У рамках распродажу, акрамя зьніжак, можна будзе намінаваць розныя гульні на прэмію Steam.
Мерапрыемства пачнецца 22 лістапада, а 21:00, скончыцца 29 лістапада, а 21:00 па Менскім часе.

👍9❤🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Kalypso Media прадставілі дадатaк New Frontiers для Tropico 6.
Галоўнай новай пабудовай дапаўненьня стане касмапорт, а новая кампанія ”Місыя - Марс” адкрые нам удзел у касьмічнай гонцы. Гульцам трэба будзе ствараць ракеты, каб вытрымаць канкурэнцыю міжнароднага маштабу, і для іх спатрэбіцца маса кампанэнтаў.
Рэліз DLC адбудзецца 1 сьнежня.

❤3❤🔥1
📰 Стваральнікі рэмэйку «Готыкі» прадставілі абноўленых гоблінаў.
«Гэтыя падступныя маленькія істоты могуць дапякаць нават загартаваным шукальнікам прыгод. А для нявопытных воінаў яны могуць стаць прычынай гібелі! Гобліны здольныя хутка акружыць вас і напасьці ўсе разам, узброеныя дубінамі, старымі іржавымі мячамі альбо ўсім, што трапіцца ім пад руку!»
Рэмэйк знакамітай гульні распрацоўваюць для PS5, Xbox Serіes і PC. Дакладнай даты рэлізу ў гульні пакуль няма.

🔥12
📢 Flyіng Wіld Hog прадставілі рэклямны ролік вампірскага вестэрна Evіl West, у якім зьняўся актор Дэні Трэхо.
Па сюжэце Трэхо спрабуюць схіліць да пасоўваньня папулярных сучасных трэндаў індустрыі накшталт лутбоксаў, агрэсыўнай манэтызацыі, штодзённых узнагарод за ўваход у гульню, сэзонных пропускаў і ня толькі. Але актора не радуе такі расклад — ён проста хоча гуляць у гульню.
Рэліз Evil West адбудзецца 22 лістапада на PlayStation, Xbox і PC.

YouTube
Welcome to Evil West - ft. Danny Trejo
🤠Pre-order Evil West now: https://store.focus-entmt.com/w/evilwestgames?utm_campaign=EW_WelcomeToEvilWest&utm_medium=denoscription&utm_source=YouTube
Evil West, the third-person action adventure that puts you in the boots of a vampire hunter rescuing a Wild…

😁8👍3🍾2
📰 Па чутках, Бобі Коцік вінаваты ў разрыве супрацоўніцтва Blizzard і NetEase.
Нядаўна стала вядома, што кампанія NetEase, пасля 14 гадоў, спыняе супрацоўніцтва з Blizzard Entertainment, што пацягнула за сабой страту доступу кітайскіх гульцоў да гульняў кампаніі.
Прэзыдэнт NetEase Games па ґлябальных інвэстыцыях і партнэрстве Сайман Чжу, выказаўся з гэтай нагоды даволі рэзка. Паводле яго словаў, распрацоўшчыкі й гульцы калі-небудзь зразумеюць, якую шкоду можа нанесьці «адзін тупень».
Па дадзеных кітайскіх СМІ, кажучы аб ”адным тупню", Чжу меў на ўвазе Бобі Коціка. Нібыта перагаворная група Actіvіsіon Blіzzard на чале з Бобі Коцікам вылучыла шэраг вельмі жорсткіх умоў падаўжэньня пагадненьня.
Напрыклад, кампанія патрабавала, каб NetEase выплаціла авансам ліцэнзійныя адлічэньні за два гады наперад. Акрамя гэтага, бакі не змаглі дамовіцца, каму будуць належаць аўтарскія правы й кантроля за асабістымі зьвесткамі ўсіх гульцоў рэгіёну.

👍7🤔5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 THQ Nordіc выпусьціць Rіsen на PS4, Xbox One і Swіtch.
THQ Nordic пацвердзілі што ролевая гульня Risen выйдзе на PlayStation 4, Xbox One і Nintendo Switch 24 студзеня 2023 году.
Пры гэтым вэрсыя для PC атрымае абнаўленьне для падтрымкі кантролера.
Першапачаткова Rіsen выйшла ў 2009 году на PC і Xbox 360. Разпрацоўвала гульню студыя Pіranha Bytes — стваральнікі арыгінальнай «Готыкі».

📰 Rockstar Games прапаноўвалі зьняць экранізацыю Grand Theft Auto з Эмінэмам у галоўнай ролі.
Пра гэта ў адным з падкастаў распавёў Кірк Юінг (сузаснавальнік прылады для віртуальных аватараў Veemee), а адбылося гэта прыкладна пасьля рэлізу Grand Theft Auto 3:
«Я памятаю, як мне патэлефанаваў у 4 раніцы адзін з прадусараў з Лос-Анджэлеса з прапановай зьняць фільм, і ён сказаў: «Кірк, у нас ёсьць Эмінем на галоўную ролю, гэта будзе фільм Тоні Скота, пяць мільёнаў на нос, ты зацікаўлены?
Тады я патэлефанаваў Сэму й сказаў: «Слухай, табе трэба ведаць гэта. Яны хочуць, каб Эмінем зьняўся ў фільме Grand Theft Auto, а рэжысэрам выступіў Тоні Скот». А ён сказаў: «Не цікава».
У той час яны [Rockstar] адмовіліся ад любых гутарак аб стварэньні фільма, калі зразумелі, што ў іх на руках такая вялікая франшыза, зь якой не мог супэрнічаць ніводны фільм таго часу».

😁8👍3
Forwarded from Рудзі
Вітаю. Першай справай канешне нагадаю паглядзець відэа на новую Call of Duty, якое выйшла ўчора 👆👆👆
Далей. Увечары сёння будзем зноў бегаць стрым сюжэтку Borderlands: The Pre-Sequel. У апошняй частцы я гераічна зацягнуў усіх у прорву і не менш гераічна кіраваў машынай з псіхічным Малатком на борце. Сёння зноў у бой намагацца зразумець, што агулам там адбываецца.
Што атрымаецца з гэтага ўсяго - можна будзе ўбачыць сёння.
21:00 па беларускім часе
19:00 па польскім
22:00 па грузінскім
UPD. Сёння канешна жа 😌 Гэта я заблытаўся ў днях нешта

Памежныя землі: прадпрацяг (частка 3)
Рудзі ( https://www.youtube.com/@Rudzi ), Гомзік ( https://www.youtube.com/@gomzik ), Ігар ( https://youtu.be/LrU22Rb-E0o ) і Малаток ( https://www.youtube.com/@Malatok ) спрабуюць сабрацца разам і...
❤🔥7👍4
📰 Карыстальнікі й блогеры з усяго сьвету чакаюць хуткую ”сьмерць” Twіtter.
18 лістапада стала вядома аб тым, што Twіtter пачалі пакідаць сотні людзей, у тым ліку ключавых інжынераў. Усе яны адмовіліся ад «хардкорнага рэжыму» Ілона Маска, пра які ён аб’явіў раней.
СМІ, спасылаючыся на свае крыніцы упэўнены, што пасьля сыходу ключавых супрацоўнікаў сацсетка ў хуткім часе пачне развальвацца. З-за гэтага ў трэндах Ціўтара абмяркоўваюць толькі ”сьмерць” самой сацсеткі, а буйныя блогеры, гульнявыя парталы й іншыя спрабуюць знайсьці альтэрнатыву для сябе й сваіх падпісчыкаў — на выпадак, калі Twіtter сапраўды канчаткова перастане працаваць (што па шчырасьці ўсё ж мала верагодна).
Адной з такіх альтэрнатыў стала Hіve — сацсетка з падобнымі магчымасьцямі (сэрвіс уяўляе з сябе гібрыд Ціўтара і Інстаграма), створаная ўсяго двума распрацоўшчыкамі, якая актыўна пачала расьці пасьля пакупкі Ціўтара Маскам.

🤔9👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Need for Speed Unbound прадставілі новы геймплейны трэйлер праекту.
«Гатовы ўбачыць гэты Mercedes 190 E у дзеяньні? Калі не цяпер, то калі!? Самы глыбокі погляд на геймплэй Need for Speed Unbound, тут упершыню вы можаце ўбачыць рэжым хуткасных заездаў!»
Рэліз Need for Speed Unbound заплянаваны на 2 сьнежня для PC, Xbox Serіes і PlayStatіon 5.

👎6👍4🤔3
📰 Стваральнікі The Elder Scrolls Online з ZeniMax Online працуюць над "чымсьці новым" для Xbox.
Пра гэта ў адным з падкастаў распавёў крэатыўны дырэктар Zenіmax Onlіne Бэн Джонс. Паводле яго словаў, кампанія рыхтуе маштабны праект, над якім працуюць спэцыялісты з усяго сьвету. Сам ён узначальвае каманду дызайнераў, якая складаецца з 50 чалавек.
Канкрэтнай інфармацыі аб новым праекце ZeniMax не паведамляе, вядома толькі, што гэта будзе AAA-праект на новым гульнявым рухавічку.

👍8🌚3❤🔥1
📰 Сёньня адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня Golden Joystick Awards.
«Залаты джойсьцік» — гэта самая працяглая цырымонія ўручэньня ўзнагарод у індустрыі, дзе большасьць узнагарод вызначаецца публічным галасаваньнем.
Імпрэза адбудзецца сёньня, а 23:00 па Менскім часе на Twіtch, YouTube і GamesRadar+. Вядучымі імпрэзs стануць Лора Бэйлі й Трой Бэйкер (акторы агучкі The Last of Us, Uncharted 4: A Thіef’s End і інш.).
Найбольшую колькасьць намінацый сёлета сабрала Elden Rіng, яна прэтэндуе на чатыры прэміі. Тройчы апынуліся ў сьпісах кандыдатаў Horіzon Forbіdden West, Fіnal Fantasy XІV і Splatoon 3. А ўсяго ў сьпісы патрапіла больш за 70 гульняў.
У юбілейным шоу будуць прадстаўлены новыя трэйлеры й анонсы, а таксама запрошаныя госьці й пераможцы мінулых гадоў. Арганізатары рыхтуюць таксама спэцыяльнае відэа, прысьвечанае 40-годзьдзю Golden Joystіck Awards.

👍9❤🔥2🍾2🔥1👌1🌚1