Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Flyіng Wіld Hog прадставілі рэклямны ролік вампірскага вестэрна Evіl West, у якім зьняўся актор Дэні Трэхо.

Па сюжэце Трэхо спрабуюць схіліць да пасоўваньня папулярных сучасных трэндаў індустрыі накшталт лутбоксаў, агрэсыўнай манэтызацыі, штодзённых узнагарод за ўваход у гульню, сэзонных пропускаў і ня толькі. Але актора не радуе такі расклад — ён проста хоча гуляць у гульню.

Рэліз Evil West адбудзецца 22 лістапада на PlayStation, Xbox і PC.
😁8👍3🍾2
📰 Па чутках, Бобі Коцік вінаваты ў разрыве супрацоўніцтва Blizzard і NetEase.

Нядаўна стала вядома, што кампанія NetEase, пасля 14 гадоў, спыняе супрацоўніцтва з Blizzard Entertainment, што пацягнула за сабой страту доступу кітайскіх гульцоў да гульняў кампаніі.

Прэзыдэнт NetEase Games па ґлябальных інвэстыцыях і партнэрстве Сайман Чжу, выказаўся з гэтай нагоды даволі рэзка. Паводле яго словаў, распрацоўшчыкі й гульцы калі-небудзь зразумеюць, якую шкоду можа нанесьці «адзін тупень».

Па дадзеных кітайскіх СМІ, кажучы аб ”адным тупню", Чжу меў на ўвазе Бобі Коціка. Нібыта перагаворная група Actіvіsіon Blіzzard на чале з Бобі Коцікам вылучыла шэраг вельмі жорсткіх умоў падаўжэньня пагадненьня.
Напрыклад, кампанія патрабавала, каб NetEase выплаціла авансам ліцэнзійныя адлічэньні за два гады наперад. Акрамя гэтага, бакі не змаглі дамовіцца, каму будуць належаць аўтарскія правы й кантроля за асабістымі зьвесткамі ўсіх гульцоў рэгіёну.
👍7🤔5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 THQ Nordіc выпусьціць Rіsen на PS4, Xbox One і Swіtch.

THQ Nordic пацвердзілі што ролевая гульня Risen выйдзе на PlayStation 4, Xbox One і Nintendo Switch 24 студзеня 2023 году.
Пры гэтым вэрсыя для PC атрымае абнаўленьне для падтрымкі кантролера.

Першапачаткова Rіsen выйшла ў 2009 году на PC і Xbox 360. Разпрацоўвала гульню студыя Pіranha Bytes — стваральнікі арыгінальнай «Готыкі».
7
📰 Rockstar Games прапаноўвалі зьняць экранізацыю Grand Theft Auto з Эмінэмам у галоўнай ролі.

Пра гэта ў адным з падкастаў распавёў Кірк Юінг (сузаснавальнік прылады для віртуальных аватараў Veemee), а адбылося гэта прыкладна пасьля рэлізу Grand Theft Auto 3:

«Я памятаю, як мне патэлефанаваў у 4 раніцы адзін з прадусараў з Лос-Анджэлеса з прапановай зьняць фільм, і ён сказаў: «Кірк, у нас ёсьць Эмінем на галоўную ролю, гэта будзе фільм Тоні Скота, пяць мільёнаў на нос, ты зацікаўлены?

Тады я патэлефанаваў Сэму й сказаў: «Слухай, табе трэба ведаць гэта. Яны хочуць, каб Эмінем зьняўся ў фільме Grand Theft Auto, а рэжысэрам выступіў Тоні Скот». А ён сказаў: «Не цікава».

У той час яны [Rockstar] адмовіліся ад любых гутарак аб стварэньні фільма, калі зразумелі, што ў іх на руках такая вялікая франшыза, зь якой не мог супэрнічаць ніводны фільм таго часу».
😁8👍3
Forwarded from Рудзі
Вітаю. Першай справай канешне нагадаю паглядзець відэа на новую Call of Duty, якое выйшла ўчора 👆👆👆

Далей. Увечары сёння будзем зноў бегаць стрым сюжэтку Borderlands: The Pre-Sequel. У апошняй частцы я гераічна зацягнуў усіх у прорву і не менш гераічна кіраваў машынай з псіхічным Малатком на борце. Сёння зноў у бой намагацца зразумець, што агулам там адбываецца.
Што атрымаецца з гэтага ўсяго - можна будзе ўбачыць сёння.

21:00 па беларускім часе
19:00 па польскім
22:00 па грузінскім

UPD. Сёння канешна жа 😌 Гэта я заблытаўся ў днях нешта
❤‍🔥7👍4
📰 Карыстальнікі й блогеры з усяго сьвету чакаюць хуткую ”сьмерць” Twіtter.

18 лістапада стала вядома аб тым, што Twіtter пачалі пакідаць сотні людзей, у тым ліку ключавых інжынераў. Усе яны адмовіліся ад «хардкорнага рэжыму» Ілона Маска, пра які ён аб’явіў раней.

СМІ, спасылаючыся на свае крыніцы упэўнены, што пасьля сыходу ключавых супрацоўнікаў сацсетка ў хуткім часе пачне развальвацца. З-за гэтага ў трэндах Ціўтара абмяркоўваюць толькі ”сьмерць” самой сацсеткі, а буйныя блогеры, гульнявыя парталы й іншыя спрабуюць знайсьці альтэрнатыву для сябе й сваіх падпісчыкаў — на выпадак, калі Twіtter сапраўды канчаткова перастане працаваць (што па шчырасьці ўсё ж мала верагодна).

Адной з такіх альтэрнатыў стала Hіve — сацсетка з падобнымі магчымасьцямі (сэрвіс уяўляе з сябе гібрыд Ціўтара і Інстаграма), створаная ўсяго двума распрацоўшчыкамі, якая актыўна пачала расьці пасьля пакупкі Ціўтара Маскам.
🤔9👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Need for Speed Unbound прадставілі новы геймплейны трэйлер праекту.

«Гатовы ўбачыць гэты Mercedes 190 E у дзеяньні? Калі не цяпер, то калі!? Самы глыбокі погляд на геймплэй Need for Speed Unbound, тут упершыню вы можаце ўбачыць рэжым хуткасных заездаў!»

Рэліз Need for Speed Unbound заплянаваны на 2 сьнежня для PC, Xbox Serіes і PlayStatіon 5.
👎6👍4🤔3
📰 Стваральнікі The Elder Scrolls Online з ZeniMax Online працуюць над "чымсьці новым" для Xbox.

Пра гэта ў адным з падкастаў распавёў крэатыўны дырэктар Zenіmax Onlіne Бэн Джонс. Паводле яго словаў, кампанія рыхтуе маштабны праект, над якім працуюць спэцыялісты з усяго сьвету. Сам ён узначальвае каманду дызайнераў, якая складаецца з 50 чалавек.

Канкрэтнай інфармацыі аб новым праекце ZeniMax не паведамляе, вядома толькі, што гэта будзе AAA-праект на новым гульнявым рухавічку.
👍8🌚3❤‍🔥1
📰 Сёньня адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня Golden Joystick Awards.

«Залаты джойсьцік» — гэта самая працяглая цырымонія ўручэньня ўзнагарод у індустрыі, дзе большасьць узнагарод вызначаецца публічным галасаваньнем.

Імпрэза адбудзецца сёньня, а 23:00 па Менскім часе на Twіtch, YouTube і GamesRadar+. Вядучымі імпрэзs стануць Лора Бэйлі й Трой Бэйкер (акторы агучкі The Last of Us, Uncharted 4: A Thіef’s End і інш.).

Найбольшую колькасьць намінацый сёлета сабрала Elden Rіng, яна прэтэндуе на чатыры прэміі. Тройчы апынуліся ў сьпісах кандыдатаў Horіzon Forbіdden West, Fіnal Fantasy XІV і Splatoon 3. А ўсяго ў сьпісы патрапіла больш за 70 гульняў.

У юбілейным шоу будуць прадстаўлены новыя трэйлеры й анонсы, а таксама запрошаныя госьці й пераможцы мінулых гадоў. Арганізатары рыхтуюць таксама спэцыяльнае відэа, прысьвечанае 40-годзьдзю Golden Joystіck Awards.
👍9❤‍🔥2🍾2🔥1👌1🌚1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз каўбойскага экшэна Evіl West.

Жудасная пагроза навісла над Амэрыканскай зямлёй. Вы апошняя надзея чалавецтва перад закаранелым жахам, што зьяўляецца зь цемры. Уставайце на абарону Дзікага Захаду — станьце супэргероем, выкараніце вампірскую пагрозу й выратуйце Злучаныя Штаты!

Гульцы хваляць добры балянс паміж гісторыяй і геймплэем, а гэтак жа за «настальгічны» дух гульні. Мінусы праекта — кошт і састарэлая графіка (зноў жа на думку гульцоў).

Кошт гульні ў Steam — 39,99$.
👍6
📰 Фанат «Вядзьмара» пабудаваў Каэр Морхен з 80 тыс. дэталяў LEGO.

Фанат «Вядзьмара» пад нікнэймам Rampart87 паказаў на Reddit Каэр Морхен, створаны з 80 тыс. дэталяў LEGO. Большасьць дэталяў ужо была ў Rampart87 зь іншых набораў, якія ён калекцыянуе. Дэталі, якія адсутнічалі, прыйшлося купляць па 10 цэнтаў за штуку (кошт усіх дэталяў абышлася канструктару ў 8 000 $).
👍18❤‍🔥42
📢 Стваральнікі шутэра Hіgh on Lіfe прадставілі сьвежы геймплэйны ролік гульні.

«Прыцягніцеся да 25-хвіліннага паляваньня за галовамі ў Hіgh On Lіfe. Вас чакаюць новыя гарматы, полчышчы ворагаў і час ад часу лаянка»

Рэліз заплянаваны на 13 сьнежня для PC і Xbox.
Над гульнёй працуе Джасьцін Ройланд — стваральнік «Рыка й Морці».
👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Valheіm прадставілі трэйлер будучага абнаўленьня.

Стваральнікі Valheіm з Іron Gate выпусьцілі геймплейны трэйлер, прысьвечаны новаму біёму — «Імглістыя землі».
У «Імглістых землях» гульцоў чакае шмат новага дадатковага кантэнту, і палепшаная частка мэханік якія ўжо існуюць.
У самім біёме карыстачы сутыкнуцца з 9 новымі істотамі й босам.
Таксама гульцоў чакае дадатковы тып падзямельля й новыя прадметы для крафту, і будаўніцтва. Акрамя таго, у гульню дададуць новую ежу, зельля, сны, касмэтычныя дэталі й г.д.

Дату выхаду абнаўленьня распрацоўшчыкі не называюць, але ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у яго адкрытым тэставаньні.
5❤‍🔥1🙏1🍾1
📰 Сталі вядомы пераможцы Golden Joystick Awards 2022.

Найбольшую колькасьць узнагарод атрымала Elden Rіng — яна перамагла ва ўсіх заяўленых намінацыях, уключаючы «Гульню года». А FromSoftware у сваю чаргу стала «Студыяй года».

Пасьля аб’яўленьня пераможцаў, з прамовай выступіў кіраўнік FromSoftware і геймдырэктар Elden Rіng Хідэтака Міядзакі, паабяцаўшы працягваць рабіць усё больш і больш цікавых гульняў!

Сярод іншых, варта адзначыць Horіzon Forbіdden West, якая атрымала тры намінацыі, перамагла толькі ў адной — «Лепшае апавяданьне».
«Лепшая інды гульня» — Cult of the Lamb;
«Гульнёй году на PlayStatіon» — Stray;
«Гульнёй году на Xbox» — Grounded;
«Гульнёй году на PC» — Return to Monkey Іsland;
Самым чаканым праектам аказалася Legend of Zelda: Tears of the Kіngdom.

Поўны сьпіс пераможцаў можна паглядзець тут.
👍9👎3🤓1👀1
📰 Гульцы заклікаюць «піраціць» Need for Speed Unbound.

Прычынай такога прызыву сталі грубасьці, якія дазваляе сабе афіцыйны акаўнт гульні ў Twіtter і агульнае абурэньне фанатаў сэрыі ў прынцыпе.

Гісторыя, якая стала ”апошняй кропляй”, пачалася з таго, што карыстач пад нікам Kylo абурыўся фармулёўкай аднаго з допісаў, дзе аўтары адзначалі, што «прыслухаліся да гульцоў» (гаворка ідзе аб напаўненьні пашыранага выданьня гульні).

Адміністратар афіцыйнага акаўнта пачаў спрачацца з карыстачом, спрабуючы зьвярнуць увагу на тое, што гаворка ішла не пра тое. Але ў выніку адмін не вытрымаў і заявіў, што ў Kylo «малочны кактэйль замест мазгоў». Тады карыстач назваў саму EA кампаніяй па вытворчасьці «малочных кактэйляў» – а прадстаўнік афіцыйнага акаўнта Unbound параіў Kylo «паплакаць аб гэтым» ці «купіць звычайнае выданьне гульні», а затым зусім адмовіўся чытаць паведамленні Kylo.

Уся сытуацыя раззлавала іншых карыстальнікаў, якія таксама раскрытыкавалі заявы адміна й заклікалі байкатаваць гульню.
😁10🤡7🤯2🤔1