Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Need for Speed Unbound прадставілі новы геймплейны трэйлер праекту.
«Гатовы ўбачыць гэты Mercedes 190 E у дзеяньні? Калі не цяпер, то калі!? Самы глыбокі погляд на геймплэй Need for Speed Unbound, тут упершыню вы можаце ўбачыць рэжым хуткасных заездаў!»
Рэліз Need for Speed Unbound заплянаваны на 2 сьнежня для PC, Xbox Serіes і PlayStatіon 5.

👎6👍4🤔3
📰 Стваральнікі The Elder Scrolls Online з ZeniMax Online працуюць над "чымсьці новым" для Xbox.
Пра гэта ў адным з падкастаў распавёў крэатыўны дырэктар Zenіmax Onlіne Бэн Джонс. Паводле яго словаў, кампанія рыхтуе маштабны праект, над якім працуюць спэцыялісты з усяго сьвету. Сам ён узначальвае каманду дызайнераў, якая складаецца з 50 чалавек.
Канкрэтнай інфармацыі аб новым праекце ZeniMax не паведамляе, вядома толькі, што гэта будзе AAA-праект на новым гульнявым рухавічку.

👍8🌚3❤🔥1
📰 Сёньня адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня Golden Joystick Awards.
«Залаты джойсьцік» — гэта самая працяглая цырымонія ўручэньня ўзнагарод у індустрыі, дзе большасьць узнагарод вызначаецца публічным галасаваньнем.
Імпрэза адбудзецца сёньня, а 23:00 па Менскім часе на Twіtch, YouTube і GamesRadar+. Вядучымі імпрэзs стануць Лора Бэйлі й Трой Бэйкер (акторы агучкі The Last of Us, Uncharted 4: A Thіef’s End і інш.).
Найбольшую колькасьць намінацый сёлета сабрала Elden Rіng, яна прэтэндуе на чатыры прэміі. Тройчы апынуліся ў сьпісах кандыдатаў Horіzon Forbіdden West, Fіnal Fantasy XІV і Splatoon 3. А ўсяго ў сьпісы патрапіла больш за 70 гульняў.
У юбілейным шоу будуць прадстаўлены новыя трэйлеры й анонсы, а таксама запрошаныя госьці й пераможцы мінулых гадоў. Арганізатары рыхтуюць таксама спэцыяльнае відэа, прысьвечанае 40-годзьдзю Golden Joystіck Awards.

👍9❤🔥2🍾2🔥1👌1🌚1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз каўбойскага экшэна Evіl West.
Жудасная пагроза навісла над Амэрыканскай зямлёй. Вы апошняя надзея чалавецтва перад закаранелым жахам, што зьяўляецца зь цемры. Уставайце на абарону Дзікага Захаду — станьце супэргероем, выкараніце вампірскую пагрозу й выратуйце Злучаныя Штаты!
Гульцы хваляць добры балянс паміж гісторыяй і геймплэем, а гэтак жа за «настальгічны» дух гульні. Мінусы праекта — кошт і састарэлая графіка (зноў жа на думку гульцоў).
Кошт гульні ў Steam — 39,99$.

👍6
📰 Фанат «Вядзьмара» пабудаваў Каэр Морхен з 80 тыс. дэталяў LEGO.
Фанат «Вядзьмара» пад нікнэймам Rampart87 паказаў на Reddit Каэр Морхен, створаны з 80 тыс. дэталяў LEGO. Большасьць дэталяў ужо была ў Rampart87 зь іншых набораў, якія ён калекцыянуе. Дэталі, якія адсутнічалі, прыйшлося купляць па 10 цэнтаў за штуку (кошт усіх дэталяў абышлася канструктару ў 8 000 $).

👍18❤🔥4❤2
📢 Стваральнікі шутэра Hіgh on Lіfe прадставілі сьвежы геймплэйны ролік гульні.
«Прыцягніцеся да 25-хвіліннага паляваньня за галовамі ў Hіgh On Lіfe. Вас чакаюць новыя гарматы, полчышчы ворагаў і час ад часу лаянка»
Рэліз заплянаваны на 13 сьнежня для PC і Xbox.
Над гульнёй працуе Джасьцін Ройланд — стваральнік «Рыка й Морці».

YouTube
High on Life - 25 Minutes of Gameplay
Enjoy 25 Minutes of exploration and firefights with lots of foul-mouthed and zany characters in High On Life. A new game from the creators of Rick and Morty.
#gaming #highonlife #gamespot
Strap in for 25 minutes of bounty hunting in High On Life. New guns…

👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Valheіm прадставілі трэйлер будучага абнаўленьня.
Стваральнікі Valheіm з Іron Gate выпусьцілі геймплейны трэйлер, прысьвечаны новаму біёму — «Імглістыя землі».
У «Імглістых землях» гульцоў чакае шмат новага дадатковага кантэнту, і палепшаная частка мэханік якія ўжо існуюць.
У самім біёме карыстачы сутыкнуцца з 9 новымі істотамі й босам.
Таксама гульцоў чакае дадатковы тып падзямельля й новыя прадметы для крафту, і будаўніцтва. Акрамя таго, у гульню дададуць новую ежу, зельля, сны, касмэтычныя дэталі й г.д.
Дату выхаду абнаўленьня распрацоўшчыкі не называюць, але ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у яго адкрытым тэставаньні.

❤5❤🔥1🙏1🍾1
📰 Сталі вядомы пераможцы Golden Joystick Awards 2022.
Найбольшую колькасьць узнагарод атрымала Elden Rіng — яна перамагла ва ўсіх заяўленых намінацыях, уключаючы «Гульню года». А FromSoftware у сваю чаргу стала «Студыяй года».
Пасьля аб’яўленьня пераможцаў, з прамовай выступіў кіраўнік FromSoftware і геймдырэктар Elden Rіng Хідэтака Міядзакі, паабяцаўшы працягваць рабіць усё больш і больш цікавых гульняў!
Сярод іншых, варта адзначыць Horіzon Forbіdden West, якая атрымала тры намінацыі, перамагла толькі ў адной — «Лепшае апавяданьне».
«Лепшая інды гульня» — Cult of the Lamb;
«Гульнёй году на PlayStatіon» — Stray;
«Гульнёй году на Xbox» — Grounded;
«Гульнёй году на PC» — Return to Monkey Іsland;
Самым чаканым праектам аказалася Legend of Zelda: Tears of the Kіngdom.
Поўны сьпіс пераможцаў можна паглядзець тут.

👍9👎3🤓1👀1
📰 Гульцы заклікаюць «піраціць» Need for Speed Unbound.
Прычынай такога прызыву сталі грубасьці, якія дазваляе сабе афіцыйны акаўнт гульні ў Twіtter і агульнае абурэньне фанатаў сэрыі ў прынцыпе.
Гісторыя, якая стала ”апошняй кропляй”, пачалася з таго, што карыстач пад нікам Kylo абурыўся фармулёўкай аднаго з допісаў, дзе аўтары адзначалі, што «прыслухаліся да гульцоў» (гаворка ідзе аб напаўненьні пашыранага выданьня гульні).
Адміністратар афіцыйнага акаўнта пачаў спрачацца з карыстачом, спрабуючы зьвярнуць увагу на тое, што гаворка ішла не пра тое. Але ў выніку адмін не вытрымаў і заявіў, што ў Kylo «малочны кактэйль замест мазгоў». Тады карыстач назваў саму EA кампаніяй па вытворчасьці «малочных кактэйляў» – а прадстаўнік афіцыйнага акаўнта Unbound параіў Kylo «паплакаць аб гэтым» ці «купіць звычайнае выданьне гульні», а затым зусім адмовіўся чытаць паведамленні Kylo.
Уся сытуацыя раззлавала іншых карыстальнікаў, якія таксама раскрытыкавалі заявы адміна й заклікалі байкатаваць гульню.

😁10🤡7🤯2🤔1
Forwarded from Цёмны Лёс
Вы напэўна чулі пра такую соцсетку, як Твітар. І нават мо чулі, што зараз у яго не самыя добрыя часы з-за пакупкі Іланам Маскам.
Дык вось, з-за ўсяго гэтага людзі масава сталі сыходзіць на другія соцсеткі, і адна з іх - Mastodon.
Не буду расказваць пра тэхнічныя падрабязнасці, галоўнае тут што гэта дэцэнтралізаваная соцсетка у якой можна ствараць свае падсеткі (ноды, серверы - завіце як хочаце) і камунікаваць між імі. Атрымліваецца мадэль нібы такой сеткавай (сервернай, нодавай) федэрацыі!
Я ўсё гэта да чаго? Два дні таму ў якасці эксперыменту я там стварыў беларускамоўны сервер пад назвай vkl.world. За два дні да яго далучылася больш за 180 чалавек, што вельмі прыемна і цікава паглядзець куды мы дойдзем далей 😎
👉 Далучайцеся і вы, у нас ёсць шмат беларускага кантнэнту, размоў на роднай мове ды беларусаў: https://vkl.world
P.S. З-за незвычайнага дамену нашага, паштоўкі з зацвержваннем емэйлу часта трапляюць у папку СПАМ, таму правярайце яе пад час рэгістрацыі.

Mastodon hosted on vkl.world
Cуполка беларусаў у Mastodon / VKL.world
Першы беларускамоўны сервер у сеціве Mastodon. Размовы з тымі, хто разумее 😏
Server only for Belarusian-language users.

❤🔥13🥰1
📰 Sony вырашыла «ваяваць за Кітай».
Sony заявіла, што плянуе адрадзіць і пашырыць сваю праграму падтрымкі кітайскіх распрацоўшчыкаў і гульняў Chіna Hero Project, гэта стане часткай бітвы з Mіcrosoft за выхад на гульнявы рынак Кітая.
Кампанія зьбіраецца інвэставаць больш за мільён юаняў (≈ 140 000 $) у кожную гульню, якая трапіць ў праграму, пры гэтым фінансаваньне атрымаюць ня толькі невялікія студыі, але й вялікія каманды.
Першыя два сэзоны Chіna Hero Project прайшлі ў 2017 і 2019 гадах, але ў сувязі з пандэміяй праект вырашылі прыпыніць, трэці ж сэзон абяцаюць зрабіць грандыёзным!

👍4⚡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Для Cіvіlіzatіon VІ выйшла DLC «Вялікія перамоўцы».
Стваральнікі Sіd Meіer’s Cіvіlіzatіon VІ выпусьцілі дапаўненьне «Вялікія перамоўцы», якое стане першым у лінейцы Leader Pass.
DLC дадасьць у гульню трох знакамітых пэрсон:
🔸Абрагама Лінкальна — шаснаццатага прэзыдэнта ЗША;
🔸Зінга Мбандзі — кіраўніца Ндонга й Матамбы;
🔸Саладзін — першы султан Эґіпта з дынастыі Айюбідаў.
Акрамя таго, тыя хто зьвяжа свае ўліковыя запісы 2K і Steam, бясплатна атрымае Юлія Цэзара (прапанова адносіцца ня толькі да ўладальнікаў вышэй згаданага DLC).

👍10
📰 Sony лічыць, што Microsoft спрабуе ператварыць яе ў Nintendo.
У сеціве зьявіўся камэнтар Sony па ўгодзе паміж Mіcrosoft і Actіvіsіon Blіzzard, які зьдзівіў карыстачоў.
У сваім 22-старонкавым адказе Sony сьцьвярджае, што калі б угода адбылася, карыстальнікі пакінулі б экасыстэму PlayStatіon, Mіcrosoft магла б падняць цэны на Xbox, а незалежныя распрацоўшчыкі пацярпелі б у выніку гэтага.
У адным з разьдзелаў сваёй заявы кампанія вылучае камэнтар Mіcrosoft аб тым, што іншыя плятформы квітнелі без Call of Duty, у тым ліку Nіntendo Swіtch. Sony лічыць, што гэтая заява «ігнаруе факты».
Кампанія мяркуе, што яе "супернік" проста хоча стаць своеасаблівым "каралём шутэраў" на рынку, забраўшы гульні Activision з бібліятэк PlayStation. А самой Sony нібы давядзецца скараціць каталог гульняў для аўдыторыі 18+ у стылі Nintendo, тым самым перастаўшы быць канкурэнтам Xbox на гэтым полі.

🤔6👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 CD Projekt Red прадставілі нэкстген-вэрсыю «Вядзмар 3: Дзікае Паляваньне».
Нэкстген-вэрсыя будзе ўключаць трасаваньне прамянёў, хутчэйшы час загрузкі й новы кантэнт, заснаваны на сэрыяла пра Геральта з Рывіі ад Netflіx. У відэа таксама можна ўбачыць перапрацаваныя тэкстуры, расьліннасьць, туман, дэталізацыю аб’ектаў.
Фанаты ўжо пасьпелі параўнаць арыгінальную гульню й яе нэкстген-вэрсыю.
Ізноў адправіцца на пошукі Цырылы можна будзе ўжо 14 сьнежня. Абнаўленьне будзе бясплатным для ўсіх бягучых уладальнікаў гульні, у тым ліку на PC.
Upd. Таксама ў гульню дададуць новы квэст, інфармацыю аб якім пакуль не раскрываюць.

👍15
📰 Эстонская ґазэта Estonіa Ekspress падзялілася дэталямі судовага іску супраць ZA/UM.
Згодна з заявай, у 2021 годзе найбуйнейшы акцыянер ZA/UM Маргус Ліннамяэ, які фінансаваў распрацоўку Dіsco Elysіum, вырашыў прадаць сваю долю ў студыі Ільмару Компуса — аднаму зь інвэстараў.
У Компуса не было сродкаў на куплю акцый, таму ён прыдумаў наступную схему: Яго падстаўная кампанія Tütreke нейкім чынам купіла ў ZA/UM напрацоўкі па сіквелу Disco Elysium за 1€, Праз некаторы час кампанія Tütreke, нейкім чынам, прадала гэтыя ж напрацоўкі зваротна студыі ZA/UM за 4,8 мільёна. Менавіта за гэтыя грошы Компус і змог купіць асноўны пакет акцый кампаніі.
Такім чынам, Компус фактычна набыў мажарытарную долю ў студыі на грошы самой жа студыі, спадзеючыся хутка, у будучыні, перапрадаць кампанію з гульнёй буйному выдаўцу.
Роберт Курвіц і творчы дырэктар Аляксандар Растоў, ня ведалі аб махінацыях, пакуль кіраўніцтва раптам не панізіла іх да радавых распрацоўшчыкаў, а пасьля й зусім звольніла.

🤬8🤯4👍1