📰 Стваральнікі D&D жадаюць манэтызаваць знакамітую настольную гульню.
На сэмінары інвэстараў кіраўнікі кампаніяў Hasbro і Wizards of the Coast абмеркавалі манэтызацыю Dungeons & Dragons. Яны лічаць, гульцам у D&D трэба «падаць крыніцы, пастаянных выдаткаў, якія сустракаюцца ў лічбавых гульнях». На іх думку, на D&D у васноўным трацяцца вядучыя партый, а звычайныя гульцы, якія кіруюць адным пэрсанажам, недастаткова марнуюць для гульні!
Асобна было падкрэсьлена, што D&D яшчэ ніколі не была настолькі папулярная, як зараз.
Як менавіта жадаюць манэтызаваць настольную гульню невядома.

😐13👍2👎2
📰 Amazon замовіў сэрыял па матывах God of War.
Amazon Prime Video замовіў вытворчасьць экранізацыі гульнявой франшызы God of War.
Шоўранэрам і выканаўчым прадзюсарам праекта прызначаны Рэйф Джадкінс, вядомы па «Коле часу», сцэнарыстамі — Марк Фергюс і Хоук Остбі, якія напісалі першага «Жалезнага чалавека» і «Дзіця чалавечае».
Выканаўчымі прадзюсарамі таксама сталі прадстаўнікі Sony Santa Monica Studios і Playstation Productions.
Падрабязнасьцяў аб сюжэце, акторскім складзе й даце пачатку здымак невядомы.

🌚10👍4❤🔥1🔥1
📰🎁 У EGS пачаўся зімовы распродаж са сьвяточнай раздачай гульняў.
У Epic Games Store стартаваў калядны распродаж, які працягнецца да 5 студзеня.
Разам з распродажам вярнуліся купоны, якія дадуць скідку 25% на гульні ў выпадку, калі пакупнік выдаткуе пэўную суму на гульні.
Акрамя гэтага, як і паведамляў інсайдэр, Epic Games анансавала традыцыйную раздачу, у рамках якой на працягу 15 сутак будзе штодня дарыць па адной гульні, першай стала Bloons TD 6:
Выстаўце ідэальную абарону з спалучэньняў малпаў, паляпшэньняў, герояў і здольнасьцяў, а затым прабіце ўсе шары якія прыляцелі да вас!
Мільёны гульцоў ужо атрымліваюць асалоду ад маштабнай стратэгіі, якая дорыць бясконцыя гадзіны займальнай гульні.
Наступная бясплатная гульня будзе раскрытая сёньня, а 19:00 па Менску.
Upd. Купоны на зніжку таксама можна атрымаць і за калекцыянаваньне гульняў з раздач.

❤🔥8👍2🍌1
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy правялі новую дэманстрацыю ґеймплэя.
Ролік прысьвечаны палётам на мятле й гіпагрыфе, дэталям баявой сыстэмы, а таксама Выбаўляй-пакоі, дзе студэнты-чараўнікі Хогвартса змогуць знайсьці ўсё неабходнае.
Калі коратка:
🔸Мятлу гулец можа заклікаць амаль дзе заўгодна й потым лётаць на ёй дзе толькі захочацца (Тыя, хто зробяць папярэднюю замову змогуць атрымаць аніксавага гіпагрыфа, якога можна заклікаць гэтак жа, як і мятлу.);
🔸У Забароненым лесе, будзе абсталявана баявая арэна для практыкі ў бітвах;
🔸Выбаўляй-пакой гульцы змогуць наладжваць на свой ґуст (у тым ліку зьмяняць яго дэкарацыі), гэтак жа тут можна паляпшаць сваё экіпіяваньне, зьмяняць яе вонкавы выгляд і ня толькі;
🔸З Выбаўляй-пакою можна патрапіць на магічную «палянку» (якая цалкам адсылае гульцоў да фільма «Фантастычныя істоты й дзе іх адшукаць»), тут можна займацца яе дэкараваньнем і клопатам аб магічных жывёлах.
Даведацца пра першую ґеймплэйную дэманстрацыю можна з нашага допіса тут.
Рэліз Hogwarts Legacy адбудзецца 10 лютага на PS5, Xbox Series і PC, на PS4 і Xbox One — 4 красавіка, Switch — 25 ліпеня.

YouTube
Hogwarts Legacy - Gameplay Showcase II
Join Game Director Alan Tew, Systems Designer Mekenzy Toner, Community Manager Chandler Wood, and special guest Community Host Ben Snow in this all new look at #HogwartsLegacy.
In this gameplay showcase, our hosts will take you through a new look at broom…

👍7❤6🤡2
📰 Фанаты Dead Space, незадаволеныя зьнешнасьцю ключавых пэрсанажаў у рэмэйку.
У вадным з ролікаў рэмэйку Dead Space, распрацоўшчыкі прадэманстраваў абноўленую зьнешнасьць Айзека Кларка, якую многія палічылі няўдалай, нібыта зараз пэрсанаж выглядае як тыповы НПС і не ўпісваецца ў атмасфэру гульні.
Верагодна, распрацоўшчыкі вырашылі зрабіць Айзека больш падобным на яго актора агучкі Ганэра Райта, аднак некаторыя засталіся незадаволеныя пагоняй за папулярным трэндам, падчас якога зьнешнасьць герояў губляе сваю ўнікальнасьць (ды й на самога Райта новы Айзек выйшаў ня моцна падобным, як лічаць карыстачы Reddit).
Па гусьце фанатам гэтак жа не прыйшлася новая зьнешнасьць дзяўчыны Айзека — Ніколь Брэнан.
Рэліз рэмэйку Dead Space адбудзецца 7 студзеня 2023 гады на PlayStation 5, Xbox Series і РС.

🤔7👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Valve абвясьціла аб хуткім пачатку штогадовага зімовага распродажу ў Steam.
Калядныя зьніжкі зьявяцца ў краме ўжо на наступным тыдні, а менавіта 22 сьнежня й будуць дзейнічаць да 5 студзеня.
У рамках распродажу чакаюцца зьніжкі на тысячы гульняў, бясплатныя стыкеры й дадатковыя зімовыя цікавосткі.
Дарэчы ўжо зараз усе хто купляе гульні ў Steam можа атрымаць сьвяточную (пакуль яшчэ "сакрэтную") картку.
Таксама зь сёньняшняга дня Valve пачне аб’яўляць намінантаў на прэмію Steam 2022, а само галасаваньне адкрыецца адначасова з пачаткам зімовага распродажу.

🔥9👍3
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Horizon Chase Turbo.
Horizon Chase Turbo — гэта гоначная гульня, навеяная пышнымі хітамі 80-х і 90-х. Тут узноўлены клясычны аркадны ґеймплэй, дзе няма хуткасных абмежаваньняў. Так што газ у падлогу — і наперад!
Гульня будзе даступная да заўтра (17.12. 19:00).

👍10🤡3😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Amazon набыў правы на экранізацыю сусьвету Warhammer 40,000.
Amazon набыла правы на экранізацыю Warhammer 40,000, зараз кампанія можа вырабляць фільмы й сэрыялы па сусьвеце.
Працаваць над экранізацыямі Amazon будзе сумесна са стваральнікамі «Доктар Сон» і «Барбар» з Vertigo Entertainment.
Акрамя іншага, вядома, што ў праектах па сусьвеце возьме ўдзел Гэнры Кавіл, які зьбіраецца сыграць адну зь вядучых роляў у сэрыялах і фільмах, а таксама выступіць выканаўчым прадзюсарам усяго кінасусьвету.
«Я любіў Warhammer з таго часу, як быў хлапчуком, таму для мяне гэта па-сапраўднаму асаблівы момант. Магчымасьць распавесьці пра гэты сусьвет з самага пачатку — гэта вялікі гонар і адказнасьць.
Я неверагодна ўдзячны Vertigo, Amazon Studios і Games Workshop за працу, дзякуючы якой мы гэтага дасягнулі. Цяпер я на крок бліжэй да таго, каб зьдзейсьніць мару амаль усяго майго жыцьця». — Гэнры Кавіл.

⚡9👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Abyss Studio прадставілі трэйлер фэнтэзійнага экшэна Abyss World.
Падзеі Abyss World разгортваюцца ў змрочным сьвеце Нардзінія, паглынутым морам. Інцыдэнт з «вогненым злодзеем» парушыў ранейшы балянс і зараз душы памерлых не пераходзяць на іншы бок. Бруд цёмнага мора паступова распаўсюджваецца, а сьвет падае ў глыбокую бездань.
Гульцам трэба будзе дасьледаваць велізарны сьвет Нардзініі, адправіўшыся ў самыя далёкія яго куткі, ратуючы людзей наверсе й паступова прасоўваючыся да глыбінь туману. Запальвайце маякі, раскрывайце таямніцы й зьбірайце старажытныя душы, каб аднавіць парадак.
Дата рэлізу не называецца.

🔥6🤔1
📰 Хідэа Кадзіма распавёў падрабязьней пра анансаваную Death Stranding 2.
Хідэа Кадзіма й актор Норман Рыдус (выканаўца галоўнай ролі ў першай і другой частках Death Stranding) правялі падкаст, у рамках якога крыху распавялі пра сіквел нашумелай гульні.
Як паведаміў Хідэа Кадзіма, гульня ня будзе ў прамым сэнсе слова сіквэлям. Яго новы праект павінен выклікаць настальгію ў тых, хто знаёмы з арыґінальнай Death Stranding, але адначасова гульня спадабаецца й пачаткоўцам.
Нягледзячы на тое, што з моманту рэлізу Death Stranding прайшло ня так шмат часу (гульня выйшла ў 2019 годзе), Кадзіма заявіў, што тэхналёгіі за гэты час сталі істотна лепш і гэта адкрывае перад распрацоўшчыкамі новыя магчымасьці.
Норман Рыдус у сваю чаргу расказаў, што літаральна на днях пачаў здымкі захопу рухаў, што можа сьведчыць аб даволі раньнім этапе распрацоўкі гульні й раней за 2024 год рэліз чакаць не варта.

👍11❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Інды-студыя Pulsatrix прадставіла survival-хорар Project A.I.D.A.
У дэбютным трэйлеры распрацоўшчыкі прадэманстравалі адну зь лякацый, якую дасьледуе гулец, у Pulsatrix падкрэсьлілі, што прадставілі ў трэйлеры менавіта запіс фрагмэнта ґеймплэя, а не загадзя адрэндэраны ролік.
Аб Project A.I.D.A. вядома ня шмат, толькі то, што ён ствараецца на Unreal Engine 5 і ўпор распрацоўшчыкі робяць на фотарэалістычную графіку.

❤7👍1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Costume Quest 2.
Costume Quest 2 — Дасьледуйце жудасныя пэйзажы ў розных эпохах, прымярайце новыя стыльныя ўборы, якія ператвараюць недарэку ў мегаваяра, і зьбірайце яшчэ больш жудасныя карты, якія дапамогуць выстаяць у баі з заклапочанымі гігіенай дрэнкамі.
Гульня будзе даступная да заўтра (18.12. 19:00).

❤6😐3👍1
Forwarded from Рудзі
Пакуль вы там сядзелі, ды займаліся сваімі справамі, дык у нашай геймерскай супольнасці навічок намаляваўся - Aliaksei Lazarau. Хлопец зрабіў першы агляд на тое, што ё ў Game Pass, а дакладней Mass Effect. Падтрымаем як мы ўмеем, грамада :)
https://t.co/933Ks0VedH
https://t.co/933Ks0VedH
❤15⚡1👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 У сеціва ўцёк ґеймплэй мабільнай Assassin’s Creed Jade.
У відэа можна ўбачыць Вэя Ю — забойцу першага імпэратара Кітая Ціня Шыхуандзі. Вэй стаў легендай сярод асасінаў, якія прызналі яго "сваім" за барацьбу супраць тыраніі й свабоду кітайскага народа.
Цяпер Assassin’s Creed Jade (кодавая назва Explore) знаходзіцца на этапе альфа-тэставаньні, прыняць удзел у якім могуць карыстачы iPhone 11 і вышэй.

⚡8👍1
📰 Чуткі: над саўндтрэкам Dragon Age: Dreadwolf працуе Ханс Цымер.
Аўтар саўндтрэку Dragon Age: Inquisition Трэвар Морыс, у сваім ціўтары адказаў на пытаньне фанатаў, ці вернецца ён у Dreadwolf.
Кампазытар заявіў, што ў чацьвёртай частцы яго музыкі ня будзе, паколькі аўтары "адмовіліся ад яго на карысьць містэра Цымера й ко". Пасьля гэтага Морыс пасьпяшаўся выдаліць свой допіс.
Афіцыйна BioWare не называла, хто піша музыку для Dreadwolf, магчыма таму Морыс так хутка й выдаліў свой адказ, сказаўшы лішняга.
Ці сапраўды аўтарам саўндтрэку будзе Ханс Цымер, сказаць складана. Галоўным чынам ён працуе ў індустрыі кіно й тэлебачаньні, аднак некалькі прац для гульняў у яго кар’еры ўсё ж ёсьць (Crysis 2 і Call of Duty: Modern Warfare 2).

🤔6⚡3👍2
📰 У сеціве зьявіліся ролікі, запісаныя Майклам Джэксанам для згубленага сімулятара Scramble Training ад SEGA.
Scramble Training — аркадная гульня для сімулятара AS-1 ад SEGA, які ўсталёўвалі ў тэматычных парках кампаніі ў пачатку 90-х.
Майкл Джэксан згуляў галоўную ролю ў гульні, запісаўшы для яе некалькі ролікаў, але ў сеціве запісаў не засталося — SEGA пазбавілася ўсіх згадак яго ўдзелу пасьля абвінавачаньняў у вадрас музыкі.
Да гэтага часу кадры з Джэксанам лічыліся страчанымі (як і гульня), але ў 2022-м іх удалося выпадковым чынам знайсьці на «гаражным распродажы» у Вялікабрытаніі.
Прадавец выставіў на продаж рэчы свайго памерлага сваяка, які працаваў у Sega Amusements Europe, сярод іншага й былі запісы ўсіх ролікаў Джэксана для Scramble Training.
Сама гульня, аднак, застаецца страчанай.

Michael Jackson in Scramble Training - Sega AS-1 - 1993
Digitised master footage of Michael Jackson in Scramble Training, a 1993 interactive ridefilm for the AS-1 motion ride simulator developed by Sega.
Thought to be lost even by Sega personnel themselves, the above footage - all localised segments made by…

🔥7👍5❤2
📰 Карыстальнікі ArtStation абураюцца ад прац нейрасетак.
ArtStation — адзін з самых знакамітых сайтаў для прафэсійных мастакоў, у тым ліку з гульнявой індустрыі. З канца гэтага году на сайце пачалі актыўна набіраць папулярнасьць працы нейрасетак, чым выклікалі спачатку проста незадаволенасьць, а затым і сапраўдны пратэст карыстальнікаў.
Апошняй кропляй стала тое, што працы ШІ пачалі зьяўляцца на галоўнай старонцы ArtStation.
Раззлаваныя мастакі пачалі публікаваць на ArtStation выяву са словамі «Не выявам, згенераваным ШІ», і ў выніку яны запоўнілі сабой ґалерэю.
ArtStation спачатку толькі заявіла, што працы нейрасетак не парушаюць правіл пляцоўкі, але затым апублікавала FAQ, у якім падрабязна выказалі свой пункт гледжаньня на гэтую сытуацыю:
«Мы верым, што мастакі павінны самі вырашаць, як выкарыстоўваюцца іх працы, але ў той жа час мы не хочам ствараць правілы, якія будуць перашкаджаць дасьледаваньням і камэрцыялізацыі ШІ [...]».
У камандзе ArtStation кажуць, што плянуюць дадаць два тэгі, якія дазволяць мастакам абраць, правілы выкарыстаньня іх прац для навучаньня ШІ.
Аднак мастакоў усё гэта не вельмі супакоіла й яны працягваюць пратэставаць і публікаваць выявы, каб выказаць сваю пазыцыю.

👍15🤨5
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Sable.
Sable — адпраўляйцеся ў незабыўнае сьвятое падарожжа разам з Сэйбл, сьлізгайце празь бязьмежныя пустыні й зачаравальныя пэйзажы, аглядайце драбы касьмічных караблёў і адкрывайце для сябе цуды старажытных цывілізацыяў.
Гульня будзе даступная да 19:00.

🔥13👍2
📰 Twitter забараніць «прасоўваць альтэрнатыўныя плятформы».
Аб новых правілах публікацыі спасылак на іншыя сэрвісы кампанія паведаміла 18 сьнежня.
Прадстаўнікі Twitter назвалі ход "забаронай на бясплатнае прасоўваньне іншых сацыяльных плятформ". Пад удар павінны патрапіць акаўнты, якія публікуюць спасылкі на профілі ў розных сацсетках, а таксама сайты-агрэгатары падобных кантактаў.
Асобныя допісы з падобнымі спасылкамі й заклікам падпісацца на акаўнт на іншай пляцоўцы таксама будуць выдаляць.
Забараніць плянуюць:
▫️Facebook;
▫️Instagram;
▫️Mastodon;
▫️Truth Social;
▫️Tribel;
▫️Post;
▫️Nostr;
▫️linktr.ee;
▫️lnk.bio.
У Twitter падкрэсьлілі, што спасылкі на сэрвісы, якія не згадваюцца ў правілах, па-ранейшаму будуць дазволеныя, бо яны "прапануюць карыстальнікам вопыт, адрозны ад Ціўтара".
За парушэньне правіл будуць як выдаляць асобныя пасты, так і блакаваць цэлыя акаўнты.

🤡25👍5
📰 Valve распавяла аб будучыні Steam Deck.
Дызайнеры Steam Deck далі інтэрвію выданьню The Verge, у якім распавялі аб тым, што чакае кансоль Valve у будучыні.
Калі коратка:
🔹Steam Deck ніколі ня будзе стабільным з пункта гледжаньня традыцыйнай кансолі. Але карыстачы атрымаюць добры гульнявы досьвед, а абнаўленьні плянуюць выпускаць датуль, пакуль у кансолі ёсьць аўдыторыя;
🔹Valve спрашчае замену батарэі Steam Deck;
🔹Steam Deck другога пакаленьня выпусьцяць, але гэта можа быць не Pro-вэрсія. Дызайнеры прызналіся, што хацелі б выпусьціць Steam Deck з палепшанымі экранам і часам аўтаномнай працы;
🔹Valve думае аб стварэньні Steam Controller 2;
🔹Каманда займаецца выпраўленьнем затрымкі гуку Bluetooth-гарнітурах. Таксама працягваецца праца над магчымасьцю выбару профіля / кодэка Bluetooth для гульнявога рэжыму. А вось падтрымкі Bluetooth-мікрафонаў хутчэй за ўсё ня будзе.
🔹Valve не супраць зьяўленьні на плятформе мабільных гульняў, арыентаваных на сэнсарнае кіраваньне;
🔹Valve сама працуе над паляпшэньнем прадукцыйнасьці некаторых гульняў на Steam Deck (Elden Ring, Halo Infinite і іншыя);
🔹У камплекце з кансольлю зараз ідзе спэыяльны «плястар» для памяншэньня шуму вэнтылятара Delta.

😍12👍5❤🔥1👏1🍾1