Forwarded from Belgaming🎮👾
Дзецюкі, зрабіў новы фармат кантэнту. Ці будзе гэта мець сістэмны харакатар, залежыць ад вас 😁
https://youtu.be/s1ijhSjmy0Y
https://youtu.be/s1ijhSjmy0Y
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
ГУЛЬНІ З КАЛЯДНЫМ НАСТРОЕМ
#беларускае #відэагульні #belgaming
Першы блін, як бы мовіць XD
Вырашыў паспрабаваць такі вось фармат. Увогуле першае відэа на гэтым канале, таму вэлкам у каментары, што дадаць, што адняць, што палепшыць ды г.д.
Тэлеграм тут: t.me/+CfimBpMloDU5YWVi
Музыка:…

🔥14👍4
📰 CD Projekt RED выпусьціла відэа з перадгісторыяй «Вядзьмара 3».
CDPR, напярэдадні рэлізу некстген-патча выпусьцілі пяціхвіліннае відэа, у якім распавялі пра падзеі якія папярэднічаюць гульне.
Незалежна ад таго, ці зьяўляецца The Witcher 3: Wild Hunt — Complete Edition вашым першым "набегам" на гісторыю Геральта з Рывіі, ці вы хочаце проста асьвяжыць інфармацыю аб падзеях, якія прывялі яго да гэтай кропкі, надзейная кабыла Геральта — Плотка дапаможа вам з гэтым!
Нагадваем, што рэліз абноўленай вэрсіі адбудзецца 14 сьнежня 2022 году на ПК, Xbox Series X|S і PS5.

The Witcher 3: Wild Hunt — The Story So Far
Whether The Witcher 3: Wild Hunt - Complete Edition is your first foray into the story of Geralt of Rivia, or you could simply use a refresher on the events that led him to this point, Geralt’s trusty mare Roach has got you covered with this quick recap of…
😁7👍3❤2👎1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз High On Life, гульні ад стваральніка Рыка й Морці.
Джасьцін Ройланд прадстаўляе — High On Life. Людзям пагражае іншаплянэтны картэль, які хоча выкарыстоўваць іх у якасьці наркотыку. Твая задача — вызваліць іх і ўзяць у напарнікі харызматычную балбатлівую зброю каб перамагчы Гарманцюоза й ягоную банду каб выратаваць сьвет!
Крытыкі ацэньваюць гульню неадназначна, адны хваляць яе за гумар і дыялёгі, іншыя лаюць за маркотную баявую сыстэму.
Кошт гульні — 27,99$

👍8
📰 Гульцы Fortnite могуць паспаборнічаць за прыз у 1 000 000$.
Epic Games сумесна зь ютуберам MrBeast анансавалі "Экстрэмальнае выпрабаваньне на выжываньне ад MrBeast".
17 сьнежня 2022 гады ў Fortnite зьявіцца адмысловая мапа, на якой гульцы змогуць выконваць розныя выпрабаваньні й атрымліваць за гэта манэты. Той, хто набярэ найбольш балаў па выніках дня, атрымае прыз у памеры мільёна даляраў.
Сто тысяч найлепшых гульцоў атрымае залаты парасон MrBeast.
Жадаючыя прыняць удзел змогуць папрактыкавацца ў праходжаньні выпрабаваньняў загадзя, для гэтага ўжо зараз можна знайсьці адпаведную мапу (па коду 7990-6907-8565).
Турнір будзе праходзіць толькі 17 сьнежня!

🤯11👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз CRISIS CORE - FINAL FANTASY VII - REUNION.
CRISIS CORE-FINAL FANTASY VII-REUNION — гэта рэмайстар CRISIS CORE з абноўленай графікай, баявой сыстэмамай і саўндтрэкам. Сачыце за гісторыяй салдата-апэратыўніка Зака Фэйра, калі ён раскрывае сакрэты цёмных экспэрымэнтаў Шынры.
Кошт у Steam — 49,99$
❗️Гульня недаступная на тэрыторыі Беларусі.

📰 У інтэрнэце засьвяцілі магчымую дату рэлізу «Чалавека-павука 2».
Адна з сцэнарыстаў Insomniac Games на сваім уласным сайце апублікавала (і хутка выдаліла) акно рэлізу, якое мяркуецца выдаўцом — восень 2023 году.
Фанаты лічаць, што рэліз гульні ўвосень суцэль магчымы, бо першая частка гульні выйшла ўвосень 2018 году.
Сама Insomniac Games пацьвердзіла толькі, што гульня выйдзе ў 2023 годзе.
Дарэчы ня так даўно ў Брытанскім PS Store была выяўлена старонка гульні, фанаты падазраюць, што хутка можа адбыцца нейкі анонс ці прэзентацыя па гульні (аб чым раней заяўляў інсайдэр Millie A).

❤🔥4👍4
📰 ZeniMax Online вырашыла зьмяніць падыход да выпуску кантэнту для The Elder Scrolls Online.
ZeniMax Online Studios, у асобе Мэта Фірора заявіла, што спасылаючыся на нэґатыўныя водгукі гульцоў, вырашылі адмовіцца ад канцэпцыі «Прыгода даўжынёю ў год».
Распрацоўнікі лічаць, што мінулы падыход быў эфэктыўны, але ён абмяжоўваў іх і не дазваляў расказаць усе гісторыі, якія хацелася. Цяпер аўтары прынялі новае рашэньне на аснове пажаданьняў гульцоў — зараз сюжэтныя лініі можна будзе прайсьці адразу ад пачатку й да канца на рэлізе, не чакаючы іх абнаўленьняў.
Фірор таксама паведаміў, што ў першым квартале 2023 году для гульні выйдзе DLC з падзямельлем, у той час як рэліз буйнога дапаўненьня адбудзецца ў другім квартале. На трэцюю чвэрць году заплянаваны нейкія абнаўленьні, накіраваныя на паляпшэньне зручнасьці гульні. У чацьвёртым квартале ў TESO зьявіцца нейкая зусім новая гульнявая сыстэма.

🌚6
📰 Стваральнікі D&D жадаюць манэтызаваць знакамітую настольную гульню.
На сэмінары інвэстараў кіраўнікі кампаніяў Hasbro і Wizards of the Coast абмеркавалі манэтызацыю Dungeons & Dragons. Яны лічаць, гульцам у D&D трэба «падаць крыніцы, пастаянных выдаткаў, якія сустракаюцца ў лічбавых гульнях». На іх думку, на D&D у васноўным трацяцца вядучыя партый, а звычайныя гульцы, якія кіруюць адным пэрсанажам, недастаткова марнуюць для гульні!
Асобна было падкрэсьлена, што D&D яшчэ ніколі не была настолькі папулярная, як зараз.
Як менавіта жадаюць манэтызаваць настольную гульню невядома.

😐13👍2👎2
📰 Amazon замовіў сэрыял па матывах God of War.
Amazon Prime Video замовіў вытворчасьць экранізацыі гульнявой франшызы God of War.
Шоўранэрам і выканаўчым прадзюсарам праекта прызначаны Рэйф Джадкінс, вядомы па «Коле часу», сцэнарыстамі — Марк Фергюс і Хоук Остбі, якія напісалі першага «Жалезнага чалавека» і «Дзіця чалавечае».
Выканаўчымі прадзюсарамі таксама сталі прадстаўнікі Sony Santa Monica Studios і Playstation Productions.
Падрабязнасьцяў аб сюжэце, акторскім складзе й даце пачатку здымак невядомы.

🌚10👍4❤🔥1🔥1
📰🎁 У EGS пачаўся зімовы распродаж са сьвяточнай раздачай гульняў.
У Epic Games Store стартаваў калядны распродаж, які працягнецца да 5 студзеня.
Разам з распродажам вярнуліся купоны, якія дадуць скідку 25% на гульні ў выпадку, калі пакупнік выдаткуе пэўную суму на гульні.
Акрамя гэтага, як і паведамляў інсайдэр, Epic Games анансавала традыцыйную раздачу, у рамках якой на працягу 15 сутак будзе штодня дарыць па адной гульні, першай стала Bloons TD 6:
Выстаўце ідэальную абарону з спалучэньняў малпаў, паляпшэньняў, герояў і здольнасьцяў, а затым прабіце ўсе шары якія прыляцелі да вас!
Мільёны гульцоў ужо атрымліваюць асалоду ад маштабнай стратэгіі, якая дорыць бясконцыя гадзіны займальнай гульні.
Наступная бясплатная гульня будзе раскрытая сёньня, а 19:00 па Менску.
Upd. Купоны на зніжку таксама можна атрымаць і за калекцыянаваньне гульняў з раздач.

❤🔥8👍2🍌1
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy правялі новую дэманстрацыю ґеймплэя.
Ролік прысьвечаны палётам на мятле й гіпагрыфе, дэталям баявой сыстэмы, а таксама Выбаўляй-пакоі, дзе студэнты-чараўнікі Хогвартса змогуць знайсьці ўсё неабходнае.
Калі коратка:
🔸Мятлу гулец можа заклікаць амаль дзе заўгодна й потым лётаць на ёй дзе толькі захочацца (Тыя, хто зробяць папярэднюю замову змогуць атрымаць аніксавага гіпагрыфа, якога можна заклікаць гэтак жа, як і мятлу.);
🔸У Забароненым лесе, будзе абсталявана баявая арэна для практыкі ў бітвах;
🔸Выбаўляй-пакой гульцы змогуць наладжваць на свой ґуст (у тым ліку зьмяняць яго дэкарацыі), гэтак жа тут можна паляпшаць сваё экіпіяваньне, зьмяняць яе вонкавы выгляд і ня толькі;
🔸З Выбаўляй-пакою можна патрапіць на магічную «палянку» (якая цалкам адсылае гульцоў да фільма «Фантастычныя істоты й дзе іх адшукаць»), тут можна займацца яе дэкараваньнем і клопатам аб магічных жывёлах.
Даведацца пра першую ґеймплэйную дэманстрацыю можна з нашага допіса тут.
Рэліз Hogwarts Legacy адбудзецца 10 лютага на PS5, Xbox Series і PC, на PS4 і Xbox One — 4 красавіка, Switch — 25 ліпеня.

Hogwarts Legacy - Gameplay Showcase II
Join Game Director Alan Tew, Systems Designer Mekenzy Toner, Community Manager Chandler Wood, and special guest Community Host Ben Snow in this all new look at #HogwartsLegacy.
In this gameplay showcase, our hosts will take you through a new look at broom…

👍7❤6🤡2
📰 Фанаты Dead Space, незадаволеныя зьнешнасьцю ключавых пэрсанажаў у рэмэйку.
У вадным з ролікаў рэмэйку Dead Space, распрацоўшчыкі прадэманстраваў абноўленую зьнешнасьць Айзека Кларка, якую многія палічылі няўдалай, нібыта зараз пэрсанаж выглядае як тыповы НПС і не ўпісваецца ў атмасфэру гульні.
Верагодна, распрацоўшчыкі вырашылі зрабіць Айзека больш падобным на яго актора агучкі Ганэра Райта, аднак некаторыя засталіся незадаволеныя пагоняй за папулярным трэндам, падчас якога зьнешнасьць герояў губляе сваю ўнікальнасьць (ды й на самога Райта новы Айзек выйшаў ня моцна падобным, як лічаць карыстачы Reddit).
Па гусьце фанатам гэтак жа не прыйшлася новая зьнешнасьць дзяўчыны Айзека — Ніколь Брэнан.
Рэліз рэмэйку Dead Space адбудзецца 7 студзеня 2023 гады на PlayStation 5, Xbox Series і РС.

🤔7👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Valve абвясьціла аб хуткім пачатку штогадовага зімовага распродажу ў Steam.
Калядныя зьніжкі зьявяцца ў краме ўжо на наступным тыдні, а менавіта 22 сьнежня й будуць дзейнічаць да 5 студзеня.
У рамках распродажу чакаюцца зьніжкі на тысячы гульняў, бясплатныя стыкеры й дадатковыя зімовыя цікавосткі.
Дарэчы ўжо зараз усе хто купляе гульні ў Steam можа атрымаць сьвяточную (пакуль яшчэ "сакрэтную") картку.
Таксама зь сёньняшняга дня Valve пачне аб’яўляць намінантаў на прэмію Steam 2022, а само галасаваньне адкрыецца адначасова з пачаткам зімовага распродажу.

🔥9👍3
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Horizon Chase Turbo.
Horizon Chase Turbo — гэта гоначная гульня, навеяная пышнымі хітамі 80-х і 90-х. Тут узноўлены клясычны аркадны ґеймплэй, дзе няма хуткасных абмежаваньняў. Так што газ у падлогу — і наперад!
Гульня будзе даступная да заўтра (17.12. 19:00).

👍10🤡3😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Amazon набыў правы на экранізацыю сусьвету Warhammer 40,000.
Amazon набыла правы на экранізацыю Warhammer 40,000, зараз кампанія можа вырабляць фільмы й сэрыялы па сусьвеце.
Працаваць над экранізацыямі Amazon будзе сумесна са стваральнікамі «Доктар Сон» і «Барбар» з Vertigo Entertainment.
Акрамя іншага, вядома, што ў праектах па сусьвеце возьме ўдзел Гэнры Кавіл, які зьбіраецца сыграць адну зь вядучых роляў у сэрыялах і фільмах, а таксама выступіць выканаўчым прадзюсарам усяго кінасусьвету.
«Я любіў Warhammer з таго часу, як быў хлапчуком, таму для мяне гэта па-сапраўднаму асаблівы момант. Магчымасьць распавесьці пра гэты сусьвет з самага пачатку — гэта вялікі гонар і адказнасьць.
Я неверагодна ўдзячны Vertigo, Amazon Studios і Games Workshop за працу, дзякуючы якой мы гэтага дасягнулі. Цяпер я на крок бліжэй да таго, каб зьдзейсьніць мару амаль усяго майго жыцьця». — Гэнры Кавіл.

⚡9👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Abyss Studio прадставілі трэйлер фэнтэзійнага экшэна Abyss World.
Падзеі Abyss World разгортваюцца ў змрочным сьвеце Нардзінія, паглынутым морам. Інцыдэнт з «вогненым злодзеем» парушыў ранейшы балянс і зараз душы памерлых не пераходзяць на іншы бок. Бруд цёмнага мора паступова распаўсюджваецца, а сьвет падае ў глыбокую бездань.
Гульцам трэба будзе дасьледаваць велізарны сьвет Нардзініі, адправіўшыся ў самыя далёкія яго куткі, ратуючы людзей наверсе й паступова прасоўваючыся да глыбінь туману. Запальвайце маякі, раскрывайце таямніцы й зьбірайце старажытныя душы, каб аднавіць парадак.
Дата рэлізу не называецца.

🔥6🤔1
📰 Хідэа Кадзіма распавёў падрабязьней пра анансаваную Death Stranding 2.
Хідэа Кадзіма й актор Норман Рыдус (выканаўца галоўнай ролі ў першай і другой частках Death Stranding) правялі падкаст, у рамках якога крыху распавялі пра сіквел нашумелай гульні.
Як паведаміў Хідэа Кадзіма, гульня ня будзе ў прамым сэнсе слова сіквэлям. Яго новы праект павінен выклікаць настальгію ў тых, хто знаёмы з арыґінальнай Death Stranding, але адначасова гульня спадабаецца й пачаткоўцам.
Нягледзячы на тое, што з моманту рэлізу Death Stranding прайшло ня так шмат часу (гульня выйшла ў 2019 годзе), Кадзіма заявіў, што тэхналёгіі за гэты час сталі істотна лепш і гэта адкрывае перад распрацоўшчыкамі новыя магчымасьці.
Норман Рыдус у сваю чаргу расказаў, што літаральна на днях пачаў здымкі захопу рухаў, што можа сьведчыць аб даволі раньнім этапе распрацоўкі гульні й раней за 2024 год рэліз чакаць не варта.

👍11❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Інды-студыя Pulsatrix прадставіла survival-хорар Project A.I.D.A.
У дэбютным трэйлеры распрацоўшчыкі прадэманстравалі адну зь лякацый, якую дасьледуе гулец, у Pulsatrix падкрэсьлілі, што прадставілі ў трэйлеры менавіта запіс фрагмэнта ґеймплэя, а не загадзя адрэндэраны ролік.
Аб Project A.I.D.A. вядома ня шмат, толькі то, што ён ствараецца на Unreal Engine 5 і ўпор распрацоўшчыкі робяць на фотарэалістычную графіку.

❤7👍1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Costume Quest 2.
Costume Quest 2 — Дасьледуйце жудасныя пэйзажы ў розных эпохах, прымярайце новыя стыльныя ўборы, якія ператвараюць недарэку ў мегаваяра, і зьбірайце яшчэ больш жудасныя карты, якія дапамогуць выстаяць у баі з заклапочанымі гігіенай дрэнкамі.
Гульня будзе даступная да заўтра (18.12. 19:00).

❤6😐3👍1
Forwarded from Рудзі
Пакуль вы там сядзелі, ды займаліся сваімі справамі, дык у нашай геймерскай супольнасці навічок намаляваўся - Aliaksei Lazarau. Хлопец зрабіў першы агляд на тое, што ё ў Game Pass, а дакладней Mass Effect. Падтрымаем як мы ўмеем, грамада :)
https://t.co/933Ks0VedH
https://t.co/933Ks0VedH
❤15⚡1👍1