📰 Анансавана праґрама, якая фактычна можа маляваць за мастака.
Праґрама Wand дазваляе карыстальніку дапаўняць свае працы фрагмэнтамі, згенераванымі нейрасеткай. Для гэтага неабходна вылучыць любую зону на ілюстрацыі пры дапамозе адмысловай прылады, а пасьля ўвесьці жаданы тэкставы запыт. У якасьці прыкладу працы гэтай функцыі распрацоўшчыкі паказалі, як нейросетка дапамагае мастаку намаляваць робата.
Выпусьціць прыкладаньне абяцаюць "хутка", спачатку яно стане даступна на iPad, дзе атрымае паўнавартасную падтрымку Apple Pencil.

👌8🌚4🤬3⚡1
📰 У сеціве апублікавалі 300+ розных раньніх білдаў для Xbox 360 і Wii.
Вынікамі сваёй працы падзялілася каманда Project Deluge, якая займаецца пошукам і захаваньнем гульняў, прататыпаў ці проста раньніх білдаў, якія ніколі не ўбачылі сьвет.
Каманда выклала ў адкрыты доступ 207 раньніх білдаў гульняў для Xbox 360 і 114 білдаў для Nintendo Wii.
У Project Deluge адзначаюць, што на гэты раз яны не змаглі знайсьці шмат адмененых гульняў, аднак ёсьць раньнія білды некаторых буйных праектаў.
Сярод усяго можна адзначыць дэбаг-вэрсію арыґінальнай Dark Souls 2011 году, практычна ідэнтычную вэрсіі выпушчанай гульні, але з падтрымкай рэжыму распрацоўшчыка.
Акрамя Dark Souls ёсьць дэбаг-вэрсія першай Dead Space, раньні білд Enslaved: Odyssey to the West, Tomb Raider: Anniversary для Wii, прататып Arcania: Gothic 4 і іншае.

👍9
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: F.I.S.T.: Forged In Shadow Torch.
F.I.S.T.: Forged In Shadow Torch — дасьледуйце дзясятак унікальных зон на мапе, створанай у жанры мэтроідваніі. Кулак, сьвідар і дубец — тры тыпу зброі з зусім рознымі баявымі стылямі, паміж якімі можна хутка перамыкацца, каб праводзіць высокаэфэктыўныя камбінацыі ўдараў, наносіць велізарныя страты або атакаваць ворагаў здалёк.
❗️Гульня будзе даступная да заўтра (27.12. 19:00).

👍10🔥1
📰 Valve запусьцілі старонку з вынікамі 2022 для кожнага карыстальніка Steam.
Valve вырашыла даць магчымасьць кожнаму карыстачу Steam падвесьці вынікі свайго году.
Любы жадаючы можа паглядзець сваю асабістую статыстыку на спэыяльнай старонцы, дзе акрамя агульнай статыстыкі можна ўбачыць інфармацыю аб атрыманых дасягненьнях і праведзены час у канкрэтных гульнях.
Valve таксама падрыхтавала розныя графікі са статыстыкай карыстальнікаў плятформы, напрыклад, пра самыя папулярныя жанры й колькасьць запушчаных гульняў у цэлым.
P.S. Акрамя іншага Valve прыдумала дасьціпныя подпісы да вашых самым папулярным гульням, калі ёсьць жаданьне можаце падзеліцца імі ў камэнтарах.

❤16👍1
📰 У сэрыяле па матывах The Last of Us ґвалт будзе зьведзены да мінімуму.
Ґеймдырэктар гульняў The Last of Us і сцэнарыст сэрыяла Ніл Дракман, у інтэрвію Gamesradar, распавёў, што аўтары шоў хочуць засяродзіцца на пэрсанажах, а сцэны ґвалту будуць абґрунтаваныя й зьвязаныя зь сюжэтам.
«У гульні неабходна пэўная колькасьць экшэна й жорсткасьці, гэта дазваляе вам «стаць» Джоэлам і цалкам пагрузіцца ў ґеймплэй. Тады сапраўды адчуваецца сувязь з пэрсанажам на экране.
Але такі падыход не працуе ў сэрыяле. Адна з выдатных ідэяў, якія я пачуў ад HBO, гучала так: "Давайце прыбярэм усе сцэны жорсткасьці акрамя тых, якія будуць сюжэтна абґрунтаваны". Гэта дазволіць ґвалту быць яшчэ важнейшым, чым у гульні, таму што калі паказваецца непасрэдная пагроза для пэрсанажаў і іх рэакцыя на гэта, гледачу будзе яшчэ страшней. Калі мы пакажам заражаных, гледачы змогуць зразумець, як менавіта яны загубілі чалавецтва й чаму ўсё так напалоханы.»
Нагадаем, што прэм’ера сэрыяла адбудзецца 15 студзеня.

🤔12👍3🤬1
📰 Прафзьвяз ZeniMax Workers United мае намер зьмяніць індустрыю.
Супрацоўнікі Bethesda Game Studios, ID Software, ZeniMax Online Studios і Arkane першымі ў гісторыі Microsoft, аб’ядналіся ў прафзьвяз ZeniMax Workers United.
Асноўнай праблемай, якую закліканы вырашыць арганізацыя, гэта перапрацоўкі й «кранчы» — ім часта падвяргаюцца тэсьціроўшчыкі, што ідзе бок аб бок з самай нізкай аплатай сярод усіх супрацоўнікаў індустрыі. Арґанізатары адзначаюць, што ґрошы — адна з крытычна важных праблем, паколькі рост заработнай платы не пасьпявае за ростам коштаў на жыцьцё. Гэта, зрэшты, праблема ня толькі тэсьціроўшчыкаў, яна датычыцца многіх супрацоўнікаў індустрыі.
Стварыўшы прафзьвяз, яго ўдзельнікі спадзяюцца натхніць іншых распрацоўшчыкаў на стварэньне падобных арґанізацыяў як усярэдзіне Microsoft, так і за яго межамі.
Асобна адзначана, што Microsoft не перашкаджае супрацоўнікам аб’ядноўвацца, а сама ZeniMax, не рабіла ніякіх крокаў па "ўціхамірваньні" ініцыятараў арґанізацыі прафзьвяза.

❤🔥10👍4👌2
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Severed Steel.
Severed Steel — стыльны й інтуітыўна зразумелы шутэр ад першай асобы для аднаго гульца з дынамічнай сыстэмай трукаў, мноствам візуальных эфэктаў, незвычайнай гэраіняй і змрочным электронным саўндтрэкам.
❗️Гульня будзе даступная да заўтра (28.12. 19:00).

👍11🥱4
📰 Адкрытая нядаўна асабістая статыстыка Steam, дазволіла стварыць партрэт сярэднестатыстычнага карыстальніка плятформы.
Адкрытая на днях магчымасьць падвесьці ўласныя вынікі году ў Steam дазволіла ня толькі зірнуць на ўласныя дасягненьні, але й параўнаць іх зь іншымі. І гэта дазволіла скласьці нейкі асераднёны партрэт тыповага карыстальніка Steam.
Сярэднестатыстычны гулец за год запусьціў усяго пяць гульняў са сваёй бібліятэкі — а дзякуючы зьніжкам і раздачам іх колькасьць у многіх вылічаецца сотнямі. У сярэднім праводзіў за гульнёй каля 9 дзён запар і атрымаў 21 дасягненьне.
Толькі 17% гульняў, якія запускаліся сёлета сярэднім гульцом, былі выпушчаныя ў 2022 годзе, у 64% гэта былі праекты 1-7 гадовай даўніны.

🤔10👍4
Вітаю спадарства! Ці шмат вы бычылі блогаў разработчыкаў?
А блогаў разработчыкаў па беларуску?
Мы не вельмі, але як мінімум адзін для вас знайшлі! @eugeen_gamedev — канал аднаго распрацоўшчыка, які ў дадзены момант працуе над цікавай гульнёй з данджамі й трусікам!
Далучайцеся, калі цікава!

👍11😍6🎉1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Mortal Shell.
Mortal Shell — гэта глыбока прапрацаваны ролевы баявік, які выпрабуе ваш розум і ўстойлівасьць у разбураным сьвеце. Вашы ворагі бязьлітасныя, таму для выжываньня запатрабуюцца выдатныя інстынкты. Усяляйце ў загінуўшых ваяроў, шукайце схаваныя сьвяцілішчы й змагайцеся з грознымі ворагамі!
❗️Гульня будзе даступная да заўтра (29.12. 19:00).

👍15🥱3
📰 Nintendo вырашыла не выпускаць больш магутную вэрсію Switch.
Па зьвестак Digital Foundry, Nintendo плянавалі выпусьціць больш магутную вэрсію Switch, але ад яе ў выніку вырашылі адмовіцца.
Спасылаючыся на свае крыніцы экспэрты DF сьцьвярджаюць, што наступнай кансольлю Nintendo стане паўнавартасная прылада новага пакаленьня.
Інсайдэры лічыць, што Nintendo будзе асьцярожна падыходзіць да зьмены пакаленьня, паколькі ў кампаніі ўжо былі няўдачы з GameCube і Wii U. Па словах Джона Лінемана (Digital Foundry), кампанія хоча пераканацца ў тым, што зможа зацікавіць існуючую аўдыторыю Switch і яна вырашыцца на апгрэйд.
Нагадаем, што раней у сетцы былі розныя чуткі аб распрацоўцы Nintendo Switch Pro, якая нібыта магла пахваліцца магутным графічным чыпам, здольным выводзіць карцінку ў 4K. Кампанія ніяк не камэнтавала чуткі, а ў 2021 годзе выпусьціла Nintendo Switch з OLED-экранам.

👍8👎1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy паказалі кароткі ролік з чароўным гадаванцам.
У невялікім відэа распрацоўшчыкі паказалі як пратаганіст праводзіць час з адным са сваіх гадаванцаў — Месяцовым цялём.
Па словах распрацоўшчыкаў, гульцы павінны заўсёды знаходзіць час для таго, каб расчэсваць, карміць і гуляць са сваімі чароўнымі істотамі. У гульні будуць самыя розныя стварэньні, частку зь якіх галоўны гэрой зможа ўтрымліваць у нейкім спэыяльным месцы.
Рэліз Hogwarts Legacy адбудзецца 10 лютага на PC, Xbox Series і PlayStation 5;
4 красавіка для Xbox One і PlayStation 4;
25 ліпеня для Nintendo Switch.

😍10🌚2
📰 У сеціва раней часу патрапілі характарыстыкі й кошты новых працэсараў AMD Ryzen.
У інтэрнэце раней часу зьявіліся кошты й характарыстыкі будучых працэсараў AMD Ryzen, якія павінны паказаць на студзеньскай выставе CES 2023. Паведамляецца, што новая лінейка стала больш даступнай па кошце, але пры гэтым яна валодае вялікімі магчымасьцямі.
▫️Ryzen 5 7600: 6 ядраў; 12 патокаў; 5,1 Ггц; 38 МБ кэш-памяці; 65 Вт TDP. Кошт — 229 даляраў.
▫️Ryzen 7 7700: 8 ядраў; 16 патокаў; 5,3 Ггц; 40 МБ кэш-памяці; 65 Вт TDP. Кошт — 329 даляраў.
▫️Ryzen 9 7900: 12 ядраў; 24 патоку; 5,4 Ггц; 76 МБ кэш-памяці; 65 Вт TDP. Кошт — 429 даляраў.
Паводле зьвестак тэставаньня, AMD Ryzen 7900 будзе на 19% хутчэй у гульнях, чым Ryzen 8 5900X.
Продажы плянуюць пачаць з 10 студзеня 2023 году.

👍10
📰 Супрацоўнікі студыі Blizzard Proletariat заснавалі прафзьвяз.
Супрацоўнікі Blizzard Proletariat (былой Proletariat, якую Activision Blizzard набыла ў чэрвені 2022) быўшы напалоханымі рэпутацыяй Blizzard, большасьцю галасоў стварылі свой (ужо трэці ў Activision) прафзьвяз.
Адзін з распрацоўшчыкаў студыі заявіў, што ідэя прафзьвяза зьявілася, яшчэ да ўгоды з карпарацыяй:
«Усім у індустрыі вядома рэпутацыя Activision Blizzard як кампаніі, якая стварае неспрыяльнае працоўнае асяродзьдзе. У сувязі з гэтым, калі мы даведаліся аб плянах Blizzard набыць Proletariat, то адразу пачалі абмяркоўваць тое, як можам абараніць нашу выдатную працоўную культуру, якую мы стварылі ў студыі».
Прадстаўнікі прафзьвяза Proletariat зьвярнуліся да кіраўніцтва Activision Blizzard з просьбай добраахвотна прызнаць іх аб’яднаньне, але не атрымалі адказу, з-за чаго вырашылі, зьвярнуцца ў Нацыянальнае ўпраўленьне па працоўных адносінах ЗША.
Супрацоўнікі патрабуюць:
▫️увесьці больш гнуткую палітыку сплачваных адгулаў;
▫️атрымаць магчымасьць працаваць аддалена пры неабходнасьці;
▫️сфармаваць зразумелыя патрабаваньні для кар’ернага росту;
▫️атрымліваць падвышаную аплату за добраахвотныя перапрацоўкі;
▫️выключыць нэґатыўны ўплыў адмовы ад перапрацовак на адзнаку працаўніка;
▫️увесьці адкрыты мэханізм, які б дазволіў работнікам і кіраўніцтву прыцягваць адзін аднаго да адказнасьці, не баючыся помсты.

👍14🤡1