Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Адкрытая нядаўна асабістая статыстыка Steam, дазволіла стварыць партрэт сярэднестатыстычнага карыстальніка плятформы.

Адкрытая на днях магчымасьць падвесьці ўласныя вынікі году ў Steam дазволіла ня толькі зірнуць на ўласныя дасягненьні, але й параўнаць іх зь іншымі. І гэта дазволіла скласьці нейкі асераднёны партрэт тыповага карыстальніка Steam.

Сярэднестатыстычны гулец за год запусьціў усяго пяць гульняў са сваёй бібліятэкі — а дзякуючы зьніжкам і раздачам іх колькасьць у многіх вылічаецца сотнямі. У сярэднім праводзіў за гульнёй каля 9 дзён запар і атрымаў 21 дасягненьне.

Толькі 17% гульняў, якія запускаліся сёлета сярэднім гульцом, былі выпушчаныя ў 2022 годзе, у 64% гэта былі праекты 1-7 гадовай даўніны.
🤔10👍4
Вітаю спадарства! Ці шмат вы бычылі блогаў разработчыкаў?
А блогаў разработчыкаў па беларуску?
Мы не вельмі, але як мінімум адзін для вас знайшлі! @eugeen_gamedev — канал аднаго распрацоўшчыка, які ў дадзены момант працуе над цікавай гульнёй з данджамі й трусікам!

Далучайцеся, калі цікава!
👍11😍6🎉1
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Mortal Shell.

Mortal Shellгэта глыбока прапрацаваны ролевы баявік, які выпрабуе ваш розум і ўстойлівасьць у разбураным сьвеце. Вашы ворагі бязьлітасныя, таму для выжываньня запатрабуюцца выдатныя інстынкты. Усяляйце ў загінуўшых ваяроў, шукайце схаваныя сьвяцілішчы й змагайцеся з грознымі ворагамі!

❗️Гульня будзе даступная да заўтра (29.12. 19:00).
👍15🥱3
📰 Nintendo вырашыла не выпускаць больш магутную вэрсію Switch.

Па зьвестак Digital Foundry, Nintendo плянавалі выпусьціць больш магутную вэрсію Switch, але ад яе ў выніку вырашылі адмовіцца.

Спасылаючыся на свае крыніцы экспэрты DF сьцьвярджаюць, што наступнай кансольлю Nintendo стане паўнавартасная прылада новага пакаленьня.

Інсайдэры лічыць, што Nintendo будзе асьцярожна падыходзіць да зьмены пакаленьня, паколькі ў кампаніі ўжо былі няўдачы з GameCube і Wii U. Па словах Джона Лінемана (Digital Foundry), кампанія хоча пераканацца ў тым, што зможа зацікавіць існуючую аўдыторыю Switch і яна вырашыцца на апгрэйд.

Нагадаем, што раней у сетцы былі розныя чуткі аб распрацоўцы Nintendo Switch Pro, якая нібыта магла пахваліцца магутным графічным чыпам, здольным выводзіць карцінку ў 4K. Кампанія ніяк не камэнтавала чуткі, а ў 2021 годзе выпусьціла Nintendo Switch з OLED-экранам.
👍8👎1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy паказалі кароткі ролік з чароўным гадаванцам.

У невялікім відэа распрацоўшчыкі паказалі як пратаганіст праводзіць час з адным са сваіх гадаванцаў — Месяцовым цялём.

Па словах распрацоўшчыкаў, гульцы павінны заўсёды знаходзіць час для таго, каб расчэсваць, карміць і гуляць са сваімі чароўнымі істотамі. У гульні будуць самыя розныя стварэньні, частку зь якіх галоўны гэрой зможа ўтрымліваць у нейкім спэыяльным месцы.

Рэліз Hogwarts Legacy адбудзецца 10 лютага на PC, Xbox Series і PlayStation 5;
4 красавіка для Xbox One і PlayStation 4;
25 ліпеня для Nintendo Switch.
😍10🌚2
📰 У сеціва раней часу патрапілі характарыстыкі й кошты новых працэсараў AMD Ryzen.

У інтэрнэце раней часу зьявіліся кошты й характарыстыкі будучых працэсараў AMD Ryzen, якія павінны паказаць на студзеньскай выставе CES 2023. Паведамляецца, што новая лінейка стала больш даступнай па кошце, але пры гэтым яна валодае вялікімі магчымасьцямі.

▫️Ryzen 5 7600: 6 ядраў; 12 патокаў; 5,1 Ггц; 38 МБ кэш-памяці; 65 Вт TDP. Кошт — 229 даляраў.
▫️Ryzen 7 7700: 8 ядраў; 16 патокаў; 5,3 Ггц; 40 МБ кэш-памяці; 65 Вт TDP. Кошт — 329 даляраў.
▫️Ryzen 9 7900: 12 ядраў; 24 патоку; 5,4 Ггц; 76 МБ кэш-памяці; 65 Вт TDP. Кошт — 429 даляраў.

Паводле зьвестак тэставаньня, AMD Ryzen 7900 будзе на 19% хутчэй у гульнях, чым Ryzen 8 5900X.
Продажы плянуюць пачаць з 10 студзеня 2023 году.
👍10
​​📰 Супрацоўнікі студыі Blizzard Proletariat заснавалі прафзьвяз.

Супрацоўнікі Blizzard Proletariat (былой Proletariat, якую Activision Blizzard набыла ў чэрвені 2022) быўшы напалоханымі рэпутацыяй Blizzard, большасьцю галасоў стварылі свой (ужо трэці ў Activision) прафзьвяз.

Адзін з распрацоўшчыкаў студыі заявіў, што ідэя прафзьвяза зьявілася, яшчэ да ўгоды з карпарацыяй:

«Усім у індустрыі вядома рэпутацыя Activision Blizzard як кампаніі, якая стварае неспрыяльнае працоўнае асяродзьдзе. У сувязі з гэтым, калі мы даведаліся аб плянах Blizzard набыць Proletariat, то адразу пачалі абмяркоўваць тое, як можам абараніць нашу выдатную працоўную культуру, якую мы стварылі ў студыі».

Прадстаўнікі прафзьвяза Proletariat зьвярнуліся да кіраўніцтва Activision Blizzard з просьбай добраахвотна прызнаць іх аб’яднаньне, але не атрымалі адказу, з-за чаго вырашылі, зьвярнуцца ў Нацыянальнае ўпраўленьне па працоўных адносінах ЗША.

Супрацоўнікі патрабуюць:
▫️увесьці больш гнуткую палітыку сплачваных адгулаў;
▫️атрымаць магчымасьць працаваць аддалена пры неабходнасьці;
▫️сфармаваць зразумелыя патрабаваньні для кар’ернага росту;
▫️атрымліваць падвышаную аплату за добраахвотныя перапрацоўкі;
▫️выключыць нэґатыўны ўплыў адмовы ад перапрацовак на адзнаку працаўніка;
▫️увесьці адкрыты мэханізм, які б дазволіў работнікам і кіраўніцтву прыцягваць адзін аднаго да адказнасьці, не баючыся помсты.
👍14🤡1
📢 Увечары на канале IGN адбудзецца прэм’ера новага ґеймплэйнага трэйлера S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.

Атрымлівайце асалоду ад першага трэйлера гульнявога працэсу S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl! праз амаль паўгода, украінскія распрацоўшчыкі пакажуць нам свой прагрэс у будучым шутэры ад першай асобы!
🔥16🥰3👍2
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Dishonored — Definitive Edition і Eximius: Seize the Frontline.

Dishonored — Definitive EditionПоўны збор гульняў Dishonored. У гэтую падборку ўваходзяць гульня Dishonored і ўсе дапаўненьні да яе - Dunwall City Trials, The Knife of Dunwall, The Brigmore Witches і Void Walker's Arsenal.

Eximius: Seize the Frontlineгэта спалучэньне шутэра ад першай асобы й стратэгіі ў рэальным часе, заснаванае на камандных сутычках. Гульня выдзяляецца шматкарыстальніцкім ґеймплэем 5 на 5 гульцоў, дзе кожная каманда складаецца з чатырох афіцэраў і аднаго камандзіра.

❗️Гульні будуць даступныя да 5 студзеня (19:00).
‼️Dishonored не даступна на тэрыторыі Беларусі!

P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
🔥11👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl прадставили ґеймплэйны трэйлер гульні.

У змрочным трэйлеры распрацоўшчыкі дэманструюць мясцовых монстраў, стральбу, інтэрфейс і розныя лякацыі Зоны!

Трэйлер па беларуску можна глядзець тут.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 для PC, Xbox Series (+Game Pass).
👍20😍3👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Frictional Games працягвае вучыць гульцоў адчыняць дзьверы ў будучай Amnesia: The Bunker.

Распрацоўшчыкі зноў паказалі, як вырашыць праблему зачыненых дзьвярэй некалькімі спосабамі, адзначыўшы, што гульня заахвочвае творчыя падыходы.

Раней Frictional Games ужо дэманстравалі як адкрыць дзьверы з дапамогай выбухных бочак ці пісталета.

Рэліз Amnesia: The Bunker заплянаваны на сакавік 2023 году.
👍7😁2
📰 Valve анансавала «Містычны фэстываль гульняў».

Кампанія Valve прадставіла «Містычны фэстываль гульняў», які пройдзе ў пэрыяд з 20 па 27 лютага.

Далучайцеся да нас, пакуль мы зьбіраем падказкі падчас Містычнана фэстывалю. Зьніжкі й дэманстрацыі на бягучыя й будучыя гульні, гэта падзея для праектаў, арыентаваных на дух расьсьледаваньня й раскрыцьця таямніц!

Нагадаем, што прама зараз у Steam праходзіць Зімовы распродаж, які завершыцца 5 студзеня. А да 3 студзеня карыстальнікі могуць узяць удзел у галасаваньні за лепшыя гульні году!
👍5
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць: Daymare: 1998.

Daymare: 1998гэта гульня жахаў на выжываньне ад трэцяй асобы, якая ўзнаўляе настрой знакавых гульняў 90-х са сьвежай сюжэтнай лініяй. Інцыдэнт, які ператварае невялікае места у сьмяротную зону й трое пэрсанажаў, якія шукаюць праўду!

❗️Гульню можна забраць да 2 студзеня.
‼️Прамая спасылка для таго каб забраць гульню.
👍12
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Cult of the Lamb прадставілі тызер першага DLC.

Massive Monster апублікавала ў ціўтары ролік, у якім паказалі новыя прыёмы зь першага DLC для Cult of the Lamb.

Распрацоўшчыкі прадэманстравалі цяжкія напады, якія зьявяцца ў гульні. У кожнай зброі будзе па адным такім прыёме, які наносіць павышаны ўрон.

Рэліз запланаваны на 2023 год.
DLC будзе бясплатным, для ўсіх уладальнікаў гульні!
👍9
​​Вітаю спадарства!
Год падыходзіць да свайго заканчэньня, у сувязі з чым вырашыў падвесьці яго вынікі для каналу.

20 красавіка, спантанна стварыўся (і адразу распаўся) калектыў «Беларускага геймера». Ствараючы канал пад наплывам эмоцыяў я й падумаць ня мог, што за такі кароткі пэрыяд ён разрасьцецца да 600+ чалавек і 1000+ допісаў!

Дзякуй за гэта кожнаму з вас і асобна маім цяперашнім і аднаму былому мадэратарам Discord, якія падкідаюць мне новыя ідэі, а зь некаторымі ў мяне нават ўжо складаюцца амаль сяброўскія адносіны (прывітаньне Cyber-Emo-Punk)!
Таксма дзякуй Рудзі, Малатку й шматлікім іншым, нашым зорачкам, якія падтрымліваюць і ўласна маю справу й увогуле беларускамоўную гульнявую прастору!

Нажаль сёлета ў мяне не атрымалася пачаць ствараць відэаролікі, аднак пляны па ранейшым ёсьць і я спадзяюся пачаць такі іх рабіць у новым годзе (як дарэчы й паспрабаваць нарасьціць каманду (таму, калі вам патрэбна неаплатная праца, можаце ў наступным годзе пісаць ліст нашаму боту))!

Спадзяюся, што вам тут было (і будзе) цікава, спадзяюся, што наступны год прынясе нам усім больш пазытыву й дабра (якога так не хапала ў гэтым годзе), жадаю вам здароўя, сілы й галоўнае, заўсёды верце ў сябе, бо вера й праца зрынаюць горы!
Да сустрэчы ў новым годзе! 🎄
23🥰32👍1🎄1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 «Гусіны» клон Among Us стаў хітом у Steam.

Інды-гульня Goose Goose Duck, якая выйшла яшчэ ў кастрычніку 2021 году, раптоўна стала хітом Steam, фактычна паўтарыўшы шлях Among Us (копіяй якога яна й зьяўляецца).

На працягу году пасьля рэлізу ў яе гуляла ад 3 да 10 тысяч чалавек, аднак папулярнасьць нечакана ўзрасла ў лістападзе 2022-га й не спадае дагэтуль! На дадзены момант пікавы анлай складае амаль 420 тысяч чалавек!

Калі ёсьць сілы й жаданьне, можаце таксама паспрабаваць Goose Goose Duck, бо гульня цалкам бясплатная.
🤪9👍1😈1🗿1
Блізіцца навагодняя ноч! Гэты чароўны час мы заўсёды адзначалі цікавымі рэлізамі. Таму на працягу 24 гадзін мы будзем радаваць вас сваёй працай!

А пачнём мы з вяртання да перакладаў гульняў! Калісьці мы закраналі гэту тэму ў выглядзе гульні Helltaker.

Гэтым разам мы прадстаўляем «‎Тук-Тук Літаратурны клуб»‎! Падманліва простая візуальная навела, якая хавае свае сакрэты.

Для таго каб пагуляць на беларускай мове, вам трэба ўсяго толькі спампаваць наш беларусізатар і пасля запуску пазначыць папку з гульнёю і ўсталяваць пераклад.

Спампаваць беларусізатар: anibel.net/games/doki-doki-literature-club?tg
😱13👍4🤔1👌1🆒1
📰 У інтэрнэце аказаліся першыя падрабязнасьці Silent Hill: Project Sakura.

Інсайдэр AestheticGamer знайшоў на прасторах інтэрнэту запісы аб сюжэтнай завязцы гульні й яе лягатып.

Паводле знойдзеных зьвестак Project Sakura, будзе называцца Silent Hill: The Short Message, па сюжэце, Аніта прыходзіць да сваёй сяброўкі Маі і нейкім чынам аказваецца ў пастцы ў закінутым доме, у якім гойсаюць монстры. Цяпер яна павінна зладзіцца з уласнымі страхамі й знайсьці праўду аб тым, што здарылася, да таго, як псыхалягічная траўма пазбавіць яе волі да выратаваньня.

Афіцыйнай інфармацыі аб праекце, сама Konami не паведамляе.
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam зьявілася старонка PayDay 3, а разам зь ёй і першы трэйлер.

PAYDAY 3 — гэта выбухны працяг аднаго з самых папулярных кааператыўных шутэраў апошняга дзесяцігодзьдзя. Дадайце ў сьпіс пажаданьняў зараз!

У кароткім роліку распрацоўшчыкі паказалі сілуэты галоўных герояў, папярэдне адзначыўшы, што гэта кадры раньняй вэрсіі гульні.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год.
🔥14👍2