Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
​​📰 Супрацоўнікі студыі Blizzard Proletariat заснавалі прафзьвяз.

Супрацоўнікі Blizzard Proletariat (былой Proletariat, якую Activision Blizzard набыла ў чэрвені 2022) быўшы напалоханымі рэпутацыяй Blizzard, большасьцю галасоў стварылі свой (ужо трэці ў Activision) прафзьвяз.

Адзін з распрацоўшчыкаў студыі заявіў, што ідэя прафзьвяза зьявілася, яшчэ да ўгоды з карпарацыяй:

«Усім у індустрыі вядома рэпутацыя Activision Blizzard як кампаніі, якая стварае неспрыяльнае працоўнае асяродзьдзе. У сувязі з гэтым, калі мы даведаліся аб плянах Blizzard набыць Proletariat, то адразу пачалі абмяркоўваць тое, як можам абараніць нашу выдатную працоўную культуру, якую мы стварылі ў студыі».

Прадстаўнікі прафзьвяза Proletariat зьвярнуліся да кіраўніцтва Activision Blizzard з просьбай добраахвотна прызнаць іх аб’яднаньне, але не атрымалі адказу, з-за чаго вырашылі, зьвярнуцца ў Нацыянальнае ўпраўленьне па працоўных адносінах ЗША.

Супрацоўнікі патрабуюць:
▫️увесьці больш гнуткую палітыку сплачваных адгулаў;
▫️атрымаць магчымасьць працаваць аддалена пры неабходнасьці;
▫️сфармаваць зразумелыя патрабаваньні для кар’ернага росту;
▫️атрымліваць падвышаную аплату за добраахвотныя перапрацоўкі;
▫️выключыць нэґатыўны ўплыў адмовы ад перапрацовак на адзнаку працаўніка;
▫️увесьці адкрыты мэханізм, які б дазволіў работнікам і кіраўніцтву прыцягваць адзін аднаго да адказнасьці, не баючыся помсты.
👍14🤡1
📢 Увечары на канале IGN адбудзецца прэм’ера новага ґеймплэйнага трэйлера S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl.

Атрымлівайце асалоду ад першага трэйлера гульнявога працэсу S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl! праз амаль паўгода, украінскія распрацоўшчыкі пакажуць нам свой прагрэс у будучым шутэры ад першай асобы!
🔥16🥰3👍2
❄️🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Dishonored — Definitive Edition і Eximius: Seize the Frontline.

Dishonored — Definitive EditionПоўны збор гульняў Dishonored. У гэтую падборку ўваходзяць гульня Dishonored і ўсе дапаўненьні да яе - Dunwall City Trials, The Knife of Dunwall, The Brigmore Witches і Void Walker's Arsenal.

Eximius: Seize the Frontlineгэта спалучэньне шутэра ад першай асобы й стратэгіі ў рэальным часе, заснаванае на камандных сутычках. Гульня выдзяляецца шматкарыстальніцкім ґеймплэем 5 на 5 гульцоў, дзе кожная каманда складаецца з чатырох афіцэраў і аднаго камандзіра.

❗️Гульні будуць даступныя да 5 студзеня (19:00).
‼️Dishonored не даступна на тэрыторыі Беларусі!

P.S. Калі нехта вельмі хоча забраць гульню сабе ў калекцыю, можаце паспрабаваць гэтыя варыянты.
🔥11👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl прадставили ґеймплэйны трэйлер гульні.

У змрочным трэйлеры распрацоўшчыкі дэманструюць мясцовых монстраў, стральбу, інтэрфейс і розныя лякацыі Зоны!

Трэйлер па беларуску можна глядзець тут.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 для PC, Xbox Series (+Game Pass).
👍20😍3👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Frictional Games працягвае вучыць гульцоў адчыняць дзьверы ў будучай Amnesia: The Bunker.

Распрацоўшчыкі зноў паказалі, як вырашыць праблему зачыненых дзьвярэй некалькімі спосабамі, адзначыўшы, што гульня заахвочвае творчыя падыходы.

Раней Frictional Games ужо дэманстравалі як адкрыць дзьверы з дапамогай выбухных бочак ці пісталета.

Рэліз Amnesia: The Bunker заплянаваны на сакавік 2023 году.
👍7😁2
📰 Valve анансавала «Містычны фэстываль гульняў».

Кампанія Valve прадставіла «Містычны фэстываль гульняў», які пройдзе ў пэрыяд з 20 па 27 лютага.

Далучайцеся да нас, пакуль мы зьбіраем падказкі падчас Містычнана фэстывалю. Зьніжкі й дэманстрацыі на бягучыя й будучыя гульні, гэта падзея для праектаў, арыентаваных на дух расьсьледаваньня й раскрыцьця таямніц!

Нагадаем, што прама зараз у Steam праходзіць Зімовы распродаж, які завершыцца 5 студзеня. А да 3 студзеня карыстальнікі могуць узяць удзел у галасаваньні за лепшыя гульні году!
👍5
🎁 Зараз у GOG, можна бясплатна забраць: Daymare: 1998.

Daymare: 1998гэта гульня жахаў на выжываньне ад трэцяй асобы, якая ўзнаўляе настрой знакавых гульняў 90-х са сьвежай сюжэтнай лініяй. Інцыдэнт, які ператварае невялікае места у сьмяротную зону й трое пэрсанажаў, якія шукаюць праўду!

❗️Гульню можна забраць да 2 студзеня.
‼️Прамая спасылка для таго каб забраць гульню.
👍12
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Cult of the Lamb прадставілі тызер першага DLC.

Massive Monster апублікавала ў ціўтары ролік, у якім паказалі новыя прыёмы зь першага DLC для Cult of the Lamb.

Распрацоўшчыкі прадэманстравалі цяжкія напады, якія зьявяцца ў гульні. У кожнай зброі будзе па адным такім прыёме, які наносіць павышаны ўрон.

Рэліз запланаваны на 2023 год.
DLC будзе бясплатным, для ўсіх уладальнікаў гульні!
👍9
​​Вітаю спадарства!
Год падыходзіць да свайго заканчэньня, у сувязі з чым вырашыў падвесьці яго вынікі для каналу.

20 красавіка, спантанна стварыўся (і адразу распаўся) калектыў «Беларускага геймера». Ствараючы канал пад наплывам эмоцыяў я й падумаць ня мог, што за такі кароткі пэрыяд ён разрасьцецца да 600+ чалавек і 1000+ допісаў!

Дзякуй за гэта кожнаму з вас і асобна маім цяперашнім і аднаму былому мадэратарам Discord, якія падкідаюць мне новыя ідэі, а зь некаторымі ў мяне нават ўжо складаюцца амаль сяброўскія адносіны (прывітаньне Cyber-Emo-Punk)!
Таксма дзякуй Рудзі, Малатку й шматлікім іншым, нашым зорачкам, якія падтрымліваюць і ўласна маю справу й увогуле беларускамоўную гульнявую прастору!

Нажаль сёлета ў мяне не атрымалася пачаць ствараць відэаролікі, аднак пляны па ранейшым ёсьць і я спадзяюся пачаць такі іх рабіць у новым годзе (як дарэчы й паспрабаваць нарасьціць каманду (таму, калі вам патрэбна неаплатная праца, можаце ў наступным годзе пісаць ліст нашаму боту))!

Спадзяюся, што вам тут было (і будзе) цікава, спадзяюся, што наступны год прынясе нам усім больш пазытыву й дабра (якога так не хапала ў гэтым годзе), жадаю вам здароўя, сілы й галоўнае, заўсёды верце ў сябе, бо вера й праца зрынаюць горы!
Да сустрэчы ў новым годзе! 🎄
23🥰32👍1🎄1🆒1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 «Гусіны» клон Among Us стаў хітом у Steam.

Інды-гульня Goose Goose Duck, якая выйшла яшчэ ў кастрычніку 2021 году, раптоўна стала хітом Steam, фактычна паўтарыўшы шлях Among Us (копіяй якога яна й зьяўляецца).

На працягу году пасьля рэлізу ў яе гуляла ад 3 да 10 тысяч чалавек, аднак папулярнасьць нечакана ўзрасла ў лістападзе 2022-га й не спадае дагэтуль! На дадзены момант пікавы анлай складае амаль 420 тысяч чалавек!

Калі ёсьць сілы й жаданьне, можаце таксама паспрабаваць Goose Goose Duck, бо гульня цалкам бясплатная.
🤪9👍1😈1🗿1
Блізіцца навагодняя ноч! Гэты чароўны час мы заўсёды адзначалі цікавымі рэлізамі. Таму на працягу 24 гадзін мы будзем радаваць вас сваёй працай!

А пачнём мы з вяртання да перакладаў гульняў! Калісьці мы закраналі гэту тэму ў выглядзе гульні Helltaker.

Гэтым разам мы прадстаўляем «‎Тук-Тук Літаратурны клуб»‎! Падманліва простая візуальная навела, якая хавае свае сакрэты.

Для таго каб пагуляць на беларускай мове, вам трэба ўсяго толькі спампаваць наш беларусізатар і пасля запуску пазначыць папку з гульнёю і ўсталяваць пераклад.

Спампаваць беларусізатар: anibel.net/games/doki-doki-literature-club?tg
😱13👍4🤔1👌1🆒1
📰 У інтэрнэце аказаліся першыя падрабязнасьці Silent Hill: Project Sakura.

Інсайдэр AestheticGamer знайшоў на прасторах інтэрнэту запісы аб сюжэтнай завязцы гульні й яе лягатып.

Паводле знойдзеных зьвестак Project Sakura, будзе называцца Silent Hill: The Short Message, па сюжэце, Аніта прыходзіць да сваёй сяброўкі Маі і нейкім чынам аказваецца ў пастцы ў закінутым доме, у якім гойсаюць монстры. Цяпер яна павінна зладзіцца з уласнымі страхамі й знайсьці праўду аб тым, што здарылася, да таго, як псыхалягічная траўма пазбавіць яе волі да выратаваньня.

Афіцыйнай інфармацыі аб праекце, сама Konami не паведамляе.
👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam зьявілася старонка PayDay 3, а разам зь ёй і першы трэйлер.

PAYDAY 3 — гэта выбухны працяг аднаго з самых папулярных кааператыўных шутэраў апошняга дзесяцігодзьдзя. Дадайце ў сьпіс пажаданьняў зараз!

У кароткім роліку распрацоўшчыкі паказалі сілуэты галоўных герояў, папярэдне адзначыўшы, што гэта кадры раньняй вэрсіі гульні.

Рэліз гульні заплянаваны на 2023 год.
🔥14👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У інтэрнэце аказаўся білд адмененага рэмэйку Duke Nukem 3D.

Працоўная вэрсія адмененага Duke Nukem 3D: Reloaded, намаганьнямі групы x0r_jmp, апынулася на прасторах інтэрнэту.
У гульні можна знайсьці няскончаны першы ўзровень і мапы для мультыплэера з ботамі.

Duke Nukem 3D: Reloaded павінна была стаць рэмэйкам арыґінальнай Duke Nukem 3D (якая выйшла ў 1996 годзе), гульню распрацоўвалі на Unreal Engine 3 у 2010 годзе, аднак затым праект скасавалі.
👍16😐1
📰 Энтузіяст прадставіў VR-мод для Death Stranding.

Стварльнік YouTube-каналу VRified, прэзентаваў сваю мадыфікацыю, закліканую дадаць VR-рэжым з выглядам ад першай асобы ў Death Stranding.

Аўтар сьцьвярджае, што гэта вельмі раньняя вэрсія мода. На бягучы момант камэра з выглядам з вачэй пратаганіста й зьмененае поле зроку, адаптаванае для VR, гатовы прыкладна на 90%, і аўтар пакуль не сьпяшаецца рабіць мадыфікацыю даступнай усім жадаючым. Моддэр таксама адзначыў, што для рэалізацыі свайго праекту ён выкарыстоўвае праґрамнае забесьпячэньне Now VR ад кампаніі vorpX.
😱4👍3
📰 Рэліз System Shock адкладзены да вясны.

Nightdive Studios афіцыйна пацьвердзіла, што рэліз гульні перанесены на сакавік 2023 (раней плянавалася выпусьціць яе ў канцы 2022).

«Як некаторыя з вас ужо адзначылі, гэта не першы раз, калі мы аб’яўляем папярэдняе акно запуску, але за апошнія некалькі гадоў многае зьмянілася (асабліва аб’ём і маштаб праекта), а з далучэньнем да праекта Prime Matter мы атрымалі магчымасьць засяродзіць сілы на розных паляпшэньнях».

Таксама Nightdive Studios распавяла аб некалькіх новых асаблівасьцях рэмэйку:

▫️для доступу да зачыненых абласьцяў трэба сканаваць мапы;
▫️«Цытадэль» зьведала некаторыя зьмены;
▫️на пазьнейшых узроўнях гулец сустрэнецца з новымі варыяцыямі ворагаў;
▫️аўтары абнавілі эфэкты для зброі, у тым ліку для плазьменнай вінтоўкі;
▫️кожны вораг мае цалкам наладжвальную мадэль расчляненьня.
🤔10👍1👌1🤣1
📰 Valve назвала пераможцаў прэміі The Steam Awards 2022.

Учора ўвечар, Valve абвясьціла ўсіх пераможцаў штогадовай прэміі The Steam Awards, абраных самімі гульцамі.

▫️«Гульня году»Elden Ring
▫️«Гульня году ў віртуальнай рэальнасьці»Hitman 3
▫️«Любімае дзіця»Cyberpunk 2077
▫️«Сябар спазнаецца ў гульні»Raft
▫️«Выбітны візуальны стыль»Marvel’s Spider-Man: Miles Morales
▫️«Самы інавацыйны ґеймплэй»Stray
▫️«Найлепшая гульня, якая вам не даецца»Elden Ring
▫️«Найлепшы саўндтрэк»Final Fantasy VII Remake Intergrade
▫️«Найлепшая гульня з выдатным сюжэтам»God of War
▫️«Уладкуйцеся ямчэй»LEGO Star Wars: The Skywalker Saga
▫️«Найлепшая гульня на хаду»Death Stranding Director’s Cut

Дарэчы Elden Ring стала абсалютным лідэрам па колькасьці перамог у намінацыі "Гульня году" за ўсю гісторыю індустрыі, атрымаўшы аж 324 узнагароды!
👍64🤔1
📢 HITMAN 3 пераўтворыцца ў «Hitman World of Assassination».

IO Interactive прыняла рашэньне аб’яднаць усе апошнія тры часткі Hitman у вадно, адзінае выданьне.

Hitman — World of Assassination будзе каштаваць 70$ і будзе ўключаць у сябе Hitman 2, Hitman GOTY Access Pass і Hitman 2 Standard Access Pass.
Усе ўладальнікі Hitman 3, будуць бясплатна абноўлены да World of Assassination, тым самым атрымаўшы першыя дзьве гульні бясплатна.

Зьмяненьні пачнуць дзейнічаць з 26 студзеня. Пачынаючы з гэтай даты, ва ўсіх лічбавых крамах можна будзе набыць толькі адно, адзінае выданьне трылёгіі Hitman.
👍8