МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Пажар у Чырвоным касцёле і спроба забраць яго ў вернікаў цудоўна адлюстроўваюць пераемнасць «традыцый» паміж савецкай і пакуль што «сённяшняй» уладамі.

🧑‍🏫👨‍🏫 Таму ў сённяшнім выпуску рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА» мы паспрабуем праліць святло на даўнія, глыбінныя і не сказаць што сяброўскія адносіны паміж дзяржавай і рэлігіяй.
🤬15👍7🔥5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌍🌎🌏 Пагадзіцеся, гэты тыдзень быў багаты на навіны!

У новай рубрыцы #ГАЛАСЫ_МІРУ сабралі для вас цікавыя навіны свету, пра якія вы чулі (а калі не — мы гэта выправім!).

Прыемнага прагляду! 🍿
12🔥4👍3
❗️Ад збіванняў у 2020 годзе да затрымання за ўкраінскі сцяг на рэферэндуме: гісторыя студэнта МДЛУ

Гісторыя затрымання і збівання 21-гадовага студэнта МДЛУ Паўла ў верасні 2020 года выклікала рэзананс. Сілавікі затрымалі хлопца пасля Жаночага марша на «Плошчы Перамогі» і збілі так, што ён трапіў у лякарню наўпрост з РУУС, і прабыў там каля месяца. Яму дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй цяжкасці з субарахнаідальным кровазліццём, пералом носа і множныя гематомы на целе.

27 лютага 2022 года ў інтэрнэце разляцелася відэа з аднаго з выбарчых участкаў Мінска, дзе сілавікі затрымліваюць хлопца, які прыйшоў з украінскім сцягам непасрэдна на ўчастак для галасавання. Як высветлілася, гэта быў той самы Павел. У канцы сакавіка сілавікі прыйшлі па яго наўпрост у інтэрнат, але з РУУС ён ізноў патрапіў у лякарню.

Павел распавёў «Вясне» пра валанцёрства пад турмой у Жодзіна, пераслед у 2020 годзе, затрыманне на рэферэндуме з украінскім сцягам і выезд з Беларусі
15👍8
Сёння ў свеце ужо 20-ы раз адзначаецца Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання

👩‍💻👨‍💻Мы сабралі для вас галоўную і актуальную інфармацыю пра гэты від кары.

А калі захочаце больш даведацца пра актуальны стан і выклікі інстытута смяротнага пакарання ў Беларусі, то запрашаем вас на панэльную дыскусію па гэтай тэме 📝

Падрабязнасці па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe91iazjYqhQ0mbtiQEHTkLVz1K7SgyjfXnn5NRoR02wMvQoA/viewform
👍14😢7
Як Вы ставіцеся да смяротнага пакарання ў Беларусі?
Anonymous Poll
9%
Станоўча
91%
Адмоўна
Channel photo updated
Тры навіны на злобу дня:

🔴 Так званы мінадукацыі распавяло, як павінны працаваць вучнёўскія і студэнцкія саветы. Апроч відавочных «разгляд скаргаў, абароны правоў, садзейнічанне ініцыятывам, паляпшэнне якасці адукацыі і г.д.» асаблівая ўвага была нададзена пункту, што кіраваць «каардынаваць» гэтыя органы самакіравання будуць завучы і/або намеснікі дэканаў па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце.

🔴 Так званая палата прадстаўнікоў выпусціла закон, паводле якога КДБ можа забараняць на паўгода выезд з краіны любому, чый выезд «супярэчыць нацыянальнай бяспецы Беларусі», а асобам прызыўнога ўзросту і беларусам узросту да 27 гадоў, якія трапілі ў запас па стане здароўя, з гэтага часу забараняецца пакідаць краіну без узгаднення з ваенкаматам.

🔴 Студэнты, якія атрымліваюць адукацыю за мяжой, не змогуць атрымліваць адтэрміноўку ад тэрміновай вайсковай службы. Зроблена гэта для «павелічэння колькасці прызыўных рэсурсаў».
🤮15🤬4👍2
МГЛУ за Свабоду
Наша рэдакцыя лічыць, што беларускі Бог-Коштавержац яшчэ не цалкам рэалізаваў свой забаронны патэнцыял.

Што, на вашую думку, ён яшчэ абавязаны забараніць? (Можна некалькі варыянтаў адказу)
🤡 Вяртаючыся да тэмы найгеніяльных забарон...

Крамам у Беларусі с гэтага часу забаранілі «раскрыжоўваць сырую курыцу і прадаваць яе па частках».

Ужо ёсць выпадак узбуджэння адной крымінальнай справы («вінаватым» пагражае ад 2 да 6 гадоў турмы)
🤡12💩5😁2
⚡️⚡️⚡️ Паводле слоў былога выпускніка Іняза Макея, у Беларусі быў уведзены рэжым КТА (Контртэрарыстычнай аперацыі).

Падобны рэжым прадугледжвае:

🔴 Абмежаванне на ўезд і выезд у зону правядзення КТА (г.зн. у Беларусь).
🔴 Дазвол затрымліваць, надглядаць і арыштоўваць любых грамадзян без афіцыйнай санкцыі ў зоне КТА, а таксама ўрывацца ў іх жыллё (таксама без санкцыі).
🔴 Канфіскацыя слабавікамі (рэквізаванне) любога грамадзянскага транспарту ў зоне правядзення КТА і для патрэб самой КТА.
🔴 Магчымасць «законна» усталёўваць праслухоўванне ў любой хаце (без ведама іх гаспадароў) і адбіраць любыя грамадзянскія сродкі сувязі (напрыклад, тэлефоны)

Па-сутнасці, быў «узаконены» той дзяржаўны тэрор, які праводзіцца ўжо дзесяцігоддзямі, але найбольшую моц набыў пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года.
🤡15🤬2👍1
Сітуацыя такая: 🙈

1) Макей заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым КТА.
2) Потым КДБ заяўляе, што нічога падобнага ў краіне не уведзена.
3) Пасля гэтага з'яўляецца Лукашэнка і заяўляе, што ўжо ўведзены рэжым «падвышанай тэрарыстычнай пагрозы»

І ўсё гэта за няпоўную сённяшнюю раніцу‼️🤡...

P.S. Вашай увазе прадстаўляем фота трох дзятлаў: Макяцел, Церцяцел і Лукяцел.
Гэтыя тры дзятлы маюць схільнасць адзін аднаго абвяргаць.
🤡15😁5🤬1
Калектывізацыя ў СССР (і БССР) па меркаванні бальшавікоў павінна была прывесці да вялікай будучыні, але стала жахам і сапраўдным катаваннем для шматлікіх сялян па усёй тэрыторыі краіны.

🧑‍🏫👨‍🏫 У новым выпуску рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА» разбіраемся, чаму рэарганізацыя сельскай гаспадаркі не прывяла да станоўчых вынікаў і як наступствы гэтай палітыцы ўсё яшчэ адчуваюцца на эканоміцы Беларусі.  
🔥11