Бел.Read – Telegram
Бел.Read
758 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📅 4 верасня 1981 года нарадзіўся Максім Знак - юрыст, адвакат і палітык, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады. Палітычны зняволены, вязень сумлення

❤️ Лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча (2021) за цыкл турэмных вершаў.
❤️ У 2022 выйшла кніга «Зекамерон» на рускай, беларускай і нямецкай мовах. У 2023 годзе выйшла на англійскай і шведскай мовах.
❤️ Лаўрэат English PEN Translates award 2023.

На жаль, пра лёс Максіма мы нічога не ведаем ужо амаль 940 дзён... 😔
12😢9❤‍🔥6💔6
📚 Андрэй Хадановіч з новымі вершамі і песнямі выступіць у Торуні

📆 Прыходзьце 6 верасня да касцёла св. Юзэфа, каб паслухаць вершы, пагутарыць і пачуць песні пад гітару.
Уваход вольны, але ёсць магчымасць набыць кнігі і падтрымаць творчасць аўтара ✍️
📌 Пачатак а 16:00
17🔥63
❤️ Слова і вобраз: Юля Цімафеева выдае новую кнігу

📖 У кнізе «Рэжу гісторыю сабой» паэтка Юля Цімафеева з дапамогай калажаў і вершаў асэнсоўвае свой досвед эміграцыі, а таксама разважае пра пошук новай ідэнтычнасці
📚30 вершаў і 31 калаж пад цвёрдай вокладкай — выдатны падарунак для ўсіх, хто любіць сучасную беларускую літаратуру

Кніга ўжо даступна для замовы на kulturkaufhaus.de 📖
15🥰5👍3
📖 Іронія і сарказм на IT-востраве: выйшаў раман «Эйфарыя» ад Марыі Пархімчык. Двое герояў прыязджаюць на IT-востраў, каб рэалізаваць свае планы, але трапляюць у вір прыгод, якімі хтосьці кіруе.
🗺 Разгадайце загадкі разам з імі!
📌Кнігу, напоўненую нечаканымі паваротамі і сатырай ужо можна замовіць на Knihauka.com
13🔥7👍4🥰3
📅 6 верасня 1903 нарадзіўся Мікола Дварэцкі — рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст.

Прымаў удзел у заходнебеларускім грамадска-палітычным, культурным і рэлігійным жыцці.
1️⃣ За прапаганду беларускіх кніг і газет арыштаваны польскімі ўладамі.
2️⃣ У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію.
3️⃣ У лютым 1945 прымусова высланы на цягніку ў ЗССР на расстрэл, але яму ўдалося ўцячы ❤️

У 1920—1930-я друкаваўся ў беларускай прэсе як паэт і празаік. З 1956 году друкаваў вершы і аповеды ў беластоцкай «Ніве» 📚
14👍6🔥4
📅 7 верасня 1885 нарадзілася Палута Бадунова — намесніца старшыні Рады БНР, першая жанчына пісьменніца БНР

У 1921 годзе арыштаваная бальшавікамі за сувязь з падпольнымі нацыянальнымі беларускімі арганізацыямі ў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губернях, а таксама з арганізацыямі па іншы бок савецка-польскага фронту 🤯
У 1937 годзе абвінавачаная ў антысавецкай дзейнасці і арыштаваная. У 1938 — прыгавораная да расстрэлу 🥲

Пакінула пасля сябе добрую літаратурную спадчыну: «Смерць мачыхі», «Смяюцца ...над сабою» і «Думкі парабка», "Цётка", вершы, казкі, палітычныя артыкулы 📚
16😢10🕊4👍1🔥1
🏭 Мінск 100 гадоў таму: новы эпізод.

📆 Сёння разгледзім яшчэ адзін пласт жыхароў Мінска на стыку эпох - людзей, пры ўдзеле якіх адбываўся асноўны абарот сродкаў
🧐 Банкіры. Буйныя гандляры. Фабрыканты: кім яны былі? Як зарабілі свае капіталы? Чым займаліся ў паўсядзённым жыцці?

👉 Ужо на Ютубе: https://www.youtube.com/watch?v=XjwQfZ6YBn4

🍿 Плейліст цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=XjwQfZ6YBn4&list=PLQ2mgMak4WFcKVKoAurElJcWLnO0ZH3oo
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12🥰9👍5👏3
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: папракаць, абвінавачваць, сварыцца (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
37%
"Пароць вочы" ("Пора вочы што буракі кепска апалола")
15%
"Цвікі ў сэрца забіваць" ("Колькі можна мне цвікі ў сэрца забіваць за тую памылку?")
22%
"Вуглі ў твар кідаць" ("Ён прасіў змаўчаць, а яна вуглі ў твар кідала")
26%
"Цвіком у скроню біць" ("Яна любіла цвіком у скроню біць: нават з дзяцінства правіны ўзгадвала")
12🔥97👍2
«Silva rerum»: Кніга стагоддзя ў Літве — цяпер на беларускай!

📚 Выдавецтва «Вясна» прадставіла беларускі пераклад рамана «Silva rerum» Крысціны Сабаляўскайце.
📖 Гэты твор — сапраўдны «лес рэчаў», дзе кожная старонка адкрывае таямніцы жыцця ў часы ВКЛ. Кніга прайшла праз мноства выданняў і атрымала ўвагу ў розных краінах. Цяпер і ў беларусаў ёсць магчымасць пагрузіцца ў гэтую захапляльную гісторыю!

📌 Замовіць можна на Knihauka.com
12👍8👀2
📖 Філасофская спадчына: выйшла кніга Фларыяна Бохвіца

📚 У выдавецтве Рамана Цымберава ў межах серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшла кніга «Асновы думак і пачуццяў маіх» Фларыяна Бохвіца.
✍️ Гэта праца філосафа, які жыў у XVIII–XIX стагоддзях і зрабіў значны ўнёсак у развіццё гуманістычнай думкі на беларускіх землях

📌 Замовіць можна на Kniger.by
15👍7🔥4
🔥 Нязломная: жыццё і творчасць Ларысы Геніюш — лекцыя, якую вы не забудзеце

📆 16 верасня ва Уроцлаве пройдзе пятая лекцыя цыкла «Доўгая дарога дадому» ад паэта Андрэя Хадановіча - пра жыццё і творчасць Ларысы Геніюш.
Гэта не проста гісторыя, а размова пра лёс, дысідэнцтва і праўду, якую хавалі спецслужбы.

📌 Уваход вольны, будзе пераклад на польскую. Далучайцеся анлайн ці прыходзьце асабіста!
👍1610🔥4
❗️Зміцер Бартосік з песнямі і кнігамі ва Ўроцлаве!

📆 10 верасня ва Уроцлаве адбудзецца творчы вечар барда і пісьменніка Змітра Бартосіка
👉 У праграме — прэзентацыя дзвюх новых кніг, песні пад гітару і жыццёвыя анекдоты ад аўтара
📍 Адрас: Świdnicka 43/45. Запрашаем!
👍1663
🎉 Дэбют: Магдалена Лаеўская з кнігай «Цыбульныя косы»

📚 Выйшаў зборнік «Цыбульныя косы» паэткі Магдалены Лаеўскай. Аўтарка — этнічная полька, якая піша вершы па-беларуску.
📖 У гэтай кнізе яна дзякуе за жыццё, за словы, за сваю мову. Гэта не проста вершы, а кранальная споведзь, якая нікога не пакіне абыякавым.
Шукайце кнігу ў выдавецтве Рамана Цымберава!
15👍7🔥3
Проста нагадваем, што год назад мы змясцілі на нашым Патрыёне апрацаваныя з дапамогай ШІ малюнкі Напалеона Орды... 🤗
👇👇👇
23
Forwarded from Бел.Read
Малюнкі Напалеона Орды ў колеры 🔥

Адноўленыя і расфарбаваныя з дапамогай ШІ палацы, замкі, касцёлы Беларусі (і нават Дубай!) з выяў Напалеона Орды ужо дасяжны на Патрыёне 😎
❤‍🔥22🥰64👏4👍2
✍️ Выйшаў зборнік твораў Міколы Арахоўскага

📖 У кнігу «Злавіць матылька» ўвайшлі яго п’есы, аповесці, артыкулы і лісты
💎 Гэта не проста кніга, а сапраўдны каштоўны скарб з рукапісаў, якія цяпер даступныя кожнаму. Выданне прымеркавана да 75-годдзя пісьменніка.
📌 Шукайце кнігу на сайце Kniger.by.
13👍7
💯13❤‍🔥9🔥7👍1
📆 15 лістапада даведаемся, хто атрымае Прэмію Гедройца

📢 Ужо 15 лістапада ў Гданьску адбудзецца ўручэнне Прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую беларускую празаічную кнігу
🏆 Запрашаем усіх на свята беларускай літаратуры, якое пройдзе ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці
✍️ Акрамя цырымоніі, вас чакаюць сустрэчы і дыскусіі. Уваход вольны!
13👍9
📖 Гісторыя з першых вуснаў: выходзіць кніга «Апошнія сведкі Гродна»

✍️ Журналіст Руслан Кулевіч напісаў кнігу, у якой сабраў больш за сотню гісторый гарадскіх старажылаў
Гэтае выданне — унікальны зборнік сведчанняў, які дае магчымасць паглыбіцца ў гісторыю Гродна
📌 Прэзентацыя адбудзецца ў Беластоку, у Цэнтры Заменгофа 19 верасня а 18:00
14👍10
📚 Дзень беларускай кнігі ў Празе

📆 У Празе сёння — Дзень беларускай кнігі!
У праграме — прэзентацыі навінак, музычныя выступы Змітра Бартосіка і Сяржука Доўгушава.
🗺 Прыходзьце, каб паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍9🤔1
Бел.Read pinned a photo