Бел.Read – Telegram
Бел.Read
758 subscribers
598 photos
8 videos
324 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📖 Гісторыя з першых вуснаў: выходзіць кніга «Апошнія сведкі Гродна»

✍️ Журналіст Руслан Кулевіч напісаў кнігу, у якой сабраў больш за сотню гісторый гарадскіх старажылаў
Гэтае выданне — унікальны зборнік сведчанняў, які дае магчымасць паглыбіцца ў гісторыю Гродна
📌 Прэзентацыя адбудзецца ў Беластоку, у Цэнтры Заменгофа 19 верасня а 18:00
14👍10
📚 Дзень беларускай кнігі ў Празе

📆 У Празе сёння — Дзень беларускай кнігі!
У праграме — прэзентацыі навінак, музычныя выступы Змітра Бартосіка і Сяржука Доўгушава.
🗺 Прыходзьце, каб паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍9🤔1
Бел.Read pinned a photo
✍️ Шчыры летапіс ад Вольгі Касцюк

📖 Выйшла кніга «Дубовые яблочкі» пісьменніцы Вольгі Касцюк, якая жыве ў Новай Зеландыі
Гэта смелы праект асабістага летапісу, што пачынаецца па-руску, а заканчваецца на беларускай і паляшуцкай гаворцы. Гэтыя гісторыі не пакінулі ўбаку нікога
📚 Заказвайце ў Skaryna Press!
12👍6🔥5
🐎 ВКЛ, Масква і Швецыя: гісторыя барацьбы за Балтыку

Выйшла кніга «Барацьба Вялікага Княства Літоўскага за Інфлянты ў канцы XVI — пачатку XVII ст.» Віктара Якубава
Аўтар спалучае традыцыйны аналіз з сучаснымі падыходамі (посткаланіяльная тэорыя, глабальная гісторыя)
Замовіць можна на Knihauka.com
17👍6🔥6
📖 Беларускамоўны Інгардэн: выходзіць кніга «Пра пераклады»

📚 Кніга польскага філосафа Рамана Інгардэна ўжо ў продажы!
Дзякуючы перакладу Лявона Баршчэўскага беларускія чытачы змогуць паглыбіцца ў тэорыю і філасофію перакладу.
📌 Шукайце кнігу на сайце Kniger.by
16🔥6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: не спяшацца, заўсёды спазняцца (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
13%
"Скакаць на жабах" ("Ты не хвалюйся, ён заўсёды скача на жабах")
26%
"Прыліпнуць да ліпы" ("А дзе Саўка? Той Піліп да ліпы прыліп")
36%
"Як стары сабака на зайца" ("Ён як стары сабака на зайца - пакуль прыйдзе, усе раз'едуцца")
25%
"Паспець з козамі на торг" ("Пабудзь яшчэ трошкі, да вечара далёка, паспееш з козамі на торг")
😁1075👍2
🐦 «Быў у пана верабейка гаварушчы»

📆 Сёння, 15 верасня, у Кракаве адбудзецца творчы вечар барда і пісьменніка Змітра Бартосіка
📖 У праграме — прэзентацыя кніг «Быў у пана верабейка гаварушчы» і «Забіць Упалмінзага», а таксама песні і анекдоты ад аўтара
📌 Пачатак а 18:00 у Chicago Jazz. Уваход бясплатны
👍1751
📚 Гісторыя ВКЛ: новая кніга ад Алеся Краўцэвіча

✍️ Выйшла кніга «Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага» вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча. Гэта вучэбны дапаможнік, які сістэматызуе крыніцы і гістарыяграфію пра ўзнікненне ВКЛ
🗺 Выданне дапаможа выкладчыкам і аматарам глыбей зразумець працэс дзяржаваўтварэння
📌 Замовіць можна на сайце Kniger.by
🥰12❤‍🔥87👍4
📚 «Целам сваім…»: выйшла новая кніга Ганны Комар

📖 Твор, прэм’ера якога прайшла ў Лондане, расказвае пра барацьбу з траўмай і імкненне да ацалення. Гэта шчырае сведчанне, якое закране кожнага
📌 Кнігу-п’есу «Целам сваім…» можна замовіць у выдавецтве Skaryna Press
👍139🔥2
🎉 Выйшаў доўгачаканы беларускі «Хобіт»

📚 Кніга ўжо ў продажы! Пераклад Франца Корзуна дазваляе адчуць атмасферу вядомай казкі па-новаму
Над кнігай працавала вялікая каманда, і цяпер можна атрымаць сапраўдную асалоду ад чытання
🗺 Пакуль ідзе рассылка асобнікаў тым, хто папярэдне замаўляў навінку
🔥18🥰106👍2
🏭 Горад, які мы ўсе бачылі: новы фота-паэтычны праект

📚 Новая кніга Юліі Шатун - гэта «празаічная паэзія», што па-майстэрску змантажавана з кадрамі паўсядзённасці
Кніга пра тое, як адчуваць сябе дома ў любым іншым месцы

👉 Замовіць можна ў Мяне Няма
13🔥7👍5
📚 Класіка сусветнай літаратуры: Маргерыт Юрсэнар у беларускім перакладзе

📖 У выдавецтве Skaryna Press выйшла кніга «Anna, soror… Арыентальныя навэлі» Маргерыт Юрсэнар
🧐 Пераклад Уладзіслава Гарбацкага дазволіць беларускаму чытачу атрымаць магчымасць паглыбіцца ў вытанчаную гісторыю забароненага кахання і глыбокіх маральных дылем
👍138
113 год таму нарадзіўся Максім Танк — паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч 🎉🎉

Творчасць Максіма Танк — літаратурная класіка, а сам уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. З іменем Максіма Танка крытыкі звязвалі наступленне цэлай эпохі ў развіцці нацыянальнай літаратуры, а ў творчасці адлюстроўваўся высокі ўзровень нацыянальна-патрыятычнай свядомасці 🥰

Перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай, латышскай, балгарскай моў на беларускую творы боль за 20 пісьменнікаў, у тым ліку Тычыны, Міцкевіча, Венцлавы, Судрабкална, Славацкага, Тувіма, Хікмета і іншых. У тым ліку, лібрэта оперы «Страшны двор» Манюшкі 🎻🎹
21👍5🔥5
Культурнае падарожжа: фестываль Lorem Ipsum запрашае! 🗺

📆 З 19 па 26 верасня ў Познані пройдзе кніжны фестываль Lorem Ipsum!
✍️ Вас чакае шэраг унікальных падзей, прысвечаных беларускай кнізе: выставы, майстар-класы, прэзентацыі, канцэрты і шмат іншага

Падрабязнасці ў Фундацыі КУТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
19👍5
📆 20 верасня 1943 года нарадзілася Ніна Мацяш - паэтка, пісьменніца і перакладчыца
🌟 Яе талент быў адзначаны прэміямі і званнем заслужанага дзеяча мастацтваў. Яна стварала не толькі вершы, але і такія казкі для дзяцей, як "Два браты і сякера" і "Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя"
📖 Ніна Мацяш майстэрскі перакладала з нямецкай, французскай, польскай і ўкраінскай моў, узбагачаючы нацыянальную літаратуру сусветнымі шэдэўрамі Антуана дэ Сент-Экзюперы, Гі дэ Мапасана, Віславы Шымборскай і шмат іншых
21🥰9
📆 20 верасня 1903 года нарадзілася Наталля Арсеннева - выбітная беларуская паэтка, перакладчыца, драматург
Яна заставалася шчырай патрыёткай, што выявілася ў яе вершах з нацыянальнымі і гістарычнымі матывамі. Менавіта яна напісала "Малітву", якая стала асновай для знакамітага гімна "Магутны Божа"
📚 Акрамя паэзіі, Наталля Арсеннева была выдатнай перакладчыцай. Яна пераклала на беларускую мову лібрэта да опер "Кармэн", "Вяселле Фігаро", "Цыганскага барона" і шмат іншых
19👍7🕊6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: уразіцца, моцна здзівіцца (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
28%
"Ногі змяклі" ("Як пачуў пра яе заручыны, дык аж ногі змяклі")
8%
"Гланды паказаць" ("Яна аж гланды паказала, убачыўшы яго ў новай вопратцы")
37%
"Выкаціць кругі" ("Як убачыў цану каня, дык кругі выкаціў")
26%
"Паўвальваць вочы" ("А людзі Паўвальвалі вочы на тое, як яна сена грабе")
👍1095
🌴 Пасля невялікіх вакацый мы паступова вяртаемся ў нашае звычайнае рэчышча
📆 І сёння будзем радаваць вас працягам культавага рамана Тэадора Драйзера "Фінансіст"
👉 Ужо на нашым Патрыёне 🍿
9🥰9🔥5👍3
📆 23 верасня 1924 года нарадзіўся Артур Вольскі - пісьменнік, драматург і перакладчык

🗺 Ягоны творчы шлях ахопліваo мноства жанраў: ад паэзіі да дзіцячай літаратуры. Ён аўтар паэтычных зборнікаў, якія адлюстроўваюць жыццёвы досвед, у тым ліку і ваенны. Таксама вядомы як адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай аперэты
Артур Вольскі перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, нямецкай моў, а таксама з іўрыту 🌍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
23👍11
📚 Скарбы сусветнай лірыкі: зборнік Мідзьені папоўніў серыю «Паэты планеты»

✍️ Серыя «Паэты планеты» папоўнілася творамі Мідзьені! Выдатны пераклад Лявона Баршчэўскага робіць магчымым для беларускага чытача дакрануцца да албанскай лірыкі.
Замовіць кнігу можна праз сайт Kniger.by
11👍7