sacral_BY – Telegram
sacral_BY
3.08K subscribers
7.47K photos
28 videos
503 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Сувязь: @sacralpost_bot
Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Download Telegram
26👍7😍5
sacral_BY
#мазыр #гара_цэгла #sacral_urban Сёлета другі раз наведаў Мазыр. Новых мясцін не пабачыў, а прабег па старых знаёмых. У тым ліку (і абавязкова) па мясцовы збіцень. Але сёння нагадаю пра цудоўны помнік эклектыкі пачатку ХХ ст. Былая лякарня, цудоўная, але вельмі…
#мазыр #sacral_urban
Фінальныя замалёўкі з Мазыру.

Калі пазначыў у першым мазырскім допісе гэтага сезону, што новых мясцін не пабачыў, то трошкі схітраваў. Няўмысна, проста забыўся пра цэлы здымак былога палацу пачатку ХІХ ст. які некалі належаў роду Кеневічаў – цікавым прадстаўнікам шляхты ВКЛ. Заснавальнікам лічыцца татарын-мусульманін Кень, што служыў у XV ст. пры Казіміры Ягелончыкі. Спачатку атрымалі зямлю на Наваградчыне. А пазней і на Палессі, што набліжае нас да Мазыру, а саміх Кеневічаў да прыняцця каталіцтва. Прадстаўнікі роду прымалі ўдзел у паўстаннях 1831 і 1863 гг. Магчыма, з гэтым неяк звязана, што ў палацы пачала дзейнічаць мужчынская гімназія. А Геранім Кеневіч у пачатку ХХ ст. разам з іншымі сябрамі «Менскага таварыства сельскай гаспадаркі» выступаў за незалежную беларускую дзяржаву.

Цікава, што ў сеціве, пры пошуку інфы пра сядзібу, вас сустрэнуць загалоўкі пра «самы стары будынак Мазыру»! Ну так, ну так, барочныя храмы XVIII ст. ідуць лесам... Сярод здымкаў, дарэчы, у рыштаваннях адзін з іх - былы касцёл цыстэрцыянскага кляштара.
130👍8❤‍🔥1
#татарка #sacral_catholic
Збіраўся наведаць знаёмыя балоты, прайсціся, зняць парачку прыгожых краявідаў, а атрымаецца цэлы шэраг допісаў. Ад'язджаем 15 хвілін на цягніку ад Асіповічаў і вось, беларускі Сайлент Хіл (па сезоне), працоўны пасёлак з мілагучнай назвай Татарка.
Амаль побач з вакзалам даволі нетыповая сустрэча для тых мясцін: каталіцкая капліца. Зусім новая. Напэўна, ня больш за 5 гадоў. Але ж гатычненькая ды і нейкую састарэлую фактуру ўжо займела. Нядрэнны пачатак. Працяг будзе.
50👍10❤‍🔥72👏1🙏1
#татарка #sacral_industrial
Навошта наведваць Татарку, увогуле? Ну, мястэчка гэта каларытнае, галоўным чынам праз наяўнасць торфаздабычы і вузкакалейнай чыгункі. Гэткае прыемнае спалучэнне балотна-лясных краявідаў і прамысловасці. Невялічкай, амаль лялечнай, па-свойму мілай.
Цікава, якія патрабаванні да машыніста вузкакалейнага цеплавоза? Можа кінуць усё, ды пайсці вазіць торф праз бясконцую багну ды зараснікі?

Як можна заўважыць па першаму здымку, прадпрыемства існуе з 1929 г. А ў старым допісе публікаваў памятныя значкі з інтэрнэт-барахолак. А яшчэ можаце заўважыць прыклад эклектычна-цаглянай прамысловай архітэктуры. Здаецца, такі будынак мог бы дастацца нам з мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Можа мы нешта ня ведаем пра гісторыю торфаздабычы Асіповіцкага краю?
1🔥3111👍5❤‍🔥3👏1
sacral_BY
#татарка #sacral_industrial Навошта наведваць Татарку, увогуле? Ну, мястэчка гэта каларытнае, галоўным чынам праз наяўнасць торфаздабычы і вузкакалейнай чыгункі. Гэткае прыемнае спалучэнне балотна-лясных краявідаў і прамысловасці. Невялічкай, амаль лялечнай…
#татарка #waldmachtfrei
Працягнем шпацыр.
Сажалкі, купіны, дрэўцы... а потым амаль бясконцыя тарфяныя абшары. У гэтых месцах можна здымаць якісь рэтрафутурыстычны фільм пра каланізацыю іншай планеты.
Агулам, бадзянні нават мелі пэўную місію: на мапах можна пабачыць лакацыю, якая завецца «воз. Страшнае», якую меркавалася наведаць. На гугл-мапе можна бачыць, што на месцы таго возера зараз нешта лясіста-балотнае і па коле абкапанае ровам. Ну і на месцы высветлілася, што вось ён, роў, на здымках, а возера – гэта нейкія зараснікі. Было б цудоўна забурыцца туды, але нават гумовыя боты ня вельмі дапамаглі ў той справе.
Дык што атрымалася? Місія выканана ці не зусім?
1❤‍🔥45👍134👻21👏1