sacral_BY – Telegram
sacral_BY
3.08K subscribers
7.47K photos
28 videos
503 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Сувязь: @sacralpost_bot
Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Download Telegram
sacral_BY
Такая справа, хлопчыкі ды дзяўчаткі. Гэта магіла Анэлі Чаховіч; Анэля Чаховіч – гэта жонка Зігмунта Чаховіча; А Зігмунт Чаховіч – адзін з кіраўнікоў паўстання Каліноўскага і нават трошкі гуру маладога Янкі Купалы. Дакладна незразумела дзе ён пахаваны (верагодна…
#радашкавічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
Год імкліва сканчаецца, трэба паспець зачыніць пэўныя гештальты (ці гештальт). Летась зноў занесла ў Радашкавічы, зноў могілкі. Пасля першай публікацыі ў 22 годзе ўсплыло такое пытанне:
Вось мы бачым прыгожы помнік са статуяй дзевы Марыі, які належыць пахаванню Анэлі Чаховіч, якая была жонкай удзельніка паўстання 1863 года Зыгмунта Чаховіча. Паважаныя знаўцы, а дзе, уласна, магіла самага спадара Чаховіча? Ды ці дакладна ён там пахаваны?

У сеціве ёсць здымак меркаванага месца пахавання. Тумба ад помніка, рэшта агароджы, кусты.
Гэтым разам спрабаваў больш дасканала прабегчы па могілках у пошуках нечага падобнага. На тэрыторыі шмат зараснікаў, у якіх цяжка нешта пабачыць, увогуле. Канстатую, што, так бы мовіць, чэлендж ня скончаны.
Замест адкрыццяў новая порцыя пахавальных замалёвак.
🙏24❤‍🔥8👍8🤔321
1🔥26❤‍🔥10👍71
Як з калядным настроем, спадарства? Я вось ялінку паставіў (хоць штучную, але прыгожую) і неяк прыемней стала на душы. І ўвогуле, час развітвацца з гэтым годам, нейкія вынікі падвесці.
Буду шчырым, складаны год атрымаўся. Гэта справа асабістая, але на падарожжах таксама адбілася: наведаў 29 мясцінаў супраць 33-х у тым годзе. За мяжу не выязджаў. Але ведаеце, ня гледзячы на вялікія паўзы ў вандроўках, няма адчування змарнаванага часу. Ня шмат, але прадуктыўна. Вунь пакуль ня ўсё апублікаваў са знятага.

А яшчэ завёў старонку для магчымых ахвяраванняў (чаму не?). Таму, калі ёсць жаданне, можаце падтрымаць канал праз сервіс «бусці»:
https://boosty.to/sacral_by
ці скарыстаўшыся рэквізітамі карткі:
4916989699627294

Дзякуй, што працягваеце цікавіцца і сачыць за дзейнасцю канала! Дзякуй за рэакцыі і каментары! Дзякуй за зорачкі пад допісамі! Хай у новым годзе здзяйсняюцца ўсе нашыя планы і памкненні (ну ці хаця б значная частка), чакае больш прыемных сюрпрызаў і менш расчараванняў. Са святамі і да сустрэчы ў наступным годзе! (а мо і трошкі раней)

А зараз традыцыйная справаздача па наведаных мясцінах:
https://teletype.in/@sacral_by/B0wZRt_9OJ0
243❤‍🔥10👍61💩1
sacral_BY
#менск #sacral_graveyard #sacral_catholic Чароўныя Кальварыйскія могілкі. Ці наведвалі вы іх?
#менск #sacral_catholic #sacral_graveyard
Тэрміновае ўключэнне. У гонар Раства атрымалася нарэшце завітаць у касцёл Узвіжання Святога Крыжа.
Агулам, трэба часам вяртацца да каранёў. Зараз не ў сэнсе наведваць сваякоў-нябожчыкаў, а прыходзіць на месца, дзе нарадзілася прага да старажытных пахаванняў. Мяркую, шмат хто ладзіў шпацыры па сталічнай Кальварыі. І вельмі верагодна, знайшліся тыя, хто падумаў:
"Ваў, як цікава, а дзе яшчэ можна пабачыць такога прыгожага?"

Як казаў ніцшэанскі Заратустра:
"Наведнік Кальварыі - гэта канат, нацягнуты паміж звычайным мінаком і апантаным тафафілам*."

Ёсць тут такія? Прызнавайцеся!

*-Тафафілія (ст. гр. ταφή "пахаванне, хаўтуры", φιλíα "любоў, цяга") - прыхільнасць да могілак, надмагілляў, пахавальных рытуалаў.
41❤‍🔥5🔥4👍2👏2🙏1