sacral_BY – Telegram
sacral_BY
3.08K subscribers
7.47K photos
28 videos
503 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Сувязь: @sacralpost_bot
Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Download Telegram
sacral_BY
#татарка #sacral_industrial Навошта наведваць Татарку, увогуле? Ну, мястэчка гэта каларытнае, галоўным чынам праз наяўнасць торфаздабычы і вузкакалейнай чыгункі. Гэткае прыемнае спалучэнне балотна-лясных краявідаў і прамысловасці. Невялічкай, амаль лялечнай…
#татарка #waldmachtfrei
Працягнем шпацыр.
Сажалкі, купіны, дрэўцы... а потым амаль бясконцыя тарфяныя абшары. У гэтых месцах можна здымаць якісь рэтрафутурыстычны фільм пра каланізацыю іншай планеты.
Агулам, бадзянні нават мелі пэўную місію: на мапах можна пабачыць лакацыю, якая завецца «воз. Страшнае», якую меркавалася наведаць. На гугл-мапе можна бачыць, што на месцы таго возера зараз нешта лясіста-балотнае і па коле абкапанае ровам. Ну і на месцы высветлілася, што вось ён, роў, на здымках, а возера – гэта нейкія зараснікі. Было б цудоўна забурыцца туды, але нават гумовыя боты ня вельмі дапамаглі ў той справе.
Дык што атрымалася? Місія выканана ці не зусім?
1❤‍🔥45👍134👻21👏1
#татарка #sacral_urban
Ну, давайце яшчэ трошкі пра Татарку.
Замалёўкі!
Акрамя вузкакалейкі ды капліцы, з прыгожага тут можна паразглядаць рознага гатунку ліштвы. Хіба гэтага не дастаткова?

Каб у будзённы дзень зваліць з пасёлка, прыйдзецца дачакацца паловы пятай, бо будзе электрычка да Асіповічаў. Але, калі чакаць некалькі гадзін жадання няма, то да тых Асіповічаў усяго 15 км. Кажу там смела, бо ўласна абраў такі варыянт і не пашкадаваў: лясы, вясковыя жвіроўкі, сабакі за кожным плотам брэшуць. Яшчэ і бабка нейкая аблаяла: «Чаго тут цягаецеся? Дома лепш сядзіце!» Слушная думка, бабуся, дадому і шуруем.
1👍34233❤‍🔥2👏1🙏1
sacral_BY
Такая справа, хлопчыкі ды дзяўчаткі. Гэта магіла Анэлі Чаховіч; Анэля Чаховіч – гэта жонка Зігмунта Чаховіча; А Зігмунт Чаховіч – адзін з кіраўнікоў паўстання Каліноўскага і нават трошкі гуру маладога Янкі Купалы. Дакладна незразумела дзе ён пахаваны (верагодна…
#радашкавічы #sacral_graveyard #sacral_catholic
Год імкліва сканчаецца, трэба паспець зачыніць пэўныя гештальты (ці гештальт). Летась зноў занесла ў Радашкавічы, зноў могілкі. Пасля першай публікацыі ў 22 годзе ўсплыло такое пытанне:
Вось мы бачым прыгожы помнік са статуяй дзевы Марыі, які належыць пахаванню Анэлі Чаховіч, якая была жонкай удзельніка паўстання 1863 года Зыгмунта Чаховіча. Паважаныя знаўцы, а дзе, уласна, магіла самага спадара Чаховіча? Ды ці дакладна ён там пахаваны?

У сеціве ёсць здымак меркаванага месца пахавання. Тумба ад помніка, рэшта агароджы, кусты.
Гэтым разам спрабаваў больш дасканала прабегчы па могілках у пошуках нечага падобнага. На тэрыторыі шмат зараснікаў, у якіх цяжка нешта пабачыць, увогуле. Канстатую, што, так бы мовіць, чэлендж ня скончаны.
Замест адкрыццяў новая порцыя пахавальных замалёвак.
🙏24❤‍🔥8👍8🤔321
1🔥26❤‍🔥10👍71