ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі) – Telegram
ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
300 subscribers
138 photos
2 files
76 links
Афіцыйны канал аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Download Telegram
Нагадваем пра чарговую дыскусію!
Дыскусія “Даследаванне міжнародных адносін і знешняй палітыкі ў сучаснай Беларусі: выклікі палітычнага крызісу і вайны”
15 чэрвеня 2022, 15.00, ZOOM.
Удзельнікі: Сяргей Богдан, Віктар Шадурскі, Кацярына Шмаціна.
Мадэратары: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі.
Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыкл абмеркаванняў стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі 2020 года і вайны ва Украіне.
Для рэгістрацыі на дыскусію, запоўніце наступную форму.
Eastern Europe Studies Centre (EESC) в сотрудничестве с Белорусской ассоциацией
исследовательских центров (BARC) приглашает исследователей, ученых и экспертов из Беларуси подавать заявки на получение стипендии для поездки на конференцию по вашему выбору.
Дыскусія
“Літаратуразнаўства і лінгвістыка ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне”
29 чэрвеня 2022, 16.00 (Мінск - Вільня), ZOOM.
Мадэратары: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі.
Удзельнікі: Вінцук Вячорка, Сяргей Кавалёў, Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Алена Рудэнка.

Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыкл абмеркаванняў стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне. Да гэтага часу былі арганізаваны дыскусіі па гісторыі, сацыялогіі і міжнародным стасункам.
За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да беларускіх даследванняў і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.
Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі супраць актывістаў і грамадзянскай супольнасці, санкцыі супраць Беларусі, ваенная агрэсія Расіі супраць Украіны – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання, а з іншага боку патрабуе і новай ступені адказнасці.
На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:
Уварванне Расіі ва Украіну пад імперскімі і мілітарысцкімі лозунгамі справакавала дыскусіі пра патрэбы антыкаланіяльнай рэвізіі і перагляду імперскага канону “высокай расійскай культуры”. Асабліва гэта датычна да украінскай гуманістыкі, але цікава што адбываецца ў беларускім літаратуразнаўстве і лінгвістыцы, ці ёсць тут запатрабаванасць у антыкаланіяльным падыходзе?
Сталі з’яўляцца звесткі, што беларускіх аўтараў выключылі з украінскіх школьных праграм па літаратуры. І гэта толькі адзін з сігналаў змененага стаўлення да беларускай культуры. Якім чынам у гэтай няпростай сітуацыі можна захоўваць супрацу з украінскімі калегамі і адстойваць беларускую мову і культуру?
Наколькі разбуральнымі былі дзеянні дзяржавы ў дачыненні да навукоўцаў ва ўмовах палітычнага крызісу, як гэта паўплывала на працу навуковай супольнасці ў дзяржаўных і недзяржаўных інстытуцыях? Ці можа існаванне навукі ў выгнанні быць эфектыўным? Наколькі дзейсныя праграмы дапамогі і наколькі эфектыўныя недзяржаўныя інстытуцыі ў сённяшніх умовах?

Рэгістрацыя на дыскусію
Нагадваем, што сёння адбудзецца дыскусіч, яшчэ можна зарэгістравацца! Дыскусія

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае пяты конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха

Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.

На конкурс могуць быць прадстаўлены доктарскія (кандыдацкія) дысертацыі, абароненыя ў 2020-2021 гадах.

Тэрмін прадстаўлення прац – 30 кастрычніка 2022 года. Просім дасылаць працы на адрас: rustis@ldki.lt

Да 28 лютага 2023 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.

Кандыдаты на ўзнагароду будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў адным з гарадоў рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Чытаць далей
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі запрашае журналістаў для асвятлення падзей юбілейнага 10-Кангрэса, што будзе адбывацца 30 верасня - 2 кастрычніка ў Коўне (Літва).
Зацікаўленых журналістаў просім зарэгістравацца праз наступную форму.
Дыскусія “Беларуская паліталогія: выклікі палітычнага крызісу і вайны

14 верасня 2022, 16.00 (Мінск/Вільня), ZOOM.

Мадэратар: Аляксей Ластоўскі.

Удзельнікі: Андрэй Казакевіч, Павел Усаў, Юрый Чавусаў, Таццяна Чуліцкая.

Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыкл абмеркаванняў стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі 2020 года і вайны ва Украіне.

За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да вывучэння Беларусі і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.

Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі, разбурэнне грамадскіх і палітычных інстытутаў, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання і новай ступені адказнасці. Гэта таксама прывяло да глыбокіх змен у даследаванні палітычнай сферы ўБеларусі. Змены адбыліся не толькі ў тэмаў даследаванняў, але і ў арганізацыі даследчай супольнасці.

На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:

- Якім чынам падзеі апошніх год паўплывалі на праблематыку і тэмы даследаванняў беларускай палітычнай сістэмы Беларусі. Якія змены адбыліся ў экспертнай і акадэмічнай супольнасці?

- Яшчэ да восені 2020 года была магчымая супраца розных сегментаў экспертнай супольнасці, камунікацыя паміж даследчыкамі вельмі розных палітычных поглядаў. А што адбываецца зараз, ці магчыма зараз бесстароннасць, ці эксперты і даследчыкі незваротна разышліся па ваюючых баках? І агулам, ці магчыма камунікацыя і абмен ідэямі, калі так, то ў якім фармаце?

- У сувязі з ростам цікавасці да Беларусі, ці з’явіліся новыя асобы і даследаванні, якія б пановаму асэнсоўвалі Беларусь на міжнародных пляцоўках? Ці па-ранейшаму беларускія навукоўцы застаюцца замкнёнымі ў нацыянальных рамках? Ці адбыліся нейкія канцэптуальныя змены метадаў і падыходаў?

- Ці можа быць так, што расійская агрэсія ва Украіне прывядзе да поўнага “зацірання” беларускай праблематыкі? Наколькі зараз запатрабаваныя даследаванні беларускай палітыкі?

Форма для рэгістрацыі
Апублікаваная праграма секцый Кангрэса. Спадзяемся, што ў гэтым годзе наладзім і публічную трансляцыю праз ZOOM.
Пачынаем публікаваць шорт-лісты Прэміі Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі.
У гэтым годзе экспертныя рады разглядалі і дзве дадатковыя катэгорыя для замежных аўтараў:
- за лепшую польскамоўную манаграфію (2016-2021);
- за лепшы англамоўны артыкул на сацыяльна-палітычную праблематыку (2020-2021).
Вызначэнне пераможцаў адбудзецца на Кангрэсе ў Коўна 1 кастрычніка.
Хочам прапанаваць вашай увазе новы партнёрскі-тэлеграм канал "De Facto. Беларуская навука"!
Канал пра беларускую навуку - даследаванні, навіны супольнасці і ўсё блізкае да гэтай тэмы.
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльная і гуманітрныя дысцыпліны. Задача даць усю панараму таго, што адбываецца ў Беларусі, беларускіх замежных асяродках, а таксама замежных цэнтрах, што робяць даследаванні па Беларусі. У адрозненні ад усіх іншых рэсурсаў, увага надавацца як дзяржаўнай, так і недзяржаўнай даследчай сферы.
Наш сімвал на аватарцы - чатары элементы светабудовы. Трактат “Прырода рэчаў” (VII ст.) Ісідора Сівільскага - патрона навукі і студэнтаў, а зараз яшчэ і інтэрнэту.
https://news.1rj.ru/str/BelarusScience
Працягваем знаёміць вас з шорт-лістамі Прэміі Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі ў 2021 годзе, і прапануем вам пазнаёміцца са спісамі патэнцыйных пераможцаў у катэгорыі “гісторыя”.

Вызначэнне пераможцаў адбудзецца на Дзясятым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, Коўна, 1 кастрычніка 2022 года.

Удзельнікі Кангрэса могуць бясплатна наведаць унікальную выставу «Вечна вольная Украіна!» ў Вайсковым музеі Вітаўта Вялікага, якая распачала працу 22 верасня.
Выстава распавядае пра барацьбу Украіны за свабоду і незалежнасць напачатку ХХ стагоддзя, якая знайшла адлюстраванне не толькі ва Украіне. Выстава раскрывае малавядомыя старонкі вайны за незалежнасць Украіны, якія асабліва актуальныя ў кантэксце сучаснай вайны. Асноўная ўвага надаецца гісторыі абмундзіравання ўкраінскага войска пачатку ХХ стагоддзя перыядаў Сечавых стральцоў Украіны, Цэнтральнай Рады Украіны, УНР, ЗУНР, праўлення гетмана Украіны Паўла Скарападскага і Дырэкторыі УНР.
Да пачатку вайны ва Украіне гэтая выстава экспанавалася ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны перыяду Другой сусветнай вайны ў Кіеве, але музейныя каштоўнасці былі эвакуіраваны і перададзены ў Ваенны музей Вітаўта Вялікага. Да гэтага часу большасць экспанатаў былі вядомыя толькі вузкаму колу спецыялістаў, але недаступныя шырокай публіцы.