Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍Глядзіце, як прыгожа і годна беларусы ЗША адсьвяткавалі Дзень Волі 2025
Дзякуем суполкі Belarus Freedom - Philadelphia, Беларускія сьцежкі Каралін, Беларусы Сан Францыска, Беларусы Сан Дыега, Беларусы Атланты, Беларусы Сіэтла за прадастаўленыя матэрыялы
13🔥2👍1
Сябры, ужо заўтра, 2-га красавіка, АБА будзе адзначаць 4-х годзьдзе з дня афіцыйнай рэгістрацыі нашага нон-профіта

💥 З гэтай нагоды праводзім разыгранку

🥳 Усе, хто паставіць падабайку гэтаму допісу, атрымае адзін з прызоў 🎁

🎫 Паездка ў сапраўдны беларускі хутар АБА– з лазняй, калодзежам і рыдлёўкамі для капаньня бульбы. Плануецца, што ўсе наведвальнікі змогуць адчуваць сябе як у вёсцы ў дзяцінстве. Першае сьвята – пасадка бульбы – ужо ў гэтую суботу!

📃 Удзел у онлайн-курсе па правільным вымаўленьні беларускага "ў"! І сэртыфікат усім, хто пасьпяхова і хутка навучыцца вымаўляць "У Іўе ў яе ё я"

🍶Бутэлька з вадой з-пад крана Савецкага раёна Менска

✈️ Запрашэньне на вэбінар "Квіткі ў Беларусь. Танна і проста"

🎤 Квіток на канцэрт Аляксандра Саладухі на Дзень Волі 2026 у Філадэльфіі

АБА мае экстрэмісцкі статус у Беларусі. Не каментуйце і не стаўце падабайкі, калі вам не бясьпечна

Віншуем з Першым Красавіка 🤪

P.S. інфа пра гадавіну АБА праўда ☺️
Павіншаваць і падтрымаць нас можна тут
😁7👍3🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥳 4 гады нашаму нон-профіту

2-га красавіка 2021 года АБА была афіцыйна зарэгістраваная 📜

Мы прайшлі вялікі шлях за гэтыя гады: зрабілі шмат праектаў, акцый, івэнтэў... Нас прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй у Беларусі... Мы шмат супрацоўнічалі з іншымі арганізацыямі, суполкамі, фондамі...

І зразумелі вельмі важныя рэчы.
Нашая праца была б немагчымай без сяброў АБА, як былых так і дзейных, без нашых партнэраў і без вас нашыя даражэнькія беларусы ❤️

Наша моц - у салідарнасьці і падтрымцы адзін аднаго.
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

Падтрымаць АБА можна тут https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=DWHUHL83TGPM6
10🔥4👍2🤩1
Беларусь патрабуе Вашай падтрымкі ў Кангрэсе ЗША!
❗️У студзені Congressional Friends of Belarus Caucus прадставілі двухпартыйную рэзалюцыю H.Res.73 — каб асудзіць фальшывыя "выбары" Лукашэнкі, запатрабаваць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі і пацвердзіць падтрымку беларускага народу на шляху да дэмакратыі.
Пакуль што ў рэзалюцыі толькі 9 суаўтараў — гэтага недастаткова. Нам патрэбна ваша дапамога! 🙌
💥 Зойме 1 хвіліну — дашліце ліст свайму прадстаўніку ў Кангрэсе!
👉 https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus
📣 Ліст тлумача, чаму гэта важна для вас і для ўсёй беларуска-амерыканскай супольнасці. Толькі разам мы зможам узмацніць голас Беларусі ў Вашынгтоне!
⚠️ Платформа запытае вашу адрэсу — гэта трэба, каб вызначыць, хто ваш прадстаўнік. Уся інфармацыя застаецца канфідэнцыйнай, ні АБА, ні платформа Action Network, не захоўвае вашу інфармацыю
👍42🔥1
📢 Будзьма разам: падтрымайма «Будзьму»!

Шаноўныя сябры! Беларуская кампанія «Будзьма» ужо 17 гадоў робіць вялізарную працу па папулярызацыі нашай культуры, гісторыі і мовы. Для многіх з нас яна стала важнай крыніцай ведаў і натхненьня

Зараз «Будзьма» апынулася ў складанай сытуацыі й патрабуе нашай дапамогі, каб працягваць сваю місію. Калі вы калісьці чыталі іх артыкулы, глядзелі праекты ці ўдзельнічалі ў мерапрыемствах — гэта найлепшы час, каб падтрымаць!

Як дапамагчы?
☕️ Набыць кубачак кавы праз Ko-fi (разава ці штомесяц): https://ko-fi.com/budzma
💳 Зрабіць ахвяраваньне праз PayPal: PayPal.Me/budzma

🔗 Больш інфармацыі: https://budzma.org/news/budzma-prosits-padtrymki.html

Будзьма разам і падтрымайма тых, хто робіць важную справу для ўсіх нас!
🤍❤️🤍
9😢1
Сябры, запрашаем вас на онлайн-сустрэчу ў Zoom з беларускай паэткай і перакладчыцай Юляй Цімафеевай.

🗓️ 13-га красавіка, нядзеля
20:00 Менск/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска

Цісьніце "цікава" у Facebook event, каб не прапусьціць мерапрыемства
4👍1
Шукаем валанцёраў у нашу каманду!

Хочаш быць часткай чагосьці важнага і карыснага? Далучайся да нас — мы дапамагаем людзям і верым у сілу салідарнасці.

Зараз асабліва патрэбныя:

📌 капірайтэр — калі ты пісьменны і ўмееш вылучаць важнае і расказваць пра яго;

📌 спецыяліст па Google Ads — калі табе знаёмыя рэкламныя кампаніі і табліцы цябе не палохаюць.

Ты маеш іншыя ўменні? Мы вельмі чакаем і цябе! 🙌

Мы ідэальна спрацуемся, калі ты:

🕐 маеш крыху вольнага часу і можаш дапамагаць рэгулярна;
❤️ хочаш быць часткай каманды, дзе "дапамагаць" — гэта не фармальнасць, а лад жыцця;
🤝 гатовы дзяліцца досведам і вучыцца новаму разам з намі.

Пішы нам проста зараз і далучайся да нашага калектыву!
1👍1
Што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць? Інструкцыя ад юрыстаў «Вясны»

У апошнія гады арышт маёмасці стаў не толькі інструментам крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу, але і спосабам ціску на рэпрэсаваных ды іх сваякоў. Ці магчыма аспрэчыць арышт, як мінімізаваць рызыкі і абараніць сваю ўласнасць?

Калі маёмасць становіцца аб’ектам пераследу, важна ведаць, якія захады можна распачаць. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва распавядае, як дзейнічаць у розных сітуацыях.

Чытайце тут

без впн
🤬2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь патрабуе Вашай падтрымкі ў Кангрэсе ЗША!
❗️У студзені Congressional Friends of Belarus Caucus прадставілі двухпартыйную рэзалюцыю H.Res.73 — каб асудзіць фальшывыя "выбары" Лукашэнкі, запатрабаваць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі і пацвердзіць падтрымку беларускага народу на шляху да дэмакратыі.
Пакуль што ў рэзалюцыі толькі 9 суаўтараў — гэтага недастаткова. Нам патрэбна ваша дапамога! 🙌
💥 Зойме 1 хвіліну — дашліце ліст свайму прадстаўніку ў Кангрэсе!
👉 https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus
📣 Ліст тлумача, чаму гэта важна для вас і для ўсёй беларуска-амерыканскай супольнасці. Толькі разам мы зможам узмацніць голас Беларусі ў Вашынгтоне!
👍5🔥3
Віншуем з Днём Нараджэньня Спадарыню Івонку Сурвілу!

Ад імя Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы шчыра віншуем Вас з Днём Нараджэньня.
Вашае жыцьцё — гэта прыклад нястомнай адданасьці Беларусі й яе народу. Вы прайшлі шлях служэньня Бацькаўшчыне з годнасьцю, мужнасьцю й любоўю. У цяжкія часы Вы захоўвалі полымя беларускай дзяржаўнасьці, культуры й мовы як Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні.
Мы выказваем глыбокую падзяку за Вашае кіраўніцтва, за натхненьне, якое Вы дорыце, і за веру ў вольную, дэмакратычную Беларусь. Ваша дзейнасьць працягвае гучаць у сэрцах беларусаў ва ўсім сьвеце й зьяўляецца моцнай апорай для тых, хто сёньня змагаецца за свабоду.
Жадаем Вам моцнага здароўя, унутранага спакою й радасьці ад таго, што Ваша справа жыве й працягваецца ў нашых намаганьнях.
З глыбокай павагай і захапленьнем,
каманда АБА.
10
#АБАрэкамендуе 👌🏼
Сябры, даўно мы не дзяліліся цікавымі беларускімі старонкамі і блогамі.
Выпраўляемся 🙌🏼
5