Сябры, запрашаем вас на онлайн-сустрэчу ў Zoom з беларускай паэткай і перакладчыцай Юляй Цімафеевай.
🗓️ 13-га красавіка, нядзеля
⏰ 20:00 Менск/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска
Цісьніце "цікава" у Facebook event, каб не прапусьціць мерапрыемства

❤4👍1
Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
Шукаем валанцёраў у нашу каманду!
Хочаш быць часткай чагосьці важнага і карыснага? Далучайся да нас — мы дапамагаем людзям і верым у сілу салідарнасці.
Зараз асабліва патрэбныя:
📌 капірайтэр — калі ты пісьменны і ўмееш вылучаць важнае і расказваць пра яго;
📌 спецыяліст па Google Ads — калі табе знаёмыя рэкламныя кампаніі і табліцы цябе не палохаюць.
Ты маеш іншыя ўменні? Мы вельмі чакаем і цябе! 🙌
Мы ідэальна спрацуемся, калі ты:
🕐 маеш крыху вольнага часу і можаш дапамагаць рэгулярна;
❤️ хочаш быць часткай каманды, дзе "дапамагаць" — гэта не фармальнасць, а лад жыцця;
🤝 гатовы дзяліцца досведам і вучыцца новаму разам з намі.
Пішы нам проста зараз і далучайся да нашага калектыву!

❤1👍1
Forwarded from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць? Інструкцыя ад юрыстаў «Вясны»
У апошнія гады арышт маёмасці стаў не толькі інструментам крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу, але і спосабам ціску на рэпрэсаваных ды іх сваякоў. Ці магчыма аспрэчыць арышт, як мінімізаваць рызыкі і абараніць сваю ўласнасць?
Калі маёмасць становіцца аб’ектам пераследу, важна ведаць, якія захады можна распачаць. Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва распавядае, як дзейнічаць у розных сітуацыях.
Чытайце тут
без впн

🤬2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь патрабуе Вашай падтрымкі ў Кангрэсе ЗША!
❗️У студзені Congressional Friends of Belarus Caucus прадставілі двухпартыйную рэзалюцыю H.Res.73 — каб асудзіць фальшывыя "выбары" Лукашэнкі, запатрабаваць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі і пацвердзіць падтрымку беларускага народу на шляху да дэмакратыі.
Пакуль што ў рэзалюцыі толькі 9 суаўтараў — гэтага недастаткова. Нам патрэбна ваша дапамога! 🙌
💥 Зойме 1 хвіліну — дашліце ліст свайму прадстаўніку ў Кангрэсе!
👉 https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus
📣 Ліст тлумача, чаму гэта важна для вас і для ўсёй беларуска-амерыканскай супольнасці. Толькі разам мы зможам узмацніць голас Беларусі ў Вашынгтоне!

👍5🔥3
Віншуем з Днём Нараджэньня Спадарыню Івонку Сурвілу!
Ад імя Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы шчыра віншуем Вас з Днём Нараджэньня.
Вашае жыцьцё — гэта прыклад нястомнай адданасьці Беларусі й яе народу. Вы прайшлі шлях служэньня Бацькаўшчыне з годнасьцю, мужнасьцю й любоўю. У цяжкія часы Вы захоўвалі полымя беларускай дзяржаўнасьці, культуры й мовы як Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні.
Мы выказваем глыбокую падзяку за Вашае кіраўніцтва, за натхненьне, якое Вы дорыце, і за веру ў вольную, дэмакратычную Беларусь. Ваша дзейнасьць працягвае гучаць у сэрцах беларусаў ва ўсім сьвеце й зьяўляецца моцнай апорай для тых, хто сёньня змагаецца за свабоду.
Жадаем Вам моцнага здароўя, унутранага спакою й радасьці ад таго, што Ваша справа жыве й працягваецца ў нашых намаганьнях.
З глыбокай павагай і захапленьнем,
каманда АБА.

❤10
#АБАрэкамендуе 👌🏼
Сябры, даўно мы не дзяліліся цікавымі беларускімі старонкамі і блогамі.
Выпраўляемся 🙌🏼

❤5