This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь патрабуе Вашай падтрымкі ў Кангрэсе ЗША!
❗️У студзені Congressional Friends of Belarus Caucus прадставілі двухпартыйную рэзалюцыю H.Res.73 — каб асудзіць фальшывыя "выбары" Лукашэнкі, запатрабаваць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі і пацвердзіць падтрымку беларускага народу на шляху да дэмакратыі.
Пакуль што ў рэзалюцыі толькі 9 суаўтараў — гэтага недастаткова. Нам патрэбна ваша дапамога! 🙌
💥 Зойме 1 хвіліну — дашліце ліст свайму прадстаўніку ў Кангрэсе!
👉 https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus
📣 Ліст тлумача, чаму гэта важна для вас і для ўсёй беларуска-амерыканскай супольнасці. Толькі разам мы зможам узмацніць голас Беларусі ў Вашынгтоне!

👍5🔥3
Віншуем з Днём Нараджэньня Спадарыню Івонку Сурвілу!
Ад імя Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы шчыра віншуем Вас з Днём Нараджэньня.
Вашае жыцьцё — гэта прыклад нястомнай адданасьці Беларусі й яе народу. Вы прайшлі шлях служэньня Бацькаўшчыне з годнасьцю, мужнасьцю й любоўю. У цяжкія часы Вы захоўвалі полымя беларускай дзяржаўнасьці, культуры й мовы як Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні.
Мы выказваем глыбокую падзяку за Вашае кіраўніцтва, за натхненьне, якое Вы дорыце, і за веру ў вольную, дэмакратычную Беларусь. Ваша дзейнасьць працягвае гучаць у сэрцах беларусаў ва ўсім сьвеце й зьяўляецца моцнай апорай для тых, хто сёньня змагаецца за свабоду.
Жадаем Вам моцнага здароўя, унутранага спакою й радасьці ад таго, што Ваша справа жыве й працягваецца ў нашых намаганьнях.
З глыбокай павагай і захапленьнем,
каманда АБА.

❤10
#АБАрэкамендуе 👌🏼
Сябры, даўно мы не дзяліліся цікавымі беларускімі старонкамі і блогамі.
Выпраўляемся 🙌🏼

❤5
Forwarded from Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
Сябры, запрашаем вас на онлайн-сустрэчу ў Zoom з беларускай паэткай і перакладчыцай Юляй Цімафеевай.
🗓️ 13-га красавіка, нядзеля
⏰ 20:00 Менск/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска
Цісьніце "цікава" у Facebook event, каб не прапусьціць мерапрыемства

❤3👍1
Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю
Мы запускаем новы збор, што будзе дзейнічаць да канца траўня. Яго арганізуе служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», куды ўваходзяць Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, Фонд беларускай салідарнасці BYSOL, грамадзянская ініцыятыва ByHelp.
Мы хочам падтрымаць людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
Хто мае патрэбу ў падтрымцы? Мы збіраем сродкі для дзвюх груп:
🔺палітзняволеныя з інваліднасцю — сюды ўваходзяць тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні, і тыя, хто ўжо на волі, але пакутуе праз інваліднасць;
🔺сем'і палітзняволеных (цяперашніх і былых), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю;
Куды пойдуць сродкі?
🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і інш.);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Мы плануем сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
Чаму трэба падтрымаць ініцыятыву?
Гэтая група людзей вельмі часта знаходзяцца ў такой цяжкай сітуацыі, калі доступ да медыцынскіх паслуг і рэабілітацыі вельмі абмежаваны. Мы можам змяніць гэта! Праз удзел у акцыі мы акажам рэальную дапамогу тым, хто ў ёй мае вострую патрэбу.
Як дапамагчы?
Вось спасылка на збор. Разам з тым мы будзем удзячныя за любую падтрымку — ці то фінансавую, інфармацыйную, альбо арганізацыйную. Ваш удзел мае велізарнае значэнне.
Ніхто, а тым больш прадстаўнікі гэтай уразлівай групы, не маюць заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. Давайце зробім гэты свет больш справядлівым праз наш клопат да людзей з інваліднасцю!

❤1
Новай госьцяй рубрыкі "Літаратура і кАВА" стала беларуская паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева.
Запрашаем вас паглядзець запіс сустрэчы на нашам YouTube канале
https://youtu.be/j4ysALsm2jI?feature=shared

YouTube
Онлайн сустрэча з Юляй Цімафеевай
Новай госьцяй рубрыкі "Літаратура і кАВА" стала беларуская паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева
Спасылка на працы і сацсеткі Юлі https://linktr.ee/cimafiejeva
BINiM Canada https://www.youtube.com/@UCNZZleQs0vG7_qux6XdcRBA
Падпісвайцеся на сацсеткі АБА…

👍4
Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі! 🌞
Калі адзін з бацькоў за кратамі, а другі – у вымушанай эміграцыі, найбольш пакутуюць дзеці. Яны пазбаўленыя дому, звыклага асяродзьдзя й часам нават самых простых радасьцей дзяцінства.
📢 АБА заклікае ўсіх неабыякавых падтрымаць традыцыйны збор «Хуткай гуманітарная дапамогі» для дзяцей палітвязьняў. Гэта не проста дабрачыннасьць – гэта наш шанец падтрымаць сем'і, якія найбольш пацярпелі ад рэпрэсій.
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра.
Ваш унёсак можа ператварыцца ў:
🎨 гурток маляваньня,
⚽️ секцыю па футболе,
🚲 самакат або ровар,
🏕 летні лагер ці паездку
Нават $5-10 могуць стаць часткай вялікай справы.
👉 Падтрымайце збор зараз: https://bysol.org/be/bs/children2025/
📣 Падзяліцеся гэтым допісам – каб дапамога дасягнула тых, хто яе сапраўды чакае.
Салідарнасьць - наша моц!🤍❤️🤍

👍6❤2