Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Памятайма - 39 гадоў чарнобыльскай катастрофе!

💥26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя, зь вялізарнай колькасьцю ахвяраў, наступствы аварыі беларусы адчуваюць дагэтуль, амаль пра палову стагодзьдзя, рак зьяўляецца адной з самых распаўсюджаных хвароб у Беларусі.

Традыцыйна з 1989 году ў гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Але ўжо некалькі год акцый у Беларусі няма, ініцыятыву правядзеньня мэмарыяльных акцый прыняла на сабе беларуская дыяспара, акцыі праходзяць за мяжой 26 і 27 красавіка.
У 2025 годзе яны таксама заплянаваныя ў Італіі (Балёньня), Літва (Вільня), Польшчы (Беласток, Уроцлаў, Гданьск, Шчэцін), ЗША (Нью-Ёрк).

🕯Сьветлая памяць усім, хто загінуў, ратуючы Беларусь ад атамнага выбуху.

Жыве Беларусь!



Let us remember - 39 years since the Chernobyl disaster!

💥On April 26, 1986, the fourth reactor of the Chernobyl nuclear power plant exploded. The accident at the Chernobyl NPP is considered the greatest man-made disaster of the 20th century, with a huge number of victims.

Belarusians still feel the consequences of the accident nearly half a century later — cancer remains one of the most widespread diseases in Belarus.

Since 1989, a memorial march called the "Chernobyl Way" traditionally took place in Minsk on this day. However, for several years now, no marches have been held in Belarus.

The Belarusian diaspora has taken up the initiative to organize memorial events, which now take place abroad on April 26 and 27. In 2025, they are also planned in Italy (Bologna), Lithuania (Vilnius), Poland (Białystok, Wrocław, Gdańsk, Szczecin), and the USA (New York).

🕯Eternal memory to all who perished saving Belarus from the atomic disaster.

Long Live Belarus!
5😢3
Сябры, мы з вамі плённа папрацавалі і засталося ўсяго 20 лістоў да 200! 🔥
📌Дзяліцеся са сваімі сябрамі і знаёмымі і прасіце падтрымаць Беларусь.
📌Можна нават дасылаць з аднаго адрасу лісты, калі ў вашай сям'і некалькі чалавек.
📌Можна дасылаць, калі вы не грамадзяне.

Беларусь патрабуе Вашай падтрымкі ў Кангрэсе ЗША!
❗️У студзені Congressional Friends of Belarus Caucus прадставілі двухпартыйную рэзалюцыю H.Res.73 — каб асудзіць фальшывыя "выбары" Лукашэнкі, запатрабаваць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі і пацвердзіць падтрымку беларускага народу на шляху да дэмакратыі.
Пакуль што ў рэзалюцыі толькі 9 суаўтараў — гэтага недастаткова. Нам патрэбна ваша дапамога! 🙌
💥 Зойме 1 хвіліну — дашліце ліст свайму прадстаўніку ў Кангрэсе!
👉 https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus
📣 Ліст тлумача, чаму гэта важна для вас і для ўсёй беларуска-амерыканскай супольнасці. Толькі разам мы зможам узмацніць голас Беларусі ў Вашынгтоне!
5👍2
📢 Глядзіце новы выпуск "З намі цікАВА" на нашым YouTube канале з беларускім музыкам і актывістам суполкі беларусаў Лос-Анжалеса Андрэем Цяпіным.
🎙️Паразмаўлялі пра Tyapin Crew, Molchat Doma, ЛСП і нават Меладзэ. Яшчэ пра жыцьцё ў ЛА і беларушчыну.

https://youtu.be/2O5mTkIfnGk?feature=shared
5👍1
⚡️Беларускія ўлады вызвалілі грамадзяніна ЗША

Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.

«Дзякуючы кіраўніцтву Дональда Трампа Беларусь вызваліла яшчэ аднаго незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША».


CNN паведамляе, што вызвалены — палітвязень Юрась Зянковіч.
🔥5👍1
📚 Бібліятэчка АБА пашыраецца!

Гэтым разам мы з гонарам сталі адным з фундатараў другога выдання кнігі Ігара Случака "10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы: беларуская мова ў Беларусі. Рэальныя факты", якая пабачыла свет у Вільні, у выдавецтве «ЦэнтраЛіт».

🙏 Вялікі дзякуй усім, хто падтрымлівае выданне беларускіх кніг — разам мы захоўваем і развіваем нашую мову!

🎨 На вокладцы выкарыстаны фрагменты карціны Язэпа Драздовіча "Пагоня" (1921) і "Скача чырвоная конніца" Казіміра Малевіча — сімвалы нашай гісторыі і мастацтва.

📖 Набыць кнігу і падтрымаць дзейнасць праваабаронцы і адваката беларускай мовы можна тут:
🔗 buymeacoffee.com/belmova/e/389935
6👍1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Амэрыканскі рок-гурт R.E.M. 2 траўня выпусьціў рэмікс свайго хіта 1981 года «Радыё Свабодная Еўропа» (Radio Free Europe).

Адмыслова да Сусьветнага дня свабоды прэсы R.E.M анансаваў спэцыяльнае перавыданьне сінгла – у гонар 75-годзьдзя з пачатку вяшчаньня Радыё Свабода.

#REM #RadioFreeEurope2025 #WorldPressFreedomDay
👍2
Вітайма на волі Юрася Зянковіча!✌️

Беларускі палітвязень і грамадзянін ЗША Юрась Зянковіч 30 красавіка быў вызвалены з-за кратаў беларускай турмы й на гэтым тыдні вярнуўся ў Злучаныя Штаты. Цяпер ён праходзіць рэабілітацыю па спэцыяльнай праграме ўраду ЗША ў Тэхасе.

Шчыра віншуем Юрася й яго родных з вызваленьнем і зьяднаньнем зь сям’ёй. Жадаем яму гарманічнага аднаўленьня, спакою й сілаў.

🇺🇸Выказваем падзяку Прэзыдэнту ЗША, Дзярждэпартамэнту й усім, хто працаваў дзеля вызваленьня Юрася i яшчэ двух грамадзянаў ЗША, якi былi вызвалены зь беларускіх турмаў сёлета.

Памятайма: у Беларусі за кратамі застаецца больш за 1200 палітвязьняў, мы патрабуeм вызваленьня  ўсіх, без выключэньня.

Матэрыялы па тэме:
Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленьне
https://www.svaboda.org/a/33407611.html

Першае iнтэрв’ю Юрася Зянковіча на волi:
https://www.youtube.com/watch?v=J5pYbMCDpBІ
👍54
Беларуская пісьменніца даведалася пра рак на позняй стадыі. Яна лечыцца — але выжыванне патрабуе падтрымкі.

"Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, сцісканне мачавога пузыра, стомленасць. Я лячылася ад запалення – але гэта быў анкалагічны асцыт, – піша Святлана. – Усе астатнія органы ў мяне здаровыя – ныркі, печань, сэрца, лёгкія – і менавіта таму ў дактароў ёсць надзея: шанец на лекаванне, на працяг жыцця. А я так не хачу яго адпускаць…"

Дзякуючы польскай медыцынскай сістэме, Святлана праходзіць хіміятэрапію, падрыхтоўку да аперацыі, саму аперацыю і наступнае лячэнне бясплатна, у Нацыянальным анкалагічным цэнтры. Але на арганізіацыю лячэння і жыццё патрэбныя сродкі.

📍👉 Падтрымайце Святлану Курс!

💳❗️Пожалуйста, не используйте BY/RU платёжных инструментов для доната через BYSOL.
😢42
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы ЗША — ваш голас мае значэньне!

Рэзалюцыя H. Res. 73 — гэта дакумент у Кангрэсе ЗША ў падтрымку правоў чалавека й дэмакратыі ў Беларусі.
Нам патрэбна ВАША дапамога, каб прасунуць яе наперад.

Зрабіце адзін просты крок:
✉️ Дашліце ліст свайму поадстаўніку_цы ў Кангрэсе з просьбай стаць суспонсарамі H. Res. 73.

Гэта зойме ўсяго адну хвіліну! ⏱️

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (AБA) падрыхтавала ўсю інфармацыю й тэкст ліста на плятформе Action Network для вашай зручнасьці.

Націсьніце тут, каб адправіць ліст:
https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus

Калі ласка, падзяліцеся гэтым з сябрамі й сяброўкамі ці знаёмымі ў ЗША — разам мы можам зьмяніць сытуацыю!
🤝❤️
🔥52👍2
🌿21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі

Гэтую дату праваабаронцы прысвячаюць памяці Вітольда Ашурка, які загінуў у калоніі 21 траўня 2021 года. Ён павінен быў выйсці на волю ўжо сёлета — але не дажыў. Пасля яго смерці ў зняволенні памерлі яшчэ шасцёра палітзняволеных.

Сёння ў Беларусі не менш за 1175 палітвязняў. Іх імёны гучаць радзей, але яны ёсць. І яны чакаюць нашай салідарнасці.

Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.

21 траўня зрабіце тое, што лічыце важным, каб пра палітвязняў не забывалі. Каб іх галасы былі чутныя. Бо праўда — не экстрэмізм. А салідарнасць — не злачынства.

✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у іншых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo

👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
2👍2
Злёткі 2025

міжнародны беларускамоўны аздараўленчы летнік на Чорным моры!!!

Для дзяцей і падлеткаў ад 5 да 17 год

З 19 па 31 ліпеня, (13 дзён/12 начэй). Урэкі, курортны пасёлак, Алімпія

На кожныя 10 дзяцей 2 важатых: дарослы і старэйшы падлетак, студэнт ці абітурыент з розных краінаў. Гендэрны баланс.

З самымі малодшымі будзе прафесійная выхавацелька дзіцячага садка і добрая асоба.

Падлеткі таксама будуць, для іх асобная праграма ў тым ліку і па выбары будучай прафесіі.

Наш летнік абсалютна не камерцыйны.
Асноўная ідэя -- сабраць у адным месцы беларусаў з розных краін свету, каб прыемна правесці час, натхніцца беларускасцю, пабыць у коле адзінадумцаў, а таксама адпачыць і набрацца здароўя на моры.
Вось тут можна зірнуць ідэю

Пражыванне ў пакоях па 4 чалавека.

💰Кошты, пры броні і аплаце да 1 чэрвеня:
🇬🇪Грузія 1290 Лары
🇲🇨Польшча 2595 злотых (з дарогай і суправаджэннем)
🏳Беларусь 2290р (з дарогай і суправаджэннем)
🇪🇺Літва, Латвія, Італія, Францыя ды іншыя краіны 420€ (без дарогі)

Пасля кошт +10%
👍41
Запрашаем вас на онлайн лекцыю беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты "Адваёўваючы мову – беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг."
🗓 25 траўня
20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom

Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіць сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні якой здольная насуперак усяму ствараць цуды.

Цісніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць
7👍3🔥1
Беларусы ЗША, далучайцеся да акцыі салідарнасьці!

Дапамажыце падарыць лета радасьці дзецям, чые бацькі знаходзяцца за кратамі за змаганьне за свабоду і справядлівасьць. Яны жывуць у выгнаньні, разлучаныя з роднымі, часта без магчымасьці нармальнага дзяцінства.

🕊 АБА распачала збор напярэдадні Дня салідарнасьці з палітвязьнямі — 21 траўня, каб паказаць: мы памятаем пра кожнае дзіця, пра кожную сям’ю.

🎯 Мэта — сабраць сродкі, каб кожнае дзіця атрымала €100 на летнікі, спартыўныя і адукацыйныя заняткі. Кампанію арганізуе ініцыятыва «Хуткая гуманітарная дапамога» (BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby).

💛 Кожны даляр — крок да яскравага лета.
🤝 Беларусы Амэрыкі, ваша падтрымка — гэта надзея.

💬 Сродкі, сабраныя Асацыяцыяй Беларусаў у Амэрыцы, пойдуць у агульны збор BYSOL для дзяцей палітвязьняў

❗️Ахвяраваньні праз AБA зьяўляюцца падаткова-адлічальнымі (tax-deductible)

📲 Ахвяруйце тут:
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=7D7Z29N9MRCWE
👍41🔥1
Сёння – Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Гэта чацвёртая гадавіна смерці актывіста Вітольда Ашурака, закатаванага голадам і холадам у шклоўскай калоніі.

Мае ворагі забралі ў мяне магчымасць бачыцца з роднымі, з жонкай, з сябрамі, але яны не маюць магчымасці прыставіць міліцыянта да маіх думак! Я па-ранейшаму свабодны адрозніваць чорнае ад белага і любіць сваю Айчыну Беларусь!”, – так Вітольд пісаў у лістах з турмы.

Паводле падлікаў правабаронцаў, сёння у зняволенні па палітычных матывах утрымліваюць не менш за 1192 асобы. Гэта не толькі палітыкі, актывісты і журналісты, але і проста грамадзяне, якія не сталі маўчаць пасля таго, як улады скралі іх галасы і развязалі вулічную вайну і тэрор супраць тых, хто нязгодны.

Падтрымайце беларускіх палітвязняў!
4
📈За пяць гадоў 3940 чалавек атрымалі статус палітвязня: Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў лічбах

Ужо пяты год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за пяць гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся больш за сем тысяч чалавек. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 189 палітзняволеных.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, каб паказаць свету, што палітычны пераслед у Беларусі не спыніўся.

Прыводзім лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за пяць гадоў бесперапынных рэпрэсій 👉 spring96.org/be/news/117989

🌿Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Не пакідайце людзей сам-насам з рэпрэсіямі, бо сіла беларусаў — у салідарнасці! Далучыцеся да Дня палітвязняў: prisonersday.info
4