Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Запрашаем вас на онлайн лекцыю беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты "Адваёўваючы мову – беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг."
🗓 25 траўня
20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom

Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіць сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні якой здольная насуперак усяму ствараць цуды.

Цісніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць
7👍3🔥1
Беларусы ЗША, далучайцеся да акцыі салідарнасьці!

Дапамажыце падарыць лета радасьці дзецям, чые бацькі знаходзяцца за кратамі за змаганьне за свабоду і справядлівасьць. Яны жывуць у выгнаньні, разлучаныя з роднымі, часта без магчымасьці нармальнага дзяцінства.

🕊 АБА распачала збор напярэдадні Дня салідарнасьці з палітвязьнямі — 21 траўня, каб паказаць: мы памятаем пра кожнае дзіця, пра кожную сям’ю.

🎯 Мэта — сабраць сродкі, каб кожнае дзіця атрымала €100 на летнікі, спартыўныя і адукацыйныя заняткі. Кампанію арганізуе ініцыятыва «Хуткая гуманітарная дапамога» (BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby).

💛 Кожны даляр — крок да яскравага лета.
🤝 Беларусы Амэрыкі, ваша падтрымка — гэта надзея.

💬 Сродкі, сабраныя Асацыяцыяй Беларусаў у Амэрыцы, пойдуць у агульны збор BYSOL для дзяцей палітвязьняў

❗️Ахвяраваньні праз AБA зьяўляюцца падаткова-адлічальнымі (tax-deductible)

📲 Ахвяруйце тут:
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=7D7Z29N9MRCWE
👍41🔥1
Сёння – Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Гэта чацвёртая гадавіна смерці актывіста Вітольда Ашурака, закатаванага голадам і холадам у шклоўскай калоніі.

Мае ворагі забралі ў мяне магчымасць бачыцца з роднымі, з жонкай, з сябрамі, але яны не маюць магчымасці прыставіць міліцыянта да маіх думак! Я па-ранейшаму свабодны адрозніваць чорнае ад белага і любіць сваю Айчыну Беларусь!”, – так Вітольд пісаў у лістах з турмы.

Паводле падлікаў правабаронцаў, сёння у зняволенні па палітычных матывах утрымліваюць не менш за 1192 асобы. Гэта не толькі палітыкі, актывісты і журналісты, але і проста грамадзяне, якія не сталі маўчаць пасля таго, як улады скралі іх галасы і развязалі вулічную вайну і тэрор супраць тых, хто нязгодны.

Падтрымайце беларускіх палітвязняў!
4
📈За пяць гадоў 3940 чалавек атрымалі статус палітвязня: Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў лічбах

Ужо пяты год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за пяць гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся больш за сем тысяч чалавек. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 189 палітзняволеных.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, каб паказаць свету, што палітычны пераслед у Беларусі не спыніўся.

Прыводзім лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за пяць гадоў бесперапынных рэпрэсій 👉 spring96.org/be/news/117989

🌿Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Не пакідайце людзей сам-насам з рэпрэсіямі, бо сіла беларусаў — у салідарнасці! Далучыцеся да Дня палітвязняў: prisonersday.info
4
21 траўня, у дзень гадавіны забойства Вітольда Ашурка, мы выказваем сваю салідарнасьць з усімі палітзьняволеннымі Беларусі, а таксама шануем памяць усіх беларусаў, загінулых ад лукашэнкаўскага рэжыма.

Зараз у Беларусі налічваецца не менш за 1,189 палітвязьняў.

💔Палітычныя зьняволеныя падвяргаюцца катаваньням і знаходзяцца ў жудасных умовах у турмах без належнага доступу да медыцынскай дапамогі.

Рэжым намагаецца перакрыць усе шляхі дапамогі палітвязьням. Але мы заклікаем вас праявіць салідарнасьць і выбраць адзін са спосабаў падтрымкі палітвязьняў і іх сем’яў:

📍Падтрымайце беларускіх палітвязьняў праз BYSOL

📍Падтрымайце збор АБА для дзяцей палітвязьняў на летнія вакацыі (tax-deductible)

📍Дашліце ліст палітвязьням праз "Майстэрню паштовак салідарнасьці"

📍Дашліце ліст прадстаўніку_цы ў Кангрэс ЗША з просьбай падтрымаць H.RES. 73 - рэзалюцыю, якая асуджае рэжым Лукашэнкі і падтрымлівае беларускую дэмакратыю.
👍3🔥2
📡 Прыём заявак на #выстава ў MIT Museum — Mind Control 2027 | #ЗША

→ MIT Museum запрашае #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #творцы падаць прапанову на ўдзел у міждысцыплінарнай выставе Mind Control, якая даследуе, як працуе свядомасць, хто можа яе кантраляваць і як тэхналогіі ўплываюць на наш розум. Адбудзецца вясной 2027 года ў Кембрыджы (ЗША).

Тэмы, якія можна даследаваць:
- Кантроль розуму, тэхналогіі ўплыву, этыка маніпуляцыі
- Віртуальная рэальнасць, псіхадэлічныя станы, BCI
- Пытанні прыватнасці, нейраразнастайнасць, ідэнтычнасць і г.д.

Можна падаваць існуючыя або новыя праекты, напрыклад, інтэрактыўныя інсталяцыі, медыяпраекты, даследаванні, эксперыменты, перформансы, відэа, аб’екты. Праект можа быць у стадыі распрацоўкі (музей можа суправаджаць яго далейшую распрацоўку).

Прапануецца: музей можа пакрыць вытворчыя выдаткі, транспарт і іншае, але падавайце дэталёвы бюджэт.

Ддл: 30 чэрвеня.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя:
sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
🎭 Далучайцеся да ”CONNECTІON” (БЕЛАРУСЬ/АЎСТРЫЯ) | Тэатар у жывым этэры!

🗓 Нядзеля, 1 чэрвеня 2025
🕕 18:00–20:00 (па ўсходнім часе ЗША)
📍 Bohemіan Natіonal Hall, 321 E 73rd Street,
Нью-Ёрк, NY, 10021

Уваход вольны!

Вечар у межах Міжнароднага тэатральнага фэстывалю Rehearsal for Truth з прамой трансьляцыяй пастаноўкі ”Connectіon” у выкананьні беларускай актрысы й рэжысэркі Марыны Якубовіч.

Паказ будзе транслявацца з Зальцбурга ў Bohemіan Natіonal Hall у Нью-Ёрку, пасьля адбудзецца дыскусiя пра сiтуацыю ў Беларусі, Марына Якубовіч далучыцца анлайн, потым будзе прыём.

🔗 RSVP: https://acfny.org/event/connectіon/
📖 Падрабязнасьці: https://www.rehearsalfortruth.org/program/connectіon-belarus/austrіa-lіvestream-theater
👍31
Сябры, сустрэча ўжо заўтра
👍1
Запрашаем вас на онлайн лекцыю беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты "Адваёўваючы мову – беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг."
🗓 25 траўня
20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom

Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіць сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні якой здольная насуперак усяму ствараць цуды.

Цісніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць
👍7
Збор у падтрымку ЛГБТ+ актывістаў і актывістак

Гаворка ідзе пра 18 беларусаў і беларусак: валанцёраў праваабарончых ініцыятыў, арганізатараў мерапрыемстваў, тых, хто дапамагаў пацярпелым ад рэпрэсій.

Гэта тыя, хто не па чутках ведае, што такое прэсінг і рэпрэсіі. Гэта тая частка грамадства, якую мы маем падтрымаць. У іх ёсць магчымасць наладзіць жыццё пасля шматлікіх страт і маральных пакут — але без нас ім будзе няпроста.

Вось тут праходзіць збор. На мэце — сабраць 9 000 еўра для 18 ЛГБТ+ актывістаў і актывістак. Пераходзьце па спасылцы, чытайце падрабязнасці і далучайцеся да важнай справы.

📍Збор арганізавала служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі": фонд "Краіна для Жыцця", фонд BYSOL, ініцыятывы "Dissidentby " і ByHelp.
👍3