Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Вітайма на волі Юрася Зянковіча!✌️

Беларускі палітвязень і грамадзянін ЗША Юрась Зянковіч 30 красавіка быў вызвалены з-за кратаў беларускай турмы й на гэтым тыдні вярнуўся ў Злучаныя Штаты. Цяпер ён праходзіць рэабілітацыю па спэцыяльнай праграме ўраду ЗША ў Тэхасе.

Шчыра віншуем Юрася й яго родных з вызваленьнем і зьяднаньнем зь сям’ёй. Жадаем яму гарманічнага аднаўленьня, спакою й сілаў.

🇺🇸Выказваем падзяку Прэзыдэнту ЗША, Дзярждэпартамэнту й усім, хто працаваў дзеля вызваленьня Юрася i яшчэ двух грамадзянаў ЗША, якi былi вызвалены зь беларускіх турмаў сёлета.

Памятайма: у Беларусі за кратамі застаецца больш за 1200 палітвязьняў, мы патрабуeм вызваленьня  ўсіх, без выключэньня.

Матэрыялы па тэме:
Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленьне
https://www.svaboda.org/a/33407611.html

Першае iнтэрв’ю Юрася Зянковіча на волi:
https://www.youtube.com/watch?v=J5pYbMCDpBІ
👍54
Беларуская пісьменніца даведалася пра рак на позняй стадыі. Яна лечыцца — але выжыванне патрабуе падтрымкі.

"Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, сцісканне мачавога пузыра, стомленасць. Я лячылася ад запалення – але гэта быў анкалагічны асцыт, – піша Святлана. – Усе астатнія органы ў мяне здаровыя – ныркі, печань, сэрца, лёгкія – і менавіта таму ў дактароў ёсць надзея: шанец на лекаванне, на працяг жыцця. А я так не хачу яго адпускаць…"

Дзякуючы польскай медыцынскай сістэме, Святлана праходзіць хіміятэрапію, падрыхтоўку да аперацыі, саму аперацыю і наступнае лячэнне бясплатна, у Нацыянальным анкалагічным цэнтры. Але на арганізіацыю лячэння і жыццё патрэбныя сродкі.

📍👉 Падтрымайце Святлану Курс!

💳❗️Пожалуйста, не используйте BY/RU платёжных инструментов для доната через BYSOL.
😢42
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы ЗША — ваш голас мае значэньне!

Рэзалюцыя H. Res. 73 — гэта дакумент у Кангрэсе ЗША ў падтрымку правоў чалавека й дэмакратыі ў Беларусі.
Нам патрэбна ВАША дапамога, каб прасунуць яе наперад.

Зрабіце адзін просты крок:
✉️ Дашліце ліст свайму поадстаўніку_цы ў Кангрэсе з просьбай стаць суспонсарамі H. Res. 73.

Гэта зойме ўсяго адну хвіліну! ⏱️

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (AБA) падрыхтавала ўсю інфармацыю й тэкст ліста на плятформе Action Network для вашай зручнасьці.

Націсьніце тут, каб адправіць ліст:
https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus

Калі ласка, падзяліцеся гэтым з сябрамі й сяброўкамі ці знаёмымі ў ЗША — разам мы можам зьмяніць сытуацыю!
🤝❤️
🔥52👍2
🌿21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі

Гэтую дату праваабаронцы прысвячаюць памяці Вітольда Ашурка, які загінуў у калоніі 21 траўня 2021 года. Ён павінен быў выйсці на волю ўжо сёлета — але не дажыў. Пасля яго смерці ў зняволенні памерлі яшчэ шасцёра палітзняволеных.

Сёння ў Беларусі не менш за 1175 палітвязняў. Іх імёны гучаць радзей, але яны ёсць. І яны чакаюць нашай салідарнасці.

Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.

21 траўня зрабіце тое, што лічыце важным, каб пра палітвязняў не забывалі. Каб іх галасы былі чутныя. Бо праўда — не экстрэмізм. А салідарнасць — не злачынства.

✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у іншых гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo

👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
2👍2
Злёткі 2025

міжнародны беларускамоўны аздараўленчы летнік на Чорным моры!!!

Для дзяцей і падлеткаў ад 5 да 17 год

З 19 па 31 ліпеня, (13 дзён/12 начэй). Урэкі, курортны пасёлак, Алімпія

На кожныя 10 дзяцей 2 важатых: дарослы і старэйшы падлетак, студэнт ці абітурыент з розных краінаў. Гендэрны баланс.

З самымі малодшымі будзе прафесійная выхавацелька дзіцячага садка і добрая асоба.

Падлеткі таксама будуць, для іх асобная праграма ў тым ліку і па выбары будучай прафесіі.

Наш летнік абсалютна не камерцыйны.
Асноўная ідэя -- сабраць у адным месцы беларусаў з розных краін свету, каб прыемна правесці час, натхніцца беларускасцю, пабыць у коле адзінадумцаў, а таксама адпачыць і набрацца здароўя на моры.
Вось тут можна зірнуць ідэю

Пражыванне ў пакоях па 4 чалавека.

💰Кошты, пры броні і аплаце да 1 чэрвеня:
🇬🇪Грузія 1290 Лары
🇲🇨Польшча 2595 злотых (з дарогай і суправаджэннем)
🏳Беларусь 2290р (з дарогай і суправаджэннем)
🇪🇺Літва, Латвія, Італія, Францыя ды іншыя краіны 420€ (без дарогі)

Пасля кошт +10%
👍41
Запрашаем вас на онлайн лекцыю беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты "Адваёўваючы мову – беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг."
🗓 25 траўня
20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom

Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіць сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні якой здольная насуперак усяму ствараць цуды.

Цісніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць
7👍3🔥1
Беларусы ЗША, далучайцеся да акцыі салідарнасьці!

Дапамажыце падарыць лета радасьці дзецям, чые бацькі знаходзяцца за кратамі за змаганьне за свабоду і справядлівасьць. Яны жывуць у выгнаньні, разлучаныя з роднымі, часта без магчымасьці нармальнага дзяцінства.

🕊 АБА распачала збор напярэдадні Дня салідарнасьці з палітвязьнямі — 21 траўня, каб паказаць: мы памятаем пра кожнае дзіця, пра кожную сям’ю.

🎯 Мэта — сабраць сродкі, каб кожнае дзіця атрымала €100 на летнікі, спартыўныя і адукацыйныя заняткі. Кампанію арганізуе ініцыятыва «Хуткая гуманітарная дапамога» (BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby).

💛 Кожны даляр — крок да яскравага лета.
🤝 Беларусы Амэрыкі, ваша падтрымка — гэта надзея.

💬 Сродкі, сабраныя Асацыяцыяй Беларусаў у Амэрыцы, пойдуць у агульны збор BYSOL для дзяцей палітвязьняў

❗️Ахвяраваньні праз AБA зьяўляюцца падаткова-адлічальнымі (tax-deductible)

📲 Ахвяруйце тут:
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=7D7Z29N9MRCWE
👍41🔥1
Сёння – Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Гэта чацвёртая гадавіна смерці актывіста Вітольда Ашурака, закатаванага голадам і холадам у шклоўскай калоніі.

Мае ворагі забралі ў мяне магчымасць бачыцца з роднымі, з жонкай, з сябрамі, але яны не маюць магчымасці прыставіць міліцыянта да маіх думак! Я па-ранейшаму свабодны адрозніваць чорнае ад белага і любіць сваю Айчыну Беларусь!”, – так Вітольд пісаў у лістах з турмы.

Паводле падлікаў правабаронцаў, сёння у зняволенні па палітычных матывах утрымліваюць не менш за 1192 асобы. Гэта не толькі палітыкі, актывісты і журналісты, але і проста грамадзяне, якія не сталі маўчаць пасля таго, як улады скралі іх галасы і развязалі вулічную вайну і тэрор супраць тых, хто нязгодны.

Падтрымайце беларускіх палітвязняў!
4
📈За пяць гадоў 3940 чалавек атрымалі статус палітвязня: Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў лічбах

Ужо пяты год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за пяць гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся больш за сем тысяч чалавек. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 189 палітзняволеных.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, каб паказаць свету, што палітычны пераслед у Беларусі не спыніўся.

Прыводзім лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за пяць гадоў бесперапынных рэпрэсій 👉 spring96.org/be/news/117989

🌿Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Не пакідайце людзей сам-насам з рэпрэсіямі, бо сіла беларусаў — у салідарнасці! Далучыцеся да Дня палітвязняў: prisonersday.info
4
21 траўня, у дзень гадавіны забойства Вітольда Ашурка, мы выказваем сваю салідарнасьць з усімі палітзьняволеннымі Беларусі, а таксама шануем памяць усіх беларусаў, загінулых ад лукашэнкаўскага рэжыма.

Зараз у Беларусі налічваецца не менш за 1,189 палітвязьняў.

💔Палітычныя зьняволеныя падвяргаюцца катаваньням і знаходзяцца ў жудасных умовах у турмах без належнага доступу да медыцынскай дапамогі.

Рэжым намагаецца перакрыць усе шляхі дапамогі палітвязьням. Але мы заклікаем вас праявіць салідарнасьць і выбраць адзін са спосабаў падтрымкі палітвязьняў і іх сем’яў:

📍Падтрымайце беларускіх палітвязьняў праз BYSOL

📍Падтрымайце збор АБА для дзяцей палітвязьняў на летнія вакацыі (tax-deductible)

📍Дашліце ліст палітвязьням праз "Майстэрню паштовак салідарнасьці"

📍Дашліце ліст прадстаўніку_цы ў Кангрэс ЗША з просьбай падтрымаць H.RES. 73 - рэзалюцыю, якая асуджае рэжым Лукашэнкі і падтрымлівае беларускую дэмакратыю.
👍3🔥2