Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Сябры, сустрэча ўжо заўтра
👍1
Запрашаем вас на онлайн лекцыю беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты "Адваёўваючы мову – беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг."
🗓 25 траўня
20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom

Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіць сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні якой здольная насуперак усяму ствараць цуды.

Цісніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць
👍7
Збор у падтрымку ЛГБТ+ актывістаў і актывістак

Гаворка ідзе пра 18 беларусаў і беларусак: валанцёраў праваабарончых ініцыятыў, арганізатараў мерапрыемстваў, тых, хто дапамагаў пацярпелым ад рэпрэсій.

Гэта тыя, хто не па чутках ведае, што такое прэсінг і рэпрэсіі. Гэта тая частка грамадства, якую мы маем падтрымаць. У іх ёсць магчымасць наладзіць жыццё пасля шматлікіх страт і маральных пакут — але без нас ім будзе няпроста.

Вось тут праходзіць збор. На мэце — сабраць 9 000 еўра для 18 ЛГБТ+ актывістаў і актывістак. Пераходзьце па спасылцы, чытайце падрабязнасці і далучайцеся да важнай справы.

📍Збор арганізавала служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі": фонд "Краіна для Жыцця", фонд BYSOL, ініцыятывы "Dissidentby " і ByHelp.
👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы ЗША, далучайцеся да збору для дзяцей палітвязьняў!
Ахвяруйце (tax-deductible):
📲 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=7D7Z29N9MRCWE

Пакажам, што мы разам і памятаем
🤍❤️🤍
11🔥4👏1
🌿 Для ўсіх, хто рыхтуецца святкаваць Купалле — гэтая публікацыя для вас.

Дзелімся іструкцыяй, якая дапаможа ўзгадаць асноўныя этапы святкавання гэтага чароўнага свята.

🎥 Глядзіце наш фільм пра Беларускае КУПАЛЛЕ з серыі Tradycyja «Кола Беларускіх абрадаў».

👉 Майстар-клас “Як зрабіць Купальскі вянок”

🎵 Песні — для супольных спеваў і натхнення

Дзяліцеся з сябрамі, адзначайце Купалле разам!
😉 Падпісвайцеся на "Этна Традыцыю"
1👍1
Тры магчымасці ад American Councils для беларусаў і беларусак | #ЗША

1️⃣ Hubert H. Humphrey Fellowship

Адкрыты прыём заявак на праграму Hubert H. Humphrey Fellowship — гадавую праграму прафесійнага развіцця ў ЗША для дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак.
Праграма дае магчымасць вучыцца ва ўніверсітэце, удзельнічаць у прафесійных мерапрыемствах, праходзіць стажыроўку і паглыбляць экспертызу без неабходнасці атрымання ступені.
▫️ Для каго: прафесіяналы і прафесіяналкі з вышэйшай адукацыяй (бакалаўр або эквівалент) і мін. 5 гадамі досведу ў галінах:
- Дзяржаўнае кіраванне і палітыка
- Эканоміка і фінансы
- Журналістыка і камунікацыі
- Правы чалавека і права
- Ахова здароўя
- Экалогія і ўстойлівае развіццё
- Адукацыя, урбаністыка, сельская гаспадарка, лідарства і інш.

Прапануецца:
- Навучанне на ўзроўні магістратуры ў адным з універсітэтаў ЗША
- Удзел у прафесійных праграмах і канферэнцыях
- Стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях
- Візавая падтрымка, штомесячная стыпендыя, пакрыццё ўсіх выдаткаў (навучанне, страхоўка, пералёт, матэрыялы і інш.).

Ддл: 20 ліпеня, 23:59 (UTC+3).
🔗 Даведацца больш


2️⃣ PFP — Праграма прафесійных стажыровак

Адкрыты прыём заявак на Professional Fellows Program (PFP) — праграму міжнароднага абмену, якая дае магчымасць прайсці 5-6 тыднёвую стажыроўку ў ЗША ў галіне бізнесу, прадпрымальніцтва і развіцця супольнасцяў, а таксама рэалізаваць праект пасля вяртання.
▫️ Перыяд стажыроўкі: вясна 2026.
▫️ Для каго: кандыдаты і кандыдаткі ва ўзросце 25-40 гадоў, якія:
- Маюць грамадзянства Беларусі (у т.л. тыя, хто выехаў пасля жніўня 2020)
- Валодаюць англійскай на добрым узроўні
- Маюць мінімум 2 гады прафесійнага досведу і цяпер працаўладкаваныя
- Праяўляюць лідарскі патэнцыял і гатовыя працаваць з супольнасцямі.

Сферы:
- Стартапы і развіццё бізнесу
- Сацыяльнае прадпрымальніцтва
- Акселератары і інкубатары
- Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва
- Маркетынг і кіраванне
- Развіццё супольнасцяў.

Прапануецца:
- Віртуальная падрыхтоўка да паездкі і арыентацыя па прыездзе ў ЗША
- Індывідуальна падабраная і поўнасцю аплочаная стажыроўка ў амерыканскай арганізацыі
- Ментарская падтрымка і ўдзел у трэнінгах, мерапрыемствах і паездках па ЗША
- Падтрымка ў распрацоўцы і рэалізацыі ўласнага праекта пасля вяртання
- Магчымасць запрасіць амерыканскага ментара/-ку ў сваю краіну для рэалізацыі праекта
- Далучэнне да глабальнай сеткі выпускнікоў праграмы.

Ддл: 31 ліпеня, 22:59 (UTC+3).
🔗 Даведацца больш


3️⃣ Fulbright Foreign Student Program (FFSP)

Адкрыты прыём заявак на праграму Fulbright Foreign Student Program — магістарскую праграму, якае дае магчымасць вучыцца 1-2 гады ва ўніверсітэце ў ЗША і атрымаць ступень у адной з прыярытэтных сфер.

▫️ Для каго: асобы са ступенню бакалаўра або эквівалентам (на момант падачы).

Сферы:
- Эканоміка і фінансы
- Міжнародныя адносіны
- Права і правы чалавека
- Журналістыка і масмедыя
- Дзяржаўнае кіраванне і палітыка
- Адукацыя
- Экалагічная палітыка і інш.

Прапануецца поўнае фінансаванне на ўвесь перыяд навучання:
- Аплата навучання
- Авіябілеты
- Штомесячная стыпендыя
- Медыцынская страхоўка
- Магчымасць (на конкурснай аснове) стажыроўкі падчас навучання
- Падтрымка ў візавых пытаннях і арыентацыя перад выездам.

Ддл: 3 жніўня, 23:59 (UTC+3).
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢Беларускі сямейны летнік у Масачусэц
🗓 5–12 ліпеня 2025
🏕 Цудоўная прырода, Купальле, басейн, беларуская мова, гульні, майстар-класы, сямейная атмасфера
👨‍👩‍👧 Запрашаем беларускія сем'і з дзецьмі

🔗 Запіс: форма
🤗 Далучайцеся і падзяліцеся з сябрамі!
🔥3👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзе адсьвяткаваць Купальле ў Амэрыцы.

Сіэтл
🗓13-15 чэрвеня
📍Camp Koinonia, Cle Elum, WA 98922
Дэталі

Пенсільванія
🗓20-22 чэрвеня
📍Tobyhanna State Park
Дэталі

Лос-Анджэлес, Сан Дыега, Орандж Каўнці
🗓21 чэрвеня
📍Huntington Beach, CA 92646
Дэталі

Вашынгтон, Акруга Калюмбія
🗓22 чэрвеня
📍Fletcher's Cove
Дэталі

Чыкага
🗓28 чэрвеня
📍Dam #1, Wood-East, Wheeling 60090
Дэталі

Сан Францыска

🗓28 чэрвеня
📍Seascape Park Beach, Rio Del Mar, CA 95003
Дэталі

Паўночная Караліна
🗓4-6 ліпеня
📍Badin Lake
Дэталі
👍32🔥1
🥀Збор на рэпатрыяцыю цела і пахаванне былога палітвязня Аляксандра Класкоўскага

Аляксандра затрымалі ў ноч на 21 снежня 2010 года, збілі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 года яго асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней ён быў вызвалены па памілаванні.

Пасля ўзмацнення рэпрэсій у 2020 годзе Аляксандр разам з сям'ёй быў вымушаны хавацца ад пераследу ў замежжы. У 2024 годзе эміграваў у ЗША разам з жонкай і трыма дзецьмі.

4 чэрвеня 2025 года мужчына раптоўна памёр, як мяркуецца, з-за сардэчнага прыступа – суседзі знайшлі яго без прытомнасці; канчатковая прычына будзе ўстаноўлена экспертызай. Аляксандру было 46 гадоў.

Родныя мужчыны збіраюць грошы на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем.

Падтрымаць збор на BYSOL
3👍1
📣 Запрашаем на анлайн-сустрэчу ў Zoom "Лiтаратура i кАВА" з вядомым беларускім перакладчыкам і журналістам Сяргеем Шупам!

🗓 15 чэрвеня (нядзеля)
🕗 20:00 — Менск / 13:00 — Нью-Ёрк / 10:00 — Сан-Францыска

Пагаворым пра літаратуру, пераклады, Беларусь і сучаснасць.

Вядоўца сустрэчы: Надзея Нортан

🔗 Спасылка на Zoom:
https://us02web.zoom.us/j/84113195168?pwd=lKAiqGO9JaQUaAcbddgoCzppyTlXNO.1

💬 Будзем рады вас бачыць!
10👍1
‼️🔐 "Пробиваем" себя по базам. Как узнать, ищут ли вас в Беларуси

Беларуские "органы" не отличаются гласностью и прозрачностью. Но есть несколько мест, где вы можете самостоятельно поискать фамилии среди разыскиваемых.

‼️ВАЖНО: ниже есть ссылки на файлы, не скачивайте документы с базами с сайтов, если не уверены в защищенности вашего компьютера. Файлы могут быть заражены!

1️⃣ База МВД. Кроме фото и имени, пишут статью, в связи с которой разыскивают, особые приметы.

2️⃣ "Список террористов" от КГБ. Всего 1410 человек, в том числе около 600 граждан Беларуси. Периодически публикуется файлом в канале КГБ.

3️⃣ База розыска России. В ней более 4700 беларусов. Доступна на сайте беларуской Медиазоны.

4️⃣ Заочные суды. ТГ-канал со списком людей, против которых начато "специальное производство".

5️⃣ Список "причастных к экстремизму", тут кроме людей – организации, предприниматели.

‼️ВАЖНО: базы могут быть неполными и если вы не нашли себя в них, это не значит что вас не "ждут". Прочтите также наш пост о "делах с подоконника"

Если у вам нужна консультация в связи с возможным преследованием, обращайтесь на Горячую линию @help_bysol

@bysol
👍2
Код беларускасці: як яго захоўваюць беларусы ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? З намі на сувязті прадстаўнікі беларускай дыяспары Надзея Нортан, Антаніна Гулько і Ігар Іваноў

Апошнім часам беларусы, раскіданыя па свеце, сталі менш актыўнымі. Але яны дакладна не вярнуліся ў стан “да 2020 года”, не разышліся па сваіх дамах жыць сваё далёкае ад беларушчыны жыццё.

Актыўнасці цяпер перайшлі ў культурніцкае рэчышча. Акцый на плошчах стла менш, але выдаюцца беларускія кнігі, ладзяцца канцэрты і выставы, праводзяцца беларускія летнікі і фестывалі. Купалле, ўрэшце рэшт!

Чым жывуць беларускія дыяспары ЗША і Вялікабрытаніі, і ці існуе пагроза адыходу беларусаў ад дыяспаральнага жыцця і палітычнай актыўнасці? Абмяркоўваем разам з лідаркай суполкі беларусаў Сан-Францыска Надзеяй Нортан, актывісткай дыяспары Канады Антанiнай Гулько і галоўным рэдактарам брытанскага выдавецтва “Skaryna Press” Ігарам Івановым: https://www.youtube.com/watch?v=G9qGww3VgxE
3👍2
Дональд Трамп падоўжыў на год рэжым надзвычайнай сытуацыі ў дачыненьні да Беларусі

https://smarturl.click/134Qb

У апавяшчэньні зазначаецца, што «дзеяньні і палітыка некаторых членаў ураду Беларусі і іншых асоб, а таксама згубная дзейнасьць і шматгадовыя злоўжываньні беларускага рэжыму працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў».
👍3
Сябры сустрэча ўжо сёння. 1 pm EST/ 10 am PST
📣 Запрашаем на анлайн-сустрэчу ў Zoom "Лiтаратура i кАВА" з вядомым беларускім перакладчыкам і журналістам Сяргеем Шупам!

🗓 15 чэрвеня (нядзеля)
🕗 20:00 — Менск / 13:00 — Нью-Ёрк / 10:00 — Сан-Францыска

Пагаворым пра літаратуру, пераклады, Беларусь і сучаснасць.

Вядоўца сустрэчы: Надзея Нортан

🔗 Спасылка на Zoom:
https://us02web.zoom.us/j/84113195168?pwd=lKAiqGO9JaQUaAcbddgoCzppyTlXNO.1

💬 Будзем рады вас бачыць!
3👍2
Выстава “Singularity” пра будучыню штучнага інтэлекту | #ЗША

→ MSU Museum (Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт) запрашае #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы і #творцы з усяго свету падаць прапановы на ўдзел. Тэма: тэхналагічная сінгулярнасць — момант, калі #ШІ дасягае або перавышае чалавечы інтэлект. Праект даследуе філасофскія, сацыяльныя і мастацкія наступствы гэтага сцэнару.
▫️ Кал і: студзень 2026.

Шукаюць:
- Існуючыя або новыя працы
- Мастацкія праекты, даследаванні, відэа, лічбавыя інтэрвенцыі, гульні, візуалізацыі, перформансы і інш.
- Прапановы павінны паказваць, як ШІ трансфармуе чалавечую рэальнасць, і ўключаць крытычную рэфлексію

Прапануецца:
- Фінансаванне да 3000 USD на вытворчасць, лагістыку і іншыя выдаткі
- Удзел у афлайн-выставе і публічнай праграме
- Падтрымка куратараў/-к, студэнтаў/-к і экспертаў/-к MSU.

Ддл: 4 ліпеня.
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1