Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢Беларускі сямейны летнік у Масачусэц
🗓 5–12 ліпеня 2025
🏕 Цудоўная прырода, Купальле, басейн, беларуская мова, гульні, майстар-класы, сямейная атмасфера
👨‍👩‍👧 Запрашаем беларускія сем'і з дзецьмі

🔗 Запіс: форма
🤗 Далучайцеся і падзяліцеся з сябрамі!
🔥3👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзе адсьвяткаваць Купальле ў Амэрыцы.

Сіэтл
🗓13-15 чэрвеня
📍Camp Koinonia, Cle Elum, WA 98922
Дэталі

Пенсільванія
🗓20-22 чэрвеня
📍Tobyhanna State Park
Дэталі

Лос-Анджэлес, Сан Дыега, Орандж Каўнці
🗓21 чэрвеня
📍Huntington Beach, CA 92646
Дэталі

Вашынгтон, Акруга Калюмбія
🗓22 чэрвеня
📍Fletcher's Cove
Дэталі

Чыкага
🗓28 чэрвеня
📍Dam #1, Wood-East, Wheeling 60090
Дэталі

Сан Францыска

🗓28 чэрвеня
📍Seascape Park Beach, Rio Del Mar, CA 95003
Дэталі

Паўночная Караліна
🗓4-6 ліпеня
📍Badin Lake
Дэталі
👍32🔥1
🥀Збор на рэпатрыяцыю цела і пахаванне былога палітвязня Аляксандра Класкоўскага

Аляксандра затрымалі ў ноч на 21 снежня 2010 года, збілі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 года яго асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней ён быў вызвалены па памілаванні.

Пасля ўзмацнення рэпрэсій у 2020 годзе Аляксандр разам з сям'ёй быў вымушаны хавацца ад пераследу ў замежжы. У 2024 годзе эміграваў у ЗША разам з жонкай і трыма дзецьмі.

4 чэрвеня 2025 года мужчына раптоўна памёр, як мяркуецца, з-за сардэчнага прыступа – суседзі знайшлі яго без прытомнасці; канчатковая прычына будзе ўстаноўлена экспертызай. Аляксандру было 46 гадоў.

Родныя мужчыны збіраюць грошы на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем.

Падтрымаць збор на BYSOL
3👍1
📣 Запрашаем на анлайн-сустрэчу ў Zoom "Лiтаратура i кАВА" з вядомым беларускім перакладчыкам і журналістам Сяргеем Шупам!

🗓 15 чэрвеня (нядзеля)
🕗 20:00 — Менск / 13:00 — Нью-Ёрк / 10:00 — Сан-Францыска

Пагаворым пра літаратуру, пераклады, Беларусь і сучаснасць.

Вядоўца сустрэчы: Надзея Нортан

🔗 Спасылка на Zoom:
https://us02web.zoom.us/j/84113195168?pwd=lKAiqGO9JaQUaAcbddgoCzppyTlXNO.1

💬 Будзем рады вас бачыць!
10👍1
‼️🔐 "Пробиваем" себя по базам. Как узнать, ищут ли вас в Беларуси

Беларуские "органы" не отличаются гласностью и прозрачностью. Но есть несколько мест, где вы можете самостоятельно поискать фамилии среди разыскиваемых.

‼️ВАЖНО: ниже есть ссылки на файлы, не скачивайте документы с базами с сайтов, если не уверены в защищенности вашего компьютера. Файлы могут быть заражены!

1️⃣ База МВД. Кроме фото и имени, пишут статью, в связи с которой разыскивают, особые приметы.

2️⃣ "Список террористов" от КГБ. Всего 1410 человек, в том числе около 600 граждан Беларуси. Периодически публикуется файлом в канале КГБ.

3️⃣ База розыска России. В ней более 4700 беларусов. Доступна на сайте беларуской Медиазоны.

4️⃣ Заочные суды. ТГ-канал со списком людей, против которых начато "специальное производство".

5️⃣ Список "причастных к экстремизму", тут кроме людей – организации, предприниматели.

‼️ВАЖНО: базы могут быть неполными и если вы не нашли себя в них, это не значит что вас не "ждут". Прочтите также наш пост о "делах с подоконника"

Если у вам нужна консультация в связи с возможным преследованием, обращайтесь на Горячую линию @help_bysol

@bysol
👍2
Код беларускасці: як яго захоўваюць беларусы ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? З намі на сувязті прадстаўнікі беларускай дыяспары Надзея Нортан, Антаніна Гулько і Ігар Іваноў

Апошнім часам беларусы, раскіданыя па свеце, сталі менш актыўнымі. Але яны дакладна не вярнуліся ў стан “да 2020 года”, не разышліся па сваіх дамах жыць сваё далёкае ад беларушчыны жыццё.

Актыўнасці цяпер перайшлі ў культурніцкае рэчышча. Акцый на плошчах стла менш, але выдаюцца беларускія кнігі, ладзяцца канцэрты і выставы, праводзяцца беларускія летнікі і фестывалі. Купалле, ўрэшце рэшт!

Чым жывуць беларускія дыяспары ЗША і Вялікабрытаніі, і ці існуе пагроза адыходу беларусаў ад дыяспаральнага жыцця і палітычнай актыўнасці? Абмяркоўваем разам з лідаркай суполкі беларусаў Сан-Францыска Надзеяй Нортан, актывісткай дыяспары Канады Антанiнай Гулько і галоўным рэдактарам брытанскага выдавецтва “Skaryna Press” Ігарам Івановым: https://www.youtube.com/watch?v=G9qGww3VgxE
3👍2
Дональд Трамп падоўжыў на год рэжым надзвычайнай сытуацыі ў дачыненьні да Беларусі

https://smarturl.click/134Qb

У апавяшчэньні зазначаецца, што «дзеяньні і палітыка некаторых членаў ураду Беларусі і іншых асоб, а таксама згубная дзейнасьць і шматгадовыя злоўжываньні беларускага рэжыму працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў».
👍3
Сябры сустрэча ўжо сёння. 1 pm EST/ 10 am PST
📣 Запрашаем на анлайн-сустрэчу ў Zoom "Лiтаратура i кАВА" з вядомым беларускім перакладчыкам і журналістам Сяргеем Шупам!

🗓 15 чэрвеня (нядзеля)
🕗 20:00 — Менск / 13:00 — Нью-Ёрк / 10:00 — Сан-Францыска

Пагаворым пра літаратуру, пераклады, Беларусь і сучаснасць.

Вядоўца сустрэчы: Надзея Нортан

🔗 Спасылка на Zoom:
https://us02web.zoom.us/j/84113195168?pwd=lKAiqGO9JaQUaAcbddgoCzppyTlXNO.1

💬 Будзем рады вас бачыць!
3👍2
Выстава “Singularity” пра будучыню штучнага інтэлекту | #ЗША

→ MSU Museum (Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт) запрашае #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы і #творцы з усяго свету падаць прапановы на ўдзел. Тэма: тэхналагічная сінгулярнасць — момант, калі #ШІ дасягае або перавышае чалавечы інтэлект. Праект даследуе філасофскія, сацыяльныя і мастацкія наступствы гэтага сцэнару.
▫️ Кал і: студзень 2026.

Шукаюць:
- Існуючыя або новыя працы
- Мастацкія праекты, даследаванні, відэа, лічбавыя інтэрвенцыі, гульні, візуалізацыі, перформансы і інш.
- Прапановы павінны паказваць, як ШІ трансфармуе чалавечую рэальнасць, і ўключаць крытычную рэфлексію

Прапануецца:
- Фінансаванне да 3000 USD на вытворчасць, лагістыку і іншыя выдаткі
- Удзел у афлайн-выставе і публічнай праграме
- Падтрымка куратараў/-к, студэнтаў/-к і экспертаў/-к MSU.

Ддл: 4 ліпеня.
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Прыём заявак на стварэнне інсталяцыі ў Locust Projects | #ЗША

→ Некамерцыйная прастора Locust Projects (Маямі, Флорыда) запрашае падаць ідэі на Project Room Open Call — праграму для стварэння новай #інсталяцыя, спецыяльна для невялікай выставы ў асобнай зале (58 м²). Вітаюцца праекты, што выходзяць за рамкі звыклых метадаў працы, эксперыментальныя або з акцэнтам на актуальныя тэмы: гендар, ідэнтычнасць, экалогія, калектыўнасць, правы чалавека.
▫️ Для каго: аўтары/-кі, дуэты або калектывы.

Прапануецца:
- Ганарар 3100 USD
- Да 5000 USD на вытворчасць (матэрыялы, арэнда абсталявання, мантаж і інш.)
- Падтрымка ад каманды Locust Projects: прамоцыя, дакументацыя, дапамога ў мантажы
- Пражыванне (да 21 дня), сутачныя выдаткі (50 USD/дзень), кампенсацыя дарогі.

Ддл: 28 ліпеня.
🔗 Даведацца больш

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🏛 Анлайн-сустрэча “Беларусь пад іншым небам. У пошуках роднага мастацтва ў музеях Нью-Ёрка” з Віктарам Марціновічам

→ Віктар Марціновіч, пісьменнік, мастацтвазнаўца і Fulbright visiting scholar у Hunter College, запрашае на прэзентацыю-вандроўку па нью-ёркскіх музеях у пошуках нечаканых кантактаў з родным мастацтвам.
▫️ Калі: 10 ліпеня, 18:30 (Мінск).

Гісторык мастацтва жыве не ў Брукліне ці на Манхэтэне, гісторык мастацтва жыве ў музеі. Знайшоўшы сябе ў тлуме самага ажыўленага гораду на Зямлі, ён будзе думаць не пра тое, дзе лепшая піца: у Joe's на 14-й стрыт, альбо ў Joe's на Фултан. Ён будзе высвятляць, як зрабіць сабе сталую праходку да карцін, на якія дужа багаты гэты горад, бясплатна і без рэгістрацыі, на бліжэйшыя шэсць месяцаў. Калі ўсе патрэбныя хінты для доступу ў музей будуць знойдзеныя, ён паглыбіцца ў МoМA, Гугенхайм і МЕТ у пошуках таго, што складае сэнс ягонага жыцця – алейнага жывапісу і – крыху меней – графікі і скульптуры.


Праграма:
- Чым адрозніваюцца еўрапейскія мастацкія музеі ад амерыканскіх?
- Што такое нью-ёркская арыентаванасць на калекцыянераў і часовыя экспазіцыі?
- Чаму беларусы і беларускі ў Нью-Ёрку рана ці позна імкнуцца трапіць у Клойстэрс?
- Як знайсці ў Цэнтральным парку статую Віцебскага князя?

🔗 Зарэгістравацца

***
📬
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
🤞
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5🔥1
18 лёсаў. 18 жыццяў.

Збор у падтрымку ЛГБТ-актывістаў трывае. І закрыць яго без вас будзе вельмі складана.

Гэтыя людзі не проста належаць да пэўнай сацыяльнай групы. За кожным такім вызначэннем стаіць асоба, прафесіянал, жывы чалавек. Наш зямляк.

Сягоння мы просім дапамогі для іх, 18 цудоўных людзей, праваабаронцаў, валанцёраў. Яны заўсёды былі поплеч з тымі, хто падаў. Яны падтрымлівалі рэпрэсаваныя сем'і, дакументавалі катаванні.

З патрэбных 9 000 еўра сабралі крыху больш за 1 600. Далучайцеся, калі ласка. Ваш унёсак вельмі важны.
4👍2🔥1
Грант Liu Shiming Artist Grants 2025

→ Liu Shiming Art Foundation (ЗША) абвяшчае прыём заявак на гранты для пачынаючых візуальных #мастакі/-чкі з усяго свету, якія атрымалі дыплом у галіне візуальных мастацтваў ці ўпершыню ўдзельнічалі ў выставе ў галерэі ці мастацкай падзеі ў 2015-2023.

Прапануецца:
- Грант 5000 USD (выплата ў два этапы 3000 USD да 15 студзеня 2026 і 2000 USD пасля завяршэння праекта)
- Падтрымка ў рэалізацыі творчага праекта.

Ддл: 31 жніўня.
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram 🆕 | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍2
🥀Два гады таму памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.

У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

✍️Алею побач з амбасадай Беларусі ў Сафіі прапануюць назваць у гонар Алеся — збор подпісаў па спасылцы
😢6🤬1
MAK Schindler Scholarship — #стыпендыя ў #ЗША

→ Музей прыкладнога мастацтва (MAK) з Вены разам з Міністэрствам культуры Аўстрыі абвясціў набор на рэзідэнцыю ў гістарычным будынку Mackey Apartments (архітэктар Р. М. Шындлер).
Рэзідэнцыя падыходзіць тым, хто цікавіцца эксперыментамі на мяжы #мастацтва і #архітэктура, новым выкарыстаннем прасторы, урбаністычнымі даследаваннямі, #інсталяцыя, #перфоманс і г.д. Праект мусіць мець выразную сувязь з кантэкстам Лос-Анджэлеса.

▫️ Для каго: фрыланс-#мастакі/-чкі; студэнты/-кі або выпускнікі/-цы мастацкіх або архітэктурных спецыяльнасцей; магчымы ўдзел калектываў да 3 асоб.
▫️ Калі:
- Група LIX: 7 красавіка - 9 верасня 2026
- Група LX: 12 кастрычніка 2026 - 23 сакавіка 2027.

Прапануецца:
- 6-месячнае пражыванне ў Mackey Apartments
- Штомесячная стыпендыя 1500 USD
- Аплата авіяквітка да 1300 USD
- Удзел у праграме MAK Center for Art and Architecture (выставы, дыскусіі, сустрэчы)
- Абавязковая прэзентацыя праекта ў Лос-Анджэлесе.

Ддл: 9 верасня.
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Запрашаем вас паглядзець, як беларусы ЗША адсвяткавалі Купалле 2025

Дзякуем суполкі беларусаў у Вашынгтоне, Акруга Калумбія, Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Сіэтле, Орандж Каўнці, Сан Дыега, Беларускія сцежкі Каралін за прадастаўленыя матэрыялы
5🔥2👍1