Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Два анлайн-курсы ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта

1️⃣ Курс “Дэмакратызацыя найхутчэйшая ў гісторыі. Перамены 90-х у Цэнтральна-Усходняй Еўропе і што з гэтага вынікае для будучыні рэгіёна”

▫️ Старт: 23 кастрычніка.

Падчас курса вы зразумееце:
- што зрабіла перамены 1989–1992 гадоў унікальнымі ў сусветнай гісторыі;
- як краіны рэгіёна праходзілі праз надзею, расчараванне і пошук новай сістэмы каштоўнасцей;
- чаму прааўтарытарныя тэндэнцыі з’явіліся зноў і як грамадствы ім супраціўляліся;
- якія ўрокі гэты досвед дае Беларусі сёння.


▫️ Выкладчык: Пётр Рудкоўскі (PhD) - беларускі філосаф, палітолаг і даследчык, які спецыялізуецца на праблемах беларускай палітыкі, ідэнтычнасці і палітычных трансфармацый. Выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і ў Лазарскім універсітэце. У 2018–2023 гадах быў акадэмічным дырэктарам BISS, цяпер — намеснік галоўнага рэдактара часопіса Free Belarus Journal.

Прапануецца:
- 4 анлайн-заняткі (па чацвяргах а 18:00)
- Абмеркаванне досведу краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы
- Сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта.

Ддл: 20 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Курс "Прадпрымальніцтва — стыль жыцця"

▫️ Старт: 24 кастрычніка.

На курсе ты даведаешся:
- хто такі прадпрымальнік і чаму прадпрымальніцтва — гэта філасофія жыцця,
- як знайсці ідэю, сабраць каманду і распрацаваць бізнес-план,
- як карыстацца інструментамі Lean Startup і Business Model Canvas,
- як працаваць з рэсурсамі, рызыкамі і няўпэўненасцю,
- як ператвараць няўдачы ў новыя магчымасці.


▫️ Выкладчык і выкладчыца:
- Аляксей Казлоў, PhD — даследчык і выкладчык Універсітэта Лінчопінга (Швецыя), эксперт у сферы бізнес-адміністравання і менеджменту.
- Людміла Гапеева (PhD Researcher, Södertörn University, Швецыя; Stockholm School of Entrepreneurship 2023–2024) — досвед працы ў IU International University of Applied Sciences, Lancaster University Leipzig, MLU Halle-Wittenberg і ў кансалтынгу (IWA: Inner Work Agency).

Прапануецца:
- 15 гадзін лекцый і практычных заняткаў
- Распрацоўка ўласнага ўстойлівага бізнес-праекта
- Сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта.

Ддл: 20 кастрычніка.
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
💔 Ужо сёння адбудзецца першы канцэрт на канале Сепультура Alive. Я хвалююся, бо вельмі хочацца, каб вы атрымалі задавальненне і адчувалі сябе ўтульна і сярод сваіх.

🏠 Я назваў гэты канцэрт канцэртам у Беларусі, бо Беларусь не пра геаграфічныя межы. Беларусь пра прастору, якую мы самі ствараем для сябе па ўсім свеце. Яна там, дзе мы.

💋 Глядзіце сёння анлайн-канцэрт цудоўных Naviband. Кайфуйце, размаўляйце з музыкантамі і паміж сабой праз чат. І не бойцеся. Ніхто не зможа адабраць у нас магчымасць слухаць і любіць сваё!

📢 Трансляцыя будзе вось тутhttps://youtube.com/live/7HlFi-hyrEs

А яшчэ не забывайцеся падтрымліваць музыкантаў і праект, бо толькі ад вас залежыць, ці будзе ў гэтай гісторыі працяг.

❤️ Падтрымаць праект і музыкантаў вось тут — https://buymeacoffee.com/sepulive

Дзякуй вам, сябры, і да сустрэчы сёння ў 20:00 па Менску!
3👍1
Forwarded from YouTube Беларусi
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прапусцілі канцэрт Naviband на канале Сепультура Alive? 🎤

Вечар пятніцы – цудоўны час паслухаць у сяброўскай кампаніі файныя песні беларускага гурта.

📺 Спасылка на трансляцыю тут: https://youtube.com/live/7HlFi-hyrEs

❤️ Падтрымаць праект і музыкантаў вось тут — https://buymeacoffee.com/sepulive

Telegram | TikTok | Facebook | YouTube
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
🎙 Літаратура і кABA ☕️ update
У нас некаторыя змены ў анонсе! 🗓 Save the dates!

Запрашаем на анлайн-сустрэчы і лекцыі з беларускімі літаратарамі!

🕯 25 кастрычнiка - Тацьцяна Калач,
гутарка пра Дзяды

📖1 лiстапада - Алесь Плотка,
беларускі музыка і літаратар з лекцыяй пра Ноч (НЕ) расстраляных паэтаў.
📺YouTube-канал Association of Belarusians in America

🎭 16 лiстапада - рэжысёр, драматург і акцёр Васіль Дранько-Майсюк i акторка Алена Баярава з лекцыяй "Жарсці Караткевіча".

📕18 сьнежня - Андрэй Хадановіч,
паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард, аўтар YouTube-канала пра беларускую літаратуру ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ: https://www.youtube.com/@chadanovic

📚Сьнежань - Вольга Яноўская,
заснавальніца беларускага выдавецтва Grunwald у Канадзе.

Сачыце за абвесткамi ў сац. сетках АБА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍1
Forwarded from Palunisa Vycinanka
Прапаную незвычайны курс выцінанкі.
“ТРОХКУТНІК. КВАДРАТ. ВЫРЫВАНКА. Абстрактная ВЫЦІНАНКА”.
Гэта яшчэ ніколі не было такім абстрактным заняткам!
Мы адыдзем ад звыклых формаў уяўляемай выцінанкі і паглыбімся ў яе абстрактныя архаічныя прычыны.
Вы не толькі атрымаеце задавальненне і адкрыеце ў сабе новыя энергіі, але і зможаце па-іншаму успрымаць класічную выцінанку! А таксама выразаць яе!
27 кастрычніка - 24 лістапада.
5 панядзелкаў
дзьве групы:
еўрарейская - 20:00 па Мінскаму часу
амерыканская - 9:00рм па Нью Йорку

Напачатку вам спатрэбяцца толькі нажніцы і папера.
Узровень мастацкіх здольнасцяў можа быць любы.
Заняткі на пляцоўцы Zoom.

Запіс на курс і пытанні па аплаце - у прават.
👍1🔥1
📚 Запрашаем на стрым на YouTube!

🎙 Алесь Плотка, беларускі літаратар і музыка, правядзе лекцыю, прысьвечаную Ночы расстраляных паэтаў - трагічнай і важнай старонцы нашай гісторыі.

🗓 1 лістапада (субота)
18:00 Варшава / 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска
📺 YouTube-канал Association of Belarusians in America

Алесь раскажа пра беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі 1928 года, прачытае нявыдадзеныя пераклады і разам з гледачамі паразважае пра пакаленьне міжваенных літаратараў.

🔗 Далучайцеся да падзеі на Facebook
1👍1
☕️ Анлайн-кавярня — прастора для гутарак і знаёмстваў.

📆 У лістападзе цябе чакаюць чатыры сазвоны: кожны тыдзень новы чалавек.

🎂 Узрост удзельнікаў: ад 18 да 63.

🌍 Геаграфія: Польшча, ЗША, Францыя, Германія, Літва, Беларусь, Егіпет, Албанія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна, Сербія, Чэхія.

💬 Хочаш далучыцца? Напішы @mmake_me_laugh
👍1
Падтрымаем выданьне беларускага перакладу рамана “Project Hail Mary” Эндзі Ўіра! 🚀

У мінулым годзе Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) разам з выдавецтвамі Gutenberg Publisher і Audiobooks.by выдала беларускі пераклад сусьветна вядомага рамана Эндзі Ўіра «Марсіянін».

Цяпер распачынаецца новая захапляльная ініцыятыва - выданьне па-беларуску кнігі «Project Hail Mary»!
Гэтым разам АБА выступае інфармацыйным партнэрам праекта.

💫 Ваша падтрымка дапаможа аплаціць рэдагаваньне, дызайн і друк кнігі.
📚 Давайце разам падтрымліваць беларускую культуру і мову праз добрыя кнігі!


👉 Далучайцеся і зрабіце свой унёсак у выданьне: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=XYLY2KQP3WEHQ
4🔥2👍1
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію" Людмілы Рублеўскай у рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 12 лістапада а 20:00 па Менску.

Альбарутэнія для нас пачыналася як Гульня. Мы напачатку не ведалі, што той, хто ўвайшоў у гэтую Гульню, ніколі ад яе не адмовіцца, як не можа крыж пазбавіцца ад адной з перакладзін і застацца крыжам. У горадзе нас пяцёра. На два мільёны — пяцёра… Кожны прыйшоў у Гульню сваім шляхам. Якім? А хіба вы можаце пралічыць шлях кропель дажджу, якія сцякаюць па шыбе і ўрэшце зліваюцца ў адну ручаінку?

📖 Спампаваць
🎧 Слухаць

Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖
👍2
Сябры, нагадайка 🔔 Сустрэча ўжо заўтра
🕯 Гутарка пра Дзяды з Тацьцянай Калач
🎨 Беларуская мастачка, літаратурная дзеячка й дасьледніца міфалогіі й абрадаў

📅 25 кастрычніка (субота)
🕕 18:00 Варшава / 12:00 Нью-Ёрк / 9:00 Сан-Францыска
💻 Zoom

Запрашаем на віртуальную вандроўку ад імя Продка!
Разам з Тацьцянай Калач пагутарым пра беларускае сьвята Дзяды - пра яго глыбокі сэнс, адметнасьці й забытыя традыцыі.

🔸 Як частавалі памерлых?
🔸 Як іх можна было пабачыць?
🔸 Чаму сьвята адзначалі дома?
🔸 Хто такія Пакутніцкія душы?
🔸 І чым Бабы адрозьніваюцца ад Дзядоў?

Будзе і цікава, і містычна, і па-роднаму цёпла 💫
Далучайцеся й цісьніце “Цікава” ў Facebook event, каб не прапусьціць сустрэчу!
👍3
Forwarded from dissidentby
1360 палітзняволеных у Беларусі на сёняшні дзень, з якіх 208 жанчын.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢2🤬1
Выставачныя праекты для Locust Projects — Main Gallery Open Call 2026-2028 | #ЗША

→ Незалежная прастора Locust Projects (Маямі, Флорыда) абвясціла адкрыты конкурс для мастакоў/мастачак і калектываў з усяго свету. Арганізацыя шукае адважныя і эксперыментальныя інсталяцыйныя праекты, створаныя спецыяльна для галоўнай залы (каля 230 кв.м).

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы на любым этапе кар’еры.

Праекты павінны быць новымі і прызначанымі выключна для гэтай прасторы (не існуючыя працы). Асноўныя крытэрыі адбору:
- Канцэптуальная глыбіня і маштаб ідэі
- Арыгінальнасць і адпаведнасць місіі Locust Projects (рызыка, эксперымент, сацыяльная актуальнасць)
- Рэалістычнасць у межах бюджэту і тэрмінаў.

Прапануецца:
- Бюджэт на вытворчасць (матэрыялы, транспарт, мантаж і інш.) 10.000 USD
- 5000 USD ганарар мастака + да 600 USD на дарогу + сутачныя (60 USD/дзень да 21 дня)
- Жыллё і доступ да рэзідэнцыі Locust Projects у час працы над інсталяцыяй
- Поўная тэхнічная і куратарская падтрымка, дакументацыя, прома
- Удзел у праграме для супольнасці (прэзентацыя, дыскусія, перформанс).

Ддл: 16 лістапада (па EST, праз платформу Submittable).
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ноч расстраляных паэтаў 29–30 кастрычніка - чорная дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень у 1937 годзе былі забітыя дзясяткі беларускіх творцаў.
Мы, беларусы ЗША, чытаем верш Юлі Таўбіна «Сьмерць», каб ушанаваць іх памяць і нагадаць, што слова жыве нават тады, калі маўчаць галасы.
10🔥6
🔔 Стрым з Алесем Плоткам

🗓 1 лістапада (субота)
18:00 Варшава / 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска
📺 YouTube-канал Association of Belarusians in America
👍43
3 лістапада 1882 нарадзіўся выбітны беларускі клясык - Якуб Колас.
Прапануем вам паслухаць яго верш "Сябрам" , які зачытала сяброўка борда АБА - Марыя з Сан Дыега
😢32