Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🎙 Літаратура і кABA ☕️ update
У нас некаторыя змены ў анонсе! 🗓 Save the dates!

Запрашаем на анлайн-сустрэчы і лекцыі з беларускімі літаратарамі!

🕯 25 кастрычнiка - Тацьцяна Калач,
гутарка пра Дзяды

📖1 лiстапада - Алесь Плотка,
беларускі музыка і літаратар з лекцыяй пра Ноч (НЕ) расстраляных паэтаў.
📺YouTube-канал Association of Belarusians in America

🎭 16 лiстапада - рэжысёр, драматург і акцёр Васіль Дранько-Майсюк i акторка Алена Баярава з лекцыяй "Жарсці Караткевіча".

📕18 сьнежня - Андрэй Хадановіч,
паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард, аўтар YouTube-канала пра беларускую літаратуру ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ: https://www.youtube.com/@chadanovic

📚Сьнежань - Вольга Яноўская,
заснавальніца беларускага выдавецтва Grunwald у Канадзе.

Сачыце за абвесткамi ў сац. сетках АБА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍1
Forwarded from Palunisa Vycinanka
Прапаную незвычайны курс выцінанкі.
“ТРОХКУТНІК. КВАДРАТ. ВЫРЫВАНКА. Абстрактная ВЫЦІНАНКА”.
Гэта яшчэ ніколі не было такім абстрактным заняткам!
Мы адыдзем ад звыклых формаў уяўляемай выцінанкі і паглыбімся ў яе абстрактныя архаічныя прычыны.
Вы не толькі атрымаеце задавальненне і адкрыеце ў сабе новыя энергіі, але і зможаце па-іншаму успрымаць класічную выцінанку! А таксама выразаць яе!
27 кастрычніка - 24 лістапада.
5 панядзелкаў
дзьве групы:
еўрарейская - 20:00 па Мінскаму часу
амерыканская - 9:00рм па Нью Йорку

Напачатку вам спатрэбяцца толькі нажніцы і папера.
Узровень мастацкіх здольнасцяў можа быць любы.
Заняткі на пляцоўцы Zoom.

Запіс на курс і пытанні па аплаце - у прават.
👍1🔥1
📚 Запрашаем на стрым на YouTube!

🎙 Алесь Плотка, беларускі літаратар і музыка, правядзе лекцыю, прысьвечаную Ночы расстраляных паэтаў - трагічнай і важнай старонцы нашай гісторыі.

🗓 1 лістапада (субота)
18:00 Варшава / 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска
📺 YouTube-канал Association of Belarusians in America

Алесь раскажа пра беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі 1928 года, прачытае нявыдадзеныя пераклады і разам з гледачамі паразважае пра пакаленьне міжваенных літаратараў.

🔗 Далучайцеся да падзеі на Facebook
1👍1
☕️ Анлайн-кавярня — прастора для гутарак і знаёмстваў.

📆 У лістападзе цябе чакаюць чатыры сазвоны: кожны тыдзень новы чалавек.

🎂 Узрост удзельнікаў: ад 18 да 63.

🌍 Геаграфія: Польшча, ЗША, Францыя, Германія, Літва, Беларусь, Егіпет, Албанія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна, Сербія, Чэхія.

💬 Хочаш далучыцца? Напішы @mmake_me_laugh
👍1
Падтрымаем выданьне беларускага перакладу рамана “Project Hail Mary” Эндзі Ўіра! 🚀

У мінулым годзе Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) разам з выдавецтвамі Gutenberg Publisher і Audiobooks.by выдала беларускі пераклад сусьветна вядомага рамана Эндзі Ўіра «Марсіянін».

Цяпер распачынаецца новая захапляльная ініцыятыва - выданьне па-беларуску кнігі «Project Hail Mary»!
Гэтым разам АБА выступае інфармацыйным партнэрам праекта.

💫 Ваша падтрымка дапаможа аплаціць рэдагаваньне, дызайн і друк кнігі.
📚 Давайце разам падтрымліваць беларускую культуру і мову праз добрыя кнігі!


👉 Далучайцеся і зрабіце свой унёсак у выданьне: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=XYLY2KQP3WEHQ
4🔥2👍1
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію" Людмілы Рублеўскай у рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 12 лістапада а 20:00 па Менску.

Альбарутэнія для нас пачыналася як Гульня. Мы напачатку не ведалі, што той, хто ўвайшоў у гэтую Гульню, ніколі ад яе не адмовіцца, як не можа крыж пазбавіцца ад адной з перакладзін і застацца крыжам. У горадзе нас пяцёра. На два мільёны — пяцёра… Кожны прыйшоў у Гульню сваім шляхам. Якім? А хіба вы можаце пралічыць шлях кропель дажджу, якія сцякаюць па шыбе і ўрэшце зліваюцца ў адну ручаінку?

📖 Спампаваць
🎧 Слухаць

Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖
👍2
Сябры, нагадайка 🔔 Сустрэча ўжо заўтра
🕯 Гутарка пра Дзяды з Тацьцянай Калач
🎨 Беларуская мастачка, літаратурная дзеячка й дасьледніца міфалогіі й абрадаў

📅 25 кастрычніка (субота)
🕕 18:00 Варшава / 12:00 Нью-Ёрк / 9:00 Сан-Францыска
💻 Zoom

Запрашаем на віртуальную вандроўку ад імя Продка!
Разам з Тацьцянай Калач пагутарым пра беларускае сьвята Дзяды - пра яго глыбокі сэнс, адметнасьці й забытыя традыцыі.

🔸 Як частавалі памерлых?
🔸 Як іх можна было пабачыць?
🔸 Чаму сьвята адзначалі дома?
🔸 Хто такія Пакутніцкія душы?
🔸 І чым Бабы адрозьніваюцца ад Дзядоў?

Будзе і цікава, і містычна, і па-роднаму цёпла 💫
Далучайцеся й цісьніце “Цікава” ў Facebook event, каб не прапусьціць сустрэчу!
👍3
Forwarded from dissidentby
1360 палітзняволеных у Беларусі на сёняшні дзень, з якіх 208 жанчын.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢2🤬1
Выставачныя праекты для Locust Projects — Main Gallery Open Call 2026-2028 | #ЗША

→ Незалежная прастора Locust Projects (Маямі, Флорыда) абвясціла адкрыты конкурс для мастакоў/мастачак і калектываў з усяго свету. Арганізацыя шукае адважныя і эксперыментальныя інсталяцыйныя праекты, створаныя спецыяльна для галоўнай залы (каля 230 кв.м).

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы на любым этапе кар’еры.

Праекты павінны быць новымі і прызначанымі выключна для гэтай прасторы (не існуючыя працы). Асноўныя крытэрыі адбору:
- Канцэптуальная глыбіня і маштаб ідэі
- Арыгінальнасць і адпаведнасць місіі Locust Projects (рызыка, эксперымент, сацыяльная актуальнасць)
- Рэалістычнасць у межах бюджэту і тэрмінаў.

Прапануецца:
- Бюджэт на вытворчасць (матэрыялы, транспарт, мантаж і інш.) 10.000 USD
- 5000 USD ганарар мастака + да 600 USD на дарогу + сутачныя (60 USD/дзень да 21 дня)
- Жыллё і доступ да рэзідэнцыі Locust Projects у час працы над інсталяцыяй
- Поўная тэхнічная і куратарская падтрымка, дакументацыя, прома
- Удзел у праграме для супольнасці (прэзентацыя, дыскусія, перформанс).

Ддл: 16 лістапада (па EST, праз платформу Submittable).
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ноч расстраляных паэтаў 29–30 кастрычніка - чорная дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень у 1937 годзе былі забітыя дзясяткі беларускіх творцаў.
Мы, беларусы ЗША, чытаем верш Юлі Таўбіна «Сьмерць», каб ушанаваць іх памяць і нагадаць, што слова жыве нават тады, калі маўчаць галасы.
10🔥6
🔔 Стрым з Алесем Плоткам

🗓 1 лістапада (субота)
18:00 Варшава / 13:00 Нью-Ёрк / 10:00 Сан-Францыска
📺 YouTube-канал Association of Belarusians in America
👍43
3 лістапада 1882 нарадзіўся выбітны беларускі клясык - Якуб Колас.
Прапануем вам паслухаць яго верш "Сябрам" , які зачытала сяброўка борда АБА - Марыя з Сан Дыега
😢32
Каляды — гэта час, калі хочацца верыць у цуды.
Асабліва тым дзецям, чые мамы ці таты цяпер за кратамі.

«Калядная пошта» — гэта традыцыйная і любімая акцыя фонду «Краіна для Жыцця», што мы ладзім пяты год запар.

За гэты час праз удзел неабыякавых людзей сотні беларускіх дзяцей атрымалі падарункі, якіх чакалі ўсёй душой. І гэта заўсёды сапраўднае чарадзейства.

Сёлета мы зноў аб’ядноўваемся, каб стварыць свята для іх.

ПАДТРЫМАЦЬ

💌 Хто можа напісаць ліст?

▪️дзеці палітзняволеных
▪️дзеці вызваленых палітзняволеных
▪️узрост — да 16 гадоў уключна

Кожнае дзіця можа даслаць свой калядны ліст з пажаданнямі, а мы разам з вамі зробім усё магчымае, каб спраўдзіць мару.

📮 Падаць заяўку можна тут
Тэрмін падачы заявак — да 20 снежня 2025 года ўключна
🎁
Мы дорым менавіта падарункі, а не грошы
💝 Кошт падарунка — да 50 еўра

Як падтрымаць акцыю?

▪️ЗРАБІЦЬ АХВЯРАВАННЕ — ваш унёсак дапаможа набыць падарункі;
▪️стаць калядным анёлам — падзяліцца інфармацыяй пра «Калядную пошту» ў сацсетках.

Дзякуй, што вы поруч з намі. Зробім цуд разам! 🤍
5👍4🔥2
«Накінуліся гурмой і змаглі выцягнуць з турмы Артура Сянько і Анатоля Бокуна». Як беларусы сталі ахвярамі барацьбы зь мігрантамі ў ЗША

https://smarturl.click/5ZoW2

На мінулым тыдні амэрыканскія суды прынялі рашэньне адмовіць у дэпартацыі ў Беларусь і даць палітычны прытулак двум беларускім актывістам. Іх абвінавачвалі ў незаконным знаходжаньні ў ЗША, хоць абодва ўжо даўно падалі дакумэнты на палітчыны прытулак.

Свабода пагаварыла з адным зь іх — з Артурам Сянько, а таксама зь Яўгенам Ждановічам, стваральнікам ініцыятывы byaction.org, якая ў ЗША падтрымлівае беларусаў — ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

На фота: Артур Сянько і Яўген Ждановіч
🔥52👍2😍1
Анлайн-курс “Радавод: аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны” ад Нацыі лідэраў

Бясплатны анлайн-курс, які дапаможа вам крок за крокам аднавіць сямейнае дрэва і ўбачыць, як лёсы продкаў звязаныя з гісторыяй Беларусі.

▫️ Старт 8 патоку: 10 лістапада (2 месяцы, 8 модуляў).
▫️ Фармат: відэалекцыі да 30 хвілін + канспекты; практычныя заданні: пошук дакументаў, інтэрв’ю са сваякамі; групавыя вэбінары з выкладчыкам.

Праграма:
- Генеалагічнае дрэва — асноўныя паняцці, структура, план дзеянняў
- Сямейны архіў — дакументы, фота, лісты, прынцыпы захоўвання
- Праца са сваякамі — як праводзіць інтэрв’ю, збіраць гісторыі
- Лінія часу і прасторы — як накласці гісторыю роду на карту
- Палявыя даследаванні — могілкі, музеі, мясціны продкаў
- Інтэрнэт-пошук — карысныя сайты і базы дадзеных
- Архівы — дзе і як шукаць звесткі
- Вынікі — як стварыць радаводную кнігу.

👨‍🏫 Аўтар курса: Ігар Станкевіч, журналіст.
Прафесійны досвед: Ігар – даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій, аўтар кнігі “Гісторыя роду Каменскіх” (аднаго з родаў сваіх продкаў). Ужо чвэрць стагоддзя захапляецца генеалогіяй. Ігар дапамагае людзям шукаць дадзеныя пра іх рэпрэсаваных сваякоў і вяртае з небыцця гісторыі цэлых сем’яў. За гэты час ён даведаўся праўду і пра сваю сям’ю, дзе не меней за 30 чалавек былі расстраляныя ці сасланыя ў лагеры.

На курсе Ігар падзеліцца сваімі ведамі, як і дзе збіраць інфармацыю пра продкаў, як верыфікаваць сямейныя легенды і паданні, дзе акумуляваць атрыманыя звесткак.


Ддл: 9 лістапада.
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
1👍1