Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
«Справаў будзе шмат». У ЗША зьявілася ініцыятыва Byaction, якая будзе дапамагаць беларускім палітуцекачам

https://smarturl.click/nV3L9

У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў і трапілі ў бюракратычную пастку. Людзі знаходзяцца ў чаканьні прытулку. Іхныя справы мелі трапіць у суд адміністрацыйнай управы кантролю іміграцыі (EOIR) Міністэрства юстыцыі, але замест гэтага апынуліся ў Службе грамадзянства і міграцыі (USCIS). Разгляд справаў ідзе гадамі. А 21 студзеня 2025 году былі пашыраныя паўнамоцтвы Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі (Department of Homeland Security) ЗША ў пытаньнях паскоранай дэпартацыі. І цяпер людзей, што чакаюць легалізацыі, могуць дэпартаваць.

Беларускія актывісты ў ЗША заснавалі валянтэрскую ініцыятыву Byaction — каб дапамагаць уцекачам, якія знаходзяцца ў краіне легальна ў чаканьні палітычнага прытулку.

На фота: сядзіба Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі ЗША, ілюстрацыя
👍9
📚Запрашаем паглядзець ютуб-трансляцыю з прэзентацыяй ангельскага перакладу твора Яна Баршчэўскага - "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" у рамках фестываля Pradmova .

Сёлета твор упершыню выйшаў па-ангельску пад назвай “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales” у выдавецтве Grunwald.
📖 Кнігу на сустрэчы прэзентавала перакладчыца і заснавальніца выдавецтва Grunwald - Вольга Яноўская.

🎥 Глядзіце трансляцыю па спасылцы: https://www.youtube.com/live/3q0G8uOBNj8?si=JCb01O5q0bt6yOmN
2👍2
🔥А вось і свежы анонс! 23 снежня для вас выступяць беларускія Foo Fighters — драйвовы і яскравы гурт Biaz Nazvy (:B:N:).

👻Рыхтуйцеся! Будзе сапраўдны рок-н-рол — можна танчыць, спяваць любімыя песні і стэйдждайвіць у нашае беларускае бязмежжа! Далучайцеся да трансляцыі ў 21:00 па Менску на апошні канцэрт 2025 году. Вас чакае шмат сюрпрызаў і неспадзяванак. Да сустрэчы, сябры!

❗️Далучыцца да трансляцыі — https://youtube.com/live/oBnFVaEO5GI?feature=share

❤️Набыць сімвалічны квіток на канцэрт — https://buymeacoffee.com/sepulive
5👍2
📚Нагадваем пра кнігі з праваабарончай выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура»

Праваабаронцамі была заснаваная выдавецкая серыя «Беларуская турэмная літаратура», у якой на сённяшні дзень выдадзена 10 кніг і 5 іх аўдыя-версій. Дзякуючы гэтаму, можна пачытаць і паслухаць турэмныя ўспаміны Максіма Знака, Паўла Севярынца, Алеся Кіркевіча, Алеся Бяляцкага, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і іншых палітвязняў.

Друкаваных экзэмпляраў фактычна не засталося, затое тэксты даступныя ў электронным выглядзе па спасылцы 👇

https://kamunikat.org/bielaruskaya-turemnaya-litaratra
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каляды — час, калі кожнае дзіця чакае цуда. Дзеці нашых добраахвотнікаў — не выключэнне. Яны растуць у розных краінах, далёка ад дому, але ўсе яны павінны адчуваць: пра іх не забыліся

Мы ўжо пачалі Калядную акцыю, каб сабраць падарункі для дзяцей тых, хто абараняе нашу свабоду, тых, хто вярнуўся з фронту, і тых, чые бацькі ўжо не вернуцца. Гэтае відэа — наш асабісты зварот да беларусаў па усім свеце, якія ведаюць, што такое салідарнасць.

📌Калі вы хочаце далучыцца — вось шлях:
Банка: https://send.monobank.ua/jar/8hQunUS69a
PayPal: fond.kalinouskaha@proton.me
Калі ваша сям’я патрэбую падтрымкі — пішыце ў бот: https://news.1rj.ru/str/PKK_media_bot

Разам мы здольныя зрабіць гэтыя Каляды цяплейшымі для тых, каго мы абавязаны берагчы найбольш — для дзяцей нашых герояў!
4👍1
Як аб’ехаць ЗША на Казе і з беларускай батлейкай? Хутка даведаемся!

Калі ўжо святкаваць беларускія народныя святы, то каб у іх быў свой, адметны беларускі вайб. А якія ж Каляды без калядных спеваў ды пачастункаў, а Раство — без батлейкі?

Менавіта таму, беларусы ЗША ўласнымі намаганнямі зладзілі гастрольны тур для двух выбітных дзеячаў: спевака Сяржука Доўгушава і акцёра Аляксандра “Маляваныча” Ждановіча. Дапамагае ў гэтым прадстаўніца беларускай дыяспары Надзея Нортан.

Паразмаўляем каляды ў ЗША а 17-й: https://www.youtube.com/live/Z9GpNEU15aA?si=ERaTbGHgGWsxtZPE
2👍1🔥1
🎉 Віншуем!
Адзін з сузаснавальнікаў ініцыятывы Byaction Яўген Ждановіч далучыўся да Галоўнай Управы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы.

Byaction - гэта ініцыятыва, якая падтрымлівае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі і цяпер чакаюць разгляду сваёй справы аб прытулку. Ініцыятыва адсочвае рызыкі, дапамагае ў складаных сытуацыях, супрацоўнічае з юрыстамі і рэагуе на выпадкі пагрозы дэпартацыі або небяспечных зьмен у статусе чалавека.

🤝 Цяпер двое з публічных сузаснавальнікаў Byaction зьяўляюцца сябрамі АБА - Яўген Ждановіч і Глеб Івашкевіч (які стаў сябрам АБА яшчэ ў 2021-м)

АБА ганарыцца тым, што зьяўляецца інфармацыйным партнэрам гэтай ініцыятывы і будзе дапамагаць распаўсюджваць карысную, правераную і своечасовую інфармацыю.

📌 Больш пра ініцыятыву на сайце byaction.org

📺Таксама прапануем паглядзець эфір Эўрарадыё пра працу Byaction
👍83
Прадстаўляем вашай увазе першую частку вынікаў года АБА - Адвакацыя і падтрымка беларусаў.

Сёлета мы актыўна ўздымалі беларускія пытаньні ў Кангрэсе ЗША, далучаліся да міжнародных кампаній салідарнасьці й падтрымлівалі палітвязьняў і іх сем’і.

Калі вам адгукаецца тое, што робіць АБА, - падтрымайце наш фандрайзер і дапамажыце працягваць гэтую працу.
7👍2😢1
⭐️Рыхтуемся да Калядаў з Сержуком Доўгушавым і Каляднай Козачкай!

📱Стрым заўтра: https://youtube.com/live/kXF8JkC1lLM
Вядоўцы: Зорканоша і Калядная Каза.

🕰 13 сьнежня (субота)
21:00 - Менск
19:00 - Варшава
13:00 - Нью-Ёрк
10:00 - Сан-Францыска

Запрашаем на стрым, мы распавядзем, як падрыхтавацца да сьвяткаваньня Калядаў у вашай суполцы, ды ў вашай хаце, а мо і ў госьці да каго завітаці!

Сяржук Доўгушаў навучыць вас як калядаваць i сьпяваць калядныя песні, ды шмат яшчэ цікавага!

Пачынаем закручваць Каляднае Кола разам!

🐐Козачка, капытцам цок цок, каб сьвятло й радасьць у ваш дамок! 🌟
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍2
‼️ ТЭРМІНОВЫ ЗБОР НА ШЭЛТАРЫ Ў ВІЛЬНІ

У Літву дэпартавалі новую групу беларускіх палітвязняў. Гэтыя людзі правялі за кратамі гады. Для часткі з іх абодва шэлтара фонду «Краіна для Жыцця» стануць першым бяспечным домам на волі.

Мы гатовыя прымаць людзей, але ў такіх сітуацыях узнікае шмат непрадбачаных выдаткаў. Таму мы тэрмінова збіраем 10 000 €.

Што даюць нашыя шэлтары:

• бяспечнае месца для аднаўлення
• юрыдычную і псіхалагічную падтрымку
• ежу і неабходныя лекі
• базавую вопратку і сродкі гігіены

Гэтыя людзі выйшлі з турмы ў новае жыццё. Давайце зробім так, каб яно пачыналася са спагады, а не з трывогі.

👉
ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАРЫ
🔥53👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔Алесь Бяляцкі пажадаў беларусам не апускаць рукі

«Never give up» — сказаў ён.
🔥122💯2😁1
Як падтрымаць вызваленых палітзняволеных?

На волю выйшлі 123 чалавекі. Яны ўжо ў бяспецы і атрымліваюць дапамогу. Але рэсурсы арганізацый і ініцыятыў абмежаваныя, таму заклікаем, калі гэта бяспечна для вас, зрабіць данат. Нават €5 дапамогуць набыць рэчы для закрыцця базавых патрэб.

Дапамагчы грашыма:

👉 BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных.

👉 Палітзняволеныя змогуць размясціцца ў шэлтарах фонду «Краіна для Жыцця». Зрабіце данат на тэрміновы збор.

👉 У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапамагаюць ініцыятывы «Вольныя», «Dissidientby».

👉 Калі вы можаце дапамагчы ў якасці ментара (-кі) у Вільнюсе, звяжыцеся з «Вольнымі».

👉 У «Дапамозе» (Вільнюс) ёсць гуманітарны склад. Вы можаце аднесці туды рэчы, што спатрэбяцца вызваленым людзям.

👉 Рэчы першай неабходнасці зараз перадаюцца палітзняволеным у Вільнюсе. Калі вы хочаце чымсьці дапамагчы – запоўніце форму.

📌 Па пытаннях вызваленых палітзняволеных запусцілі гарачую лінію:
http://t.me/hotline202512

Давайце пакажам палітычным зняволеным, што мы, як і заўсёды, гатовыя іх падтрымаць.
4👍4🤗1