Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🔥 РАМЕНЬ З ПАГОНЯЙ
Рэч, якую варта мець кожнаму Беларусу - і ідэяльны падарунак да навагодніх святаў! 🎄

• Шырыня - 4 см
• Даўжыня -100, 115 і 130 см (рэгулюецца). Улічвайце +10 см даўжыні да мацавання спражкі
• Спражка - латунь, пакрытая нікелем
• Рамень - натуральная лакіраваная скура

🎁 Да гэтай прыгажосці адмыслова распрацавалі і вырабілі шыкоўную ўпакоўку з тэматычнай маркіроўкай. Будзьце пільныя: “Змагар inside”.
Жыве Беларусь!


📝 Па ўсіх пытаннях пішыце Тутэйшым

А тут яшчэ больш цікавага 👇
https://www.instagram.com/tuteishyia
👍3🔥1
Шаноўныя сябры! 🤍❤️🤍

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) існуе дзякуючы валанцёрам і вашай падтрымцы. Мы не атрымліваем фінансавання ад дзяржавы ці прыватных фондаў — таму менавіта вашы ахвяраванні робяць магчымай нашу працу.

Мы разам:
❤️ захоўваем і прасоўваем беларускую культуру;
🌿 арганізуем адукацыйныя і культурныя падзеі;
🤝 падтрымліваем гуманітарныя ініцыятывы і тых, каму патрэбная дапамога.

Каб усе гэтыя праекты маглі адбывацца, нам неабходна пакрываць і штодзённыя адміністрацыйныя выдаткі:
арэнда віртуальнага офіса, друк і паштовыя паслугі;
• вядзенне сайта і сацсетак, падпіскі на тэхнічныя праграмы;
• экспертная падтрымка ад юрыста і бухгалтара для вядзення празрыстай і законнай працы.

Гэта тая аснова, якая дазваляе нам дзейнічаць, развівацца і дапамагаць нашай дыяспары.

Ваш унёсак — гэта інвестыцыя ў будучыню беларускай супольнасці ў ЗША! 💙

Падтрымаць АБА 🤝

Нават невялічкае ахвяраванне можа зрабіць вялікую справу.
Дзякуй, што падтрымліваеце АБА і захоўваеце беларускасць разам з намі! 🙏
4👍1
📙 "Шляхціц завальня" выйшаў па-ангельску

Неяк амаль незаўважна прайшла навіна пра тое, што на англійскую мову быў перакладзены і ў кастрычніку выдадзены ў "Grunwald Publishing" легендарны твор Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Калі прапусцілі такую цікавостку, то майце на ўвазе, што ў гэтую суботу а 16:00 па Варшаве пройдзе анлайн-прэзенацыя выдання з удзелам перакладчыцы Вольгі Яноўскай. 👍👍👍

👉Тут можна замовіць навінку

👉👉 А тут можна паглядзець трансляцыю на YouTube, што пройдзе ў межах Анлайн-Pradmova 6 снежня.

❗️Далучайцеся. Будзе цікава!

#анонс
4👍2
Гранты для візуальных мастакоў ад Bobby Anspach Studios Foundation

▫️ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі ўсіх медыя (#жывапіс, #скульптура, #інсталяцыя, #перформанс, лічбавае мастацтва, #кіно, сацыяльная/супольнасная практыка, міждысцыплінарныя праекты і інш.). Індывідуальна і ў калабарацыі.

Падтрымліваюць:
- Праекты пра экалогію, кліматычны крызіс, узаемаадносіны чалавека і прыроды
- Мастацтва, якое ўмацоўвае эмпатыю, сувязь і дыялог
- Практыкі, што пашыраюць свядомасць, прапануюць новыя перспектывы і спрыяюць разважанню.
Праекты павінны мець патэнцыял быць прадстаўленымі ў ЗША.

Прапануецца 5 грантаў:
- 2 Major Grants па 50.000 USD
- 3 Emerging Artist Grants па 8000 USD
Можна выкарыстоўваць для развіцця практыкі.

Ддл: 30 снежня, 23:59 (EST).
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🎉 З Міжнародным днём валянтэра!

Сёньня мы хочам выказаць нашу падзяку ўсім валянтэрам АБА.
Менавіта дзякуючы вам АБА жыве, развіваецца і здзяйсьняе тое, што здаецца немагчымым.

Вы - людзі, якія аддаюць свой час, сілы, таленты і сэрца дзеля Беларусі і дзеля нашай супольнасьці тут, у ЗША.
Вы арганізуеце мерапрыемствы, падтрымліваеце новых беларусаў, дапамагаеце праэктам, змагаецеся за правы палітвязьняў і трымаеце галасы Беларусі гучнымі.

🤍 Ваш уклад неацэнны.
Кожная гадзіна вашай працы - гэта крок да мацнейшай дыяспары і да свабоднай Беларусі.

Сёньня мы таксама хочам нагадаць, што працягваем наш фандрайзер да Giving Tuesday.
Калі вы хочаце падтрымаць місію АБА і дапамагчы нам працягваць працу - зрабіць ахвяраваньне можна 👉 тут

Дзякуй, што вы з намі. Дзякуй, што вы - сіла, якая рухае нас наперад.
Разам мы можам больш.
6👍2🔥1😁1🤗1
📚 Прэзэнтацыя сёлетняга выпуску Альманаху “Беларус”!

Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “ПАГОНЯ” запрашае вас на сустрэчу, прысвечаную новаму выпуску адзінага беларускамоўнага альманаху замежжа, які выходзіць з 2007 году і аб’ядноўвае мастацкія тэксты беларускіх аўтараў з усяго сьвету.

🗓 13 сьнежня (субота)
🕔 5:00 вечара
📍 Грамадская заля пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага
401 Atlantic Ave., Brooklyn 11217

На імпрэзе вы зможаце:
— пачуць рэдактара і аўтараў альманаху;
— пагутарыць пра новыя тэксты і сучасную беларускую літаратуру;
— набыць сёлетні выпуск і падтрымаць беларускае слова за мяжой.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!
Далучайцеся да супольнасьці, якая захоўвае і развівае беларускую культуру!
4👍1
⭐️ Каляды ў Амэрыцы! ⭐️

Беларусы Амэрыкі, сустракайма даражэнькіх беларускіх калядоўшчыкаў, што хутка прыляцяць да вас з Батлейкай, Каляднай зорачкай ды вясёлай козачкай, капытцам цок цок, каб сьвятло й радасьць у ваш дамок!

⭐️СЯРЖУК ДОЎГУШАЎ

12/27 — San Diego, CA
12/28 — San Francisco, CA (з Маляванычам)
1/3 — Chicago, IL (з Маляванычам)
1/4 — Minneapolis, MN (з Маляванычам)
1/9 — Seattle, WA (з Маляванычам)
1/10 — San Francisco, CA
1/11 — Seattle, WA
1/17 — Salt Lake City, UT
1/18 — Miami, FL
1/19 — Atlanta, GA (з Маляванычам)
1/24 — Tampa, FL (з Маляванычам)
1/25 — Austin, TX (з Маляванычам)

⭐️МАЛЯВАНЫЧ

12/21 — Sacramento, CA
12/28 — San Francisco, CA (з Сяржуком)
1/3 — Chicago, IL (з Сяржуком)
1/4 — Minneapolis, MN (з Сяржуком)
1/9 — Seattle, WA (з Сяржуком)
1/11 — Los Angeles, CA
1/14 — Philadelphia, PA
1/17 — Boston, MA
1/19 — Atlanta, GA (з Сяржуком)
1/24 — Tampa, FL (з Сяржуком)
1/25 — Austin, TX (з Сяржуком)
1/29 — Denver, CO
1/30 — Washington, DC
2/1 — Charlotte, NC

Сачыце за абвесткамі пра дэталi калядныx сустрэч ў сац. сетках АБА i лякальных суполкаx.

Па дэталях каляднага тура звяртайцеся да мэнэджарцы Надзеі Дабрадзеі — dabradzeya (Тэлеграм)

Iнфармацыйны спонсар Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8👍32
«Справаў будзе шмат». У ЗША зьявілася ініцыятыва Byaction, якая будзе дапамагаць беларускім палітуцекачам

https://smarturl.click/nV3L9

У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў і трапілі ў бюракратычную пастку. Людзі знаходзяцца ў чаканьні прытулку. Іхныя справы мелі трапіць у суд адміністрацыйнай управы кантролю іміграцыі (EOIR) Міністэрства юстыцыі, але замест гэтага апынуліся ў Службе грамадзянства і міграцыі (USCIS). Разгляд справаў ідзе гадамі. А 21 студзеня 2025 году былі пашыраныя паўнамоцтвы Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі (Department of Homeland Security) ЗША ў пытаньнях паскоранай дэпартацыі. І цяпер людзей, што чакаюць легалізацыі, могуць дэпартаваць.

Беларускія актывісты ў ЗША заснавалі валянтэрскую ініцыятыву Byaction — каб дапамагаць уцекачам, якія знаходзяцца ў краіне легальна ў чаканьні палітычнага прытулку.

На фота: сядзіба Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі ЗША, ілюстрацыя
👍9
📚Запрашаем паглядзець ютуб-трансляцыю з прэзентацыяй ангельскага перакладу твора Яна Баршчэўскага - "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" у рамках фестываля Pradmova .

Сёлета твор упершыню выйшаў па-ангельску пад назвай “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales” у выдавецтве Grunwald.
📖 Кнігу на сустрэчы прэзентавала перакладчыца і заснавальніца выдавецтва Grunwald - Вольга Яноўская.

🎥 Глядзіце трансляцыю па спасылцы: https://www.youtube.com/live/3q0G8uOBNj8?si=JCb01O5q0bt6yOmN
2👍2
🔥А вось і свежы анонс! 23 снежня для вас выступяць беларускія Foo Fighters — драйвовы і яскравы гурт Biaz Nazvy (:B:N:).

👻Рыхтуйцеся! Будзе сапраўдны рок-н-рол — можна танчыць, спяваць любімыя песні і стэйдждайвіць у нашае беларускае бязмежжа! Далучайцеся да трансляцыі ў 21:00 па Менску на апошні канцэрт 2025 году. Вас чакае шмат сюрпрызаў і неспадзяванак. Да сустрэчы, сябры!

❗️Далучыцца да трансляцыі — https://youtube.com/live/oBnFVaEO5GI?feature=share

❤️Набыць сімвалічны квіток на канцэрт — https://buymeacoffee.com/sepulive
5👍2
📚Нагадваем пра кнігі з праваабарончай выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура»

Праваабаронцамі была заснаваная выдавецкая серыя «Беларуская турэмная літаратура», у якой на сённяшні дзень выдадзена 10 кніг і 5 іх аўдыя-версій. Дзякуючы гэтаму, можна пачытаць і паслухаць турэмныя ўспаміны Максіма Знака, Паўла Севярынца, Алеся Кіркевіча, Алеся Бяляцкага, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і іншых палітвязняў.

Друкаваных экзэмпляраў фактычна не засталося, затое тэксты даступныя ў электронным выглядзе па спасылцы 👇

https://kamunikat.org/bielaruskaya-turemnaya-litaratra
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каляды — час, калі кожнае дзіця чакае цуда. Дзеці нашых добраахвотнікаў — не выключэнне. Яны растуць у розных краінах, далёка ад дому, але ўсе яны павінны адчуваць: пра іх не забыліся

Мы ўжо пачалі Калядную акцыю, каб сабраць падарункі для дзяцей тых, хто абараняе нашу свабоду, тых, хто вярнуўся з фронту, і тых, чые бацькі ўжо не вернуцца. Гэтае відэа — наш асабісты зварот да беларусаў па усім свеце, якія ведаюць, што такое салідарнасць.

📌Калі вы хочаце далучыцца — вось шлях:
Банка: https://send.monobank.ua/jar/8hQunUS69a
PayPal: fond.kalinouskaha@proton.me
Калі ваша сям’я патрэбую падтрымкі — пішыце ў бот: https://news.1rj.ru/str/PKK_media_bot

Разам мы здольныя зрабіць гэтыя Каляды цяплейшымі для тых, каго мы абавязаны берагчы найбольш — для дзяцей нашых герояў!
4👍1
Як аб’ехаць ЗША на Казе і з беларускай батлейкай? Хутка даведаемся!

Калі ўжо святкаваць беларускія народныя святы, то каб у іх быў свой, адметны беларускі вайб. А якія ж Каляды без калядных спеваў ды пачастункаў, а Раство — без батлейкі?

Менавіта таму, беларусы ЗША ўласнымі намаганнямі зладзілі гастрольны тур для двух выбітных дзеячаў: спевака Сяржука Доўгушава і акцёра Аляксандра “Маляваныча” Ждановіча. Дапамагае ў гэтым прадстаўніца беларускай дыяспары Надзея Нортан.

Паразмаўляем каляды ў ЗША а 17-й: https://www.youtube.com/live/Z9GpNEU15aA?si=ERaTbGHgGWsxtZPE
2👍1🔥1
🎉 Віншуем!
Адзін з сузаснавальнікаў ініцыятывы Byaction Яўген Ждановіч далучыўся да Галоўнай Управы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы.

Byaction - гэта ініцыятыва, якая падтрымлівае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі і цяпер чакаюць разгляду сваёй справы аб прытулку. Ініцыятыва адсочвае рызыкі, дапамагае ў складаных сытуацыях, супрацоўнічае з юрыстамі і рэагуе на выпадкі пагрозы дэпартацыі або небяспечных зьмен у статусе чалавека.

🤝 Цяпер двое з публічных сузаснавальнікаў Byaction зьяўляюцца сябрамі АБА - Яўген Ждановіч і Глеб Івашкевіч (які стаў сябрам АБА яшчэ ў 2021-м)

АБА ганарыцца тым, што зьяўляецца інфармацыйным партнэрам гэтай ініцыятывы і будзе дапамагаць распаўсюджваць карысную, правераную і своечасовую інфармацыю.

📌 Больш пра ініцыятыву на сайце byaction.org

📺Таксама прапануем паглядзець эфір Эўрарадыё пра працу Byaction
👍83
Прадстаўляем вашай увазе першую частку вынікаў года АБА - Адвакацыя і падтрымка беларусаў.

Сёлета мы актыўна ўздымалі беларускія пытаньні ў Кангрэсе ЗША, далучаліся да міжнародных кампаній салідарнасьці й падтрымлівалі палітвязьняў і іх сем’і.

Калі вам адгукаецца тое, што робіць АБА, - падтрымайце наш фандрайзер і дапамажыце працягваць гэтую працу.
7👍2😢1