Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы віншуе Натальлю Гардзіенкa, сяброўку Галоўнай Управы АБА, з атрыманьнем прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год ад Беларускі ПЭН/ PEN Belarus.

Выданьне «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце» (фонд Kamunikat.org, 2024), падрыхтаванае разам з Лявонам Юрэвічам, адзначана за грунтоўны ўнёсак у беларускую несьмяротнасьць, — гэта надзвычай важная і глыбокая праца дзеля захаваньня гістарычнай памяці і беларускай прысутнасьці ў сьвеце.

Ганарымся Натальляй і шчыра радуемся яе заслужанай узнагародзе!
Зычым творчага плёну, удзячных чытачоў і натхненьня!
🎉10👍3
Прыём светлавых арт-праектаў на GLEAM 2026 у Olbrich Botanical Gardens | #ЗША

→ GLEAM — гэта начная выстава маштабных светлавых інсталяцый у прыродным асяроддзі (16 акраў саду і трапічная аранжарэя). У 2026 фокус — істоты ўсіх формаў і памераў: рэальныя і ўяўныя, міфічныя і прыродныя, бачныя і схаваныя.

Для каго: #мастакі/-чкі, калектывы. Абавязковы досвед працы са святлом / праекцыямі / светлавымі інсталяцыямі (пераважна на вуліцы).
◉ Мантаж: 5–25 жніўня 2026.
◉ Выстава: 29 жніўня - 24 кастрычніка 2026.

Шукаюць:
- Святло як галоўны медыум
- Маштабныя, імэрсіўныя або інтэрактыўныя працы
- Праекты, устойлівыя да надвор’я
- Вітаюцца site-specific рашэнні (мост, аранжарэя, водныя паверхні, садовыя зоны).

Прапануецца:
- Бюджэт праекта ад 5 000 да 30 000 USD (уключае ганарар, вытворчасць, транспарт, мантаж/дэмантаж)
- Публічная прэм’ера ў межах GLEAM
- Частковая тэхнічная падтрымка
- Магчымасць удзелу ў host-праграме (пражыванне ў мясцовых жыхароў — па запыце).

Ддл: 7 студзеня, 23:59 (CST).
🔗 Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🎄 Калядны цуд з Сан-Дыега🎄

Беларуская суполка Сан-Дыега запісала каляднае відэавіншаваньне для ўсіх беларусаў і беларусак 💙

Гэта кавер на песьню Аляксандра Памідорава "Цуд на Каляды"

25 гадзін працы над гукам,
два з паловай здымачныя дні на пляжы - ад 7 раніцы да захаду сонца, 5 пераапрананьняў і зьменаў лякацый, 15 гадзін мантажу — і ўсё гэта дзякуючы камандзе беларусаў, якія аднойчы сустрэліся ў Сан-Дыега, і пазл склаўся

Рэжысёрка, сьпявачка, аператарка-мантажорка, гітарыст/гукарэжысёр і сябры — усе з Беларусі, усе з жаданьнем падарыць радасьць іншым.

👉 Глядзіце відэа і дзяліцеся калядным настроем
https://youtu.be/Jtu9-HEc05k?si=GlWkM_6fqNnUXsq6
👍5
🔥 «Чырвоны крыж» Сашы Філіпенкі ужо на пляцоўках!

«Чырвоны крыж» — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.

💬 «Беларускі аўтар Філіпенка агаляе нядаўнюю гісторыю бязлітаснай расійскай дзяржавы гісторыяй малаверагоднага сяброўства паміж маладым удаўцом і кабетай, што перажыла сталінскі ГУЛАГ… Ён уносіць свежасць і дасціпнасць у знаёмую гісторыю савецкай трагедыі» — Publishers Weekly.

📖 Папяровая версія кнігі выйшла ў выдавецтве «Gutenberg Publisher».

🎧 Агучыў Алесь Чыннік, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. 
👍1
⚡️ Андрэй Хадановіч і “Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы“ (АБА) запрашаюць на анлайн-вечарыну “Літаратура і кава“

На сустрэчы вы зможаце:
задаць свае пытанні Андрэю Хадановічу;
пачуць новыя і выбраныя вершы ў выкананні аўтара;
правесці вечар (для кагосьці раніцу) ў добрай беларускай кампаніі.

🗓️ 20 снежня (субота)
21:00 па Менску/ 19:00 Варшава/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска

Падрабязнасці тут:
👉 https://fb.me/e/6lwQ5oVjr

Прыходзьце – будзе весела, карысна і максімальна ўтульна 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
Сёння спаўняецца 101 год беларускаму кіно!

Гісторыя беларускага кінематографа традыцыйна вядзе адлік ад 17 снежня 1924 года — даты заснавання студыі «Белгоскіно» (сёння — «Беларусьфільм»).
З гэтай нагоды кінакрытыкі і кінематаграфісты склалі спіс 50 найлепшых беларускіх фільмаў усіх часоў.
⚡️Поўны спіс даступны па спасылцы на сайце BelFilmAcademy https://belfilmacademy.com/en/fifty-best-films
Усяго ў індывідуальных спісах экспертаў былі згаданыя 174 фільмы, а ў апытанні ўзялі ўдзел 49 рэспандэнтаў. Гэта робіць яго самым маштабным апытаннем, калі-небудзь праведзеным на гэтую тэму.
3👍3
18 сьнежня — Міжнародны дзень мігрантаў

Беларусы ў ЗША — гэта людзі з розным досьведам, гісторыямі і шляхамі.
Мы выехалі з розных прычынаў, але нас аб’ядноўвае адно — жаданьне жыць у свабодзе, бясьпецы і годнасьці.

Мігранты робяць краіны мацнейшымі: працай, ідэямі, культурай, узаемнай падтрымкай.

Але міграцыя часта азначае ня толькі новыя магчымасьці, але і страты, няпэўнасьць, страх і адчуваньне адзіноты. Менавіта таму так важна мець супольнасьць, дзе можна атрымаць дапамогу, параду і проста чалавечае разуменьне.

Адна з місій АБА — падтрымка беларусаў у ЗША. Мы робім гэта штодня і будзем працягваць далей: слухаць, дапамагаць, злучаць людзей паміж сабой.

У цяжкія часы мы ёсьць адзін у аднаго.
І гэта робіць нас мацнейшымі.
6👎3👍1
Прадстаўляем другую частку вынікаў года АБА — Культура і мэдыа.

Сёлета мы стваралі прасторы, дзе беларуская культура гучыць і аб’ядноўвае: імпрэзы, сустрэчы з творцамі, анлайн-праекты і жывыя размовы пра важнае.

Праз мэдыя і культурныя ініцыятывы мы распавядалі пра Беларусь, падтрымлівалі супольнасьць і трымалі сувязь паміж беларусамі ў ЗША і па ўсім сьвеце.

Калі вам важна, каб беларуская культура і голас дыяспары працягвалі гучаць — падтрымаеце наш фандрайзер 👉 Giving Tuesday

Менавіта дзякуючы вашай падтрымцы існуюць многія праэкты й ініцыятывы АБА ❤️
8🔥2👍1
☕️Андрэй Хадановіч і “Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы“ (АБА) запрашаюць на анлайн-вечарыну “Літаратура і кава“!

Сябры, запрашаем вас на сустрэчу заўтра, ня толькі ў Амэрыцы, але і па ўсім сьвеце!
Спадар Андрэй пачытае нам старое і новае, распавядзе нешта цікавае ды адкажа на пытаньні.

Вядоўца: Надзея Нортан
🗓 20 снежня (субота)
21:00 па Менску/ 19:00 Варшава/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска
Падрабязнасці тут:
👉 https://fb.me/e/6lwQ5oVjr

На сустрэчы вы зможаце:
задаць свае пытанні Андрэю Хадановічу;
пачуць новыя і выбраныя вершы ў выкананні аўтара;
правесці вечар (для кагосьці раніцу) ў добрай беларускай кампаніі.

Прыходзьце – будзе весела, карысна і максімальна ўтульна 💛
👍3
Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!

BYSOL працягвае свой традыцыйны калядны збор, каб падтрымаць дзяцей палітвязняў.

«Мы прымаем заяўкі ад бацькоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто клапоціцца пра дзяцей палітвязняў. На кожнае дзіця мы разлічваем сабраць па 100 еўра – каб у гэтых сем'ях была магчымасць стварыць адчуванне сапраўднага свята.

Сёлета мы чакаем атрымаць больш за 200 заявак. Каб ніхто не застаўся без падарункаў, нам разам з вамі трэба сабраць больш за 20 000 еўра. Сума немалая, але беларуская салідарнасць ужо не раз даказвала, што разам мы можам зрабіць гэта. Кожны ваш унёсак вельмі важны – і 5, і 10, і 100 еўра. Любое ахвяраванне ператворыцца ў частку вялікага цуду.

Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі і па-за Беларуссю».


Прачытаць падрабязнасці і падтрымаць збор
4👍2👎1