Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🔥 «Чырвоны крыж» Сашы Філіпенкі ужо на пляцоўках!

«Чырвоны крыж» — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.

💬 «Беларускі аўтар Філіпенка агаляе нядаўнюю гісторыю бязлітаснай расійскай дзяржавы гісторыяй малаверагоднага сяброўства паміж маладым удаўцом і кабетай, што перажыла сталінскі ГУЛАГ… Ён уносіць свежасць і дасціпнасць у знаёмую гісторыю савецкай трагедыі» — Publishers Weekly.

📖 Папяровая версія кнігі выйшла ў выдавецтве «Gutenberg Publisher».

🎧 Агучыў Алесь Чыннік, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. 
👍1
⚡️ Андрэй Хадановіч і “Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы“ (АБА) запрашаюць на анлайн-вечарыну “Літаратура і кава“

На сустрэчы вы зможаце:
задаць свае пытанні Андрэю Хадановічу;
пачуць новыя і выбраныя вершы ў выкананні аўтара;
правесці вечар (для кагосьці раніцу) ў добрай беларускай кампаніі.

🗓️ 20 снежня (субота)
21:00 па Менску/ 19:00 Варшава/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска

Падрабязнасці тут:
👉 https://fb.me/e/6lwQ5oVjr

Прыходзьце – будзе весела, карысна і максімальна ўтульна 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍1
Сёння спаўняецца 101 год беларускаму кіно!

Гісторыя беларускага кінематографа традыцыйна вядзе адлік ад 17 снежня 1924 года — даты заснавання студыі «Белгоскіно» (сёння — «Беларусьфільм»).
З гэтай нагоды кінакрытыкі і кінематаграфісты склалі спіс 50 найлепшых беларускіх фільмаў усіх часоў.
⚡️Поўны спіс даступны па спасылцы на сайце BelFilmAcademy https://belfilmacademy.com/en/fifty-best-films
Усяго ў індывідуальных спісах экспертаў былі згаданыя 174 фільмы, а ў апытанні ўзялі ўдзел 49 рэспандэнтаў. Гэта робіць яго самым маштабным апытаннем, калі-небудзь праведзеным на гэтую тэму.
3👍3
18 сьнежня — Міжнародны дзень мігрантаў

Беларусы ў ЗША — гэта людзі з розным досьведам, гісторыямі і шляхамі.
Мы выехалі з розных прычынаў, але нас аб’ядноўвае адно — жаданьне жыць у свабодзе, бясьпецы і годнасьці.

Мігранты робяць краіны мацнейшымі: працай, ідэямі, культурай, узаемнай падтрымкай.

Але міграцыя часта азначае ня толькі новыя магчымасьці, але і страты, няпэўнасьць, страх і адчуваньне адзіноты. Менавіта таму так важна мець супольнасьць, дзе можна атрымаць дапамогу, параду і проста чалавечае разуменьне.

Адна з місій АБА — падтрымка беларусаў у ЗША. Мы робім гэта штодня і будзем працягваць далей: слухаць, дапамагаць, злучаць людзей паміж сабой.

У цяжкія часы мы ёсьць адзін у аднаго.
І гэта робіць нас мацнейшымі.
6👎3👍1
Прадстаўляем другую частку вынікаў года АБА — Культура і мэдыа.

Сёлета мы стваралі прасторы, дзе беларуская культура гучыць і аб’ядноўвае: імпрэзы, сустрэчы з творцамі, анлайн-праекты і жывыя размовы пра важнае.

Праз мэдыя і культурныя ініцыятывы мы распавядалі пра Беларусь, падтрымлівалі супольнасьць і трымалі сувязь паміж беларусамі ў ЗША і па ўсім сьвеце.

Калі вам важна, каб беларуская культура і голас дыяспары працягвалі гучаць — падтрымаеце наш фандрайзер 👉 Giving Tuesday

Менавіта дзякуючы вашай падтрымцы існуюць многія праэкты й ініцыятывы АБА ❤️
8🔥2👍1
☕️Андрэй Хадановіч і “Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы“ (АБА) запрашаюць на анлайн-вечарыну “Літаратура і кава“!

Сябры, запрашаем вас на сустрэчу заўтра, ня толькі ў Амэрыцы, але і па ўсім сьвеце!
Спадар Андрэй пачытае нам старое і новае, распавядзе нешта цікавае ды адкажа на пытаньні.

Вядоўца: Надзея Нортан
🗓 20 снежня (субота)
21:00 па Менску/ 19:00 Варшава/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска
Падрабязнасці тут:
👉 https://fb.me/e/6lwQ5oVjr

На сустрэчы вы зможаце:
задаць свае пытанні Андрэю Хадановічу;
пачуць новыя і выбраныя вершы ў выкананні аўтара;
правесці вечар (для кагосьці раніцу) ў добрай беларускай кампаніі.

Прыходзьце – будзе весела, карысна і максімальна ўтульна 💛
👍3
Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!

BYSOL працягвае свой традыцыйны калядны збор, каб падтрымаць дзяцей палітвязняў.

«Мы прымаем заяўкі ад бацькоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто клапоціцца пра дзяцей палітвязняў. На кожнае дзіця мы разлічваем сабраць па 100 еўра – каб у гэтых сем'ях была магчымасць стварыць адчуванне сапраўднага свята.

Сёлета мы чакаем атрымаць больш за 200 заявак. Каб ніхто не застаўся без падарункаў, нам разам з вамі трэба сабраць больш за 20 000 еўра. Сума немалая, але беларуская салідарнасць ужо не раз даказвала, што разам мы можам зрабіць гэта. Кожны ваш унёсак вельмі важны – і 5, і 10, і 100 еўра. Любое ахвяраванне ператворыцца ў частку вялікага цуду.

Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі і па-за Беларуссю».


Прачытаць падрабязнасці і падтрымаць збор
4👍2👎1
📚 Прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай "Летела белая птица" ў Н'ю-Ёрку

У нядзелю, 28 снежня, у кнігарні "Kvartira Books" адбудзецца прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай "Летела белая птица".

Падарожжы, пераезды, эміграцыі: як выбудоўваць усвядомленыя адносіны з тым месцам, дзе ты знаходзішся?

Абмяркуюць аўтарка Марыя Гуліна і пісьменніца Таццяна Заміроўская.

Адправіцца матросам на ветразны карабель. Будаваць экасцежкі на Байкале. Складаць уласны магічны атлас малюсенькіх чэшскіх гарадоў. Шукаць сямейную гісторыю на Камчатцы. Даследаваць гарады праз любімыя кнігі і музыку: у Новы Арлеан з Луі Армстрангам, у Капенгаген з Пітэрам Хёгам.
Ад Венецыі да Сан-Францыска, ад Оксфарда да Новага Арлеана - зборнік апавяданняў аб важнасці асэнсаваных адносін з тым месцам, дзе ты знаходзішся, - год ці дзень.

Пра ўсё гэта ды яшчэ іншае - у кнізе.

Марыя Гуліна - журналістка, рэдактарка анлайн-часопіса пра вандроўкі 34travel. Скончыла магістратуру “Медыя і культурныя даследаванні” ў Ланкастэрскім універсітэце і з таго часу працуе спецыялісткай па камунікацыях у фотагалерэі ў Ліверпулі.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

📆 Дата і час: 28 снежня ў 19.00
📍Месца: Kvartira Books,
731 Washington Avenue, Brooklyn, NY
2👍1
Калі нам звяртацца да вас, калі не сёння, у гэты святочны дзень?

🔸мы атрымалi 112 заявак ад дзяцей
🔸кожная заяўка — 50 еўра
🔸агульная сума збору зменьшылася з €7600 да €5600
🔸сабралі €1564
🔸засталося сабраць яшчэ €4000

Гэта вельмі сумная матэматыка. Мы разумеем, што вакол вельмі шмат болю і вострых патрэб. Мы разумеем, што сённяшняя павестка — гэта не адсутнасць сродкаў, каб павіншаваць дзетак палітзняволеных.

Разам з тым мы  не можам праігнараваць лісты дзяцей і забыцца на іх малюнкі. Мы не можам не набыць падарунак. Мы не можам расчараваць іх — ці мала расчараванняў і болю ў кожным з гэтых дзяцей?

Мы звяртаемся да вас у гэты светлы дзень з вялікай просьбай: далучыцеся да збору!

Гэта ўжо зрабілі нашы сябры RAZAM e.V. — яны перавялі нам 700. Дзякуй!

Бадай, гэта апошні шанец зладзіць праект як мае быць. Мы вельмі спадзяёмся на тое, што ўсё атрымаецца. Любы ўнёсак мае вялізнае значэнне!
5❤‍🔥2👍2
❤️‍🩹 Цёплыя і натхняльныя аўдыякнігі пад канец няпростага году

Апошні месяц году выдаўся сапраўды няпростым і багатым на падзеі і эмоцыі: як добрыя, так і дрэнныя. Ведаем, як цяжка захоўваць святочны настрой у такіх умовах — таму хочам падзяліцца кнігамі, якія дапамагаюць нашай камандзе знаходзіць спакой, натхненне і надзею ў гэтыя часы.

Усе аўдыякнігі можна знайсці на нашым сайце
6👍2