Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Шаноўнае спадарства, мы распачынаем нашу рубрыку #мысалідарныя.
І сёньня мы жадаем распавесьці вам пра праект «Палітвязынкі»

У Беларусі больш за 169 (на пачатак верасьня 2023) палітзьняволеных жанчын – «палітвязынак», як назвала іх журналістка Яўгенія Доўгая. Разам з мастачкай Ганнай Татур яна стварыла Instagram-праект пад такой назвай. Дзяўчыны распавядаюць, праз што праходзяць беларускі, якія апынуліся за кратамі з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Праект мае дзьве мэты:
першая, інфармаваньне грамадзтва пра гісторыі палітвязынак, пра іх жыцьцё за кратамі, магчымасьць разглядаць лёс кожнай жанчыны паасобку, а не проста лічбай у навінах;
другая, збор сродкаў на чарговую і неабходную «перадачку» у калёнію ці СІЗА
У сваіх сацыяльных сетках валянтэркі праекту пішуць калі і што варта сабраць для перадачкі, даюць справаздачы па сабраных грашах і адпраўленых рэчах.
Працяг 👇
👍2
Падпісвайцеся на
Інстаграм https://instagram.com/politvyazynka
Фэйсбук – https://www.facebook.com/profile.php?id=100085144390317

Падтрымаць праект або ахвяраваць грошы на перадачу – https://www.paypal.com/paypalme/jenyaseng

Больш дэталёва даведацца пра праект можна праз інтэрв’ю на Белсаце з Яўгеніяй Доўгай https://belsat.eu/news/05-12-2022-palitvyazynka-zhurnalistka-i-mastachka-pishuts-partrety-gistoryi-palitznyavolenyh-belarusak.
і на Palatno.media https://palatno.media/palitvyazynka/
💥Сёння Live Stream on Youtube “Travel Passport: Хуткі спосаб вырашыць праблему пратэрмінаванага нацыянальнага пашпарта ў ЗША”!

🗓6 верасня (серада)
3 pm San Francisco
6 pm New York
Мова: расейская

🇺🇸Актуальная інфармацыя для беларусаў ЗША ў сувязі з новымі правіламі абнаўлення пашпартоў і здзяйснення натарыяльных дзеянняў у амбасадзе Беларусі.

Адвакат Roman Steff, LL.M. юрыдычнай кампаніі Martin Druyan & Associates Attorneys, сябра суполкi Belarus SF падрабязна раскажа як вырашыць праблему пратэрмінаванага нацыянальнага пашпарта ў ЗША ў выпадку немагчымасці звароту ў пасольства Вашай краіны або яе наведвання.

👉Спасылка на стрым
https://www.youtube.com/watch?v=5_uzDF1BVyY

Задавайце свае пытаннi ў каментарах у live chat побач з вiдэа, адказы будуць пад час стрыма.

Пры інфармацыйнай падтрымцы Belarus SF.
2👍21🔥1
Што рабіць беларусам ЗША ва ўмовах пратэрмінаванага беларускага пашпарта 🤷‍♀🤯🤷‍♂

🎯Падрабязные адказы на гэтае ды іншыя хвалючыя беларусаў ЗША пытанні, глядзіце ў супер карысным бамбічным стрыме эміграцыйнага адваката Roman Steff з SF Bay Area, CA, LL.M. юрыдычнай кампаніі Martin Druyan & Associates Attorneys!

🎥Спасылка на вiдэа

➡️Падпiсвайцеся на ТГ канал @mdalawfirm i звяртайцеся па пытанняx Personal Injury, Immigration, Bankruptcy ў ЗША да @RomanlawyerUSA

Iнфармaцыйная падтрымка @belarus_sf i @ABAtogether
Сустрэча беларускай дыяспары ЗША са Сьвятланай Курс (Евай Вежнавец).

Мы запрашаем вас на сустрэчу з адной з самых вядомых сучасных беларускіх пісьменьніц - Евай Вежнавец.
Сустрэча адбудзецца онлайн у zoom 8-га кастрычніка 7pm CET/1 pm EST/10 am PST. На ёй вы зможаце задаць свае пытаньні пісьменніцы.

Таксама ёсьць магчымасьць заказаць кнігу "Па што ідзеш воўча?" з аўтографам аўтаркі ці без. Для заказу пішыце на тэлеграм @Better_late

Кніга "Па што ідзеш воўча?" атрымала першую прэмію імя Ежы Гедройца ў 2021 г. І дасюль знаходзіцца ў топе самых ўлюбёных кніг сярод беларусаў.

Пад час сустрэчы па жаданьню можна будзе падзякаваць Еву Вежнавец і ахвяраваць любую суму даната праз PayPal.

Спасылка на zoom, дзе будзе праходзіць сустрэча
https://us02web.zoom.us/j/86182332953?pwd=a0JaY3pwaXFMY0diRGFjUXJ6NEhXZz09

Спасылка на Facebook event
https://fb.me/e/2Sf6kfB67

Мерапрыемства будзе праходзіць пры інфармацыйнай падтрымцы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА)
12
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Са сьвятам, сябры! 🤍❤️🤍
9🥰2👍1🔥1
Па просьбе нашых сяброў з Association of Belarusian Business Abroad (ABBA) зьвяртаемся да вас ад іх імя:

⚡️Сябры! Заўтра, апроч адкрыцця III Беларускага бізнес-форуму ў Варшаве, мы святкуем 2 гады рэгістрацыі АВВА.

Увесь гэты час мы сумленна працуем на падтрымку бізнесаў з беларускімі каранямі за мяжой. І ў наш дзень народзінаў мы заклікаем падтрымаць беларуса Аляксандра Аўдзевіча — стваральніка сацыяльна-арыентаванага бізнесу Inclusive Barista, мэтай якога з'яўляецца стварэнне працоўных месцаў для інклюзіўных барыстаў.

Функцыянальная электрычная прыстаўка для інваліднага вазка дапаможа развівацца яго праекту.

На дадзены момант сабрана €260 з неабходных €3400.

Давайце разам дапаможам Аляксандру здзейсніць яго мару!

🔻Рэквізіты Аляксандра:
Paypal https://www.paypal.me/Aavdevich
PKO Bank Polski
Audzevich Aliaksandr
PL 40 1020 1042 0000 8602 0528 0443 (€)
PL 45 1020 1042 0000 8102 0507 3988 (zł)
SWIFT BPKOPLPW
BLIK +48600749484
Мэта: Inclusive Barista Donate

Давайце падтрымаем годную ініцыятыву ад ABBA
9
Алесь Бяляцкі пачаў сваю актывісцкую дзейнасьць у сярэдзіне 1980х. Ён праводзіў мерапрыемствы ў дзень памяці пацярпелых ад сталінскіх рэпрэсій на Дзяды.
У 1996 г. стварыў праваабарончую арганізацыю «Вясна», якая аказала юрыдычную дапамогу тысячам беларусаў, якія былі аштрафаваныя або зьняволеныя ў турму за крытыку аўтарытарнай палітыкі Лукашэнкі.
За актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць Алеся Бяляцкага судзілі больш за 20 разоў.
Алесь быў затрыманы ў 2011м. Яму прысудзілі 4 гады турмы. У 2014м ён выйшаў на волю. Алесь - аўтар сямі кніг, з якіх пяць напісаў за кратамі.
За чвэрць стагоддзя сваёй дзейнасьці Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі.
Пасля пратэстаў 2020га ў Беларусі "Вясна" дакументавала ўсё катаваньні, рэпрэсіі, парушэньні правоў чалавека.
У 2021 Алесь Бяляцкі быў арыштаваны. Ён прызнаны палітвязьнем і вязьнем сумленьня.
У 2022 Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобелеўскую прэмію міра.
У 2023 годзе ён быў асуджаны на 10 год калёніі.
3👍2🔥1🙏1
Дазвол на працу: колькі чакаць і ці магчыма паскорыць працэс?
#імігрант

Employment Authorization Document (EAD) = дакумэнт, які дае дазвол на працу ў ЗША

У беларускіх суполках перыядычна падымаюцца пытаньні пра дазвол на працу. Новыя імігранты, ці нават тыя, хто тут даўно, але карыстаюцца EAD карткай, доўга чакаюць аднаўленьня карты і жадаюць паскорыць гэты працэс. Таму ў картках, мы прадставілі адказы на самыя папулярныя пытаньні.
2👍1
Шаноўныя сябры!
Запрашаем вас на СУСТРЭЧУ-ПРЭЗЕНТАЦЫЮ кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, літаратара і палітзняволенага АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА.
👉Госця-выступоўца сустрэчы: старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, літаратарка і праваабаронца Таццяна Нядбай
Вас чакае цікавая размова, прэзентацыя кнігі і магчымасць пазнаёміцца з землякамі ў вашай лакацыі
Уваход бясплатны. Кнігу можна будзе набыць за наяўныя на месцы.
📍30 верасня Саўз Рывер, Нью Джэрзі https://fb.me/e/5C0RGRSqQ
📍1 кастрычніка Квінс, Нью-Ёрк https://fb.me/e/3Ln4gFXj4
📍 3 кастрычніка Вашынгтон Ды Сі https://fb.me/e/tTfN2lUuM
Прыходзьце і запрашайце знаёмых!
🔥21👍1
Сябры, мы распачынаем яшчэ адну новую рубрыку #дзеці

Білінгвізм. Частка 1.

Мы вырашалі падзяліцца адказамі на хвалюючыя бацькоў пытаньні з артыкула пра білінгвізм, узятага з сайта Linguistic Society of America.
👍4