Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Па просьбе нашых сяброў з Association of Belarusian Business Abroad (ABBA) зьвяртаемся да вас ад іх імя:

⚡️Сябры! Заўтра, апроч адкрыцця III Беларускага бізнес-форуму ў Варшаве, мы святкуем 2 гады рэгістрацыі АВВА.

Увесь гэты час мы сумленна працуем на падтрымку бізнесаў з беларускімі каранямі за мяжой. І ў наш дзень народзінаў мы заклікаем падтрымаць беларуса Аляксандра Аўдзевіча — стваральніка сацыяльна-арыентаванага бізнесу Inclusive Barista, мэтай якога з'яўляецца стварэнне працоўных месцаў для інклюзіўных барыстаў.

Функцыянальная электрычная прыстаўка для інваліднага вазка дапаможа развівацца яго праекту.

На дадзены момант сабрана €260 з неабходных €3400.

Давайце разам дапаможам Аляксандру здзейсніць яго мару!

🔻Рэквізіты Аляксандра:
Paypal https://www.paypal.me/Aavdevich
PKO Bank Polski
Audzevich Aliaksandr
PL 40 1020 1042 0000 8602 0528 0443 (€)
PL 45 1020 1042 0000 8102 0507 3988 (zł)
SWIFT BPKOPLPW
BLIK +48600749484
Мэта: Inclusive Barista Donate

Давайце падтрымаем годную ініцыятыву ад ABBA
9
Алесь Бяляцкі пачаў сваю актывісцкую дзейнасьць у сярэдзіне 1980х. Ён праводзіў мерапрыемствы ў дзень памяці пацярпелых ад сталінскіх рэпрэсій на Дзяды.
У 1996 г. стварыў праваабарончую арганізацыю «Вясна», якая аказала юрыдычную дапамогу тысячам беларусаў, якія былі аштрафаваныя або зьняволеныя ў турму за крытыку аўтарытарнай палітыкі Лукашэнкі.
За актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць Алеся Бяляцкага судзілі больш за 20 разоў.
Алесь быў затрыманы ў 2011м. Яму прысудзілі 4 гады турмы. У 2014м ён выйшаў на волю. Алесь - аўтар сямі кніг, з якіх пяць напісаў за кратамі.
За чвэрць стагоддзя сваёй дзейнасьці Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі.
Пасля пратэстаў 2020га ў Беларусі "Вясна" дакументавала ўсё катаваньні, рэпрэсіі, парушэньні правоў чалавека.
У 2021 Алесь Бяляцкі быў арыштаваны. Ён прызнаны палітвязьнем і вязьнем сумленьня.
У 2022 Алесю Бяляцкаму прысудзілі Нобелеўскую прэмію міра.
У 2023 годзе ён быў асуджаны на 10 год калёніі.
3👍2🔥1🙏1
Дазвол на працу: колькі чакаць і ці магчыма паскорыць працэс?
#імігрант

Employment Authorization Document (EAD) = дакумэнт, які дае дазвол на працу ў ЗША

У беларускіх суполках перыядычна падымаюцца пытаньні пра дазвол на працу. Новыя імігранты, ці нават тыя, хто тут даўно, але карыстаюцца EAD карткай, доўга чакаюць аднаўленьня карты і жадаюць паскорыць гэты працэс. Таму ў картках, мы прадставілі адказы на самыя папулярныя пытаньні.
2👍1
Шаноўныя сябры!
Запрашаем вас на СУСТРЭЧУ-ПРЭЗЕНТАЦЫЮ кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, літаратара і палітзняволенага АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА.
👉Госця-выступоўца сустрэчы: старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, літаратарка і праваабаронца Таццяна Нядбай
Вас чакае цікавая размова, прэзентацыя кнігі і магчымасць пазнаёміцца з землякамі ў вашай лакацыі
Уваход бясплатны. Кнігу можна будзе набыць за наяўныя на месцы.
📍30 верасня Саўз Рывер, Нью Джэрзі https://fb.me/e/5C0RGRSqQ
📍1 кастрычніка Квінс, Нью-Ёрк https://fb.me/e/3Ln4gFXj4
📍 3 кастрычніка Вашынгтон Ды Сі https://fb.me/e/tTfN2lUuM
Прыходзьце і запрашайце знаёмых!
🔥21👍1
Сябры, мы распачынаем яшчэ адну новую рубрыку #дзеці

Білінгвізм. Частка 1.

Мы вырашалі падзяліцца адказамі на хвалюючыя бацькоў пытаньні з артыкула пра білінгвізм, узятага з сайта Linguistic Society of America.
👍4
Білінгвізм. Частка 2. Адказы на пытаньні бацькоў, узятыя з артыкула на сайце Linguistic Society of America
👍2🔥1👏1