Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌟
Калядны Анлайн Дабрачынны Аўкцыён
💫

Беларусы Амэрыкi далучайцеся i падтрымайце дзетак палітзняволеных, рэпрэсаваных і палітзняволеных беларускіх творцаў!

⭐️
Гэтыя i iншыя лоты аўкцыёну вы можаце набыць онлайн 21 снежня
11 ам San Francisco
2 pm New York

Рэгіструйцеся на аўкцыён

▪️"Від на горад" Міхася Чыбоўскага: 60х60 см, змяшаная тэхніка, акрыл, палатно;
▪️Карціна "Алесь" мастака пад псеўданімам Пётр Юрэвіч: 100×40 см, палатно, алей, змяшаная тэхніка. Праца прысвечаная памяці закатаванага ў калоніі вядомага беларускага мастака і акцыяніста Алеся Пушкіна;
▪️Праца "Чаканнi" аўтарства Волі Шніп: 70×115 см, палатно, акрыл, змяшаная тэхніка;

Аўкцыён ладзіцца Асацыяцыяй беларускага бiзнэса за мяжой пры падтрымцы Фонду BYSOL, Беларускай Рады культуры і Дома Творцаў.

Купляючы лоты, вы падтрымліваеце рэпрэсаваных беларускіх творцаў, а таксама далучаецеся да акцыі падтрымкі дзетак палітвязняў.

Падрабязней па тэгу #ABBA_Каляды.

Зробім калядны цуд разам!
👍61🤗1
СЬВЯТОЧНЫ ДАБРАЧЫННЫ ОНЛАЙН АЎКЦЫЁН!

❄️Зімовыя сьвяткаваньні - гэта час надзвычайнай дабрыні і падарункаў!🎁

Запрашаем вас паўдзельнічаць у нашым сьвяточным дабрачынным онлайн аўкцыёне!

На аўкцыёне выстаўлены 3 лоты – тры мастацкія творы!

📍ЛОТ 1️⃣ Праца Раісы Сіплевіч «Імгненьне вечнасьці». Каляровая літаграфія, 1989. 85х52 см – Стартавы кошт $300

📍ЛОТ 2️⃣ Права М. ДэГрафа (M. DeGraff) «Краявід». Пастэль, 1950-ыя гады. 50х40 см. – Стартавы кошт $250

📍ЛОТ 3️⃣ Права М. ДэГраф (M. DeGraff) «Горная рака». Пастэль, 1950-ыя гады. 50х40 см. Cтартавы кошт $250

⭐️ГІСТОРЫЯ ЛОТАЎ:
Усе мастацкія творы былі перададзеныя ў Беларускую фундацыю Крачэўскага, з сямейнага архіву Юлі і Паўла Андрусышын (яна – беларуска, ён – украінец). Больш падрабязна пра гэтую сям'ю можна даведацца з кнігі Юлі Андрусышын «Забыцьцю не адданае», Мінск: «Лімарыус», 2015.

Працы амэрыканскага мастака 19-га стагодзьдзя М. Дэграфа былі адным зь першых салідных набыткаў маладой сямʼі (шлюб узялі ў Нью Ёрку ў 1954 г.) А «Імгненьне вечнасьці» Раіса Сіплевіч падарыла іх сыну Багдану, які ў 1989 годзе меў шалёны посьпех у Беларусі, як сьпявак Данчык. На літаграфіі ёсьць дарчы надпіс мастачкі.

👉Грошы з продажу карцін Беларускaй фундацыi Крэчэўскага, мы ахвяруем на МЕДЫЧНЫЯ ВЫДАТКІ для беларускага добраахвотніка Зьміцера (пазыўны Акула), які зараз лякуецца ў Філядэльфіі (ЗША) пасьля цяжкiх раненьняў пад Бахмутам ва Ўкраіне, дэталi тут.

Набываючы падарунак сабе ці блізкім🫶, вы адначасова падтрымаеце нашага параненага беларускага добраахвотніка!

‼️Для ўдзелу, калі ласка, запоўніце форму па 👉спасылцы і там зрабіце прапанову на адзін з лотаў, які Вам да спадобы, або адразу на ўсе!

👉Пачатак аўкцыёна 19 сьнежня і канец аўкцыёна 26 сьнежня.

⛄️Вынікі аўкцыёна будуць абʼяўлены 27-га сьнежня – вынiк будзе дасланы вам email!🎅

З надыходзячымі святамі вас!🎄

P.S. Калi вы за межамі Беларусі і вам бяспечна, калі ласка стаўце падабайкі, рабіце рэпосты, дасылайце сябрам ды знаёмым.

Зробім годную справу разам! ❤️
7👍4🔥1
❗️Новы выпуск на Euroradio пра збор нашаму Каліноўцу "Акула", які зараз на лекаваньні ў Філядэльфіі.❗️

👉Глядзіце інтэрв'ю з заснавальніцай фонда Revived Soldiers Ukraine Irina Vashchuk Discipio і з віцэ-прэзідэнтам АБА і прэзідэнтам Belarus Freedom - Philadelphia Siarzhuk Shaliga

Калі ласка, стаўце падабайкі, рабiце рэпосты. Мы спадзяемся на вашу падтрымку:
https://www.youtube.com/watch?v=8dU8EQCB3oQ

‼️ Збор на МЕДЫЧНЫЯ ВЫДАТКІ: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2

‼️ Збор на ПРАЖЫВАНЬНЕ І ХАРЧАВАНЬНЕ Ў ФІЛЯДЭЛЬФІІ: https://www.paypal.com/donate?campaign_id=4EAD778X57GF8
👍4🔥2
Новай госьцяй выпуску "З намі цікАВА" стала беларуска Аўстрыі, якая ў сваіх сацсетках расказвае пра дыскрымінацыю беларусаў па моўнай прыкмеце - Кацярына Варажун

Глядзіце вялікую гутарку пра беларускую мову па спасылцы
5👍3
Сябры, мы ў гэтым годзе з вашай дапамогай плённа папрацавалі і прапануем вам паглядзець першую частку "Вынікі працы АБА за 2023 год"

Каб сачыць за навінамі і падзеямі ў беларускай дыяспары ЗША падпісвайцеся на нашыя сацсеткі
https://linktr.ee/aba.together

Калі вы хочаце падтрымаць АБА і нашыя праекты мы будзем удзячны за любую падтрымку 🤗
https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=DWHUHL83TGPM6
🔥4👍21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Шаноўныя беларусы!
Віншуем вас з Новым Годам!
Негледзячы на тое, што апошнія гады апынуліся складаным выпрабаваньнем для нас, беларусаў, не забывайцеся, калі ласка, што #БеларусБеларусуБеларус і разам мы сіла і моц.
І нават у самыя цёмныя часы можна знайсьці крыніцу сьвятла.
Мы зычым, каб кожны з вас знайшоў гэтую крыніцу сьвятла і натхненьня для сябе.
Беражыце сябе 🤗
Хай у наступным годзе шчасьціць і шанцуе. І наша Радзіма нарэшце стане Вольнай 🤍❤️🤍

Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы.
10🔥5
Сябры, мы шчыра ўдзячныя за ўсе вашыя ахвяраваньні ў мінулым годзе!
Мы з вамі разам спрычыніліся да столькіх годных спраў 🙌

Каб сачыць за навінамі і падзеямі ў беларускай дыяспары ЗША падпісвайцеся на нашыя сацсеткі
https://linktr.ee/aba.together

Калі вы хочаце падтрымаць АБА і нашыя праекты мы будзем удзячны за любую падтрымку 🤗
https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=DWHUHL83TGPM6
👍32