Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
СЬВЯТОЧНЫ ДАБРАЧЫННЫ ОНЛАЙН АЎКЦЫЁН!

❄️Зімовыя сьвяткаваньні - гэта час надзвычайнай дабрыні і падарункаў!🎁

Запрашаем вас паўдзельнічаць у нашым сьвяточным дабрачынным онлайн аўкцыёне!

На аўкцыёне выстаўлены 3 лоты – тры мастацкія творы!

📍ЛОТ 1️⃣ Праца Раісы Сіплевіч «Імгненьне вечнасьці». Каляровая літаграфія, 1989. 85х52 см – Стартавы кошт $300

📍ЛОТ 2️⃣ Права М. ДэГрафа (M. DeGraff) «Краявід». Пастэль, 1950-ыя гады. 50х40 см. – Стартавы кошт $250

📍ЛОТ 3️⃣ Права М. ДэГраф (M. DeGraff) «Горная рака». Пастэль, 1950-ыя гады. 50х40 см. Cтартавы кошт $250

⭐️ГІСТОРЫЯ ЛОТАЎ:
Усе мастацкія творы былі перададзеныя ў Беларускую фундацыю Крачэўскага, з сямейнага архіву Юлі і Паўла Андрусышын (яна – беларуска, ён – украінец). Больш падрабязна пра гэтую сям'ю можна даведацца з кнігі Юлі Андрусышын «Забыцьцю не адданае», Мінск: «Лімарыус», 2015.

Працы амэрыканскага мастака 19-га стагодзьдзя М. Дэграфа былі адным зь першых салідных набыткаў маладой сямʼі (шлюб узялі ў Нью Ёрку ў 1954 г.) А «Імгненьне вечнасьці» Раіса Сіплевіч падарыла іх сыну Багдану, які ў 1989 годзе меў шалёны посьпех у Беларусі, як сьпявак Данчык. На літаграфіі ёсьць дарчы надпіс мастачкі.

👉Грошы з продажу карцін Беларускaй фундацыi Крэчэўскага, мы ахвяруем на МЕДЫЧНЫЯ ВЫДАТКІ для беларускага добраахвотніка Зьміцера (пазыўны Акула), які зараз лякуецца ў Філядэльфіі (ЗША) пасьля цяжкiх раненьняў пад Бахмутам ва Ўкраіне, дэталi тут.

Набываючы падарунак сабе ці блізкім🫶, вы адначасова падтрымаеце нашага параненага беларускага добраахвотніка!

‼️Для ўдзелу, калі ласка, запоўніце форму па 👉спасылцы і там зрабіце прапанову на адзін з лотаў, які Вам да спадобы, або адразу на ўсе!

👉Пачатак аўкцыёна 19 сьнежня і канец аўкцыёна 26 сьнежня.

⛄️Вынікі аўкцыёна будуць абʼяўлены 27-га сьнежня – вынiк будзе дасланы вам email!🎅

З надыходзячымі святамі вас!🎄

P.S. Калi вы за межамі Беларусі і вам бяспечна, калі ласка стаўце падабайкі, рабіце рэпосты, дасылайце сябрам ды знаёмым.

Зробім годную справу разам! ❤️
7👍4🔥1
❗️Новы выпуск на Euroradio пра збор нашаму Каліноўцу "Акула", які зараз на лекаваньні ў Філядэльфіі.❗️

👉Глядзіце інтэрв'ю з заснавальніцай фонда Revived Soldiers Ukraine Irina Vashchuk Discipio і з віцэ-прэзідэнтам АБА і прэзідэнтам Belarus Freedom - Philadelphia Siarzhuk Shaliga

Калі ласка, стаўце падабайкі, рабiце рэпосты. Мы спадзяемся на вашу падтрымку:
https://www.youtube.com/watch?v=8dU8EQCB3oQ

‼️ Збор на МЕДЫЧНЫЯ ВЫДАТКІ: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2

‼️ Збор на ПРАЖЫВАНЬНЕ І ХАРЧАВАНЬНЕ Ў ФІЛЯДЭЛЬФІІ: https://www.paypal.com/donate?campaign_id=4EAD778X57GF8
👍4🔥2
Новай госьцяй выпуску "З намі цікАВА" стала беларуска Аўстрыі, якая ў сваіх сацсетках расказвае пра дыскрымінацыю беларусаў па моўнай прыкмеце - Кацярына Варажун

Глядзіце вялікую гутарку пра беларускую мову па спасылцы
5👍3
Сябры, мы ў гэтым годзе з вашай дапамогай плённа папрацавалі і прапануем вам паглядзець першую частку "Вынікі працы АБА за 2023 год"

Каб сачыць за навінамі і падзеямі ў беларускай дыяспары ЗША падпісвайцеся на нашыя сацсеткі
https://linktr.ee/aba.together

Калі вы хочаце падтрымаць АБА і нашыя праекты мы будзем удзячны за любую падтрымку 🤗
https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=DWHUHL83TGPM6
🔥4👍21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Шаноўныя беларусы!
Віншуем вас з Новым Годам!
Негледзячы на тое, што апошнія гады апынуліся складаным выпрабаваньнем для нас, беларусаў, не забывайцеся, калі ласка, што #БеларусБеларусуБеларус і разам мы сіла і моц.
І нават у самыя цёмныя часы можна знайсьці крыніцу сьвятла.
Мы зычым, каб кожны з вас знайшоў гэтую крыніцу сьвятла і натхненьня для сябе.
Беражыце сябе 🤗
Хай у наступным годзе шчасьціць і шанцуе. І наша Радзіма нарэшце стане Вольнай 🤍❤️🤍

Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы.
10🔥5
Сябры, мы шчыра ўдзячныя за ўсе вашыя ахвяраваньні ў мінулым годзе!
Мы з вамі разам спрычыніліся да столькіх годных спраў 🙌

Каб сачыць за навінамі і падзеямі ў беларускай дыяспары ЗША падпісвайцеся на нашыя сацсеткі
https://linktr.ee/aba.together

Калі вы хочаце падтрымаць АБА і нашыя праекты мы будзем удзячны за любую падтрымку 🤗
https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=DWHUHL83TGPM6
👍32
Запрашаем на онлайн лекцыю вядомага беларускага гiсторыка Натальлi Гардзiенка‼️

🇺🇲Тэма: "Беларусы ў ЗША: асноўныя этапы гісторыі, асяродкі, ініцыятывы, асобы".

🕐Лекцыя - 1 гадзiна
Q&A - 30 хв.
Вядучaя: магiстарка гiсторыi Надзея Нортан, АБА

➡️ Цiснiце на спасылку, каб далучыцца да Zoom сустрэчы

🗓13 студзеня 2024
Час па:
📍Менску - 21:00
📍Вiльнi - 20:00
📍Нью-Ёрку - 1 pm
📍Сан Францыска - 10 am


Facebook Event

Арганiзатары мерапрыемства:
Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва - БІНіМ
🔥6👍31
Анонс беларускіх івэнтаў у студзені 2024

📍6 студзеня
12 pm EST - Шчадроўкі ў Нью-Ёрку
Арганізатары: Беларусы ЗША. Разам лягчэй і Hanna Sharko
Падрабязнасьці

5 pm PST - Каляды ў Сіэтле.
Арганізатары: Беларусы Сіэтла
Падрабязнасьці - на старонцы суполкі

📍7-14 студзеня - творчыя сустрэчы з лідарам гурта Дай Дарогу Юрыем Стыльскім.
Арганізатары: Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы
Падрабязнасьці

📍13 студзеня - онлайн-лекцыя беларускай гістарыцы Натальлі Гардзіенкі "Беларусы ў ЗША"
Арганізатары: Nadzeya Norton і Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы
Падрабязнасьці

📍14 студзеня - 25 лютага - Калядны тур Маляваныча.
Арганізатары: Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы і беларускія суполкі гарадоў ЗША
Шукайце анонсы на старонках вашых суполак.
Падрабязнасьці ад АБА - TBD

📍26 студзеня - онлайн сустрэча ў zoom кніжнага клюба ЗША
Кнігі на студзень "Кэмэл-трэвэл" і "Самота, што жыла ў пакоі насупраць" Вольгі Гапеевай.
Калі жадаеце далучыцца, пішыце @volhabroughman

📍28 студзеня - онлайн сустрэча беларусаў ЗША з пісьменьніцай Вольгай Гапеевай
Арганізатары: Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы
Падрабязнасьці - TBD
👍3