Беларусы ЗША,
уладальнікі малога, сярэдняга ды буйнога бізнэса, iнвестары, стартаперы, актывiсты беларускiх суполак, i канешне ж неабыякавая беларусы запрашаем вас прыняць удзел у знакавай гістарычнай падзеi - Першым Беларускім бізнес-форуме ў ЗША, што адбудзецца 1 сакавiка ў Вашынгтоне ДзіСі ў шыкоўным будынку Прэсклаба, што ў 5 хвілінах ад Белага Дому!
Чаму I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне — гэта важная падзея для беларусаў і што прынясе ўдзел у форуме малому і сярэдняму бізнесу?
▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Атрымаеце магчымасць знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
Якія карысці ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне прынясе буйным бізнесам?
▪️ Пошук інвестыцыйных магчымасцяў.
▪️ Даведаецеся пра магчымасці ўдзелу ў тэндарах для беларускіх кампаній за мяжой.
▪️ Магчымасць уплываць на рашэнні па пытаннях беларускага бізнесу.
▪️ Ваш голас і прапановы будуць пачутыя на высокім узроўні ў ЗША.
▪️ Шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі на федэральным узроўні ў ЗША.
👉 Далучайцеся да ўдзелу ў форуме. Рэгіструйцеся да 26 лютага, колькасць месцаў абмежаваная.
Праграма #ForumWashington па спасылцы.

👍7❤2
Сябры, глядзіце новы выпуск на канале Беларускі крок з лідарам гурта "Дай Дарогу" Юрыем Стыльскім, які завітаў у Нью-Ёрк на творчую сустрэчу з беларусамі.
У студзені творчыя сустрэчы з Юрыем Стыльскім прайшлі ў 5 гарадах ЗША. Арганізатарамі сустрэч стала Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы (АБА)
https://youtu.be/YraT3sAPCI4?si=qEZSMszC-yTqyzut

YouTube
СТЫЛЬСКІ ПРА ТВОРЧАСЬЦЬ, ЗОРНАСЬЦЬ І МЯНТОЎ / СТЫЛЬСКИЙ ПРО ТВОРЧЕСТВО, ЗВЁЗДНОСТЬ И МЕНТОВ
Юры Стыльскі - лідар гурта «Дай Дарогу!», самы вядомы панк-рокер Беларусі і самы вядомы чалавек Брэста ў першы раз завітаў з канцэртамі ў ЗША. Мы сустрэліся з Юрам у Ню-Ёрку і паразмаўлялі аб тым і аб сім паміж канцэртнай праграмай і знаёмствам з "Вялікім…
🔥5👍1
Сяброўка борда АБА, доктарка навук, прафэсарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Флорыды, Тацьцяна Кулакевіч у этэры Эўрарадыё 👇
https://m.youtube.com/watch?v=D1oq2396WYs&fbclid=IwAR0qjZY_GuwLE0WMCPmCPdFMdYiWTQ-vcnB2Lm89vIJPLeFzb7C5J8mlRiw

США поставят крест на Тихановской и Беларуси? Вероятная победа Трампа: так ли она страшна? Кулакевич
Докторка наук, профессорка политологии в Университете Южной Флориды Татьяна Кулакевич на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, как выборы в США повлияют на Беларусь и так ли страшна победа Трампа. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате!
Новости сегодня.…
Новости сегодня.…
👍2🔥1
Сябры, ад імя American Coalition for Ukraine і ад імя АБА, якая ўваходзіць у гэтую кааліцыю, мы просім вас падтрымаць Украіну і патэлефанаваць сваім сенатарам , ці пакінуць галасавое паведамленьне з просьбай галасаваць за дапамогу Украіне.
На гэтым сайце вы знойдзеце інфармацыю, каму тэлефанаваць і што казаць 👇
https://www.communityforukraine.org/how-to-help/contact-congress/

Community for Ukraine -
Contact Congress - Community for Ukraine
Every American who lives in one of the 50 states has 3 members of Congress - two Senators, and one Representative in the House. Call all 3 of your members of Congress, and tell them that you support US aid to Ukraine! Can I call if I'm not a US citizen? (Yes!)…
❤3👍1
Топ-5 кніг ад сябра АБА і стваральніка Audiobooks.by Мікіты Белаглазава.
1. “Мая школа” Ганны Севярынец
https://audiobooks.by/books/maia-shkola
2. “Апошняя кніга пана А” Альгерд Бахарэвіч
https://audiobooks.by/books/aposhniaia-kniga-pana-a
Зборнік невялікіх сучасных казак для дарослых. Вельмі розных і ў кожным трапляеш у свой невялікі дзіўну і абсурдны сусвет.
3. “Аўтаспынам па галактыцы” Дуглас Адамс
https://audiobooks.by/books/autaspynam-pa-galaktytsy
Плынь несканчаемага гумару ў сакавітым беларускім перакладзе апавядання пра Артура Дэнта, планету якога знішчылі адной суботняй раніцай. Скажу крамольнае: нават калі добра ведаеце англійскую мову, беларускі пераклад лепш за арыгінал беларусам.
4. “Завяршыць гештальт” Макс Шчур
https://audiobooks.by/books/zaviarshyts-geshtalt
Назіранні і разважанні чалавека, які вандруе праз Еўропу. Лёгка і цікава слухаецца.
5. “Кэмэл-трэвэл” Вольга Гапеева
https://audiobooks.by/books/kemel-trevel
Кароткая кніга ўспамінаў пра дзяцінства. Адначасова і смешна і сумна.

👍6
Сябры, прапануем вам паглядзець наша новае інтэрвію з беларускай Сан Францыска – Кацяй Фаміной, у якім яна распавяла пра ўдзел у беларускіх пратэстах, пра гісторыю каханьня даўжынёй у 26 гадоў, і як быць пасьпяховай рыэлтаркай са сьвядомай палітычнай пазыцыяй і ня здрадзіць сабе.
https://youtu.be/2fMM7Y2DXSU?si=WkIc6E67R5SxSHK7
https://youtu.be/2fMM7Y2DXSU?si=WkIc6E67R5SxSHK7
YouTube
Каця Фаміна - удзел у пратэстах, гісторыя каханьня і як прадаваць дамы за мільёны даляраў у кедах.
Сябры, прапануем вам паглядзець наша новае інтэрвію з беларускай Сан Францыска – Кацяй Фаміной, у якім яна распавяла пра ўдзел у беларускіх пратэстах, пра гісторыю каханьня даўжынёй у 26 гадоў, і як быць пасьпяховай рыэлтаркай са сьвядомай палітычнай пазыцыяй…
🔥7👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥"Гісторыі поспеху родам з Беларусі".
"Гісторыі поспеху родам з Беларусі".Прадстаўляем вам бізнес-панэль I Беларускага бізнес-форума ў Вашынгтоне. Моцныя бізнесоўцы і прафесіяналы выступяць у блоку "Гісторыі поспеху родам з Беларусі".
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кожным асабіста, задаць свае пытанні, знайсці падтрымку і завязаць карысныя кантакты, якія паспрыяюць развіццю вашага бізнесу за мяжой.
Упершыню ў беларускай супольнасці будзе магчымасць заявіць пра сябе на такім высокім узроўні ў ЗША.
Што дае I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне?
▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Атрымаеце магчымасць знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
▫️Гэта шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі — ваш голас будзе пачуты на высокім узроўні ў ЗША.
👉 Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага.
Пасля афіцыйнай часткі форуму рыхтуецца нэтворкінг-вечарына, на якой у нефармальнай абстаноўцы вы зможаце працягнуць знаёміцца з гасцямі форуму, наладжваць кантакты ў дыяспары і, вядома, адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы.
Чакаем вас 1 сакавіка на #ForumWashington!

👍4❤3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Фонд Bysol і нашыя партнэры - Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) - адкрылі сумесны дабрачынны збор для беларускіх палітзьняволеных жанчын.
Падтрымаць можна тут 👇
https://bysol.org/be/bs/8march2024/?fbclid=PAAaaITq8NKpjar5MtDhTks1bN53EksCe_UT-Xf6BRbN3QMHlxIFJAKsRaDo4_aem_AWhG6rF84JjfGuPsnaF9bhIizyApB9snn_AkvUqGHbWyDzFrrwSf75YQfFd-qxTlVjw

❤5👍2
Сябры,запрашаем вас на онлайн сустрэчу з вядомым беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, якая адбудзецца ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА" 25 лютага ў Zoom
22.00 па Менску
14.00 па Нью-Ёрку
11.00 па Сан Францыска
Саша Філіпенка - аўтар такіх вядомых раманаў, як "Чырвоны крыж" і " Былы сын". А яго "Крэмулятар" быў прызнаны лепшым эўрапейскім раманам 2023 года.
Паслухаць аўдыёкнігі Сашы Філіпенка вы можаце на сайце Audiobooks.by
Каб не згубіць івэнт цісніце "пайду" ці "цікава" у Facebook event
Сябры, нам вельмі важна вашая падтрымка. Мы будзем удзячныя любой суме данатаў, якія пойдуць на падзяку беларускім пісьменьнікам.
Падтрымаць

❤5👍1
📢 Вынікі выбараў у Прэзідыюм АБА.
15 лютага адбыліся пазачарговыя выбары ў Прэзідыюм Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы.
У гэты раз з ліку сяброў Галоўнай Управы АБА абіраліся Прэзідэнт і Афіцэр па публічных сувязях.
Прэзідэнткай АБА была абраная Ганна Шарко, а пасаду Афіцэркі па публічных сувязях заняла Вольга Бромэн.
Віншуем сяброў АБА з новымі пасадамі. І радыя вам паведаміць, што наша каманда і надалей будзе плённа працаваць на карысьць беларускай дыяспары ЗША.
Каб сачыць за ўсімі навінамі і анонсамі падзей ад АБА, падпісвайцеся на нашыя сацсеткі 👇 https://linktr.ee/aba.together

❤12👏5👍1🔥1🎉1
Сябры, прапануем вам паўдзельнічаць у разыгранках да Дня Роднай Мовы 💥
📍Падарункі - сэртыфікаты ад Літаркі і Audiobooks.by
📍Разыгранка ў Facebook
📍Разыгранка ў Instagram

❤3👍3
🎥Live Stream размова пра I Беларускi бізнес-форум ў Вашынгтоне!
Запрашаем на размову пра Першы Беларускi бізнес-форума ў Вашынгтоне памiж Мікалаем Мурзянковым, вядомым беларускім бізнесoўцам, сябрам і дарадцам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўніком АВВА ў Каліфорніі і Надзеяй Нортан, актывісткай беларускай дыяспары ў ЗША, сяброўкай барда АБА.
Вы зможаце задаць свае пытанні наконт форума ў прамым эфіры.
Далучайцеся да стрыма, будзе цікава і карысна!
https://youtube.com/live/EkJyyZnn9io?feature=share
Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне да 26 лютага https://abbabusinessforum.com/
#беларусыЗША #беларускiбiзнэсфорум #abba #aba
#ForumWashington #ABBA #abbabusiness #proudtobebelarusianbusiness #belarusianbusiness #беларускібізнес #ганарымся_быць_беларускім_бізнесам
Association of Belarusians in America
Association of Belarusian Business Abroad

Live Stream размова пра Першы беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне!
19 лютага 2024
6 pm San Francisco
9 pm New York
Запрашаем на размову пра I Беларускi бізнес-форума ў Вашынгтоне памiж Мікалаем Мурзянковым, вядомым беларускім бізнесoўцам, сябрам і дарадцам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўніком АВВА…

❤4👍1
Сябры, прапнуем паглядзець запіс онлайн сустрэчы беларусаў Амэрыкі з Вольгай Гапеевай - беларускай паэткай, пісьменьніцай перакладчыцай, лінгвісткай.
Зьвярніце ўвагу на сайт Вольгі Гапеевай
Таксама паслухаць творы Вольгі Гапеевай вы можаце на сайце audiobooks.by
Кэмэл-трэвэл
Самота, што жыла ў пакоі насупраць
Сябры, мы будзем удзячныя вашым ахвяраваньням, якія мы перададзім беларускім пісьменьнікам, якія будуць прыходзіць да нас на будучыя сустрэчы, як падзяку ад нас.

👍2
Матчына мова
Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.
І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.
Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.
Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.
У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.
Алесь Бачыла
Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.
І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.
Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.
Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.
У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.
Алесь Бачыла
❤8
Заява Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы з нагоды другой гадавіны поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну.
У другую гадавіну поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы застаецца салідарнай з украінскім народам. Мы памятаем пра страчаныя жыцьці і пакуты, выкліканыя расейскай агрэсіяй, і пацьвярджаем нашу непахісную падтрымку свабоды і суверэнітэту Украіны.
У гэты дзень давайце ўшануем мужнасьць і стойкасьць украінскага народа. Кожны з нас павінен імкнуцца пабудаваць сьвет, у якім больш не дапускаюцца бессэнсоўны гвалт і пакуты.
Мы працягнем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб падтрымаць народ Украіны ў яго барацьбе за мір, справядлівасьць і незалежнасьць.

👍7🤗3❤1