Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Сябры, глядзіце новы выпуск на канале Беларускі крок з лідарам гурта "Дай Дарогу" Юрыем Стыльскім, які завітаў у Нью-Ёрк на творчую сустрэчу з беларусамі.

У студзені творчыя сустрэчы з Юрыем Стыльскім прайшлі ў 5 гарадах ЗША. Арганізатарамі сустрэч стала Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы (АБА)

https://youtu.be/YraT3sAPCI4?si=qEZSMszC-yTqyzut
🔥5👍1
Сябры, ад імя American Coalition for Ukraine і ад імя АБА, якая ўваходзіць у гэтую кааліцыю, мы просім вас падтрымаць Украіну і патэлефанаваць сваім сенатарам , ці пакінуць галасавое паведамленьне з просьбай галасаваць за дапамогу Украіне.
На гэтым сайце вы знойдзеце інфармацыю, каму тэлефанаваць і што казаць 👇
https://www.communityforukraine.org/how-to-help/contact-congress/
3👍1
Топ-5 кніг ад сябра АБА і стваральніка Audiobooks.by Мікіты Белаглазава.

1. “Мая школа” Ганны Севярынец
https://audiobooks.by/books/maia-shkola

2. “Апошняя кніга пана А” Альгерд Бахарэвіч
https://audiobooks.by/books/aposhniaia-kniga-pana-a

Зборнік невялікіх сучасных казак для дарослых. Вельмі розных і ў кожным трапляеш у свой невялікі дзіўну і абсурдны сусвет.

3. “Аўтаспынам па галактыцы” Дуглас Адамс
https://audiobooks.by/books/autaspynam-pa-galaktytsy

Плынь несканчаемага гумару ў сакавітым беларускім перакладзе апавядання пра Артура Дэнта, планету якога знішчылі адной суботняй раніцай. Скажу крамольнае: нават калі добра ведаеце англійскую мову, беларускі пераклад лепш за арыгінал беларусам.

4. “Завяршыць гештальт” Макс Шчур
https://audiobooks.by/books/zaviarshyts-geshtalt

Назіранні і разважанні чалавека, які вандруе праз Еўропу. Лёгка і цікава слухаецца.

5. “Кэмэл-трэвэл” Вольга Гапеева
https://audiobooks.by/books/kemel-trevel

Кароткая кніга ўспамінаў пра дзяцінства. Адначасова і смешна і сумна.
👍6
Сябры, прапануем вам паглядзець наша новае інтэрвію з беларускай Сан Францыска – Кацяй Фаміной, у якім яна распавяла пра ўдзел у беларускіх пратэстах, пра гісторыю каханьня даўжынёй у 26 гадоў, і як быць пасьпяховай рыэлтаркай са сьвядомай палітычнай пазыцыяй і ня здрадзіць сабе.

https://youtu.be/2fMM7Y2DXSU?si=WkIc6E67R5SxSHK7
🔥7👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥"Гісторыі поспеху родам з Беларусі".

"Гісторыі поспеху родам з Беларусі".Прадстаўляем вам бізнес-панэль I Беларускага бізнес-форума ў Вашынгтоне. Моцныя бізнесоўцы і прафесіяналы выступяць у блоку "Гісторыі поспеху родам з Беларусі".

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кожным асабіста, задаць свае пытанні, знайсці падтрымку і завязаць карысныя кантакты, якія паспрыяюць развіццю вашага бізнесу за мяжой.

Упершыню ў беларускай супольнасці будзе магчымасць заявіць пра сябе на такім высокім узроўні ў ЗША.

Што дае I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне?

▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Атрымаеце магчымасць знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
▫️Гэта шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі — ваш голас будзе пачуты на высокім узроўні ў ЗША.

👉 Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага.

Пасля афіцыйнай часткі форуму рыхтуецца нэтворкінг-вечарына, на якой у нефармальнай абстаноўцы вы зможаце працягнуць знаёміцца з гасцямі форуму, наладжваць кантакты ў дыяспары і, вядома, адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы.

Чакаем вас 1 сакавіка на #ForumWashington!
👍43
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Фонд Bysol і нашыя партнэры - Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) - адкрылі сумесны дабрачынны збор для беларускіх палітзьняволеных жанчын.
Падтрымаць можна тут 👇

https://bysol.org/be/bs/8march2024/?fbclid=PAAaaITq8NKpjar5MtDhTks1bN53EksCe_UT-Xf6BRbN3QMHlxIFJAKsRaDo4_aem_AWhG6rF84JjfGuPsnaF9bhIizyApB9snn_AkvUqGHbWyDzFrrwSf75YQfFd-qxTlVjw
5👍2
Сябры,запрашаем вас на онлайн сустрэчу з вядомым беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, якая адбудзецца ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА" 25 лютага ў Zoom
22.00 па Менску
14.00 па Нью-Ёрку
11.00 па Сан Францыска
Саша Філіпенка - аўтар такіх вядомых раманаў, як "Чырвоны крыж" і " Былы сын". А яго "Крэмулятар" быў прызнаны лепшым эўрапейскім раманам 2023 года.
Паслухаць аўдыёкнігі Сашы Філіпенка вы можаце на сайце Audiobooks.by

Каб не згубіць івэнт цісніце "пайду" ці "цікава" у Facebook event

Сябры, нам вельмі важна вашая падтрымка. Мы будзем удзячныя любой суме данатаў, якія пойдуць на падзяку беларускім пісьменьнікам.
Падтрымаць
5👍1
📢 Вынікі выбараў у Прэзідыюм АБА.

15 лютага адбыліся пазачарговыя выбары ў Прэзідыюм Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы.
У гэты раз з ліку сяброў Галоўнай Управы АБА абіраліся Прэзідэнт і Афіцэр па публічных сувязях.

Прэзідэнткай АБА была абраная Ганна Шарко, а пасаду Афіцэркі па публічных сувязях заняла Вольга Бромэн.

Віншуем сяброў АБА з новымі пасадамі. І радыя вам паведаміць, што наша каманда і надалей будзе плённа працаваць на карысьць беларускай дыяспары ЗША.

Каб сачыць за ўсімі навінамі і анонсамі падзей ад АБА, падпісвайцеся на нашыя сацсеткі 👇 https://linktr.ee/aba.together
12👏5👍1🔥1🎉1
Сябры, прапануем вам паўдзельнічаць у разыгранках да Дня Роднай Мовы 💥

📍Падарункі - сэртыфікаты ад Літаркі і Audiobooks.by

📍Разыгранка ў Facebook

📍Разыгранка ў Instagram
3👍3
🎥Live Stream размова пра I Беларускi бізнес-форум ў Вашынгтоне!

Запрашаем на размову пра Першы Беларускi бізнес-форума ў Вашынгтоне памiж Мікалаем Мурзянковым, вядомым беларускім бізнесoўцам, сябрам і дарадцам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўніком АВВА ў Каліфорніі і Надзеяй Нортан, актывісткай беларускай дыяспары ў ЗША, сяброўкай барда АБА.
Вы зможаце задаць свае пытанні наконт форума ў прамым эфіры.
Далучайцеся да стрыма, будзе цікава і карысна!
https://youtube.com/live/EkJyyZnn9io?feature=share

Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне да 26 лютага https://abbabusinessforum.com/

#беларусыЗША #беларускiбiзнэсфорум #abba #aba
#ForumWashington #ABBA #abbabusiness #proudtobebelarusianbusiness #belarusianbusiness #беларускібізнес #ганарымся_быць_беларускім_бізнесам

Association of Belarusians in America
Association of Belarusian Business Abroad
4👍1
Сябры, прапнуем паглядзець запіс онлайн сустрэчы беларусаў Амэрыкі з Вольгай Гапеевай - беларускай паэткай, пісьменьніцай перакладчыцай, лінгвісткай.

Зьвярніце ўвагу на сайт Вольгі Гапеевай

Таксама паслухаць творы Вольгі Гапеевай вы можаце на сайце audiobooks.by
Кэмэл-трэвэл
Самота, што жыла ў пакоі насупраць

Сябры, мы будзем удзячныя вашым ахвяраваньням, якія мы перададзім беларускім пісьменьнікам, якія будуць прыходзіць да нас на будучыя сустрэчы, як падзяку ад нас.
👍2
Матчына мова

Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.

І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.

Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.

Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.

У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.

Алесь Бачыла
8
Заява Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы з нагоды другой гадавіны поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну.

У другую гадавіну поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы застаецца салідарнай з украінскім народам. Мы памятаем пра страчаныя жыцьці і пакуты, выкліканыя расейскай агрэсіяй, і пацьвярджаем нашу непахісную падтрымку свабоды і суверэнітэту Украіны.

У гэты дзень давайце ўшануем мужнасьць і стойкасьць украінскага народа. Кожны з нас павінен імкнуцца пабудаваць сьвет, у якім больш не дапускаюцца бессэнсоўны гвалт і пакуты.

Мы працягнем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб падтрымаць народ Украіны ў яго барацьбе за мір, справядлівасьць і незалежнасьць.
👍7🤗31
Нагадваем, што ўжо заўтра, 25 лютага, адбудзецца онлайн сустрэча беларусаў ЗША з вядомым беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенка.
22.00 па Менску
14.00 па Нью-Ёрку
11.00 па Сан Францыска
Спасылка на Фэйсбук івэнт👇
https://www.facebook.com/share/cVAaXL4A9Vnmwppz/
👍2🔥2
Сустрэча праз некалькі гадзін. Далучайцеся 🙌
https://us02web.zoom.us/j/82949000174?pwd=SWNsNWRqSk1QSE81MGcxckhyY1F0QT09
👍1