Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💥"Гісторыі поспеху родам з Беларусі".

"Гісторыі поспеху родам з Беларусі".Прадстаўляем вам бізнес-панэль I Беларускага бізнес-форума ў Вашынгтоне. Моцныя бізнесоўцы і прафесіяналы выступяць у блоку "Гісторыі поспеху родам з Беларусі".

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з кожным асабіста, задаць свае пытанні, знайсці падтрымку і завязаць карысныя кантакты, якія паспрыяюць развіццю вашага бізнесу за мяжой.

Упершыню ў беларускай супольнасці будзе магчымасць заявіць пра сябе на такім высокім узроўні ў ЗША.

Што дае I Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне?

▫️ Вы знойдзеце магчымасці для маштабавання вашага бізнесу.
▫️ Паўдзельнічаеце ў абмеркаваннях магчымасцяў крэдытавання і іншых крыніц фінансавання для беларускіх бізнесаў.
▫️ Атрымаеце магчымасць знайсці інвестараў і партнёраў і новых замоўцаў для вашых паслуг.
▫️ У вас будзе магчымасць распавесці пра патрэбы беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, а мы дапаможам у вырашэнні вашых праблемаў.
▫️Гэта шанец распавесці пра магчымасці вашай кампаніі — ваш голас будзе пачуты на высокім узроўні ў ЗША.

👉 Рэгіструйцеся на форум да 26 лютага.

Пасля афіцыйнай часткі форуму рыхтуецца нэтворкінг-вечарына, на якой у нефармальнай абстаноўцы вы зможаце працягнуць знаёміцца з гасцямі форуму, наладжваць кантакты ў дыяспары і, вядома, адпачыць у добрай сяброўскай атмасферы.

Чакаем вас 1 сакавіка на #ForumWashington!
👍43
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Фонд Bysol і нашыя партнэры - Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) - адкрылі сумесны дабрачынны збор для беларускіх палітзьняволеных жанчын.
Падтрымаць можна тут 👇

https://bysol.org/be/bs/8march2024/?fbclid=PAAaaITq8NKpjar5MtDhTks1bN53EksCe_UT-Xf6BRbN3QMHlxIFJAKsRaDo4_aem_AWhG6rF84JjfGuPsnaF9bhIizyApB9snn_AkvUqGHbWyDzFrrwSf75YQfFd-qxTlVjw
5👍2
Сябры,запрашаем вас на онлайн сустрэчу з вядомым беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, якая адбудзецца ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА" 25 лютага ў Zoom
22.00 па Менску
14.00 па Нью-Ёрку
11.00 па Сан Францыска
Саша Філіпенка - аўтар такіх вядомых раманаў, як "Чырвоны крыж" і " Былы сын". А яго "Крэмулятар" быў прызнаны лепшым эўрапейскім раманам 2023 года.
Паслухаць аўдыёкнігі Сашы Філіпенка вы можаце на сайце Audiobooks.by

Каб не згубіць івэнт цісніце "пайду" ці "цікава" у Facebook event

Сябры, нам вельмі важна вашая падтрымка. Мы будзем удзячныя любой суме данатаў, якія пойдуць на падзяку беларускім пісьменьнікам.
Падтрымаць
5👍1
📢 Вынікі выбараў у Прэзідыюм АБА.

15 лютага адбыліся пазачарговыя выбары ў Прэзідыюм Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы.
У гэты раз з ліку сяброў Галоўнай Управы АБА абіраліся Прэзідэнт і Афіцэр па публічных сувязях.

Прэзідэнткай АБА была абраная Ганна Шарко, а пасаду Афіцэркі па публічных сувязях заняла Вольга Бромэн.

Віншуем сяброў АБА з новымі пасадамі. І радыя вам паведаміць, што наша каманда і надалей будзе плённа працаваць на карысьць беларускай дыяспары ЗША.

Каб сачыць за ўсімі навінамі і анонсамі падзей ад АБА, падпісвайцеся на нашыя сацсеткі 👇 https://linktr.ee/aba.together
12👏5👍1🔥1🎉1
Сябры, прапануем вам паўдзельнічаць у разыгранках да Дня Роднай Мовы 💥

📍Падарункі - сэртыфікаты ад Літаркі і Audiobooks.by

📍Разыгранка ў Facebook

📍Разыгранка ў Instagram
3👍3
🎥Live Stream размова пра I Беларускi бізнес-форум ў Вашынгтоне!

Запрашаем на размову пра Першы Беларускi бізнес-форума ў Вашынгтоне памiж Мікалаем Мурзянковым, вядомым беларускім бізнесoўцам, сябрам і дарадцам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, прадстаўніком АВВА ў Каліфорніі і Надзеяй Нортан, актывісткай беларускай дыяспары ў ЗША, сяброўкай барда АБА.
Вы зможаце задаць свае пытанні наконт форума ў прамым эфіры.
Далучайцеся да стрыма, будзе цікава і карысна!
https://youtube.com/live/EkJyyZnn9io?feature=share

Рэгіструйцеся на ўдзел у I Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне да 26 лютага https://abbabusinessforum.com/

#беларусыЗША #беларускiбiзнэсфорум #abba #aba
#ForumWashington #ABBA #abbabusiness #proudtobebelarusianbusiness #belarusianbusiness #беларускібізнес #ганарымся_быць_беларускім_бізнесам

Association of Belarusians in America
Association of Belarusian Business Abroad
4👍1
Сябры, прапнуем паглядзець запіс онлайн сустрэчы беларусаў Амэрыкі з Вольгай Гапеевай - беларускай паэткай, пісьменьніцай перакладчыцай, лінгвісткай.

Зьвярніце ўвагу на сайт Вольгі Гапеевай

Таксама паслухаць творы Вольгі Гапеевай вы можаце на сайце audiobooks.by
Кэмэл-трэвэл
Самота, што жыла ў пакоі насупраць

Сябры, мы будзем удзячныя вашым ахвяраваньням, якія мы перададзім беларускім пісьменьнікам, якія будуць прыходзіць да нас на будучыя сустрэчы, як падзяку ад нас.
👍2
Матчына мова

Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.

І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.

Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.

Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.

У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.

Алесь Бачыла
8
Заява Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы з нагоды другой гадавіны поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну.

У другую гадавіну поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы застаецца салідарнай з украінскім народам. Мы памятаем пра страчаныя жыцьці і пакуты, выкліканыя расейскай агрэсіяй, і пацьвярджаем нашу непахісную падтрымку свабоды і суверэнітэту Украіны.

У гэты дзень давайце ўшануем мужнасьць і стойкасьць украінскага народа. Кожны з нас павінен імкнуцца пабудаваць сьвет, у якім больш не дапускаюцца бессэнсоўны гвалт і пакуты.

Мы працягнем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб падтрымаць народ Украіны ў яго барацьбе за мір, справядлівасьць і незалежнасьць.
👍7🤗31
Нагадваем, што ўжо заўтра, 25 лютага, адбудзецца онлайн сустрэча беларусаў ЗША з вядомым беларускім пісьменьнікам Сашам Філіпенка.
22.00 па Менску
14.00 па Нью-Ёрку
11.00 па Сан Францыска
Спасылка на Фэйсбук івэнт👇
https://www.facebook.com/share/cVAaXL4A9Vnmwppz/
👍2🔥2
Сустрэча праз некалькі гадзін. Далучайцеся 🙌
https://us02web.zoom.us/j/82949000174?pwd=SWNsNWRqSk1QSE81MGcxckhyY1F0QT09
👍1
Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы шукае магчымасць арганізаваць беларускі сямейны лагер летам 2024.
Мэта лагеру – стварыць беларускамоўнае асядродзе для беларускіх дзяцей, пазнаёміць з культурай, гісторыяй Беларусі для падтрымкі беларускай ідэнтычнасці.
Для каго: сем’і з дзецьмі, знаёмыя з, ці ўжываючыя беларускую мову
Калі: папярэдне з 28 чэрвеня па 3 ліпеня
Дзе: папярэдне ў штаце Канэкцікут, 90 хвілінаў ад Ню Ёрка
Лакацыя і дакладныя даты могуць крыху змяніцца ў залежнасці ад колькасці жадаючых, але гэта канец чэрвеня-першы тыдзень ліпеня.
Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы шукае фінансаване для арганізацыі бясплатнага ўдзелу для беларускіх дзяцей і беларускамоўных валанцёраў. Калі ласка адкажыце пра вашую магчымасць далучыцца пры ўмове бясплатнага пражывання і харчавання ў лагеры.

Запоўніце калі ласка форму, ці цікава вам прыехаць у такі Беларускі сямейны лагер
https://forms.gle/sbh41L6Kv49ZTdebA
4👍2
Сябры, можа ў каго ёсьць магчымасьць падтрымаць збор.

У Варшаве памёр журналіст Андрэй Александровіч. Яму было 49 гадоў.
Александровіч стаяў ля вытокаў беларускай эканамічнай журналістыкі. Ён працаваў у БДГ, Deutsche Welle. Апошнім часам быў галоўным рэдактарам газеты "Беларусы і рынак" — найстарэйшым эканамічным выданні краіны.

Сабраныя сродкi будуць перададзеныя блiзкiм Андрэя.

Збор арганізаваны беларускай журналісткай і былой каляжанкай Андрэя - Марыяй Садоўскай-Колмач.

https://zrzutka.pl/en/tj8ayk

Ці PayPal: maria.sadovskaya@gmail.com
😢41🔥1
Сайт і сацсеткі Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы былі прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

27 лютага 2024 рашэньнем суда Чыгуначнага раёна г. Віцебска сайт і сацыяльныя сеткі (YouTube, Facebook, Instagram, Telegram, X) Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АБА) былі унесены ў сьпіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" .

За распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у Беларусі прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць.

Таму, калі ласка, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці зьбіраецеся туды ехаць, то не стаўце падабайкі, не камэнтуйце і не дзяліцеся нашымі матэрыяламі.
За падпіску на сацсеткі з "экстрэмісцкімі матэрыяламі" адказнасьць не прадугледжана. Але ведаючы ўзровень рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі, мы таксама не раім вам знаходзячыся ў Беларусі быць падпісанымі на нашыя сацсеткі.

Беражыце сябе, сябры.
А мы працягнем працаваць, выказваць салідарнасьці, дапамагаць беларусам і Беларусі і распаўсюджваць беларушчыну ў Амэрыцы.
17🔥5👍1👏1
Анонс падзей у беларускай дыяспары ЗША у сакавіку.

🔻1 сакавіка - беларускі бізнэс-форум у Вашынгтоне
🔻9 сакавіка - лекцыя Натальлі Гардзіенкі ў рамках праекта АБА "Беларуская Амэрыка"
🔻3- 16 сакавіка - імпрэзы Гуканьня вясны
🔻17 сакавіка - стрым з адмыслоўцай пра турвізы ў ЗША
🔻23-31 сакавіка - імпрэзы да Дня Волі
🔻31сакавіка - онлайн сустрэча з беларускай пісьменьніцай Ганнай Янкутай у рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА"

Усе падрабязнасьці TBD

Каму бясьпечна, сачыце за нашымі сацсеткамі, там будуць публікавацца дэталі
https://linktr.ee/aba.together
👍3