Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
8 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы.

І ў гэты дзень мы хочам ушанаваць памяць усіх выбітных беларускіх жанчын, якія пакінулі сьлед у гісторыі Беларусі. А таксама падзякваць тым, хто робіць свой унёсак у змаганьне за свабоду ў Беларусі і ў развіцьцё беларушчыны. І, канешне, выказаць сваю салідарнасьць усім палітзьняволеным жанчынам.

Каб таксама выказаць сваю салідарнасьць, у гэты дзень вы можаце:
🔻 Падзяліцца ў сваіх сацсетках гісторыямі беларускіх жанчын з мінулага ці нашых дзён, якія вас натхняюць
🔻 Расказаць пра факты дыскрымінацыі супраць жанчын як у Беларусі так і па ўсяму сьвету
🔻 Расказаць пра беларускіх палітзьняволеных жанчын
🔻Падтрымаць жанчын-палітвязьняў з дапамогай адной з ініцыятыў:
🔸Падпісацца на старонку Politvyazynka
Ці ахвяраваць любую суму на гэты праэкт
🔸Падтрымаць збор АВВА і Bysol для палітзьняволеных беларусак
🔸 Адправіць паштоўку з дапамогай сэрвіса Майстэрня паштовак салідарнасьці
4👍1
У Дзень жаночай салідарнасьці жадаем падзяліцца гісторыяй, а таксама падтрымаць Волю Дземку, якая натхняе нас сваёй працай на карысьць беларушчыны!
https://gofund.me/ebf828f6
Воля Дзёмка - рэжысёрка і сцэнарыст фільма пра беларускія народныя песьні https://www.belarusian-songs.com/; яна заснавальніца фальклёрнага гурта VOLYA у Сіэтле; яна аўтарка і фатограф 2х каталёгаў беларускіх традыцыйных строяў, https://volya.weebly.com/album-2022.html якія ж яна сама сабрала і рэканструіравала.

Воля некалькі год змагаецца з аўтаімуннай хваробай.
Паміж бясконцымі хіміятэрапіямі яна пасьпявае ладзіць імпрэзы, кансультаваць, вышываць і майстраваць строі, дапамагаць беларусам і ўкраінцам, і заставацца пазытыўнай.

Зараз сяброўкай Волі адчынены збор дапамогі ёй фінансавымі сродкамі для прадаўжэньня яе барацьбы.

Давайце будзем салідарнымі і падтрымаем Волю як можам.

Для тых, хто ў Беларусі: калі ласка, не каметуйце і не пакідайце рэакцый на гэты пост. Бо медыя АБА ўнесены ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі.

https://gofund.me/ebf828f6
4😢1
🇺🇸Беларуская Амэрыка, сезон 1, лекцыя 3

🎥Live Стрым лекцыi беларускага гісторыка Натальлі Гардзіенка,
“Вядомыя беларусы ў ЗША: Генрых Дмахоўскі i Мікалай Судзілоўскі”.

🗓Калi? 9 сакавiка 2024
Час па:
Менску - 21:00
Вiльнi - 20:00
Нью-Ёрку - 1 pm
Сан Францыска - 10 am

Вы даведаецеся, як так здарылася, што бюсты вядомых амэрыканцаў, створаныя беларускім скульптарам, аздабляюць залі Кангрэса ЗША, а беларус з Магілёва стаў знакамітым доктарам у Сан Францыска, а потым яшчэ і першым Прэзідэнтам Гаваяў.

🎥Глядзiце стрым па 👉спасылцы:

Каб не прапусьцiць, падпiсвайцеся на Youtube канал АБА i цiснiце званочак 🔔 Notify me!

Аўтарка ідэі і вядоўца праекта: магiстарка гiсторыi, Надзея Нортан.

Новы сумесны прaект АБА I БІНіМ “Беларуская Амэрыка”
Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы
Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва - БІНіМ

#беларускаяАмэрыка #НатальляГардзіенка #БеларусыЗША #НадзеяНортан
3👍1
🇺🇸Нагадайка, праз гадзiну пачынаем наш стрым пра вядомых беларусaў у ЗША‼️

Вы паслухаеце лекцыю Наталлi Гардзiенка, потым адказы на пытаннi i даведаецеся пра навiны беларускай дыяспары ў ЗША ад Надзеi Нортан!

👉Далучайцеся да стрыма па спасылцы:
https://youtube.com/live/buBZnGcnhgg?feature=share
👍3
Чарговай госьцяй "З намі цікАВА" стала беларуска ЗША, хіміца-навукоўца і блогерка Яна Карслян.
Мы паразмаўлялі пра дыскрымінацыю жанчын у сфэры навукі, пра адрозьненьні паміж беларускім і амэрыканскім грамадзтвамі, пра дзяцей, мовы і дыяспару.
https://youtu.be/KE-iOgiq7Ns?feature=shared

YouTube канал АБА беларускім рэжымам унесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, таму калі вы ў Беларусі, ці туды зьбіраецеся - паклапаціцеся пра сваю бясьпеку
4👍1🔥1
📢 I Беларускi бізнес-форум у Вашынгтоне — практычныя вынiкi!

Запрашаем на размову з удзельнiкамi i арганiзатарамi форуму. Бiзнесоўцы i прадстаўнікі дыяспары ЗША падзеляцца з вамі ўражаннямі ад падзеі, распавядуць, якiя вынікі яны атрымалі ад удзелу ў форуме, у вас таксама будзе магчымасць задаць пытанні падчас стрыму.

👉 Далучайцеся па спасылцы, будзе цікава!

Сёння - 11 сакавiка
7 pm - San Francisco
10 pm — New York


Facebook Event

Каб не прапусцiць, падпiсвайцеся на Youtube-канал Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы (АВА) i цiснiце званочак 🔔

🔻Вядоўцы стрыму:
▫️Мікалай Мурзянкоў, бізнесовец, дарадца i прадстаўнік АВВА ў Каліфорніі.
▫️Надзея Нортан, актывістка беларускай дыяспары ў ЗША, (ABA, Сан Францыска).

🔻Суразмоўцы, сябры ABBA:
▫️Сяргей Вакульчык, кiраўнік Moulding Base (Сакрамэнта, Каліфорнія).
▫️Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА (Мінеапаліс, Мінесота).
▫️Раман Стэфановіч, адвакат, дырэктар нон-профiт арганiзацыi US HELPS CASE, сябра АВВА (Бэй Эрыя, Каліфорнія).

Разам працуем на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі!
👍4