Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Анонс падзей у беларускай дыяспары ЗША у сакавіку.

🔻1 сакавіка - беларускі бізнэс-форум у Вашынгтоне
🔻9 сакавіка - лекцыя Натальлі Гардзіенкі ў рамках праекта АБА "Беларуская Амэрыка"
🔻3- 16 сакавіка - імпрэзы Гуканьня вясны
🔻17 сакавіка - стрым з адмыслоўцай пра турвізы ў ЗША
🔻23-31 сакавіка - імпрэзы да Дня Волі
🔻31сакавіка - онлайн сустрэча з беларускай пісьменьніцай Ганнай Янкутай у рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА"

Усе падрабязнасьці TBD

Каму бясьпечна, сачыце за нашымі сацсеткамі, там будуць публікавацца дэталі
https://linktr.ee/aba.together
👍3
Калядны тур Маляваныча ў ЗША
Напрыканцы лютага скончыўся Калядны тур Маляваныча, які прайшоў у 13 гарадах ЗША 🔥 Тур быў зарганізаваны Асацыяцыяй беларусаў у Амэрыцы. Таксама мы радыя і ўдзячныя, што да арганізацыі далучыліся іншыя гарады і арганізацыі, якія не ўваходзяць у Асацыяцыю.
Прапануем вам паглядзець у стужцы фотасправаздачу з Філядэльфіі, Нью-Ёрка, Чыкага, Лос Анджалеса і Сан Францыска
Таксама можна паглядзець інтэрвію Маляваныча падчас яго візыту Нью-Ёрка на канале Беларускі крок.
https://youtu.be/v6HSiScBOw0?si=pqpEX5Wun-POJO3t
У панядзелак, 4-га сакавіка, 8 am EST, на Эўрарадыё адбудзецца стрым, на якім акцёр і вядоўца Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч і каардынатарка тура "Маляваныч адкрывае Амэрыку" абмяркуюць амэрыканскі тур Маляваныча і адкажуць на пытаньні з чату.
Далучайцеся:
https://www.youtube.com/watch?v=dx18rXXGDVA
6🔥3👍2
Першы Беларускі Бізнэс Форум у Вашынгтоне.

1-га сакавіка ў Нацыянальным Прэс Клубе ў Вашынгтона, Акруга Калюмбія, прайшоў Першы Беларускі Бізнэс Форум, арганізаваны Асацыяцыяй Беларускага Бізнэсу за Мяжой (ABBA) пры партнэрстве з Дэпартаментам гандлю ЗША, Асацыяцыяй Беларусаў у Амэрыцы (ABA) , Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем, Акруга Калюмбія (BAZA, DC)

Вядоўцамі бізнэс-форума былі Прэзідэнтка АБА Ганна Шарко і сябар Галоўнай Управы АБА з суполкі Вашынгтона, АК Павел Васілёнак.

Сярод гасьцей форума былі прадстаўнікі федэральных структур ЗША і Сусьветнага Банка, уладальнікі маленькага і вялікага бізнэсу ў ЗША і Канадзе, экспэрты ў фінансавай галіне, дзеячы культуры, актывісты розных беларуска-амэрыканскіх суполак і прадстаўнікі канадска-беларускай арганізацыі Belarusian Canadian Alliance / Згуртаваньне Беларусаў Канады, а таксама дабрачынных арганізацый такіх як BYSOL і ініцыятыва INeedHelpBy.
Гасьцямі форуму былі і сябры Галоўнай Управы АБА з Нью-Ёрка, Вашынгтона АК, Чыкага, Нью Джэрзі, Філядэльфіі, Сан Францыска, Сан Дыега, і Тампы.

Падчас форуму абмяркоўваліся патрэбы беларускага бізнэсу і фармаваньне бізнэс-супольнасьці за мяжой. Дэпартамент гандлю ЗША выразіў зацікаўленасьць у росьце беларуска-амэрыканскага бізнэсу і гатоўнасць аказваць падтрымку. Таксама ўдзельнікі панэляў падкрэслілі значэньне беларускай ідэнтычнасьці ў бізнэсе, абмеркавалі пытаньні фінансавых рэсурсаў і інвестыцый, уплыву бізнэсу на развіцьцё моцнай дыяспары і наадварот.
У апошняй натхняльнай панэлі, неаднаразова прагучалі ідэі, што варта сябе абазначаць і будаваць сувязі для супрацоўніцтва, што важна падтрымліваць беларускіх партнэраў па бізнэсу, каб разам расьці.

Каманда АБА дзякуе ўсім арганізатарам і удзельнікам за цудоўную магчымасьць сабрацца разам, пазнаёміцца, абмеркаваць актуальныя пытаньні і ўзмацніць адносіны паміж беларускай дыяспарай ЗША і іншага замежжа.
4👍1