This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
LYAPIS TRUBETSKOY is heading out on a full-band tour across North America! 🇺🇸🇨🇦
These are the songs you’ve sung along to with a guitar, cranked up when they came on the radio. But the real energy of punk rock can only be felt at live concerts 🤘
Full electric concerts with the entire band 🔥
🎟️ TICKETS at bomond.com

❤4👍1😢1
📢 Шаноўныя сябры, запрашаем вас на сустрэчу з беларускім паэтам, перакладнікам і музыкам Алесем Плоткам.
🗓 8-га верасьня
⏰ 1 pm па Нью Ёрку
10 am па Сан Францыска
📍Facebook event
📖 Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine – дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. У фокусе аўтараў — «крывавыя землі» Беларусі і Украіны, і іх розныя шляхі дэкаланізацыі.
📚У ЗША замовіць Bloodlanes можна ў кнігарні Літарка
🎧Гурт Sož, франтмэнам якога зьяўляецца Алесь https://youtube.com/@sozband_official?si=5Nq3r-dXSXRH6a5H
📍Падтрымаць праект "Літаратура і кАВА"
Усе сродкі пойдуць на падзяку пісьменьнікам

👍3❤2
Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы віншуе ўсіх амэрыканцаў, а таксама беларусаў ЗША з Днём працы.
Дзень Працы адзначаецца ў гонар амэрыканскага працоўнага руху, а таксама ўнёска працоўных у развіцьцё і дасягненьні Злучаных Штатаў.
Цікавыя факты пра Дзень Працы ў Амэрыцы:
• ЗША і Канада - адзіныя краіны ў сьвеце, якія адзначаюць Дзень Працы ў верасьні, тады калі астатнія краіны сьвяткуюць 1-га траўня.
• Але менавіта з-за падзей у ЗША краіны сьвету пачалі адзначаць Дзень Працы ў траўні.
4 траўня 1886 г. у Чыкага адбыліся падзеі, якія атрымалі назву Хэймаркэтская бойня (Haymarket affair), пад час якіх адбыліся гвалтоўныя сутычкі паміж паліцэйскімі і пратэстуючымі рабочымі, і ў выніку загінулі людзі з абодвух бакоў.
Падзеі ў Чыкага сталі сымбалям міжнароднай барацьбы рабочых за свае правы. І ў 1889 г. Другі Інтэрнацыянал аб'явіў 1-га траўня Міжнародным Днём Працоўных.
• Чаму ў Амэрыцы Дзень Працы сьвяткуюць у верасьні, а не ў траўні.
Пасля Хэймаркэтскай бойні тагачасны амэрыканскі ўрад не хацеў, каб краіну захапілі ідэі сацыялізма і анархізма. І таму замест палітазаванага першатраўнеўскага Дня Працоўных, свята перанесьлі на першы панядзелак верасьня, калі пад час парадаў і пікнікоў людзі шануюць унёсак працоўных у разьвіцьцё краіны.

❤3👍3
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
LAST CALL РЭКОРДНАГА ПРЫЁМА ЗАЯВАК на школу дзеткам палiтвязняў! BySol атрымаў рэкордныя 265 заявак для і за апошнія дні будуць яшчэ. НЕ ХАПАЕ ЯШЧЭ КАЛЯ EUR3000 КАБ АПЛАЦІЦЬ УСЕ ЗАЯЎКІ! Чакаем на твой данат тут (карта/paypal): https://bit.ly/3XoGK2Y Працуем…
🙏Дзякуй кожнаму неабыякаваму беларусу, хто далучыўся да збору.
Збор быў завершаны пасьпяхова і дзеткі атрымаюць вашую дапамогу! 👨👩👦📚

Сябры Галоўнай Управы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы прынялі ўдзел ў 35-м зьездзе беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая праходзіла 31 жніўня - 2 верасьня ў канадыйскім горадзе Таронта.
На сустрэчу прыехалі дэлегацыі з дзьвух кантынентаў. Гэтым разам далучылася шмат беларусаў з Эўропы - каманда ABBA, журналісты, прадстаўнік офіса Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, выдавец "Skaryna Press" Ігар Іваноў.
Першы дзень быў прысьвечаны тром панэлям дыскусій на тэмы дыяспары, медыя і бізнэсу, пасля чаго адбылася выдатная канцэртная праграма, на якой выступілі беларускія таленты з Канады і ЗША.
Другі дзень сустрэчы праходзіў у Царкве Кірылы Тураўскага ў Таронта. Дзе гутарка пра супрацу дыяспар і арганізацый працягнулася, і ўдзельнікі сустрэчы змаглі прадставіць свае арганізацыі і праекты.
Ганна Шарко, прэзідэнтка АБА, распавяла пра дзейнасьць асацыяцыі і вынікі нашай працы за апошнія гады.
Напрыканцы імпрэзы, АБА атрымала запрашэньне стаць адным з афіцыйных арганізатараў 36-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў ЗША.
На трэці дзень удзельнікі зьезду наведалі Беларускі крыж у Мідландзе, помнік пакутнікам за волю Беларусі і помнік загінулым у Курапатах. Была праведзена служба сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы.
Па словах сяброў АБА атмасфера на працягу сустрэчы была цёплай і шчырай, дзякуючы намаганьням выдатнай каманды арганізатараў.
Сустрэча стала цікавай, прадуктыўнай і аб'яднальнай падзеяй для беларускай дыяспары!
Выражаем шчырую падзяку беларусам Канады за гасьціннасьць Таксама ўдзячныя ЗБК і БАЗА за арганізацыю файнай сустрэчы.
Мы ганарымся, што зьяўляліся партнэрамі па арганізацыі і спадзяемся на далейшую плённую супрацу на карысьць беларусаў і беларушчыны.

👍6🔥4❤3
Сёньня Дзень Народзінаў у беларускай пісьменьніцы і перакладніцы Ганны Янкуты. Віншуем Ганну, жадаем посьпехаў і натхненьня.
І мы вельмі ўдзячныя, што змаглі пазнаёміцца з пісьменьніцай, дзякуючы нашаму праекту "Літаратура і кАВА".
Прапануем вам паглядзець відэа онлайн сустрэчы беларусаў ЗША з Ганнай Янкутай
https://youtu.be/2RNNbYl62EQ?si=apDDjs8N6yQ6XELL

YouTube
Літаратура і кАВА з Ганнай Янкутай. Онлайн сустрэча з беларусамі Амэрыкі
Сябры, запрашаем вас паглядзець запіс онлайн сустрэчы беларусаў Амэрыкі з беларускай пісьменьніцай, паэткай і перакладчыцай Ганнай Янкутай, якая адбылася ў рамках нашага праекта “Літаратура і кАВА”
КНІГІ ГАННЫ ЯНКУТЫ
«Час пустазелля»
на паперы: Час пустазелля…
КНІГІ ГАННЫ ЯНКУТЫ
«Час пустазелля»
на паперы: Час пустазелля…
👍3