Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы віншуе ўсіх амэрыканцаў, а таксама беларусаў ЗША з Днём працы.

Дзень Працы адзначаецца ў гонар  амэрыканскага працоўнага руху, а таксама ўнёска працоўных у развіцьцё і дасягненьні Злучаных Штатаў.

Цікавыя факты пра Дзень Працы ў Амэрыцы:

• ЗША і Канада - адзіныя краіны ў сьвеце, якія адзначаюць Дзень Працы ў верасьні, тады калі астатнія краіны сьвяткуюць 1-га траўня.

• Але менавіта з-за падзей у ЗША краіны сьвету пачалі адзначаць Дзень Працы ў траўні.

4 траўня 1886 г. у Чыкага адбыліся падзеі, якія атрымалі назву Хэймаркэтская бойня (Haymarket affair), пад час якіх адбыліся гвалтоўныя сутычкі паміж паліцэйскімі і пратэстуючымі рабочымі, і ў выніку загінулі людзі з абодвух бакоў.
Падзеі ў Чыкага сталі сымбалям міжнароднай барацьбы рабочых за свае правы. І ў 1889 г. Другі Інтэрнацыянал аб'явіў 1-га траўня Міжнародным Днём Працоўных.

• Чаму ў Амэрыцы Дзень Працы сьвяткуюць у верасьні, а не ў траўні.

Пасля Хэймаркэтскай бойні тагачасны амэрыканскі ўрад не хацеў, каб краіну захапілі ідэі сацыялізма і анархізма. І таму замест палітазаванага першатраўнеўскага Дня Працоўных, свята перанесьлі на першы панядзелак верасьня, калі пад час парадаў і пікнікоў людзі шануюць унёсак працоўных у разьвіцьцё краіны.
3👍3
Сябры Галоўнай Управы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы прынялі ўдзел ў 35-м зьездзе беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая праходзіла 31 жніўня - 2 верасьня ў канадыйскім горадзе Таронта.
На сустрэчу прыехалі дэлегацыі з дзьвух кантынентаў. Гэтым разам далучылася шмат беларусаў з Эўропы - каманда ABBA, журналісты, прадстаўнік офіса Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, выдавец "Skaryna Press" Ігар Іваноў.

Першы дзень быў прысьвечаны тром панэлям дыскусій на тэмы дыяспары, медыя і бізнэсу, пасля чаго адбылася выдатная канцэртная праграма, на якой выступілі беларускія таленты з Канады і ЗША.

Другі дзень сустрэчы праходзіў у Царкве Кірылы Тураўскага ў Таронта. Дзе гутарка пра супрацу дыяспар і арганізацый працягнулася, і ўдзельнікі сустрэчы змаглі прадставіць свае арганізацыі і праекты.
Ганна Шарко, прэзідэнтка АБА, распавяла пра дзейнасьць асацыяцыі і вынікі нашай працы за апошнія гады.
Напрыканцы імпрэзы, АБА атрымала запрашэньне стаць адным з афіцыйных арганізатараў 36-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў ЗША.

На трэці дзень удзельнікі зьезду наведалі Беларускі крыж у Мідландзе, помнік пакутнікам за волю Беларусі і помнік загінулым у Курапатах. Была праведзена служба сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы.

Па словах сяброў АБА атмасфера на працягу сустрэчы была цёплай і шчырай, дзякуючы намаганьням выдатнай каманды арганізатараў.
Сустрэча стала цікавай, прадуктыўнай і аб'яднальнай падзеяй для беларускай дыяспары!

Выражаем шчырую падзяку беларусам Канады за гасьціннасьць Таксама ўдзячныя ЗБК і БАЗА за арганізацыю файнай сустрэчы.
Мы ганарымся, што зьяўляліся партнэрамі па арганізацыі і спадзяемся на далейшую плённую супрацу на карысьць беларусаў і беларушчыны.
👍6🔥43
Сёньня Дзень Народзінаў у беларускай пісьменьніцы і перакладніцы Ганны Янкуты. Віншуем Ганну, жадаем посьпехаў і натхненьня.
І мы вельмі ўдзячныя, што змаглі пазнаёміцца з пісьменьніцай, дзякуючы нашаму праекту "Літаратура і кАВА".
Прапануем вам паглядзець відэа онлайн сустрэчы беларусаў ЗША з Ганнай Янкутай
https://youtu.be/2RNNbYl62EQ?si=apDDjs8N6yQ6XELL
👍3
📢 Анонс падзей у беларускай дыяспары ЗША на верасень‼️

🌎Онлайн
🔻09/08 - онлайн сустрэча беларусаў ЗША з Алесем Плоткам.
Арганізатары: AБА

🔻09/27 - онлайн сустрэча кніжнага клюба ЗША.
Кніга месяца - "Зэлмэняне" Мойшы Кульбака - набыць 📕 у ЗША
Пішыце @volhabroughman, каб далучыцца

🔻 09/28 - "Беларуская Амэрыка" з Наталляй Гардзіенка - стрым пра беларусаў у амэрыканскіх выбарах.
Падрабязнасьці - TBD
Арганізатары: АБА

📍 Нью-Ёрк
🔻09/08 - Дзень Беларускай Вайсковай Славы
12 pm EST
401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY
Арганізатары: БАЗА

🔻09/28 - інфармацыйная сустрэча "Мой працоўны шлях у эміграцыі"
Арганізатары: АБА і Беларуска-амэрыканскае Згуртаваньне "Пагоня"

📍Кэмбрыдж, Масачусэц

🔻09/19 - семінар з Віктарам Марціновічам "How to Let Paintings Talk: Stories of Arts for Humanities"

📍Чыкага
🔻09/13 - Midwest Belarusian Business Forum
Падрабязнасьці па 👉спасылцы
Арганізатары: Жанна Чарняўская

🔻09/28 - The Best Fest у Чыкага - музычны фестываль з удзелам Юрыя Стыльскага.
Арганізатары: Eventby

📍Дэтройт
🔻09/29 - кватэрнік з удзелам Юрыя Стыльскага ў Мічыгане
Арганізатары: Беларусы Мічыгана
3🔥2👍1
🥇Ордэн Белай Мышы на сцэне! 🐁

Каманда творцаў стварае тэатральную пастаноўку па матывах твора класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова “Ордэн Белай Мышы” і збірае грошы на Gronka 💰, каб спектакль атрымаўся:
👉 https://gronka.org/#/causes/recJ5EdkVDAGeFZ9D

"Гэты спектакль — размова пра час і пра сябе. Як мы жывем сёння і што нас чакае ў будучыні. Мы паразважаем на тэму мастака і ўлады ў сучасным грамадстве".

Каманда праекта:
Ігар Сігоў,
Святлана Зелянкоўская,
Андрэй Бардухаеў-Арол,
Дзіяна Балыка,
Уладзімір Ушакоў,
Раман Арлоў,
Павел Семчанка,
Аляксандр Вобразаў.

А яшчэ на платформе ёсць цікавыя лоты ад творцаў:
👉https://gronka.org/#/causes/recJ5EdkVDAGeFZ9D

🤗 Шчыра ўдзячныя за любую падтрымку!

Сачыце за праектам у сацыяльных сетках:

👉 Instagram: https://www.instagram.com/orden_bielaj_myszy
👉 Facebook: https://www.facebook.com/profile.php?id=61564783752635

#orden_bielaj_myszy
👍2🔥1