Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
LAST CALL РЭКОРДНАГА ПРЫЁМА ЗАЯВАК на школу дзеткам палiтвязняў! BySol атрымаў рэкордныя 265 заявак для і за апошнія дні будуць яшчэ. НЕ ХАПАЕ ЯШЧЭ КАЛЯ EUR3000 КАБ АПЛАЦІЦЬ УСЕ ЗАЯЎКІ! Чакаем на твой данат тут (карта/paypal): https://bit.ly/3XoGK2Y Працуем…
🙏Дзякуй кожнаму неабыякаваму беларусу, хто далучыўся да збору.
Збор быў завершаны пасьпяхова і дзеткі атрымаюць вашую дапамогу! 👨👩👦📚

👍3❤2
Сябры Галоўнай Управы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы прынялі ўдзел ў 35-м зьездзе беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая праходзіла 31 жніўня - 2 верасьня ў канадыйскім горадзе Таронта.
На сустрэчу прыехалі дэлегацыі з дзьвух кантынентаў. Гэтым разам далучылася шмат беларусаў з Эўропы - каманда ABBA, журналісты, прадстаўнік офіса Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, выдавец "Skaryna Press" Ігар Іваноў.
Першы дзень быў прысьвечаны тром панэлям дыскусій на тэмы дыяспары, медыя і бізнэсу, пасля чаго адбылася выдатная канцэртная праграма, на якой выступілі беларускія таленты з Канады і ЗША.
Другі дзень сустрэчы праходзіў у Царкве Кірылы Тураўскага ў Таронта. Дзе гутарка пра супрацу дыяспар і арганізацый працягнулася, і ўдзельнікі сустрэчы змаглі прадставіць свае арганізацыі і праекты.
Ганна Шарко, прэзідэнтка АБА, распавяла пра дзейнасьць асацыяцыі і вынікі нашай працы за апошнія гады.
Напрыканцы імпрэзы, АБА атрымала запрашэньне стаць адным з афіцыйных арганізатараў 36-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў ЗША.
На трэці дзень удзельнікі зьезду наведалі Беларускі крыж у Мідландзе, помнік пакутнікам за волю Беларусі і помнік загінулым у Курапатах. Была праведзена служба сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы.
Па словах сяброў АБА атмасфера на працягу сустрэчы была цёплай і шчырай, дзякуючы намаганьням выдатнай каманды арганізатараў.
Сустрэча стала цікавай, прадуктыўнай і аб'яднальнай падзеяй для беларускай дыяспары!
Выражаем шчырую падзяку беларусам Канады за гасьціннасьць Таксама ўдзячныя ЗБК і БАЗА за арганізацыю файнай сустрэчы.
Мы ганарымся, што зьяўляліся партнэрамі па арганізацыі і спадзяемся на далейшую плённую супрацу на карысьць беларусаў і беларушчыны.

👍6🔥4❤3
Сёньня Дзень Народзінаў у беларускай пісьменьніцы і перакладніцы Ганны Янкуты. Віншуем Ганну, жадаем посьпехаў і натхненьня.
І мы вельмі ўдзячныя, што змаглі пазнаёміцца з пісьменьніцай, дзякуючы нашаму праекту "Літаратура і кАВА".
Прапануем вам паглядзець відэа онлайн сустрэчы беларусаў ЗША з Ганнай Янкутай
https://youtu.be/2RNNbYl62EQ?si=apDDjs8N6yQ6XELL

YouTube
Літаратура і кАВА з Ганнай Янкутай. Онлайн сустрэча з беларусамі Амэрыкі
Сябры, запрашаем вас паглядзець запіс онлайн сустрэчы беларусаў Амэрыкі з беларускай пісьменьніцай, паэткай і перакладчыцай Ганнай Янкутай, якая адбылася ў рамках нашага праекта “Літаратура і кАВА”
КНІГІ ГАННЫ ЯНКУТЫ
«Час пустазелля»
на паперы: Час пустазелля…
КНІГІ ГАННЫ ЯНКУТЫ
«Час пустазелля»
на паперы: Час пустазелля…
👍3
📢 Анонс падзей у беларускай дыяспары ЗША на верасень‼️
🌎Онлайн
🔻09/08 - онлайн сустрэча беларусаў ЗША з Алесем Плоткам.
Арганізатары: AБА
🔻09/27 - онлайн сустрэча кніжнага клюба ЗША.
Кніга месяца - "Зэлмэняне" Мойшы Кульбака - набыць 📕 у ЗША
Пішыце @volhabroughman, каб далучыцца
🔻 09/28 - "Беларуская Амэрыка" з Наталляй Гардзіенка - стрым пра беларусаў у амэрыканскіх выбарах.
Падрабязнасьці - TBD
Арганізатары: АБА
📍 Нью-Ёрк
🔻09/08 - Дзень Беларускай Вайсковай Славы
⏰12 pm EST
401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY
Арганізатары: БАЗА
🔻09/28 - інфармацыйная сустрэча "Мой працоўны шлях у эміграцыі"
Арганізатары: АБА і Беларуска-амэрыканскае Згуртаваньне "Пагоня"
📍Кэмбрыдж, Масачусэц
🔻09/19 - семінар з Віктарам Марціновічам "How to Let Paintings Talk: Stories of Arts for Humanities"
📍Чыкага
🔻09/13 - Midwest Belarusian Business Forum
Падрабязнасьці па 👉спасылцы
Арганізатары: Жанна Чарняўская
🔻09/28 - The Best Fest у Чыкага - музычны фестываль з удзелам Юрыя Стыльскага.
Арганізатары: Eventby
📍Дэтройт
🔻09/29 - кватэрнік з удзелам Юрыя Стыльскага ў Мічыгане
Арганізатары: Беларусы Мічыгана

❤3🔥2👍1
🥇Ордэн Белай Мышы на сцэне! 🐁
⠀
Каманда творцаў стварае тэатральную пастаноўку па матывах твора класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова “Ордэн Белай Мышы” і збірае грошы на Gronka 💰, каб спектакль атрымаўся:
👉 https://gronka.org/#/causes/recJ5EdkVDAGeFZ9D
⠀
"Гэты спектакль — размова пра час і пра сябе. Як мы жывем сёння і што нас чакае ў будучыні. Мы паразважаем на тэму мастака і ўлады ў сучасным грамадстве".
⠀
✅ Каманда праекта:
Ігар Сігоў,
Святлана Зелянкоўская,
Андрэй Бардухаеў-Арол,
Дзіяна Балыка,
Уладзімір Ушакоў,
Раман Арлоў,
Павел Семчанка,
Аляксандр Вобразаў.
⠀
А яшчэ на платформе ёсць цікавыя лоты ад творцаў:
👉https://gronka.org/#/causes/recJ5EdkVDAGeFZ9D
🤗 Шчыра ўдзячныя за любую падтрымку!
⠀
Сачыце за праектам у сацыяльных сетках:
⠀
👉 Instagram: https://www.instagram.com/orden_bielaj_myszy
👉 Facebook: https://www.facebook.com/profile.php?id=61564783752635
⠀
#orden_bielaj_myszy

👍2🔥1
Салідарнасьць - наша моц ❤️ У каго ёсьць магчымасьць, і вам гэта бясьпечна, падтрымайце, калі ласка, гэты збор 🙌🏼
❤2😢1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Праваабаронца Ірына Траццякова: выратуйце жыццё маёй мамы
Яе гісторыю распавядае BYSOL.
Падтрымаць Ірыну на BYSOL
Яе гісторыю распавядае BYSOL.
«У мамы ўзніклі сур'ёзныя праблемы з сэрцам. Ёй тэрмінова патрабуецца аперацыя па аортакаранарным шунтаванні. У Беларусі на такую аперацыю вялікая чарга, і маці можа не дачакацца. Пастаянны страх і чаканне новых ператрусаў толькі пагаршаюць яе стан, павялічваючы рызыку ўскладненняў. Акрамя таго, зыход такіх аперацый у Беларусі часта непрадказальны.
Пасля разгляду ўсіх дакументаў альянс кардыяклінік у Нямеччыне Nordrhein-Westfalen Clinic Complex пагадзіўся правесці аперацыю. Яны гатовы пачаць лячэнне адразу пасля ўнясення дэпазіту ў памеры € 60.000, які пакрые аперацыю, медыцынскі дагляд і рэабілітацыю.
На жаль, мне не пад сілу сабраць такую суму ў адзіночку. Усе гэтыя гады я змагалася за справядлівасць і правы іншых людзей, а цяпер надышоў час змагацца за жыццё самага дорага мне чалавека. Я веру ў вашу падтрымку і шчыра прашу вас аб дапамозе».
Падтрымаць Ірыну на BYSOL
❤4😢3