Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🌟Завяршаецца Калядны тур Сяржука Доўгушава ў ЗША!

Aдкалядавалi ў Шарлат i Тэхасе.
Фінальны выступ адбудзецца ў гэтую суботу ў Тампе, Флорыда!

Запрашаем беларусаў Фларыды адзначыць “Провады Каляд” у святочнай атмасферы з музыкай, танцамі, традыцыйнымі гульнямі, спевамі і застоллем.

Прыходзьце з сем’ямі і сябрамі!
25 студзеня / 4:30 pm


Падрабязней: https://www.facebook.com/events/495650936882882
1👍1
26 студзеня - ВЫБАРЫ БЯЗ ВЫБАРУ!

Мітынгі й акцыі ў ЗША за свабодныя й справядлівыя выбары ў Беларусі.

Сакрамэнта
🗓 25 студзеня | 2:30 pm
📍Лякацыя: каля будынка Капітолія
1315 10th St, Sacramento, CA

Нью-Ёрк
🗓 26 студзеня | 1 pm
📍 Лякацыя: Ralph BunchePark,1st Avenue, between. E. 42 St. & E. 43 St., NY

Філядэльфія
🗓 26 студзеня | 3 pm
📍Лякацыя: 200 Geіger Rd, Phіladelphіa, PA

Шарлат
🗓 26 студзеня | 6 pm
📍Лякацыя: Romare Bearden Park
300 S Church St, Charlotte, NC

Лос-Анджалес

🗓 26 студзеня | 2 pm
📍Лякацыя: West Hollywood Park
647 N San Vіcente Blvd, West Hollywood, CA

💬Усе дадатковыя падрабязнасьці па акцыях, шукайце ў арганізатараў зь лякальных суполак.

#FreeBelarus #ВыбарыБезВыбару #StandWіthBelarus
#standwithbelarus #belarusiansinusa #бязвыбары
👍103🔥1
📱Глядзiце на канале АБА новы ролiк "Выбары ў Беларусі: ад фальсіфікацый да рэпрэсій":

https://youtu.be/C2k7mCZTj90

Відэа створана на беларускай i ангельскай мове на аснове артыкулу "Выбары ў Беларусі: гісторыя ціску, рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека" праваабарончага цэнтра Вясна.

Дзякуй за вашу ўвагу і салідарнасць!

✌️Працягваем разам змагацца за праўду і свабоду Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3🔥2👍1
Аляксандр Чарнухa ў ЗША🇺🇸

Беларускі пісьменьнік, музычны крытык i вядучы Youtube канала "Мiнiстэрства Сепультуры" Аляксандр Чарнуха, прыязджае з турам у ЗША, на сустрэчах вас чакае:

📕прэзэнтацыя новай кнігі "Гвалт".
🎶Знаёмства з цікавай, але малавядомай беларускай музыкай.
🎸Гісторыя гурта Molchat Doma.
🔥Размова пра актуальныя і балючыя пытанні, якія хвалююць беларусаў ва ўсім свеце.

Расклад тура:
🔻2/2 Washington D.C.
🔻2/8 Philadelphia, PA
🔻2/9 Atlanta, GA
🔻2/16 Minneapolis, MN
🔻2/22 Seattle, WA
🔻2/23 San Francisco, CA
🔻3/2 Los Angeles, CA
🔻3/8 New York, NY

Агульны Facebook iвэнт:
https://www.facebook.com/events/1937263393429299/

Шукайце абвесткi пра сустрэчы у вашым горадзе у лакальных суполках i сац.сетках АБА:
https://linktr.ee/aba.together

Каардынатарка тура Надзея Нортан.
Тур арганізаваны Асацыяцыяй беларусаў у Амэрыцы.
3👍1
📢 Шаноўныя сябры, патрэбна вашая падтрымка 🙌🏼
Многія з вас ужо чулі навіну, што урад ЗША спыняе фінансававую падтрымку беларускіх незалежных медыа
Калі ў вас ёсьць магчымасьць падтрымайце, калі ласка, Эўрарадыё, якія робяць неймаверна шмат карыснага для беларусаў і беларушчыны.
https://buymeacoffee.com/euroradio

Знаходзячыся ў другім паўшар'і беларусы Амэрыкі часта адчуваюць сябе адарванымі ад беларускай павесткі, але дзякуючы Эўрарадыё, якія запрашаюць сяброў АБА і іншых беларусаў ЗША у эфіры і распавядаюць пра нашыя падзеі, мы адчуваем, што наш голас чутны.

Зараз, калі беларускія незалежныя медыа змагаюцца за сваё выжываньне, то беларуская і расейская прапаганды не спыняюцца. Расея вытрачае вялічэзны бюджэт на распаўсюд сваіх наратываў.
І толькі ад нас залежыць, ці будзе чуцен голас сумленных беларусаў.

Калі вам бясьпечна, падтрымайце Эўрарадыё матэрыяльна ці рэпостам збора.
Давайце зробім свой унёсак у барацьбу супраць прапаганды і хлусьні.
5👍4😢2
Forwarded from Белсат
🤠 Дапамог з’явіцца ЗША і заснаваў галоўную вайсковую акадэмію Ўэст-Пойнт

4 лютага 1746 года нарадзіўся Анджэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка.

Як нарадзінцу ВКЛ ўдалося стаць адным з герояў вайны за незалежнасць ЗША і зрабіцца тварам перамогі пад Саратогай?

🎞 Глядзіце пра амерыканскія прыгоды вялікага сына Беларусі – у праграме «Вусы Скарыны»

А пра ролю Касцюшкі ў гісторыі Беларусі
👉 глядзіце тут

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥2👍1
💥 БЕЛАРУСКІ СЯМЕЙНЫ ЛЕТНІК 2025
📝Рэгістрацыя адкрыта 🙌🏼

🗓 5 -11 ліпеня 2025
🧭 Charltan, MA
🏷 $700 на чалавека
🗣 Мова летніка - беларуская
🏡 Фармат летніка - сямейны лагер.

📜 Што вас чакае:

📍Пражыванне ў 4-х месным пакоі з душам
📍Трохразовае харчаванне
📍Дзецям да 2-х гадоў удзел бясплатны
📍Заняткі па беларускай мове з прафесійнай настаўніцай
📍Актыўнасці і заняткі ад бацькоў-удзельнікаў летніка
📍 Магчымасць запісаць дзяцей (8-18 гадоў) на заняткі Python/Scratch на ангельскай мове
📍 Святкаванне Купалля
📍Басейн, возера, каякі

✍🏼 Як зарэгістравацца:
🔗Запоўніце форму

Запіс будзе доўжыцца да 18-га лютага. Дэпазіт да 15 сакавіка.
Колькасць месцаў абмежаваная. Пры патрэбе будзе сфармаваны ліст чакання.

Падпісвайцеся на сацсеткі летніка:
Instagram
Facebook
Telegram
9👍2👏1