Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
📱Глядзiце на канале АБА новы ролiк "Выбары ў Беларусі: ад фальсіфікацый да рэпрэсій":

https://youtu.be/C2k7mCZTj90

Відэа створана на беларускай i ангельскай мове на аснове артыкулу "Выбары ў Беларусі: гісторыя ціску, рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека" праваабарончага цэнтра Вясна.

Дзякуй за вашу ўвагу і салідарнасць!

✌️Працягваем разам змагацца за праўду і свабоду Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3🔥2👍1
Аляксандр Чарнухa ў ЗША🇺🇸

Беларускі пісьменьнік, музычны крытык i вядучы Youtube канала "Мiнiстэрства Сепультуры" Аляксандр Чарнуха, прыязджае з турам у ЗША, на сустрэчах вас чакае:

📕прэзэнтацыя новай кнігі "Гвалт".
🎶Знаёмства з цікавай, але малавядомай беларускай музыкай.
🎸Гісторыя гурта Molchat Doma.
🔥Размова пра актуальныя і балючыя пытанні, якія хвалююць беларусаў ва ўсім свеце.

Расклад тура:
🔻2/2 Washington D.C.
🔻2/8 Philadelphia, PA
🔻2/9 Atlanta, GA
🔻2/16 Minneapolis, MN
🔻2/22 Seattle, WA
🔻2/23 San Francisco, CA
🔻3/2 Los Angeles, CA
🔻3/8 New York, NY

Агульны Facebook iвэнт:
https://www.facebook.com/events/1937263393429299/

Шукайце абвесткi пра сустрэчы у вашым горадзе у лакальных суполках i сац.сетках АБА:
https://linktr.ee/aba.together

Каардынатарка тура Надзея Нортан.
Тур арганізаваны Асацыяцыяй беларусаў у Амэрыцы.
3👍1
📢 Шаноўныя сябры, патрэбна вашая падтрымка 🙌🏼
Многія з вас ужо чулі навіну, што урад ЗША спыняе фінансававую падтрымку беларускіх незалежных медыа
Калі ў вас ёсьць магчымасьць падтрымайце, калі ласка, Эўрарадыё, якія робяць неймаверна шмат карыснага для беларусаў і беларушчыны.
https://buymeacoffee.com/euroradio

Знаходзячыся ў другім паўшар'і беларусы Амэрыкі часта адчуваюць сябе адарванымі ад беларускай павесткі, але дзякуючы Эўрарадыё, якія запрашаюць сяброў АБА і іншых беларусаў ЗША у эфіры і распавядаюць пра нашыя падзеі, мы адчуваем, што наш голас чутны.

Зараз, калі беларускія незалежныя медыа змагаюцца за сваё выжываньне, то беларуская і расейская прапаганды не спыняюцца. Расея вытрачае вялічэзны бюджэт на распаўсюд сваіх наратываў.
І толькі ад нас залежыць, ці будзе чуцен голас сумленных беларусаў.

Калі вам бясьпечна, падтрымайце Эўрарадыё матэрыяльна ці рэпостам збора.
Давайце зробім свой унёсак у барацьбу супраць прапаганды і хлусьні.
5👍4😢2
Forwarded from Белсат
🤠 Дапамог з’явіцца ЗША і заснаваў галоўную вайсковую акадэмію Ўэст-Пойнт

4 лютага 1746 года нарадзіўся Анджэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка.

Як нарадзінцу ВКЛ ўдалося стаць адным з герояў вайны за незалежнасць ЗША і зрабіцца тварам перамогі пад Саратогай?

🎞 Глядзіце пра амерыканскія прыгоды вялікага сына Беларусі – у праграме «Вусы Скарыны»

А пра ролю Касцюшкі ў гісторыі Беларусі
👉 глядзіце тут

#штопаглядзець
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥2👍1
💥 БЕЛАРУСКІ СЯМЕЙНЫ ЛЕТНІК 2025
📝Рэгістрацыя адкрыта 🙌🏼

🗓 5 -11 ліпеня 2025
🧭 Charltan, MA
🏷 $700 на чалавека
🗣 Мова летніка - беларуская
🏡 Фармат летніка - сямейны лагер.

📜 Што вас чакае:

📍Пражыванне ў 4-х месным пакоі з душам
📍Трохразовае харчаванне
📍Дзецям да 2-х гадоў удзел бясплатны
📍Заняткі па беларускай мове з прафесійнай настаўніцай
📍Актыўнасці і заняткі ад бацькоў-удзельнікаў летніка
📍 Магчымасць запісаць дзяцей (8-18 гадоў) на заняткі Python/Scratch на ангельскай мове
📍 Святкаванне Купалля
📍Басейн, возера, каякі

✍🏼 Як зарэгістравацца:
🔗Запоўніце форму

Запіс будзе доўжыцца да 18-га лютага. Дэпазіт да 15 сакавіка.
Колькасць месцаў абмежаваная. Пры патрэбе будзе сфармаваны ліст чакання.

Падпісвайцеся на сацсеткі летніка:
Instagram
Facebook
Telegram
9👍2👏1
McKinney International Art and Design Residency 2027 — #рэзідэнцыя і #стыпендыя ў #ЗША

▫️ Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі.
▫️ Калі: 4–6 тыдняў у перыяд люты - травень 2027.
▫️ Дзе: Eskenazi School of Art, Architecture + Design, Indiana University, Bloomington.

Удзельнікі/-цы атрымаюць доступ да студыяў, даследчых цэнтраў і спецыялізаваных калекцый універсітэта для развіцця сваіх мастацкіх практык.

Прапануецца:
- Стыпендыя 8,000 USD
- Жыллё і майстэрня
- Медыцынская страхоўка
- Дадатковыя матэрыялы да 500 USD.

Ддл: 16 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook
Падтрымаць ☕️

Фота: Eskenazi students collaborated on this installation in the Fine Arts Building with 2023 McKinney Artist-in-Residence Akirash. Ellen Campbell

#мастацтва #дызайн
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4👍1
📢 Задайце пытаньні іміграцыйнаму адвакату ⚖️

Сябры, у АБА ёсьць магчымасьць зарганізаваць стрым на нашым YouTube канале з практыкуючым адвакатам, які зможа адказаць на актуальныя пытаньні, зьвязаныя з іміграцыйнай палітыкай новага амэрыканскага ўраду.

Пакідайце свае пытаньні пад гэтым допісам
https://www.facebook.com/share/p/18T393UzZX/

Ці пішыце ў асабістыя ў нашых сацсетках
https://linktr.ee/aba.together
👍4
Час чытаць… нават калі няма часу 🎧📚

Кнігі не толькі даюць веды, але і дапамагаюць лепш разумець сябе і свет вакол. Аднак у нашым імклівым жыцці не заўсёды можна знайсці час, каб усесціся на канапу, захутацца ў мяккую коўдру, узяць томік у рукі і спакойна пачытаць.

Таму сёння каманда @nationofleaders_insta вырашыла падзяліцца з вамі сваімі любімымі аўдыявыданнямі. Аўдыякнігі – ідэальны спосаб вучыцца і натхняцца не спыняючыся: па дарозе на працу, падчас прабежкі, хатніх спраў ці за кавай.

Асабліва калі яны зробленыя з любоўю да роднай мовы, кніг і якаснага гуку ў @audiobooks.by.

Гартай карусель, выбірай кнігу з нашай падборкі і далучайся да свету аўдыякніг! 👆🏻

А калі ў цябе ўжо ёсць свае ўлюбёныя кнігі — дзяліся імі ў каментарах. Нам будзе цікава даведацца, што слухаеш ты! 📖

❗️Медыярэсурсы Нацыі Лідэраў уключаны ў пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

#КнижнаяПолкаЛидера
Поддержать проект 🔥
Сайт | ТГ | Чат | Бот | Youtube | Insta |FB | Soundcloud
👍1🔥1
Дзве рэзідэнцыі ў #ЗША

1️⃣ Self as Universe: Mending Our Collective Ecosystem Residencies — #рэзідэнцыя ад A Studio in the Woods

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі ўсіх дысцыплін, якія працуюць з экалагічнымі і сацыяльнымі тэмамі.
▫️ Калі: 6 тыдняў, верасень 2025 - травень 2026.
▫️ Дзе: Новы Арлеан, Луізіяна.

Праекты павінны даследаваць злучэнне чалавека і навакольнага свету, экалагічныя праблемы і калектыўны клопат.

Прапануецца:
- Стыпендыя 3000 USD
- Бюджэт на матэрыялы 2000 USD
- Пражыванне і харчаванне
- Студыя для працы
- Дадатковая падтрымка (фота-/відэадакументацыя, экасэсіі, экскурсіі).

Ддл: 24 лютага.
🔗 Даведацца больш

2️⃣ Arts/Industry Residency Programme 2025 — #рэзідэнцыя ад John Michael Kohler Arts Center і Kohler Co

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі ўсіх дысцыплін, якім цікава папрацаваць з глінай або ліцейным металам (досвед працы не патрабуецца).
▫️ Калі: 3 месяцы ў 2025.
▫️ Дзе: Кохлер, Вісконсін.

Рэзідэнцыя дае доступ да прамысловых тэхналогій і матэрыялаў Kohler Co.

Прапануецца:
- Доступ да студыі 24/7
- Матэрыялы і абсталяванне
- Тэхнічная падтрымка
- Фатаграфічныя паслугі
- Пражыванне
- Аплата транспартных выдаткаў
- Штотыднёвая стыпендыя.

Ддл: 28 лютага.
🔗 Даведацца больш

***
🚀👨‍💻 💼 Падрыхтуйцеся да падачы з нашым міні-курсам "Партфоліа-менеджмент для творцаў"

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook

#мастацтва
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы pinned «📢 Нагадваем, што стрым ужо сёньня а 6й pm па Нью-Ёрку/ а 3й pm па Сан Францыска https://www.youtube.com/live/1AXyYRGHVBw?feature=shared»